Навасёлкаўскі дзіцячы сад-пачатковая школа Веткаўскага раёна




Дата канвертавання22.06.2016
Памер210.16 Kb.


Аддзел адукацыі Веткаўскага райвыканкама

Дзяржаўная ўстанова адукацыі

“Навасёлкаўскі дзіцячы сад-пачатковая школа Веткаўскага раёна”

АПІСАННЕ ВОПЫТУ ПЕДАГАГІЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦІ

«ФАРМІРАВАННЕ ПАЗНАВАЛЬНАГА ІНТАРЭСУ ПРАЗ ДЫДАКТЫЧНУЮ ГУЛЬНЮ НА ЎРОКАХ НАВУЧАННЯ ЧЫТАННЮ Ў ПЕРШЫМ КЛАСЕ»

Сафонава Ірына Сяргееўна

настаўнік пачатковых класаў

8(02330) 369 42


Праблема стварэння ўмоў, якія ўплываюць на развіццё пазнавальнага інтарэсу дзяцей малодшага школьнага ўзросту, вось ужо на працягу дзесядзігоддзяў займае адно з важнейшых месц у псіхолага-педагагічных даследаваннях. Яна актыўная і ў цяперашні час у сувязі з узмацненнем патрабаванняў, якія ставіць школа да гатоўнасці дзяцей да навучання.

Кожны настаўнік хоча, каб яго вучні добра вучыліся, з цікавасцю і жаданнем наведвалі школу. Але падчас даводзіцца з жалем канстатыраваць: “не хоча вучыцца”, “лянуецца”, “мог бы добра займацца, але жадання няма”…

Шасцігадовае дзіця, якое пераступіла парог школы, становіцца вучнем. Адбываецца рэзкая змена вядучых відаў дзейнасці: гульнявая змяняецца на вучэбную. Калі змена ажыццяўляецца рэзка, гэта адмоўна ўплывае на псіхіку дзіцяці. Яшчэ Н.К.Крупская гаварыла аб тым, што школа занадта рана прымушае першакласнікаў авалодваць дарослымі формамі дзейнасці, што трэба шукаць нейкія пераходныя формы ад гульні да сур’ёзнай работы.

Пераходнай формай ад гульні да вучобы з’яўляецца дыдактычная гульня, якая спалучае ў сабе навучанне з гульнявой формай яго арганізацыі. Мэта дыдактычнай гульні: пабудзіць інтарэс да ведаў. Менавіта яна дазваляе “размыць“ мяжу паміж гульнёй і вучобай, зрабіць змену вядучых відаў дзейнасці не такой адчувальнай для дзіцяці.

Многія настаўнікі скардзяцца на тое, што ў малодшых школьнікаў няма ўвагі, яны хутка губляюць інтарэс, асабліва першакласнікі.

Што і здарылася з маімі першакласнікамі. З усімі дзецьмі я добра знаёма яшчэ з дзіцячага сада, і я была ўпэўнена, што кожнага з іх ведаю вельмі добра. На першым этапе навучання грамаце я заўважыла, што частка вучняў пачала сароміцца прагаворваць услых словы, хвалявацца, імі авалодала пачуццё няўпэўненасці, пачынаюць губляць веру ў свае сілы.

Яшчэ ў свае студэнцкія гады я неаднакратна перачытвала заклік вядомага педагога В.А. Сухамлінскага: “Дзеці павінны жыць у свеце прыгажосці, гульні, казкі, музыкі, малюнка, фантазіі, творчасці. Гэты свет павінен акружаць дзіця і тады, калі мы хочам яго навучыць чытаць і пісаць, Так, ад таго, як будзе адчуваць сябе дзіця, падымаючыся на першую прыступку лесвіцы пазнання, што яно будзе перажываць, залежыць увесь яго далейшы шлях да ведаў. Проста страшна падумаць, што гэтая прыступка становіцца для многіх малышоў каменем спатыкнення.

Давайце ж падымацца, дарагія калегі, на гэтую прыступку так, каб дзеці не адчувалі стомленасці, каб кожны крок да ведаў быў гордым узлётам, а не стомленай хадой знясіленага падарожніка, знемагаючага пад цяжкай ношай за плячамі” [1, с. 89-90].

Я разумела, што мае ўсе дзеці павінны, на гэтым надзвычай важным і адказным этапе, асэнсаваць функцыю сказа ў нашай мове, вызначаць слова ў сказе, гукі ў слове, адрозніваць цвердыя і мяккія зычныя гукі, зразумець што правільнае гучанне слова дасягаецца правільнай перадачай яго складавой структуры з выдзяленнем націскнога складу (у штодзеннай жывой гаворцы дзеці практычна ніколі не задумваюцца над гэтым). Поспехам такой падрыхтоўчай работы будзе плаўны пераход у букварны перыяд. Пагэтаму каб вучні да канца перыяду навучання грамаце аволадалі навыкамі чытання я вызначыла для сябе мэту: павысіць пазнавальны інтарэс вучняў праз дыдактычную гульню.

Дасягненне запланаваных вынікаў прадугледжвае рашэнне наступных задач:

-вывучыць тэарэтычныя аспекты выкарыстання дыдыктычнай гульні ў фарміраванні пазнавальнага інтарэсу да навучання;

- сістэматызіраваць найбольш эфектыўныя дыдактычныя гульні на ўроках навучання грамаце накіраваныя на фарміраванне пазнавальнага інтарэсу вучняў;

- дыагнастыраваць узровень сфарміраванасці навыка чытання;

- укараніць у практыку найбольш эффектыўныя дыдактычныя гульні;



Запланаваны вынік: повышэнне якасці ведаў на уроках навучання чытанню

«Навучанне і гульня, - пісаў П.Ф.Капцераў, - не ворагі, мэты і інтарэсы якіх зусім процілеглыя і неадпаведныя, - гэта сябры, таварышы, якім сама прырода ўказала ісці адною дарогаю ўзаемна падтрымліваць адзін аднаго… Гульні асабліва здольны развіваць актыўную старану чалавечай прыроды, столькі ж актыўнасць розуму, сколькі пачуцця і волі”. [2, с. 3]

Са сваёй практыкі я ведаю, што не ўсякія гульні карысныя для фарміравання вучэбнай дзейнасці. На ўроках мэтанакіравана выкарыстоўваць тыя гульні, якія дапамагаюць вырашаць вучэбныя задачы, гэта дыдактычныя. У педагагічнай навукі паняцце “гульня дыдактычная “ трактуецца як “ від гульні, які арганізуе дарослы для рашэння навучальнай задачы”. [5, с.183]

Структура гульні дапамагае ацэньваць яе значнасць у адукацыйным працэсе. З аднаго боку, дыдактычная гульня садзейнічае фарміраванню інтарэсу, увагі, назіральнасці, развіццю памяці, мышлення, самастойнасці. З другога боку – вырашае пэўныя дыдактычныя задачы: вывучэнне новага матэрыялу і замацаванне пройдзенага, фарміраванне вучэбных уменняў і навыкаў.

Для праверкі ўспрымання новага вучэбнага матэрыялу ў падрыхтоўчы перыяд навучання грамаце мы гулялі ў такія дыдактычныя гульні:

1. “Прадоўжы сказ”: - Я пачынаю сказ, а дзеці хорам яго заканчваюць:

Дзеці ідуць у… Зімой і летам …

Яны сядзяць за … Любіш катацца, любі і …

Вучні вучаць … Зімой белы, а …

Матэрыял для гульні падбірала з жыццёвага вопыту дзяцей. З кожным выкарыстаннем гэтай гульні сказы ўскладняла: называла першыя словы знаёмых прыказак, прымавак, загадак і г.д.

2.”Назаві жывёлу”.

Кідаю мяч вучню, называю адно з трох слова – паветра, зямля, вада, а той хто атрымаў мяч называе назву жывелы, якая жыве ў гэтым асяроддзі (паветра – бусел, вада – акунь,…).

3.”У гасцях у каралей” ( гэта гульня ў дзяцей вызывае сур’ёзнасць і важнасць, асабліва ў тых вучняў, якія выконваюць ролю каралей)

- Мы з вамі ў гасцях у караля Цвёрдага гука і караля Мяккага гука.

(ролю каралей выконваюць дзеці, якія адгадалі загадкі і правільна назвалі з якога гука пачынаецца адгадка. У кожнага караля на галаве карона. Кароль Цвёрдага гука сядзіць на скамейцы, а кароль Мяккага гука сядзіць на мяккай падушцы.)

- У госці да караля Цвёрдага гука пойдуць дзеці, чые імены пачынаюцца з цвёрдага гука, а ў госці да караля Мяккага гука пойдуць дзеці, чые імёны пачынаюцца з мяккага гука.

На дошцы намалёваны схемы цвёрдага і мяккага гукаў. Дзеці па чарзе называюць сваё імя, выдзяляюць гук, вызначаюць яго і становяцца побач з сваім каралем і адпаведнай схемай.


____






(




-У каралеўстве шмат цацак ( на наборным палатне размешчаны карткі з малюнкамі). Кожны з вас выбера сабе малюнак, назва якога пачынаецца з такога гука як і ваша імя, назаве яго, вызнача гук і за првільны адказ кароль падарыць гэту картку вучню.

Дзеці выбераюць картку, называюць назву прадмета, вызначаюць гук, указваюць на цвёрдасць і мяккасць гука. За правільныя адказы вучні атрымліваюць фішкі.

Кожны настаўнік ведае, ад таго як засвоілі вучні дадзены матэрыял на падрыхтоўчым этапе залежыць у далейшым і якасць чытання, і разуменне

вуснага маўлення, і ўменне гаварыць, і арфаграфічна правільна пісаць. Хачу адзначыць, што акрамя гульняў мы з дзецьмі выкарыстоўвалі шмат розных практыкаванняў, на развіцце ў дзяцей маўленчага апарату, на пастаноўку артыкуляцыі гукаў. На мой погляд, пасля натхнёнай працы ў падрыхтоўчы перыяд у маіх дзяцей з’явіўся інтарэс да навучання чытанню, але былі і такія моманты: вучань паўтарае словы разам з іншымі вучнямі, а тым часам сам глядзіць у акно, тады прыходзілася хутка мяняць від дзейнасці, каб звярнуць увагу вучня на работу, якую выконваюць іншыя дзеці. (Дадатак 1)

Работа ў букварны перыяд значна ўскладняецца. Дзеці ўжо ведаюць, што найменшай адзінкай жывой мовы з’яўляюцца гукі. Вельмі важна, каб дзіця ў гэты перыяд навучылася ясна чуць, дакладна выдзяляць, выразна вымаўляць гукі. Акрамя гэтага вучні павінны трывала ведаць адпаведныя літары да гэтых гукаў, імгненна апазнаваць іх. Калі ж яны, не сказаць зусім не ведаюць, але вагаюцца, раздумваюць, сумняваюцца, якая гэта літара, позірк іх затарможваецца. Літары ў іх як бы адступаюць адна ад адной. І склад не можа ўспрыняцца цэласна, у адну фіксацыю вока. Узнікае палітарнае чытанне.

Даўно я ўжо не працавала ў першым класе, але добра помню колькі намаганняў трэба настаўніку і вучням, каб прыйсці да заветнай мары, навучыцца вучням чытаць і пісаць. Такім чынам, гульні, якія мы зараз выкарыстоўваем на ўроках дапамагаюць вырашыць наступныя дыдактычныя задачы:

-выдзяленне першага і апошняга гуку ў слове;

-вызначэнне месца адзначанага гуку ў слове (у пачатку, сярэдзіне, канцы);

-складанне слова з асобна названых гукаў;

-распазнанне галосных і зычных гукаў;

-распазнанне цвёрдых і мяккіх зычных гукаў;

-выдзяленне прамых адкрытых складоў;

-падбор слоў з азначаным прамым адкрытым складам.

У перыяд знаёмства з гукамі, маім вучням вельмі добра дапамаглі гульнявыя сітуацыі:

Тэма ўрока: Гукі [з], [з*]. Літары З,з.

Мэта: Пазнаёміць з гукамі [з], [з*] і літарай, якая іх абазначае; вучыць на слых адрозніваць гукі [з], [з*] у словах; узбагачаць слоўнікавы запас.

Гульнявая сітуацыя “Камар у павуцінні”: дзецей дзялю на дзве групы, адна група ўтварае кола (павуцінне), другая свабодна рухаецца паміж імі, выконваючы ролю камароў, і ціхенька гудуць: “З-з-з“. Па майму сігналу вучні першай групы бяруцца за рукі. Тыя хто апынуліся ў сярэдзіне кола, пачынаюць гудзець мацней і спрабуюць вырвацца з “павуціння”. Затым групы мяняюцца ролямі.

Маім вучням вельмі спадабаецца гукавыя практыкаванні спалучаць з фізічнымі дзеяннямі, рухамі і пры знаёмстве з наступным гукам яны прапанавалі свае сітуацыі, напрыклад:

“А-а-а!” – маці калыша дзіця - паказваюць, якія дзеянні выконвае маці, калі ўкладае дзіця спаць;

“У-у-у!” – цягнік падыходзіць да станцыі – становяцца адзін за адным ланцужком і перамяшчаюцца па класу, калі пад’язджаюць да “станцыі” дружна падаюць сігнал;

“Ш-ш-ш!” – лес шуміць – паднімаюць рукі ўверх, і хістаючыся “шумяць”;

- настаўнік заклікае да цішыні – падносяць указальны палец да вуснаў і вымаўляюць гукі;

“Ж-ж-ж!” – жук гудзе; пчолы ляцяць – дзеці імітуюць палёт жука і пчалы, размахваючы сагнутымі рукамі-крыльцамі і “жужжаць”;

“Р-р-р-!” – матор машыны працуе – уяўляюць сабе руль у руках і “едуць па дарозе”. (Дадатак 2)

У пачатку букварнага перыяду я заўважыла, што некаторыя дзеці дрэнна запамінаюць графічны абрыс літар, не ўмеюць суадносіць гукі з адпаведнымі літарамі. У сувязі з гэтым я пачала прапаноўваць гульні, якія прымушаюць вучняў ўглядацца ў графічны абрыс літары, аналізаваць яе канфігурацыю, прыгадваць яе гукавыя эквіваленты. Такая работа спалучаецца з фанетычным аналізам, што садзейнічае злучэнню слыхавых, моўна-рухавых і зрокавых аналізатараў, дапамагае ўстанаўленню трывалай сувязі паміж гукавым вобразам і графічным яго адлюстраваннем, якія пачынаюць успрымацца вучнямі як цесна звязаныя, непадзельныя з’явы.

Тэма ўрока: Гукі[п], [п*].Літары П,п.

Мэта: Пазнаёміць з гукамі [п], [п*] і літарай, якая іх абазначае, садзейнічаць замацаванню графічнага вобраза друкаванай літары, узбагачаць слоўнікавы запас.

Прапаную дзецям пагуляць у гульню “Дапамажы Нязнайку”

На наборным палатне выстаўляю карткі літар у розных становішчах: павернутыя набок, дагары нагамі, тыльным бокам. Трымаю мяккую ляльку Нязнайку і гавару вучням:

-Нязнайка спяшаўся ў школу, упаў і рассыпаў літары. Трэба яму дапамагчы.

Па чарзе вызываю жадаючых дзяцей да дошкі, янывыбяраюць картку ставяць правільна і называюць літару на ёй. (Дадатак 3)

Акрамя гульняў мы на кожным ўроку рэгулярна паўтараем вывучаныя гукі і літары. Псіхолаг Т.Г.Ягораў вызначае: уздзейнічаючы на слыхавы аналізатар, звязваючы дзейнасць гэтага аналізатара з дзейнасцю адпаведных моварухальных і зрокавых органаў, мы ствараем асацыятыўны ланцуг: фанема – артыкуляцыя – літара. Гэты ланцуг, калі ён добра сфарміраваны, узнікае ў мазгу дзіцяці адначасова і незалежна ад таго, якое звяно гэтага ланцуга актывізавана намі. Дзіця пачуўшы той ці іншы гук на ўроках граматы неадкладна адказвае на яго адпаведнымі моварухальнымі працэсамі і ясна ўяўляе сабе зрокавы вобраз, літару, якая адпавядае гэтаму гуку мовы. Тое ж самае мы будзем мець і тады, калі пакажам яму літару: убачыўшы яе, дзіця зараз жа адкажа адпаведнай артыкуляцыяй і суаднясе гэты вобраз з пэўнай фанемай.

Вось прыйшоў час калі мае вучні пачалі чытаць невялічкія тэксты. Для набыцця вучнямі тэхнікі чытання спярша сама чытаю ўвесь тэкст, затым разам з дзецьмі чытаем па сказах (пры патрэбе разбіраем структуру некаторых слоў). Вучні павінны засвоіць: чытаць – гэта гаварыць па напісаным, гаварыць натуральна, выразна, з інтанацыяй і ні ў якім разе не расцягваць словы па складах. І ў гэтым нам вельмі добра дапамагае гульня “Знайдзі слова…”

Пасля сумеснага прачытання верша Якуба Коласа “Музыкі” даю заданне: -Знайдзіце слова “камар”, “конік”, “муха”.

Каб адшукаць пэўнае слова сярод іншых слоў у сказе, вучні вымушаны самастойна прачытаць не толькі гэтае слова, але і іншыя словы. Дружна сагнуўшы галовы да “Буквара”, урыўкамі паглядаючы на суседа, шукаюць зададзенае слова, хто ж першы знойдзе яго і прачытае. А той хто першы знайшоў слова атрымлівае фішку, так на працягу ўсёй гульні.

Неаднойчы на старонках для адпрацоўкі навыку чытання даюцца даўгаватыя шэрагі па паўтара-два дзесяткі новых слоў. Які ж гэта сумны і надакучлівы занятак – чытаць слупкі слоў. Дзеці хутка завучваюць іх на памяць і называюць, не ўнікаючы ў сэнс, але ж без чытання слупкоў слоў нельга сфарміраваць добрай тэхнікі чытання. “Выручае“ гульня “Які, якая, якое, якія?”. Яна абуджае цікавасць да слова, дае магчымасць паглядзець на яго з розных бакоў, павышае актыўнасць дзяцей:

Шаша (якая?) шырокая.

Мох (які?) мяккі.

Соты (якія?) мядовыя.

Сок (які?) салодкі.

Камар(які?) даўганосы.

Рака (якая?) глыбокая.

Маліны (якія?) салодкія.

Працэс чытання становіцца творчым, дзеці вядуць пошук. Гэту гульню можна праводзіць рознымі варыянтамі як на ўроках, так і ў час прагулкі ці экскурсіі. Мае вучні прапанавалі такі варыянт: адзін вучань другому называе прадмет, які знаходзіцца навакол ( на вуліцы, у класе) і пытанне: -Дрэва (якое?), другі адказвае:- высокае, тоўстае. І так па чарзе адзін аднаму задаюць пытанні, некаторыя дзеці адказваюць некалькімі прыметнікамі.

Яшчэ адна прыступка – для выпрацоўкі навыку чытання асаблівае значэнне мае шматразовасць чытання. Перад вучнямі стаўлю кожны раз новую задачу, калі паўторны зварот да тэксту выклікаецца пошукам новага адказу, - тады вучань як бы не заўважае, што ён чытае і перачытвае адно і тое ж. Карыстаючыся тэкстам “Буквара” (казка “Воўк – гультай”) пагуляем у гульню “ Хто першы правільна адкажа”:

-Прачытайце словы, якія пачынаюцца з літары п,( н, р); са складу та, ( жы, ба).

-Прачытайце словы, якія надрукаваны з вялікай літары.

-Прачытайце першае слова ў першым сказе.

-Прачытай сказы, якія адносяца да малюнка на старонцы буквара, і г.д.

У ходзе ўрока таксама выкарыстоўваю гульні, якія забяспечваюць шматразовае чытанне новага матэрыялу ў розных спалучэннях з дапамогай гульнявых і пазнавальных задач, напрыклад: гульня “Слова ў слове”.

На дошцы друкаванымі літарамі запісваю словы: каса, укол, смак, грак. Па майму сігналу прапаную дзецям прачытаць гэтыя словы хорам. Затым закрываю ў першым слове першую літару, дзеці прачытваюць атрыманае слова, такую работу правожу з астатнімі словамі.

Варыянт другі.

Запісаны словы: грак, грыбы, ….- Прачытайце без першай літары.

ліст, марак, … - Прачытайце без апошняй літары.

пясок, рыбак, ... –Прачытайце без першага складу.

гаражы, касачы, … - Прачытайце без апошняга складу.

(Дадатак 4)

Такім чынам, я не адзін раз пераканалася ў тым, што гульня дапамагае ўключаць у актыўную пазнаваўчую дзейнасць кожнага вучня асобна і усіх разам і пры гэтым з’яўляецца эфектыўным сродкам кіравання вучэбным працэсам. Каштоўнасць дыдактычнай гульні ў тым, што дзеці з інтарэсам набываюць новыя веды і актыўна дапамагаюць адзін аднаму.

Мяне і маіх першакласнікаў яшчэ чакае паслябукварны перыяд – гэта значыць мы яшчэ будзем доўга гуляць.



Рост навыка чытання вучняў першага класа



Прзвішча, імя вучня




2012/2013 навучальны год

верасень


снежань

студзень

люты

сакавік



1

Бычак Даша

0

15

20

24

28

2

Красоўскі Мікіта

0

10

15

21

24

3

Палякоў Ягор

0

9

14

19

28

4

Емяльянцава Ангеліна

0

15

21

26

30

5

Сафронава Саша

0

5

8

10

12

6

Захаранка Іван

0

10

14

17

20


Спіс літаратуры

1.Сухамлінскі, В.А. “Аб выхаванні”/ В.А.Сухамлінскі, 1982. С.89-90

2.Сцепанава, О.А. Гульнявая школа мышлення/ О.А.Сцепанава//Пачатковая школа : плюс – мінус.- 2000-№10.- с.3-12.

3.Максімук, Н.М. Дыдактычныя гульні для шасцігодак. Метад. Дапаможнік для настаўніка. / Н.М.Максімук. – Мінск: Народная асвета, 1991. 72с.

4.Клышка, А.К. Буквар: старонкі і ўрокі: вучэб.-метад. дапам.для настаўнікаў агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання/ А.Клышка. – Мінск: Нар. Асвета, 2008. – 112с.

5.Сторажава, Н.А. Мова твая і мая: Вучу дзяцей па-беларуску./ Н.А.Сторажава. – Мінск: Выд. А.Ванін, 1993. – 80с.

6.Анищенко, О.А. Игра в разных видах деятельности / О.А.Анищенко, И.А.Комарова, Мозырь, 2004.

7. Гомозова, Ю.Б. Дидактические игры и упражнения в работе с детьми 5-7 лет. // Пралеска. 2004.№1.

8. Жуковская, Р.И. Игра и ее педагогическое значение. М., 1975.

9.Ляшчук, В.М. І прарастаюць словы./ В.М.Ляшчук. Мн., 1997. – 75с.

ДАДАТАК 1

Раздзел: Дзяленне слоў на склады



1. Гульня: “Тэлеграф”

Абсталяванне: Фуражка тэлеграфіста, малаточак.

Апісанне гульні: тэлеграфіст (яго ролю спачатку выконвае настаўнік) стукае аб стол адзін , два або тры разы і просіць здагадацца, якое слова ён перадаў па тэлеграфе. Дзеці называюць адна-, двух-, трохскладовыя словы. Каб абмежаваць напрамак пошуку слоў, перад пачаткам гульні настаўнік называе тэму для тэлеграм: “Жывёлы”, “Гародніна” і г.д.

Варыянт. Дзеці называюць словы, а тэлеграфіст адстуквае малаточкам іх складовы састаў – адпраўляе тэлеграмы.


2. Гульня: “Паштальён”

Абсталяванне: Канверты з наклеенымі на іх прадметнымі малюнкамі, паштоўкамі, фуражка і сумка паштальёна.

Апісанне гульні: паштальён праходзіць па радах- “вуліцах” і разносіць пісьмы з паштоўкамі. Атрымаць пісьмо зможа той, хто правільна прагаворыць па складах назву прадмета на малюнку, што прыклеены на канверце.

Варыянт. Для атрымання пісьма неабходна назваць націскны склад у назве малюнка.


3. Гульня: “Цягнік”

Абсталяванне: Кардонавы цягнік з вагончыкамі, да якіх прымацаваны кішэні; прадметныя малюнкі.

Апісанне гульні: Выкліканы да дошкі вучань вызначае колькасць складоў у назве жывёлы на малюнку і саджае яе ў вагон, трымаючыся наступнага парадку: у першы вагон трэба пасадзіць жывёл, назва якіх утварае адзін склад, у другі вагон - тых, у назве якіх два склады, у трэці – жывёл з трох-складовымі назвамі. Кантралёры хорам вымаўляюць назвы жывёл па складах і такім чынам правяраюць, ці свае месцы займаюць пасажыры.

Варыянт. Парадак пасадкі ў вагоны мяняецца: у першы вагон садзяцца жывёлы з першым націскным складам у назве, у другі – з другім націскным складам, у трэці – з націскам на трэцім складзе.


4. Гульня: “Незвычайныя кветкі”

Абсталяванне: Карты з контурамі шасціпялёсткавых кветак, наборы пялёсткаў з малюнкамі жывёл, птушак, раслін і г.д.

Апісанне гульні: дзеці атрымліваюць па адной карце з контурамі кветкі і канверт з наборам пялёсткаў. Неабходна падабраць для кветкі пялёсткі такім чынам, каб на іх знаходзіліся прадметы, назвы якіх маюць азначаную колькасць складоў (адзін, два або тры).

Варыянт. На пялёстках кветкі павінны быць прадметы, у назвах якіх націскным з’яўляецца азначаны склад (першы, другі або трэці)


5. Гульня: “Вучым ляльку размаўляць”

Абсталяванне: Лялька, прадметныя малюнкі.

Апісанне гульні: Настаўнік знаёміць дзяцей з гульнявой сітуацыяй: “ Наша лялька зусім малая і размаўляе, як маленькія дзеці – называе толькі пачатак слова, першы склад. Давайце навучым яе гаварыць правільна, будзе дагаворваць за яе астатнія часткі слоў”. Настаўнік з лялькай паказвае прадметны малюнак і вымаўляе першы склад яго назвы. Дзеці хорам заканчваюць слова.

Варыянт. Гульня праводзіцца без прадметных малюнкаў. Вучні павінны самастойна прыдумаць канец слова. Па выкліку настаўніка хто-небудзь дагаворвае астатнюю частку слова, а потым паўтарае ўсё слова цалкам.


ДАДАТАК 2

Раздзел: Выдзяленне і распазнаванне гукаў



6. Гульня: “Хто лепш слухае”

Апісанне гульні. Настаўнік называе слова, дзеці падымаюць рукі ( пляскаюць у далоні), калі ў слове ёсць азначаны гук. Вучні, якія памыліліся, плацяць фанты. Потым, каб выкупіць фант, дзіця павінна выканаць фанетычнае заданне: падлічыць колькасць складоў у слове, вызначыць націскны склад, назваць першы (апошні) гук, паслядоўна пералічыць усе гукі слова. Заданні падбіраюць вучні класа.


7. Гульня: “Кожнаму прадмету сваё месца”

Абсталяванне: Прадметныя малюнкі, скрынка.

Апісанне гульні: прадметныя малюнкі раскладзены на стале. Вучні па аднаму выходзяць да стала, бяруць малюнак, называюць прадмет, адлюстраваны на ім, адзначаюць, ці чуецца новы гук у слове. Калі ёсць новы гук у слове, прадметны малюнак выстаўляюць на наборнае палатно, калі няма кладуць у скрынку.
8. Гульня: “Магазін цацак”

Абсталяванне: цацкі або прадметныя малюнкі.

Апісанне гульні: На “вітрыне магазіна” – наборным палатне – выстаўляюцца цацкі ( прадметныя малюнкі). Купіць можна тую з іх, у назве якой чуецца новы гук. Пакупнік падыходзіць да вітрыны, вымаўляе назву цацкі, фарсіруючы новы гук. Калі ўсё зроблена дакладна, прадавец ( раней выбраны вучань) падае цацку пакупніку. Яна застаецца ў яго да канца дня.
9. Гульня: “Гук ці склад”

Апісанне гульні: Настаўнік уразбіўку называе розныя гукі і прамыя адкрытыя склады. Вучні падымаюць адну руку, калі чуюць асобны гук, і абедзве рукі, сашчапіўшы далоні, калі чуюць склад.



10. Гульня: “Дапаможам паштальёну ”

Абсталяванне: Канверты з наклеенымі на іх прадметнымі малюнкамі, сумка і фуражка паштальёна (з гульні “Паштальён”).

Апісанне гульні: настаўнік паведамляе гульнявую сітуацыю: “ На пошце заўсёды праводзіцца сарціроўка пісем – размеркаванне іх па раёнах і вуліцах. Давайце дапаможам паштальёну даставіць пісьмы на вуліцу Галосных і вуліцу Зычных”. Дзеці па выкліку настаўніка бяруць канверты з сумкі паштальёна, падыходзяць да двух наборных палотнаў і выстаўляюць на першым палатне канверты з малюнкамі прадметаў, назвы якіх пачынаюцца з галосных гукаў, на другім – канверты з малюнкамі, у назвах якіх першы гук – зычны.
11.Гульня: “Назаві больш гукаў”

Абсталяванне: Мяч.

Апісанне гульні: выкліканы вучань падкідвае мяч, ловіць яго пасля ўдару аб падлогу і на працягу гэтага часу вымаўляе розныя гукі. Перамагае той, хто паспее назваць большую колькасць гукаў.

Варыянт. Можа ўскладніць гульню, прапанаваўшы называць толькі галосныя або толькі зычныя гукі.


12.Гульня: “Каму што падарым”

Абсталяванне: Дзве лялькі, прадметныя малюнкі.

Апісанне гульні: настаўнік паведамляе: “Да нас у госці прыйшлі Люся і Лара. У дзяўчынак сёння дзень нараджэння. Мы іх павіншуем і падарым малюнкі, памятаючы аб тым, што лары падабаюцца прадметы, назвы якіх начынаюцца з цвёрдых зычных гукаў, а Люся аддае перавагу прадметам, у назвах якіх першы гук – мяккі зычны” выкліканы да дошкі вучань выбірае адпаведны малюнак, ставіць яго каля лялькі і гаворыць пры гэтым: “Лара”, віншую цябе з днём нараджэння!”

ДАДАТАК 3

Раздзел: Запамінанне графічнага абрысу літар, суаднясенне гукаў з адпаведнымі літарамі
13.Гульня: “Паўлітарынка”

Абсталяванне: Шырма памерам з лісток сшытка, карткі літар з класнай касы.

Апісанне гульні: настаўнік хавае картку з літарай за шырму, затым высоўвае частку карткі такім чынам, каб была бачна палова літары (верхняя, ніжняя, правая, левая). Дзеці называюць літару.
14. Гульня: “Звяжы рукавічкі”

Абсталяванне: Папяровыя рукавічкі (кожная пара рукавічак аднолькавага колеру з аднайменнымі літарамі).

Апісанне гульні: На дошцы ўроскідку прымацаваны рукавічкі. Дзеці па выкліку настаўніка выходзяць да дошкі, знаходзяць пару рукавічак з аднолькавымі літарамі, злучаюць іх крэйдай (“звязваюць”) і гавораць: “ Я звязаў рукавічкі з літарай эн”.

Варыянт 1. Выкарыстоўваюцца рукавічкі, на адной з якіх вялікая літара, на другой – маленькая.

Варыянт 2. Выкарыстоўваюцца рукавічкі, на адной з якіх друкаваная літара, на другой – пісьмовая.

15. Гульня: “Як з адной літары зрабіць другую?”

Апісанне гульні: На дошцы напісаны друкаваныя літары. Вясёлы Аловак прапануе падумаць, як з адной літары зрабіць якую-небудзь іншую. Дзеці па выкліку настаўніка падыходзяць да дошкі, дарысоўваюць неабходныя элементы і тлумачаць: “З літары гэ я зрабіў літару пэ ( Г – П, Б; Р – В, Ф; К –Ж ; Ь – Б, В; Н – Ю; С – Ю і г.д.)



16. Гульня: “Тэатр літар”

Апісанне гульні: Настаўнік загадзя рыхтуе некалькі вучняў, якія будуць паказваць літары з дапамогай свайго цела.

Напыклад: А – два вучні, стоячы тварам да класа, нахіляюць тулава адзін да аднаго, рукі са знешняга боку апускаюць уздоўж тулава, а рукі з унутранага боку згінаюць у локцевым суставе і кладуць іх адна на другую.

М – два вучні становяцца бокам да класа, а тварам адзін да аднаго, апускаюць рукі і сашчэпліваюць іх унізе.

Н – два вучні, стоячы бокам да класа, згінаюць рукі ў локцевых суставах і кладуць іх адна на другую.

Астатнія вучні павінны пазнаваць і “прачцтаць” літары.


17. Гульня: “Адгадайце літару”

Апісанне гульні: Настаўнік выстаўляе на наборным палатне 4-5 картак з вывучанымі літарамі. Па яго сігналу дзеці хорам называюць літары. Потым да дошкі падыходзяць два вучні. Адзін з іх “піша” ў паветры так, каб бачылі ўсе дзеці, адну з літар, выстаўленных на наборным палатне. Другі павінен здагадацца , якая літара была “надрукавана”, і назваць яе. Правільнасць яго адказу клас пацвярджае апладысментамі. Вучні мяняюцца ролямі, потым выходзіць другая пара.

Варыянт. Выкліканы вучань “піша” ў паветры друкаваную літару, астатнія знаходзяць у касах і паказваюцю картку з адпаведнай літарай.
18.Гульня: “Пішу-друкую”

Апісанне гульні: да дошкі выходзяць два вучні: адзін з іх піша, а другі “друкуе” літару, названую настаўнікам. Усе астатнія знаходзяць друкаваную літару ў касах. Калі дзеці каля дошкі добра выканаюць заданне, то атрымліваюць права выбраць наступную пару ўдзельнікаў гульні і даць ёй заданне. Калі нехта з пары памыляецца, наступную пару і заданне падбірае настаўнік.


ДАДАТАК 4

Раздзел: Шматразовае чытанне новага матэрыялу.


19. Гульня: “Вучым Бураціна”

Абсталяванне: складовыя карткі.

Апісанне гульні: настаўнік паведамляе гульнявую сітуацыю: “Бураціна будаваў словы са складоў. Паглядзіце, што ў яго атрымалася ( на наборным палатне словы: кі-ра, са-ка, но-кі і г.д.) Дапамажыце яму выправіць памылкі”. Вучні па выкліку выходзяць да дошкі, выпраўляюць памылкі, чытаюць утвораныя словы ( ракі, каса, кіно і г.д.)

Варыянт. Гульня праводзіцца ў выглядзе спаборніцтва “ хто хутчэй выправіць памылкі Бураціна?”. Дзеці складаюць словы. Перамагае той, хто зробіць гэта раней за іншых.


20. Гульня: “Кот-ласун”

Абсталяванне: Кот (картонны сілуэт або мяккая цацка)

Апісанне гульні: На наборным палатне словы: сокі, стук, краты, град, клен і г.д. настаўнік паведамляе гульнявую сітуацыю: “Кот-ласун любіць злізваць літары. У нашых словах ён будзе злізваць іх такім чынам, каб атрымаліся новыя словы. Якія літары зліжа кот-ласун?” Выкліканы вучань прыкрывае патрэбную літару і чытае новае слова: сок, тук, каты, рад, лён і г.д.

21.Гульня: “Дапамажы жывёлам”

Абсталяванне: Малюнкі жывёл.



Апісанне гульні: На дошцы прымацаваны малюнкі жывёл і ўпярэмешку напісаны іх назвы. Неабходна злучыць крэйдай малюнак жывёлы з яе назвай. Выкліканы вучань выконвае заданне з адным малюнкам. Астатнія дзеці хорам чытаюць словы.



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка