Навіны 2012 – Год кнігі ст. 1 Дык няхай кожны наш дзень будзе напоўнены чытаннем




Дата канвертавання30.03.2016
Памер225.75 Kb.




Кніга дае магчымасць чалавеку ўзняцца над самім сабой.

А. Маруа



Навіны 2012 – Год кнігі ст. 1
Дык няхай кожны наш дзень будзе напоўнены чытаннем

ст. 1

Як мы святкавалі Год Кнігі

Яны адкрылі Беларусь

ст. 2

Таленты Асіповіччыны

Жизнь прожить –

не поле перейти ст. 3

Натхненне ст.4-5

Каляндар юбілейных дат

Пісьменнікі – юбіляры

Беларусі 2012 года ст. 6

Кнiга – сябар і дарадца ст. 7
Залацінкі мудрасці ст. 8

Вясёлы перапынак ст. 8

прямая соединительная линия 2

Напярэдадні Новага года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка падпісаў Указ аб абвяшчэнні 2012 года Годам кнігі ( Указ № 618 ад 30.12.2011). Такое рашэнне прынята для таго, каб павысіць ролю кнігі як ўнікальнага сродку захавання культуры і адукацыі, а таксама навучыць маладое пакаленне любіць чытаць і пазнаваць прачытанае. Дадзенае мерапрыемства забяспечыць дзяржаўную падтрымку нацыянальнага кнігавыдаведства, паспрыяе развіццю айчыннай літаратуры.

У 2011 годзе ў Рэспубліцы Беларусь выдадзена 11084 назваў кніг і брашур агульным тыражом 34,3 млн. экзэмпляраў.

Міністэрствам інфармацыі Рэспублікі Беларусь распрацавана і зацверджана эмблема Года кнігі.






Дык хай кожны наш дзень будзе напоўнены чытаннем!

Уплыў кнігі на чалавека вялікі. Яна дапамагае вучыцца, пашырае кругагляд, узбагачае жыццёвы вопыт, лечыць душу, выхоўвае густ, фарміруе погляды, характар. У гэтым яе чароўная сіла. Мы вельмі прывыклі да кнігі, каб у поўнай меры ацаніць гэта. Калі задумацца, ці не дзіўна, што кніга пераносіць нас у іншы свет, у мінулае ці ў будучае, выклікае ў нас радасць і сум, абурэнне і надзею, прымушае плакаць і смяяцца?

Кніга – гэта не толькі тэкст. У яе ёсць вокладка, афармленне, малюнкі. Яе можна ўзяць у рукі. Усё гэта – адзінае цэлае, прадукт чалавечага розуму. Кніга – гэта значна лепшая за камп’ютар і тэлевізар крыніца інфармацыі. І, трэба заўважыць, больш надзейная і бяспечная для здароўя. Няхай кніга застаецца вашым надзейным сябрам не толькі ў гэтым годзе, а і на працягу ўсяго жыцця. Правільна заўважана, што наша жыццё можна параўнаць з кнігай, дзе кожны пражыты дзень – старонка, напоўненая сустрэчамі і разлукамі, захапленнямі і любоўю, радасцямі і чаканнямі. Дык хай кожны наш дзень будзе напоўнены чытаннем! Ад рэдакцыі


ст. 2




Лістападаўскім днём наш 8 “Б” клас пабываў у Асіповіцкай раённай бібліятэцы на мерапрыемстве, прысвечаным Году кнігі. Гэта была літаратурная вечарына “Яны адкрылі Беларусь” пра выдатных класікаў беларускай літаратуры, пісьменнікаў-юбіляраў Янку Купалу і Якуба Коласа.

Ва ўтульнай чытальнай зале бібліятэкі загучала чароўная песня “Спадчына” на словы Янкі Купалы ў выкананні ансамбля “Песняры”(музыка Ігара Лучанка). Мы апынуліся ў дзівоным свеце беларускай літаратуры. Гадзіна сустрэчы праляцела як адно імгненне. А як жа інакш – мы слухалі захапляльны аповед пра двух пісьменнікаў-равеснікаў, зорак першай велічыні, знакамітых песняроў беларускага народа. Сваімі творамі яны ўзнялі беларускую літаратуру на сусветны ўзровень, выявілі незвычайную сілу і моц беларускага слова, адыгралі важную ролю ў фарміраванні самасвядомасці беларусаў.

Бібліятэкар па-майстэрску параўнала творчасць абодвух класікаў. Блізкія па сваіх эстэтычных поглядах, грамадскіх ідэалах, Купала і Колас аказаліся вельмі рознымі па творчай манеры: у кожнага свой голас, стыль, свой непаўторны жыццёвы шлях, чалавечы характар, духоўны свет.

Купала пераважна рамантык вялікай эмацыянальнай сілы, а Колас – рэаліст. Купала – паэт-прарок, яго паэтычны свет – плён фантазіі, духоўнае ў яго на першым месцы. А творчасць Якуба Коласа – бачанае і перажытае ім самім. Ён успрымаў жыццё як гармонію. Адсюль яго разважлівасць, удумлівасць. Мне было цікава даведацца, што Купала – самы музыкальны дарэвалюцыйны паэт. Яго вершы – цалкам з музыкі і гукаў. Колас увесь у малюнках. Яго называюць самым малюнкавым дарэвалюцыйным паэтам.

Гістарычная заслуга Купалы і Коласа заключаецца ў тым, што яны стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнага мастацтва і тым самым з годнасцю заявілі пра беларускую літаратуру ў свеце. Пісьменнікі раскрылі душу беларусаў, выказалі думы і спадзяванні, адвечную прагу “людзьмі звацца”. Так, сапраўды, іх ролю ў літаратуры пераацаніць цяжка. З упэўненасцю можна сказаць, што “яны адкрылі Беларусь”.

У бібліятэцы аформлена багатая кніжная выстава, прысвечаная жыццю і творчасці класікаў. Пра адгну кніжную навінку нам расказалі больш падрабязна. Гэта бібліяграфічная кніга выдавецтва “Мастацкая літаратура” папулярнай і прэстыжнай серыі “Жыццё знакамітых людзей Беларусі” пра Янку Купалу “Мне сняцца сны аб Беларусі”. У ёй сабраны матэрыялы, якія раскрываюць перэпетыі жыцця і творчага лёсу Песняра-прарока. Гэта ўспаміны яго сучаснікаў: родных і блізкіх, пісьменнікаў і навукоўцаў, дзеячаў мастацтва і культуры, якія сустракаліся з Янкам Купалам. Карысна было б пазнаёміцца з гэтай кнігай!

Цікавая сустрэча закончылася, мы з аднакласнікамі пакінулі ўтульную бібліятэку. Аў душы пульсавалі радкі Купалы:

Я адплаціў народу,

Чым моц мая магла:

Зваў з путаў на свабоду,

Зваў з цемры да святла.

І аптымістычныя радкі Коласа:

На прастор, на шырокі разлог

Выхадзі, мой народ, грамадою, -

Сотні новых і ясных дарог

Рассцілае жыццё прад табою!

Балацько Вікторыя, 8 “Б”

ст. 3




Жизнь прожить — не поле перейти


Нам хочется рассказать о Семёне Сидоровиче Алехновиче - ветеране войны и труда, заслуженном работнике просвещения Республики Беларусь, учителе с педагогическим стажем в 30 лет, отце учителя биологии ГУО «СШ № 2 г. Осиповичи» Алехнович Ларисы Семёновны.

Родился Семён Сидорович Алехнович 25 июля 1915 года в деревне Вязынич в простой крестьянской семье. Отец Сидор Семёнович и мать Стефанида Миновна имели 9 детей. Чтобы прокормить, обуть и одеть такую большую семью, приходилось с утра до вечера без устали заниматься на разных сельскохозяйственных работах.

Едва Семёну исполнилось два года, как от брюшного тифа, умер глава семейства. Отца заменил самый старший брат Григорий. Семья Григория очень любила, уважала и беспрекословно выполняла все отданные им поручения. Повседневный нелёгкий труд стал законом и нормой жизни всех братьев и сестёр. Жили дружно.

Закончив три класса Вязычинской начальной школы, Семён пошёл учиться в Свислочскую НСШ. После пяти классов из-за эпидемии инфекционных заболеваний вынужден был на год пропустить учёбу. После окончания школы директор Митрофан Андреевич Комар посоветовал Семёну непременно учиться дальше, стать педагогом.

Но у парня была своя мечта - быть инженером. И в 1934 году он поступает в Марьино Горский сельхозтехникум. Именно здесь Семён начал писать свои первые стихи, заметки в техникумовскую и районную газеты. А после окончания двух курсов учебное заведение переквалифицировали на подготовку агрономов. Это не входило в планы юноши. Он бросает техникум и едет поступать в Могилёвский пединститут.

В июне 1941 года Семён приехал на каникулы в родную деревню, где и застала его война. Юноша активно включился в подпольную борьбу с немецко-фашистскими захватчиками, а в дальнейшем ушёл вместе с братом Михаилом в партизанский 213-й отряд «За Советскую Белоруссию». За участие в Великой Отечественной войне Семён Сидорович имел ряд боевых наград, среди которых орден Отечественной войны 2-й степени.

После войны работал учителем русского языка и литературы в Свислочской школе, инспектором РОНО, директором Замошской НСШ, а с 1947 по 1975 год—завучем Свислочской СШ.

Не смотря на тяготы и суровость жизни, Семён Сидорович в любых ситуациях не терял чувство юмора. Обладая поэтическим даром, рассказывал людям о недостатках и недоработках эзоповым языком, никого не обижая, но яркие образы басен говорили сами за себя.

Работал внештатным корреспондентом районной газеты. В 1957 году его басни были опубликованы в детской книжке «Белорусские басни», а через год — в сатирическом журнале «Вожык».

28 июня 2002 года Семён Сидорович ушёл из жизни.



Лузанаў Яўген, 8 “Б”
 Сямён Аляхновіч

Мядзведзь и каза

У лесе, ля ра зложыстага дуба,

Каза была загадчыцаю клуба.

На сонцы ляжа, скочыць у цянёк,

Глядзіш—і прамільгне дзянёк.

А справы не ідуць—яна не вінавата!

Абы ішла зарплата.

У клуб-жа не ўвайсці, бо разваліўся ганак,

На вокнах павукі навешалі фіранак,

А колькі смецця, колькі бруду—

Аб гэтым гаварыць не буду.

Дзе адпачыць культурна? Недзе!

Звяры наважылі звярнуцца да Мядзведзя:

Ён старшыня ляснога камітэта.

Няхай і вырашыць пытанне гэта.

Аб справах аб таких даведаўшыся ледзь,

«Ды я яе, мярзотніцу» … Але не даказаў:

З ‘явилася якраз сама Каза.

Мядзведзь быў вымушан, як кажуць, збавіць тон

(Каза-ж яму даводзіца кумой).

Зусім інакш павёў размову ён.

«Віна, як бачыце, і не Казы самой,

Хоць ёй, вядома, не хвала—

Віна у гэтым большая Вала,

Бо ён, як часам лекцыі чытае,

Дык за сабою клуб не падмятае».

 Здаецца ясна. Годзе,

Але скажу, як кажуць у народзе:

«Валі на бурага—ён павязе».

Чаму-ж і не скакаць Казе?



 


ст. 4










Якубу Коласу прысвячаецца…

Мой родны кут, як ты мне мілы!..

Як зорачка на небасхіле,

Ты вылучаеш свет яскравы,

Ты маеш кветкі, дрэвы, травы,

Але найлепшы падарунак –

Ад кепскага жыцця ратунак.


У лесе, у слаўным Панямонні

Міхал і брат яго Антоні,

Ды жонка Міхала з дзяцьмі –

Спакойна, ціхенька жылі.

З усіх бакоў – кусты і дрэвы

Пяюць свае старыя спевы,

Крынічкі звоняць утрапёна,

І птушкі клікаюць анёлаў,

І ветрык гойсае па кветках,

І дыван жыта на палетках

За лесам варушыцца ціха…

Што дзеці, што Антось, што Міхал –

Усе залежаць ад прыроды,

Ад яе стану й поры года.


Улетку спелыя сунічкі,

Схаваныя каля крынічкі,

Глядзяць прыемна на людзей:

“Што можа быць яшчэ смачней?”

Хоць цяжка летам працаваць:

Касіць, сушыць і жыта жаць, -

Але прырода тут спрыяе

І працаваць дапамагае.


Малюе восень так вясёла

Лясы, сады і нават сёлы!

Усё жоўтым робіцца, чырвоным

І нават рознакаляровым.

Душа ўсміхаецца, спявае,

Пра ўсё благое забывае.

Вяселлі ладзяцца хмяльныя,

У жыццё ўступаюць маладыя.


Зіма. І лес не шалахнецца –

Стаіць у снезе, не трасецца,

А быццам спіць, адпачывае.

І гэта ўсім настрой змяняе.

І людзі ходзяць спахмурнелы,

Маўклівы, ад марозу белы,

І думаюць аб нечым сумным,

І дурань робіцца разумным.


Вясной, пасля марозаў лютых,

Усё скідвае ланцуг пакуты,

Усё святлей і весялей,

Усё цвіце, расце хутчэй!

Сыходзіць лёд з душы людской,

Ляціць прыемны неспакой.

І з ветрам у такт спявае сэрца,

І ў воблакі душа нясецца.


Прырода – сябар чалавека,

Вылечвае зусім без лекаў,

На добры шлях нас настаўляе

І думаць нам дапамагае.

Мы – частка нашае прыроды,

Мы разам пройдзем усе прыгоды,

Бо нас прыроды родны голас

Так навучыў. Ён – Якуб Колас.

Любіце ўсе сваю Радзіму,

Жыцця найлешую карціну,

Каб духу ў лёгкія набраць

І моцна-моцна пракрычаць

З усёй жывой магутнай сілы:

- Мой родны кут, як ты мне мілы!



Хрэськіна Анастасія




Дожджык

Вецер сумна ные,

Сонейка маўчыць,

Дрэвы ўсе замерлі,

І воблака дрыжыць.

Дожджык ціха капае,

Скача па галінках.

Кроплі светлыя блішчаць

Срэбнай павуцінкай.

Але мінулі хмары,

І сонца ўстала зноў,

І птушкі заспявалі

Прыгожым летнім днём.

Пінчук Паліна, 9 клас



Люблю цябе, мой лес !

Бары, лясы, дубровы…

Як многа ў гэтых словах !

Зялёненькі лісточак,

Малодзенькі грыбочак,

Чырвоная рабінка,


Бярозка і асінка.
Завуць нас лесу нетры.

Люляюць на галінках,

Іскрацца на расінках.

Звіняць птушыным спевам,

Як дудачак павевы.
А смолка пахне гэтак

Пад сонейкам сагрэта !

Піце водар, людзі !

Раскрыйце вашы грудзі

Кветкам і жывіцы,

Сунічцы, медуніцы. Рысевец Н. Л.


ст. 5







Акно ў прыроду

Навакольнае асяроддзе –

гэта не толькі знешная прыгажосць.

Гэта адчуванне, стан душы.

Гэта тое пачуццё, якое можна перадаць вершамі.

Дзеці шчырыя ў сваім адчуванні,

менавіта яны могуць заўважыць

тыя змены, якія адбываюцца ў прыродзе.



Рысевец Н. Л.

Трыялет

За акном дажджлівая восень.

А сэрца яшчэ сонца просіць.

Жураўлі аб леце галосяць.

За акном дажджлівая восень.

Ветрам лістоту разносіць.

На небе знікае просінь.

За акном дажджлівая восень.

А сэрца яшчэ сонца просіць!

Мятла Антон, 9 клас

Восень

Восень наступіла,

Зноў у лес бягу,

Пакланюся ў лесе

Кожнаму грыбу.
Каля пня апёнкі

Чарадой стаяць.

Як жа прамінуць іх

І ў вядро не ўзяць?


Пад кусцікам зайчык

Ціха-мірна спаў.

Яго я напалохаў,

Ён шпарка паскакаў.


На сасонцы дзяцел

Ежу здабываў.

Гэтак дзюбай стукаў,

Што аж лес дрыжаў.



Раптам дождж пачаўся.

Я дамоў пайшоў

Вельмі шмат цікавага

Ў лесе я знайшоў.

Цімохін Аляксандр, 9 клас

Лес

О лес, о лес, в стихах воспетый,

Красив зимой, красив и летом,

Красив в любую пору года,

И не важна ему погода.
Там запах хвой, и сонца теплота,

И ручейков прозрачная вода.

И множество берёз, одетых в белые одежды.

Они ведь словно символы надежды.


И волаты-дубы с огромными корнями,

Орешник с гибкими ветвями.

И ягод разноцветных там не счесть,

Орехи и грибы там есть.


В лесах животных очень много.

Он - братство меха, зуба, рога.

И птиц волшебный переклик –

Таков любого леса лик.


Но птицы не способны повлиять

На те решения, что люди принимают.

Ведь человек всем нашим миром управляет.

И что с лесами делать, только он решает.


Нам нужно лес чистым сохранить.

Ведь нам ещё с ним рядом жить.

Дышать и петь,

Глядеть и любоваться.

И счастьем на Земле нам наслаждаться.

Пуйша Егор, 9 клас

Мароз

Мароз ідзе, ідзе, ідзе…

Ён дзень ідзе і ноч.

І ў вёску прыйдзе пакрысе.

Загляне ў вокны хат.
Далей на рэчку пабяжыць,

Паложыць мост на ёй.

А потым у лес ён паглядзіць,

Пакрые дрэвы сном.


Заснуць ялінкі ў бары

Пад шапкамі снягоў.

І толькі чырванню гарыць

Чародка снегіроў.



Апанасевіч Мікалай, 9 клас
Успамін

Цвіце дзекабрыст –

Успамін пра дзяцінства.

Снежныя гурбы на вуліцы,

У печцы палае агонь.
Яркія кветкі гараць,
Адбітак лажыцца на шыбы.

Не снегу малюнкі – ірдзее

Марозна-дзівосны ўзор.

Рысевец Н. Л.




ст. 6



Каляндар юбілейных дат


Пісьменнікі-юбіляры Беларусі 2012 год


5 студзеня

85 гадоў з дня нараджэння ГаліныВасілеўскай (1927), беларускага празаіка



14 лютага

75 гадоў з дня нараджэння Міхася Стральцова (1937–1987), беларускага празаіка, паэта



7 сакавіка

100 гадоў з дня нараджэння Тараса Хадкевіча (1912–1975), беларускага пісьменніка



8 сакавіка

50 гадоў з дня нараджэння Славаміра Адамовіча (1962), беларускага празаіка, паэта



1 красавіка

65 гадоў з дня нараджэння Алеся Жука (1947), беларускага пісьменніка



11 мая

65 гадоў з дня нараджэння Раісы Баравіковай (1947), беларускай паэтэсы, перакладчыцы



20 мая

110 гадоў з дня нараджэння Язэпа Пушчы (1902–1964), беларускага паэта, крытыка, перакладчыка



5 чэрвеня

70 гадоў з дня нараджэння Вячаслава Рагойшы (1942), беларускага паэта, крытыка, перакладчыка



7 ліпеня

130 гадоў з дня нараджэння Янкі Купалы (1882–1942), беларускага паэта, драматурга, публіцыста, народнага паэта Беларусі



4 жніўня

95 гадоў з дня нараджэння Янкі Брыля (1917–2006), народнага пісьменніка Беларусі



7 жніўня

80 гадоў з дня нараджэння Адама Мальдзіса (1932), беларускага празаіка, крытыка, публіцыста



19 жніўня

100 гадоў з дня нараджэння Барыса Мікуліча (1912–1954), беларускага пісьменніка, крытыка



23 жніўня

95 гадоў з дня нараджэння Пімена Панчанкі (1917–1995), народнага паэта Беларусі



17 верасня

100 гадоў з дня нараджэння Максіма Танка (1912–1995), народнага паэта Беларусі

105 гадоў з дня нараджэння Сяргея Дзяргая (1907–1980), беларускага паэта, перакладчыка

30 верасня

120 гадоў з дня нараджэння Зоські Верас (1892-1991), беларускай пісьменніцы, публіцысткі, выдаўца



7 кастрычніка

80 гадоў з дня нараджэння Івана Пташнікава (1932), беларускага пісьменніка



9 кастрычніка

80 гадоў з дня нараджэння Івана Калесніка (1932–1979), беларускага паэта, публіцыста, перакладчыка



10 кастрычніка

55 гадоў з дня нараджэння Леаніда Дранько-Майсюка (1957), беларускага паэта



1 лістапада

75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Верамейчыка (1937–1999), беларускага паэта, публіцыста



3 лістапада

130 гадоў з дня нараджэння Якуба Коласа (1882–1956), народнага паэта Беларусі



4 лістапада

125 гадоў з дня нараджэння Цішкі Гартнага (1887–1937), беларускага пісьменніка, гісторыка, публіцыста



14 лістапада

200 гадоў з дня нараджэння Паўлюка Багрыма (1812–1891), беларускага паэта



5 снежня

65 гадоў з дня нараджэння Алеся Разанава (1947), беларускага паэта, перакладчыка, эсэіста







ст. 7


Мысли вслух

С тех пор как появилась письменность, по жизни ря дом с человеком идет книга. Она учит, поддерживает в трудную минуту, развлекает и помогает решить многие проблемы. В книгах собран опыт многих поколений, который умный и читающий человек может использовать. Чтобы избежать ошибок в своей жизни. С детства мы читаем сказки и мечтаем о победе и торжестве добра.

Мы взрослеем - и в нашу жизнь приходят творения Пушкина. Чехова, толстого. У каждого читателя есть свой автор, есть любимые произведения, которые хочется еще и еще раз перечитывать. И какие бы новшества ни появились, все равно у книги будут свои друзья, свои поклонники, ведь не зря 2012 год назван Годом Книги

Жидович Андрей, 7 "В"
Кніга – лепшы сябар і дарадца

 У жыцці кожнага дзіцяці ці падлетка прысутнічае мноства сяброў – на сваёй роднай вуліцы, у школе, у розных секцыях і гуртках. Усе яны іншы раз могуць дапамагчы той ці іншай парадай. Але хто з іх можа па-сапраўднаму мудра адказаць на ўсё тое мноства пытанняў, якія ўзнікаюць у розныя моманты нашага жыцця?

Кніга… Такое простае слова, але як шмат усяго яно ў сабе ўтрымлівае. Яна патрэбна заўсёды. Калі мы яшчэ не ўмеем цвёрда стаяць на нагах і разборліва гаварыць, кнігі прывабліваюць нас мноствам малюнкаў, якія нясуць пэўную сэнсавую інфармацыю. Пазней героі, якія жывуць на старонках кніг, запрашаюць нас у дзівосны свет падарожжаў і прыгод. Мы пашыраем свой кругагляд, вучымся адрозніваць дабро і зло, ацэньваць разнастайныя жыццёвыя сітуацыі. Мы сталеем. Кола пытанняў, якія нас цяпер цікавяць пашыраецца. Прачытаўшы кнігу, мы нават можам змяніць свой погляд на тую ці іншую з’яву жыцця. Мы вучымся аб’ектыўна ўспрымаць навакольны свет. І гэта правільна.Толькі ў пошуку можна знайсці сваё “я”.

Мне вельмі шкада, што на сённяшні момант такія мудрыя і верныя сябры як кнігі заменены рознымі інтэрнэт-тэхналогіямі, электроннымі гульнямі. Безумоўна, прагрэс павінен прысутнічаць у нашым жыцці, але ці зможа гэта замяніць кнігі, якія маюць душу аўтара, які вельмі жадаў данесці да нас свае думкі, пачуцці, перажыванні?



Загароўская Паліна 6 “А”
Роль книги в жизни человека

С раннего детства человек знакомится с книгами. Они будут сопровождать его всю жизнь. Они будут его постоянными спутниками, помогут разобраться в трудных вопросах, решить важнейшие жизненные проблемы.

Книга. Она открывает нам окно в новый неизведанный мир. Этот мир заманчивый, он зовёт нас в свои бескрайние просторы. Важна любая книга, какой бы области она не была.

Сидя за школьной партой, мы постоянно сталкиваемся с научной литературой. Книги по физике, химии, биологии становятся нашими справочниками. Они молчаливы, но сколько тайн содержат в себе и с радостью делятся с нами своим содержанием! Нам только надо научиться читать их и брать самое ценное.

Книга учит нас быть добрее, мягче друг к другу, учит милосердию, сочувствию. Она становится нашим верным другом в сложный момент, когда надо найти то единственное решение, которое поможет выйти из сложившейся ситуации.

Книга! Это действительно надёжный друг. С любым вопросом можно обратиться к ней. Ведь существует и справочная литература, различные словари, энциклопедии. Они наши незаменимые помощники.

Велика роль книги в жизни человека. Без неё были бы невозможны ни образование, ни культура нашего общества. Именно книга хранит в себе всё то, что накопило человечество за все века своего существования в различных областях.

Дятлова Ангелина, 11 «Б»


ст. 8











Дзесяць залацінак мудрасці

  • Чалавек з добрай кнігай у руках ніколі не можа быць адзінокім. К. Гальдоні

  • Творца кнігі – аўтар, творца яе лёсу – грамадства. В. Гюго

  • Кніга – гэта пасудзіна, якая нас напаўняе, а сама ніколі не пусцее. А. Дэкурсель

  • Кніга – гэта чараўніца. Яна перайначыла свет. У ёй памяць чалавечага роду, яна – рупар чалавечай думкі. Свет без кнігі – гэта свет дзікуноў. В. Разанаў

  • Кніга дае магчымасць чалавеку ўзняцца над самім сабой. А. Маруа

  • Кніга – вялікая рэч, пакуль чалавек ўмее ёй карыстацца. А. Блок

  • Вялікага шкадавання варты той, хто не быў у палоне сур’ёзнай кнігі. Ю. Бондараў

  • Ні пра што не думае толькі той, хто нічога не чытае. Д. Дзідро

  • Шэсць-сем гадоў заняткаў класічнай літаратурай даюць розуму такую высакароднасць, такую вытанчанасць, сілу і прыгажосць, якіх не дасягнуць ніякімі іншымі сродкамі. А. Франс

  • Адзіны замяшчальнік не перажытага намі вопыту – літаратура. А. Салжаніцын


«Народная мудрасць»

«Крыжаванка-загадка».

1) Вышэй за ўсіх стаіць, вакол глядзіць, люльку курыць.

2

Рэдакцыйны савет:

Дзятлава Ангеліна, 11 “Б”; Пінчук Паліна, 9 “Г, Балоцько Віка, 8 “Б”; Жыдовіч Андрэй, 7 “В”; Загароўская Паліна, 6 “А”; КазачонакТ.В.; Люцінго А.А.



Вёрстка: Панчук С.В.

2012
) Малы малышак упаў з вышак, сам не забіўся, толькі шапачкі пазбыўся.

3) Еду, еду — і ні дарогі, ні следу.

4) Круглы хлявец повен белых авец.

5) Без рук, без ног, а ўзоры малюе.

6) Вечарам нараджаецца, ноч жыве, а раніцай памірае.

  1. Рук і ног не мае, а дзверы адчыняе.

8) Не калода і не пень, а ляжыць цэлы дзень, не жне і не косіць, а есці просіць
«Хто правільна збярэ прыказкі».

Прыказкі

Падказкі

Адзін з сошкай...

...дзесяць пацее

Адзін сыцее...

...а за грошы шчасця не купіш

Хто людзям не верыць...

...той сабе веры не дасць

Хто ў бядзе не быў..

...а справу сёння зрабі

Без шчасця не будзе багацця...

...той сапраўдных прыяцелей не мае

Сёння зробіш...

...заўтра як знойдзеш

Сон на заўтра адлажы...

...а сямёра з ложкай

Хто не шануе чужога...

...а жыць вучыць

Старасць слабая на ногі...

...той і свайго не мае



«Народ прыкмячае ды нас павучае

Сонца ў хмарку садзіцца (будзе дождж).

Зорная купальская ноч (на добры ўраджай

грыбоў).


Увечары трашчаць конікі (на добрае надвор’е).

Бяроза дае многа соку (да мокрага лета).

Сей смела... (калі ў садзе бела).

Ноч без расы (дзень з дажджом).











База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка