Навіцкая Л. У. Саламея русецкая – жанчына-ўрач навуковы кіраўнік ст выкл. Ратынская Н. В




Дата канвертавання20.03.2016
Памер16.51 Kb.
Навіцкая Л. У.

САЛАМЕЯ РУСЕЦКАЯ – ЖАНЧЫНА-ЎРАЧ

Навуковы кіраўнік ст. выкл. Ратынская Н. В.

Кафедра беларускай і рускай моў

Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, г. Мінск
Імкненне вывучаць, ведаць культуру свайго народа і ганарыцца ёй – вось чаго цяпер не хапае сучаснаму грамадству. Менавіта гэтыя думкі падштурхнулі мяне на выбар гэтай тэмы. Гісторыя нашай краіны насычана рознымі падзеямі, багата персаналіямі, якія прыўнеслі адметныя рысы ў развіццё таго ці іншага накірунку. Усяму свету вядомы знакамітыя беларусы, якія сталі сімваламі эпохі: Ефрасіння Полацкая, Францыск Скарына, Мікола Гусоўскі, Адам Міцкевіч і іншыя. Паколькі я вучуся ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім універсітэте, мяне цікавіць менавіта гэтая галіна ў гісторыі нашай краіны. Мне здаецца, што гэта заслугоўвае асаблівай увагі.

Таму мэтай майго даклада з’яўляецца наступнае: пазнаёміць слухача з Саламеяй Русецкай – першай у гісторыі Рэчы Паспалітай жанчынай-ўрачом, паказаць цяжкасці ўрачэбнай працы ў часы яе дзейнасці, прабудзіць цікавасць да вывучэння сваёй гісторыі.

Жанчына – пяшчотнае, слабае стварэнне, дэкаратыўная кветка, якая вырошчваецца ва ўмовах раскошы і бяздзейнасці, якой можна ганарыцца, паказваючы яе саноўным гасцям у час баляў і прыёмаў. Такой ва ўяўленні нашых продкаў павінна быць шляхцянка. Жанчына – гэта дамаседка, клапатлівая гаспадыня, маці і паслухмяная жонка. Такой хацелі бачыць продкі прадстаўніцу ніжэйшых саслоўяў.

Саламея Русецкая (1718 – пасля 1760 гг.) – урач, аўтар мемуараў, асветніца. У яе не было дыплома ўрача, яна не вучылася медыцыне. Базу медыцынскіх ведаў яна пераняла ад свайго першага мужа Якуба Гальпіра – урача-акуліста.



Пасля сябе Саламея Русецкая пакінула надзвычай цікавы ўзор эпісталярнай спадчыны – дзённік-кнігу «Авантуры майго жыцця», падрыхтаваную для друку. У ёй – успаміны і ўласныя развагі з нагоды тагачасных падзей, цікавыя замалёўкі-партрэты людзей, якія сустракаліся ў час яе падарожжаў па краінах Захаду і Усходу.

Саламея Русецкая з’яўляецца выдатным прыкладам адданасці сваей справе. Ратаваць людзей, дапамагаць ім – вось што цікавіла яе. Гэта жанчына даказала, што быць сапраўдным урачом можна ў любы час, галоўнае – шчыра аддавацца любімай справе, не шкадаваць сіл і любіць тое, чым займаешся.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка