Навагодняе падарожжа дзеда мароза




Дата канвертавання28.04.2016
Памер53.05 Kb.
НАВАГОДНЯЕ ПАДАРОЖЖА ДЗЕДА МАРОЗА

Зноў капрызы свае ў прыроды:

Як далікатная дама яна:

Хоць і паўкрока да Новага года,

А зіма амаль што не відна.

Толькі крышачку дол пабяліла,

А мяцеліц чакаем дарма.

Снегам скупа пакуль надзяліла

Ты Кругляншчыну нашу, зіма.

Хіба вось толькі што часам апошнім

Край наш прыдруцкі прыціснуў мароз.

А ці надоўга? -- скажы нам, сіноптык,

Дай праўдзівы надвор’я прагноз.

Непакояцца ўжо аграномы:

--Снег так чаканы, хутчэй выпадай!

Добра ж народная мудрасць вядома:

Будзе снег – будзе і ўраджай.

Але ўсе мы надзей не губляем,

Што пачуем мяцеліцаў спеў,

Верым: студзень спаўна навярстае

Усё, што снежань зрабіць не паспеў.

І памчацца на санках і лыжах

Дзеці нашы з узгоркаў крутых,

Адпачнуць ад камп’ютараў, кніжак

На прасторах яны снегавых.

… Вечарэе. Цішэй гоман вуліц,

Пешаходаў, машын мітусня...

Ды ў Круглым жыццё не заснула –

Урачыстая то цішыня.

Снежня вечар апошні заўсёды

Быццам бы скрыжаванне дарог:

Год мінулы мы з вамі праводзім,

Новы ступіць вось-вось на парог.

І з нагоды такой вось падзеі

Тройкай шпаркай пад звон бубянцоў

Праз віхуры паўночных завеяў

Сябар наш даўні спяшаецца зноў.

Там, дзе неба ў казачным ззянні,

Па-над Кругам Палярным зіхціць,

Снегавыя яго ўладанні,

Дом лядовы ягоны стаіць.

Рэдка дом свой Мароз пакідае,

Выключэнне адно: Новы год.

Коней тройку ў вазок запрагае,

Да нас мчыцца з халодных шырот.

Няхай едзе ў статусе госця,

Але пільны наш Дзед-кантралёр:

Як заўважыць дзе дрэннае штосьці –

Строгім будзе “палётаў разбор”.

Але й слоў пахвалы не шкадуе

Тым, хто працай яе заслужыў,

Хто ў рабоце аддана шчыруе

І раёну хто славу здабыў.

Але досыць, напэўна, прадмовы:

На гадзінніку ж стрэлкі бягуць

І адлік гэтай ночы зімовай

Да хвіліначкі кожнай вядуць.

Дык давайце ж, сябры, паспяшаем

Мы туды ўжо, дзе наш “Ізумруд”

Увесь агнямі святочнымі ззяе:

Госць сустрэчу прызначыў нам тут.

Прыгажуня зялёная ёлка

Калейдаскопам адценняў усіх

Ззяе, узняўшыся ў неба высока,

Колер фарбаў мяняе штоміг.

Бо даўно ўжо тут па-над плошчай

Смех і музыка, песні гучаць.

І гатовы паўночнага госця

Урачыста круглянцы страчаць.

… Стрэлкі блізка да лічбы «дванаццаць»,

Штосьці госця пакуль не відаць.

Але, чуеце: коні імчацца,

Быццам птушкі праз цемру ляцяць!

Дзед спыніў свой вазок адмысловы

(Не на санным, гумовым хаду),

Кажа: з Годам, сябры, усіх Новым.

З ім Казу вам, круглянцы, вяду!

Хоць жывёліна гэта малая,

Ды характар “рагаты” ў яе:

Як нядобрае штось заўважае,

Яна “зброю” сваю дастае.

Гультаёў не шкадуе ўсякіх,

Трутняў бачыць як праз мікраскоп –

І выходзіць на іх у атаку,

Нахіліўшы рагаты свой лоб.

Раю з ёю ўсім быць у дружбе,

Годна жыць вам і не махляваць.

Бо Каза сваю ведае службу,

Спуску хібам не будзе даваць.

Ну, ды годзе палохаць Казою,

Яна бачыць і цэніць дабро.

Веру: вы пасябруеце з ёю,

Бо круглянцы--цудоўны народ.

Шчыра Дзед з кіраўніцтвам раёна

Павітаўся, аб справах спытаў.

--Малайцы! Вы працуеце плённа, –

Шчуплянкову Мароз так сказаў.

Аб’яўляю ўсім вам падзяку

Навагоднім загадам сваім.

Не авансам такая адзнака

Вам, кіроўцам раёна, усім!

Вы яе заслужылі работай,

Якой бачныя вынікі, плён.

Бо ва ўсім – і ў працы, і ў спорце –

Паўсюль першы Круглянскі раён.

Сацыяльная служба з вытворчай

Развіваюцца ва ўнісон.

А яшчэ ваш раён я за тое

Паважаю і шчыра люблю,

Што круглянцы ўсёй грамадою

У парадак прыводзяць зямлю.

З кожным годам райцэнтр прыгажэе,

Для гасцей ўсё прывабней раён,

Значыць, ёсць перспектывы, надзея,

Што квітнець будзе ваш рэгіён.

…Як Патрончыка госць наш пабачыў,

Дык адразу бы памаладзеў:

--Прывітанне, Васільевіч, рады,

Што цябе я на свяце сустрэў.

Хоць і далёка катэдж мой паўночны,

Добрыя весткі даходзяць туды.

Вельмі я рады, мой сябар Патрончык,

І за цябе, і за твой калектыў!

У Смалявічах, Бабруйску і Шклове

Хлопцы годна працуюць твае.

Тэмпы і якасць – вось тая аснова,

Тое, што гонару вам надае.

Але не толькі за новабудоўлі

Людзі ўдзячны тваёй ПМК.

У тым, што раён прыгажэе і горад,

Бачна твайго калектыву рука!

На “Мікалаеўскіх сажалках”, дружа,

Гэтай ноччу паспеў пабываць.

Там спадабалася ўсё мне так дужа,

Сам бы прыехаў адпачываць!

Рады, што ты не змяніўся ніколькі,

Поўны ідэяў і творчых задум.

Шчасця табе і, вядома, здароўя,

Каб не наведвалі скруха і сум.

--Добрая праца ўсяму ёсць аснова,

Аснова надзейная для добрых спраў.--

У аграснабе Дзядуля Сычову

Словы такія з павагай казаў.

І каб у годзе ў Новым таксама

Пазіцый у працы не здаў калектыў,

І каб у вобласці зноў лепшым самым,

Як і належыць, заўсёды ён быў.

На ўсіх прадпрыемствах,

малых і вялікіх,

У ноч навагоднюю Дзед пабываў,

Шчыра здароўя і шчасця ўсім зычыў,

Поспехаў новых усім ён жадаў.

Вынес Дзядуля да свята падзяку

Кіраўнікам гаспадарак усіх.

--Але заспакойвання каб ані знаку

У вас не было ні на дзень, ні на міг!

Няхай ураджай, “падрасце”

да ста тысяч,

Прывагі, надоі зноў радуюць вас.

Жадаю паказчыкаў важкіх, вялікіх

З Годам вас Новым, і ў добры ўсім час!

… Ноч навагодняя – нібы імгненне.

Хутка курантаў пачуецца звон.

І ў Год Новы ўступіць з натхненнем

Разам з краінай Круглянскі раён.

А перад тым, як закончыць вандроўку,

Госць паважаны наказ такі даў:

--У працы сабе не давайце палёгкі,

Новых вам поспехаў,

добрых вам спраў!

Год, які сёння свой шлях пачынае,

Зместам напоўнены новым зусім:

Раён абласныя “Дажынкі” прымае,

Дык жа ўдачы вам, плёну ва ўсім!

Не падвядзіце ж Мароза,

круглянцы,

Веру: усё атрымаецца ў вас.

Міру, дабра вам, здароўя і шчасця.

Няхай толькі светлае дорыць вам час!

Няхай бокам абходзіць благое

Ваш невялікі, утульны раён.

Блізкае мне ўсё тут, дарагое,

Быццам жыву побач з вамі з давён.

Радасці ўсім невычэрпнаю мерай,

Плёну, удачы ў справах усіх,

У заўтрашні дзень аптымізму і веры

І ўсіх даброт -- заслужылі Вы іх!

Дзеда Мароза



суправаджаў

Мікола ВАДАП’ЯН.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка