Навечна ў памяці




Дата канвертавання17.03.2016
Памер75.19 Kb.
НАВЕЧНА Ў ПАМЯЦІ
У вызваленнi Расоншчыны ад нямецка­-фашысцкiх акупантаў прымалi ўдзел тысячы воiнаў Чырвонай Apмii. Яны паказалi на гэтым кавалачку беларускай зямлi масавы гераізм i--мужнасць. Самым храбрым i адваж­ным было прысвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза. Адны з ix назаўсёды за­сталiся тут у брацкiх магiлах пад сцiплымi абелiскамi з чырвонай зоркай, другiя пайшлi далей, на захад, вогненнымi дарогамi вайны. Але кожны з ix назаўсёды застаўся ва ўдзяч­най памяцi расонцаў.




Дз. Н. Бандарэнка.

М. I. Будзянкоў.
БАНДАРЭНКА Дзмiтрый Нiчыпаравiч, поўны кавалер ордэна Славы 3 ступеней (18.3.1944; 25.8.1944; 5.10.1944). Першы раз наводчык мiнамётнай роты 1336-га стралковага палка 319-й стралковай ды­вiзii 2-га Прыбалтыйскага фронту яфрэй­тар Дз. Н. Бандарэнка вызначыўся пры вызваленнi Калiнiнскай вобласцi. У самы разгар бою варожы снарад трапiў у агня­вую пазiцыю нашых байцоў. Бандарэнку завалiла зямлёй, кантузiла. Але ён, з не­паслухмянай рукой, кантужаны, не пай­шоў з поля бою. Агнём свайго мiнамёта вывеў са строю каля 50 салдат i афiцэраў, знiшчыў 2 агнявыя пункты працiўнiка. Ордэн Славы II ступенi -адважны мiна­мётчык атрымаў за подзвiг, здзейснены ў раёне возера Нешчарда на Расоншчыне. Ва ўзнагародным лiсце запiсана: «7 i 8 лi­пеня 1944 г., натхняючы байцоў узвода фарсiраваць раку, з крыкам «Ура! Упе­рад, за Радзiму!» кiнуўся ў атаку на варожыя траншэi. Уварваўся першы ў траншэi i гранатамi закiдаў кулямётны агнявы пункт. У вынiку бою знiшчыў 6 нямецкiх салдат. Асабiста ўдзельнiчаў у адбiццi 7 контратак працiўнiка, уба­чыўшы , што кулямётчык цяжка паранены, Бандарэнка лёг за кулямёт, пад­пусцiў працiўнiка на 75-100 м i адкрыў агонь, знiшчыўшы пры гэтым каля 10 нямецкiх салдат i афiцэраў”. А ў другiм узнагародным лiсце, у якiм камандзiр палка гвардыi палкоўнiк Рудый прадстаўляў Дз. Н. Бандарэнку да прысваення звання Героя Савецкага Саюза, апiсаны яшчэ адзiн подзвiг адважнага мiнамётчыка на расонскай зямлi ў час яе вызвалення ў лi­пенi 1944 г. у бai за в. Кавалёва. «7 лiпеня 1944 г. батальён, праследуючы працiў­нiка, наткнуўся на моцны заслон, пакi­нуты працiўнiкам... Батальён прарваў абарону пpaцiўнiкa, але сам апынуўся ў паўкальцы. Падыходы да баявых парад­каў рот бесперапынна прастрэльвалiся агнём кулямёта працiўнiка. Дастаўка боепрыпасау была амаль немагчымай, бо працiўнiк не даваў магчымасцi нават падняць галаву. Працiўнiк збiраў сiлы для контратакi на флангах з мэтай замкнуць кальцо. Абстаноўка была напружанай. Патрэбна было любой цаной знiшчыць станковы кулямёт пpaцiўнікa, якi бiў па нашым правым флангу i лiтаральна скош­ваў усё жывое. Малодшы сяржант Бан­дарэнка, ацанiўшы абстаноўку... папоўз да нямецкага кулямёта. Па-майстэрску мас­кiруючыся ў траве, ён наблiзiўся да ва­рожага кулямёта i з боку iмклiвым скач­ком кінуўся на кулямётчыка, захапiў яго жывым разам з кулямётам. Гэта дало магчымасць нашай пяхоце прасу­нуцца. Гэтым подзвiгам Бандарэнка выратаваў жыццё многiм людзям i пра­духiлiў магчымасць акружэння. Працiўнік быў адкiнуты, скiнуты з занятага рубяжа, з вялiкiмi для яго стратамi... »

I яшчэ двойчы вызначыўся храбры мiнамётчык, на гэты раз пры вызваленнi Латвii. 8 жнiўня 1944 г. у бai за г. Круст­пiле i 10 жнiўня 1944 г. за 20 км на поўнач ад гэтага горада, у раёне в. Сiцяны. Сваiмi мужнымi дзеяннямi ў час фарсiра­вання р. Айвiэкстэ ён садзейнiчаў пера­праве iншых падраздзяленняў. У бai на процiлеглым беразе быў двойчы паранены, але поле бою не пакiнуў. Дз. Н. Банда­рэнка быў узнагароджаны ордэнам Славы I ступенi.


Э. Д. Готлiб.


БУДЗЯНКОЎ Mixaiл Iванавiч. Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзiўся 5.12.1919 г. у в. Слаўцава Мелянкоўскага р-на Уладзiмiрскай вобл. З сялян. Рускi. Скончыў 7 класаў, вучэбны камбiнат воднiкаў, Маскоўскае ваенна-палiтычнае вучылiшча iмя Ленiна (1945). У Чырво­най Apмii з 1939 г. У час Вялiкай Айчын­най вайны на Заходнiм, Калiнiнскiм, Прыбалтыйскiм, 2-м Прыбалтыйскiм фран­тах. Снайпер гвардыi старшы сяржант М. I. Будзянкоў у 1941 г. абараняў Брэсцкую крэпасць. Вызначыўся ў 1944 г. пры вызваленнi Вiцебскай вобласцi ў баях на тэрыторыi Расонскага р-на пры фарcipaваннi р. Дрыса. За гады вайны знi­шчыў 15 кулямётных пунктаў, 449 гiтле­раўцаў, у тым лiку 5 снайпераў, 2 назi­ральнiкаў.

Пасля вайны капiтан у адстаўцы М. I. Будзянкоў жыве на радзiме, да 1979 г. працаваў на льнокамбiнаце «Чыр­воны Кастрычнiк» у г. Меленка.



ГОТЛIБ Эмануiл Давыдавiч. Герой Са­вецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзiўся 20.10.1908 г. у г. Крамянчуг. З рабочых. Яўрэй. Пасля сканчэння 7 класаў пра­цаваў на Днепрапятроўскiм металургiч­ным заводзе, потым старшынёй калгаса на Херсоншчыне. З 1930 г. у Чырвонай Apмii. Баявое хрышчэнне прыняў у баях на возеры Хасан у 1938 г. У час Вялiкай Айчыннай вайны на Паўночна-Заходнiм i 2-м Прыбалтыйскiм франтах. Вызна­чыўся пры вызваленнi Расонскага р-на i Латвii.

Пасля вайны да 1959 г. Э. Д. Готлiб служыў у apмii, выкладаў у ваенным ву­чылiшчы. Потым працаваў намеснiкам дырэктара Украiнскага навукова-даслед­чага iнстытута глебазнаўства i aгpaxiмii ў Харкаве. Жыве ў Харкаве.

***
У прадстаўленнi Э. Д. Готлiба на званне Героя Савецкага Саюза паведам­лялася, што «у наступальным бai 8 лiпеня 1944 г. у раёне р. Нешчарда Станiслаўскага р-на маёру Э. Д. Готлiбу была па­стаўлена баявая задача сiламi 42-га арт­палка прарваць абарону працiўнiка i за­хапiць в. Кавалёва. Часць была выведзена на зыходную пазiцыю, але артылерыя адстала на маршы, не было i сродкаў падтрымкi. Не жадаючы ўпусцiць момант нечаканасцi (а працiўнiк атакi не чакаў), Готлiб вырашыў з ходу атакаваць нямецкiя пазiцыi. Ашаломлены вораг не мог адразу аказаць арганiзаванага супрацiў­лення, чырвонаармейцы ўварвалiся ў першыя, а потым i ў 2-я лiнii траншэй. У бai было знiшчана да 600 салдат i афiцэраў працiўнiка i занята в. Кавалёва. Гiтлераўцы, стараючыся вярнуць страчаныя пазiцыi, падкiнулi на аўтамашынах 2 маршавыя батальёны колькасцю да 800 чалавек, 3 танкi, 5 “фердынандаў” i 16 разоў контратакавалi нашы падраз­дзяленнi.

Маёр Готлiб, знаходзячыся ў баявых парадках i правiльна расставiўшы агня­выя сродкi, нягледзячы на большыя сiлы працiўнiка, адбiў усе контратакi. Ворагу нанесены страты да 700 салдат i афiцэраў забiтымi i параненымi, 10 узята ў палон, знiшчана 6 станковых кулямётаў, 3 гар­маты, падбiты 2 “фердынанды”. У самыя цяжкiя хвiлiны бою маёр Готлiб тройчы лажыўся за кулямёт i лавiна агню зры­вала контратаку гiтлераўцаў...”



Р. К. Камарыцкi.


КАМАРЫЦКI Рыгор Кiрылавiч. Ге­рой Савецкага Саюза (23.2.1945). Нара­дзіўся 16.12.1926 г. у с. Мiхайлаўка Рыль­скага р-на Курскай вобл. З сялян. Pycкi. Скончыў Xapкаўcкi тэхнiкум палiтасвет­работнiкаў (1937); Сталiнградскае ваен­нае авiяцыйнае вучылiшча лётчыкаў, Ваенна-паветраную акадэмiю (1951). У Чырвонай Apмii з 1937 г. Са жніўня 1943 г. на Калiнiнскiм, 1-м Прыбалтый­скiм франтах. Камандзiр эскадрыллi штурмавога авiяпалка старшы лейтэнант Р. К. Камарыцкi ўдзельнiчаў у вызваленнi Гарадка, Вiцебска, Шумiлiна, Бешанко­вiч, Полацка, Расонаў. У перыяд баёў на Вiцебскiм напрамку 18 разоў лятаў на разведку. Як сведчаць дакументы, 288 сту­дзеня 1944 г. вядучы групы з двух сама­лётаз Р. К. Камарыцкi ў раёне Расонаў атрымаў заданне правесцi штурмоўку i бамбардзiроўку чыгуначных эшалонаў. У выключна складаных метэаралагiчных умовах ён выявiэ на станцыi 2 чыгунач­ныя эшалоны, у якiх было каля 60 ваго­наў, з ix да 15 цыстэрнаў з гаручым. Камарыцкi, па-майстэрску манеўруючы пад агнём працiўнiка, правёў бамбардзi­роўку цэлi з вышынi 200 м. Пры паўтор­ным заходзе ён абстраляў цэль з куля­мётаў i пушак. У вынiку паспяховай атакi былi узарваны 4 крытыя вагоны, 2 цыстэрны з гаручым i ззнiкла некалькi ачагоў пажару. На зваротным шляху, пры перасячэннi чыгункi Iдрыца - По­лацк, Камарыцкi заўважыў на раз'ездзе эшалон з 15 вагонаў з паравозам, атака­ваў ix пушачна-кулямётным агнём i рэ­актыўнымi снарадамi. У вынiку былi разбiты 2 вагоны i паравоз.

Усяго за час вайны здзейснiў 116 бая­вых вылетаў, каля 90 з ix у якасцi вяду­чага. Знiшчыў 4 танкi, каля 70 гармат, 5 мiнамётаў, 6 дотаў, 2 цыстэрны з гару­чым, 116 аўтамашын з боепрыпасамi i жывой сiлай, 38 павозак з ваенным гру­зам, 3 паравозы, 55 вагонаў, чыгуначную станцыю, эшалон з боепрыпасамi, 5 скла­доў, каля 900 гiтлераўцаў.



Пасля вайны да 1968 г. Р. К. Камарыцкi служыў у Савецкай Apмii, палкоўнiк. Жыве ў Маскве.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка