Научно-исследовательская работа Дремлюк Анастасия Николаевна, учащаяся 9 «Б» класса. Кисель Ольга Аркадьевна




Дата канвертавання28.04.2016
Памер196.83 Kb.


Отдел образования Молодечненского райисполкома

ГУО «Гимназия №3 г. Молодечно»



Параўнальны аналіз літаратурных плачаў і вусных народных галашэнняў

Научно-исследовательская работа

Выполнила:

Дремлюк Анастасия Николаевна,

учащаяся 9 «Б» класса.

Руководитель:

Кисель Ольга Аркадьевна,

учитель белорусского языка и

литературы ГУО «Гимназия №3 г. Молодечно»

Молодечно

2010
Змест:
Уводзіны........................................................................................................3

Глава 1. Станаўленне літаратурных плачаў як асобнага жанру..............6

1.1. Эпітафіі – надмагільныя надпісы.......................................................7

1.2. Выхаваўчае значэнне літаратурных плачаў і народных

галашэнняў...................................................................................................7

Глава 2.Узаемасувязь літаратурных плачаў з

народнымі галашэннямі................................................................................9

Глава 3. Мова народных галашэнняў,

запісаных на Міншчыне...............................................................................11

Заключэнне....................................................................................................14

Спіс літаратуры..............................................................................................15

Дадатак 1. Параўнальная табліца ………....................................................16

Дадатак 2 “Слава богу за все”.....................................................................17

Дадатак 3. “Вышла, вышла душа з цяла”....................................................18


Дадатак 4. Галашэнне па сыну.....................................................................20

Дадатак 5. Галашэнне па бацьку..................................................................20


Дадатак 6. Вiдэязапic пахавальных галашэнняў

Уводзіны
Са старажытнай эпохі на Беларусі распаўсюджаны пахавальны абрад. У аснове пахавальнага абраду і яго паэзіі ляжаць дахрысціянскія ўяўленні народа пра смерць, замагільнае жыццё, а таксама вера ў тое, што чалавек і пасля свёй смерці можа дапамагаць ці шкодзіць людзям. Аднак з цягам часу старажытная вера ў замагільне жыццё памерлых і рэлігійна-магічныя элементы ў абрадах страчваліся, паастаянны абрад аплаквання нябожчыкаў усё больш набываў характар толькі бытавога абраду. З даўнейшых часоў людзі імкнуліся забяспечыць сабе дапамогу і заступніцтва памерлых, выкарыстоўваючы ў пахавальным абрадзе магію і гэтым самым задобрываючы нябожчыка. Галоўнай часткай рытуалу пахавання якраз і сталі разнастайныя галашэнні ды плачы.

Чаму мы звярнуліся менавіта да гэтага жанру вусна-паэтычнай творчасці?

Нядаўна напаткала нашу сям’ю вялікае гора – страта блізкага чалавека. Пахаванне адбывалася у вёсцы. Развітацца з памерлым прыйшлі і суседзі, і знаёмыя і сваякі, было сказана нямала шчырых і цёплых слоў, але найбольш мяне ўразілі пахавальныя песні, якія стваралі адпаведны настрой, прымушалі пранікнуцца жалем да сваякоў памёрлага, задумацца над уласным жыццём. Праз некаторы час я вырашыла высветліць, хто стварае гэтыя творы, адкуль жанчыны ведалі іх. Пагаманіўшы з адной з іх, я даведалася, што пахавальныя галашэнні перадаюцца з пакалення ў пакаленне сялянамі, якіх называюць “спевакамі”, “плакальшчыкамі”, “слезнікамі”. Выконваюцца ў час пахавальнага абраду з мэтай станоўча ахарактарызаваць памёрлага. Зацікавіўшыся зместам твораў такога тыпу, я папрасіла выканаць некаторыя з іх. Канечне, гэта творы, якія заўсёды выклікаюць смутак, слёзы. Нельга сказаць, што плакальшчыцы выконваюць іх бяздушна, бо, апавядаючы пра чужое гора, жанчыны ўспамінаюць сваё жыццё, сваё гора і таму неахвотна згаджаюцца на нашу просьбу. Жанчыны расказалі, што і песні і галашэнні яны перанялі ад сваіх матуль, цётак, што ў рукапісным выглядзе іх не існавала. Было зразумела, што творы такога тыпу адносяцца да вуснай народнай творчасці. Але якое месца належыць пахавальным песням і галашэнням?

Калі наведалі школьную бібліятэку, бібліятэку горада, то са здзіўленнем адзначылі – звестак пра народныя галашэнні як частку вуснай народнай творчасці вельмі мала.

Працуючы у бібліятэцы, мы звярнулі ўвагу на тое, што і жанр літаратурнага плачу маладаследаваны ў беларускай літаратуры. Да вывучэння твораў такога тыпу звяртаўся ў сваім даследаванні старажытнай паэзіі Беларусі XVI – першай паловы XVIІ ст. І. Саверчанка, а таксама П. Шэйн, В. Адрыянава-Ператц. Самы значны з аргінальных беларускіх паэтычных твораў, што належаў да жанру плачаў, - “Лямант на смерць Лявона Карповіча” (1620), аўтарства якога прыпісваецца Мялету Сматрыцкаму.

Рукапісны “Дыяруш” А. Філіповіча таксама ўключаў два літаратурных плачы. Сярод выданняў Віленскай езуіцкай акадэміі выяўлена два невядомых раней літаратурных плачы: “Вобраз жанчыны” і “Галасы сыноў”. Для беларускага чытача ў 1580г. У Вільні быў выдадзены ўнікальны ў літаратурных адносінах “Лямант няшчаснага Рыгора Осціка”. Некалькі эпітафій і вершаў на польскай мове напісаў тэленавіты майстр мастацкага слова Сімяон Полацкі.

Вывучэнне старажытных плачаў – найважнейшая задача сучаснай белаускай медыявістыкі, так як літаратурныя плачы, моцна ўплываючы на духоўнае жыцце беларускага народа, былі цесна звязаны з дзяржаўна-палітычнай барацьбой у той гістарычны перыяд, з яго філасофскімі і этычнымі праблемамі. Іх змест немагчыма зразумець у адрыве ад эпохі, яны ў жывую, супярэчлівую рэчаіснасць непарыўна знітаваны з барацьбой розных сацыяльных слаёў і груповак. Акрамя вядомага, стэрэатыпнага матэрыялу яны змяшчалі канкрэтныя гістарычныя звесткі, адлюстроўвалі стан духоўнага жыцця таго моманту, у які ствараліся.

Вырашылі высветліць пытанне: чаму так мала ўвагі надаецца вывучэнню жанру.

Паставілі мэты – сабраць, сістэматызаваць звесткі пра літаратурныя плачы і народныя галашэнні; прааналізаваць мову народных галашэнняў;

выявіць падобнае і адрознае ў літаратурных плачах і народных галашэннях.

У адпаведнасці з мэтай даследавання былі вызначаны наступныя задачы:


  1. вывучыць літаратуру па тэме;

  2. прааналізаваць мастацкія асаблівасці пахавальных народных галашэнняў у параўнанні з літаратурнымі плачамі;

  3. прааналізаваць галашэнні, запісаныя на Міншчыне.

Аб’ектам даследавання з’яўляюцца пахавальныя народныя галашэнні. Прадмет даследавання – мова народных галашэнняў.

Праводзячы даследаванне, мы карысталіся наступнымі метадамі: даследванне мастацкай літаратуры, пошук сучасных і старажытных пахавальна-абрадавых твораў вуснай народнай творчасці, іх даследванне і аналіз, параўнанне, пошук носьбітаў на Міншчыне і запіс пахавальных галашэнняў.



Практычная каштоўнасць працы ў тым, што яна можа быць выкарыстана на ўроках беларускай літаратуры ў рамках тэмы “Вусная народная творчасць”, а таксама “Развіццё беларускай літаратуры ў эпоху Адраджэння і ранняга барока”. Запісы народных галашэнняў могуць увайсці ў склад зборніка “Вусная народная творчасць”. У час працы мы прыйшлі да высновы, што параўнанню народных галашэнняў і літаратурных плачаў у крытычнай літаратуры не надавалася значнай увагі. І таму мы вырашылі расшырыць аб’ём разглядаемай тэмы, выдзяліць падобнае і адрознае ў творах такога тыпу. У гэтым і заключаецца навізна маёй працы.

Безумоўна, народныя галашэнні і літаратурныя плачы могуць і павінны разглядацца ў кантэксце літаратуры Беларусі, бо сваім зместам і аўтарскай прыналежнасцю яны з’яўляюцца помнікамі славеснага мастацтва і гісторыі Беларусі першай паловы 17 стагоддзя.



Глава 1. Станаўленне літаратурных плачаў як асобнага жанру
У 9 –15 стагоддзях жанр надмагільных плачаў трывала ўвайшоў у літаратуры ўсходніх славян і занаяў належнае яму месца. Ва ўсходнеславянскіх літаратурах старажытнага перыяду плачы выступалі ў форме своеасаблівага кампазіцыйнага зместу ў складзе іншых, больш буйных жанравых адзінак: летапісаў, жыцій і іншых твораў.

У эпоху Адраджэння і ранняга барока ва ўсіх еўрапейскіх літаратурах, у тым ліку і беларускай, з прычыны ўзмацнення эсхаталагічных матываў з’явілася шмат розных твораў, у якіх у розных філасофска-багаслоўскіх аспектах абмяркоўваліся пытанні, звязаныя са смерцю чалавека і магчымасцю тагачаснага існавання.

Вылучэнне плачаў ў самастойны жанр ва ўсходніх славянаў упершыню намецілася ў беларускай і ўкраінскай літаратурх. З’яўленне жанру плачаў у гісторыі чалавечай культуры наогул звязана з рытуалам пахавання, які сфарміраваўся ўжо ў перыяд племянных грамадскіх утварэнняў.

Літаратурныя плачы, як вершаваныя творы “на смерць” у 16 – першай палове 17 стагоддзя, займаюць адно з галоўных месц у суседніх польскай і ўкраінскай літтаратурах сярод іншых вершаваных твораў.

Галоўнай прычынай узмацнення эсхаталагічных матываў стала жаданне абмеркаваць у розных філасофска-багаслоўных аспектах пытанні, звязаныя са смерцю чалавека і магчымасць тагачаснага існавання.

Увесь комплекс разнастайных дзеянняў па смерці чалавека, у тым ліку і памінальны абрад, нарадзіўся паралельна з уяўленнямі пра існаванне бессмяротнай, незалежнай ад цела душы. З гэтага часу пачаліся пошукі спосабаў, як дапамагчы душы вызваліцца ад цела, знайсці годнае месца для вечнага быцця. Галоўнай часткай рытуалу пахавання якраз і сталіся разнастайныя галашэнні ды плачы.

Для абазначэння жанравай спецыфікі вершаваных твораў “на смерць” у мастацкай свядомасці існавала некалькі паняццяў: “лямант”, “трэн”, “эпітафіён”, “надгробак”, “эклога”. Станаўленне плачаў як асобнага жанру суправаджалася ўзрастаннем іх ролі ў ідэйна-палітычнай барацьбе. Прычына ж шырокага распаўсюджання і папулярнасці літаратурных твораў “на смерць” у іх шырокіх мастацкіх магчымасцях, моцным уплыве на эмоцыі чытачоў і слухачоў.

У сувязі з гэтым можна зрабіць наступныя вывады:



  1. У літаратурных плачах адлюстраваны старажытныя ўяўленні пра смерць.

  2. Увесь рытуал дзеянняў накіраваны на тое, каб усхваліць памерлага, паказаць толькі са станоўчага боку.



1.1. Эпітафіі – надмагільныя надпісы
Эсхаталагічная тэма атрымала развіццё ў мастацкай літаратуры таксама і ў эпітафіях – надмагільных надпісах. Традыцыя напісання эпітафіяў на помніках нарадзілася вельмі даўно. Па – першае, яна звязана з узнікненнем пісьменнасці, а па-другое, з ідывідуальнасцю чалавека. Эпітафій на помніку мог быць пакінутым памерлым чалавекам, тады яго змест – гэта словы, якія будуць гаварыць аб ім нават праз 10-кі гадоў (гэта ў сітуацыі, калі чалавек, яшчэ жывучы, ведае, як будзе выглядаць яго помнік, заказвае месца на магільніку). Яшчэ ён можа быць выказваннем апошніх і вечных слоў кахання, павагі і жалобы да памерлага чалавека. Калі мы звернемся да гісторыі, то да з’яўлення хрысціянства, на Беларусі ўсе помнікі былі родавымі, або плямённымі. Узнікае пытанне – чаму нашыя продкі не маглі падпісваць родавыя магільнікі? Адказ даволі просты – пісьменнасць з’явілася толькі ў канцы Х –ага стагоддзя. Акрамя таго, у гэтам не было патрэбы, бо кожны з роду ведаў, дзе хто пахаваны, а могілкі размяшчаліся, толькі на землях, якія належалі памерламу ці члену яго сям’і , а значыць, у асноўным недалека ад маентку. [1]

Увогуле адпісы на помніках - гэта традыцыя антычнага свету. Першымі пачалі падпісваць надмагіллі грэкі, этрускі, а за імі - рымляне. Першыя з іх мелі права рабіць толькі ўласнікі зямель, а значыць багатыя людзі. Чым багацей быў чалавек, там больш правоў ён меў. Напрыклад, купец мог надпісаць імя і прозвішча, а чалавек, які займаў высокую палітычную пасаду меў таксама права на эпітафійныя сказы. Менавіта грэкі пісалі нябожчыкам вершы, выслоўі (“momento mori” - “памятай пра смерць”). У грэкаў і рымлян эпітафіі з’яўляліся творамі мастацтва, пісаліся лепшымі паэтамі. [2] Такім чынам, можна сцвярджаць, што эпітафіі з’яўляюцца пачаткам развіцця літаратурных плачаў.


1.2. Выхаваўчае значэнне літаратурных плачаў і народных галашэнняў
Ствараючы ў сваіх вершах узор для пераймання, паэты папярэджвалі, што ў дзень Страшнага Суда ў пякельным агні будуць гарэць ганарліўцы, зайздроснікі, хітруны, няверныя, абжоры, п’яніцы, забойцы, жорсткія, злодзеі, рабаўнікі, разбойнікі, нячыстыя, прагныя, пярэлюбадзеі, ашуканцы, клятвапарушальнікі, блюзнеры. Ніхто з іх , падкрэслівалі аўтары плачаў, не выйдзе з пекла. Страшная расплата, непазбежнае пакаранне, якое чакае ўсіх, хто не пакараецца царкве і не захоўваае агульначалавечых маральных нормаў, павінны былі ўразіць чытачоў і слухачоў. Аўтары беларускіх ларатурных плачаў, асуджаючы несумленныя шляхі набыцця скарбаў, заклікалі ўсіх хрысціянаў – гаспадароў і падданых – да стараннай працы. [5] Яны бэсцілі ляноту, лічылі яе “д’яблавым насланнём”. У сваіх творах беларускія паэты, не шкадуючы чорных фарбаў, крытыкавалі ліхвяроў, якія жылі за кошт працы іншых. Паэтаў эпохі Адраджэння і ранняга барока надзвычай хвалявала пытанне аб прызначэнні чалавечай працы. Сцвярджалася, што праца – крыніца зямных даброт, радасць і суцяшэнне ўсім хрысціянам, яна павінна быць накіраваная на карысць Айчыне, вялікаму князю-гаспадару, дзяржаве. Шчасце, лічылі паэты барока, не ў тым, каб прадоўжыць дні свайго існавання, а ў тым, каб пражыць час з карысцю для людзей.

Такім чынам, літаратурныя плачы мелі выхаваўчае значэнне. Творы сцвярджалі: сутнасць чалавечага існавання ў дабрачынных справах, і толькі той пражывае сапраўднае жыццё, хто кожны дзень чыніць дабро.



Глава 2. Узаемасувязь літаратурных плачаў з народнымі галашэннямі
Найважнейшая ідэйна-мастацкая асаблівасць літаратурных плачаў эпохі Адраджэння і ранняга барока – іх узаемасувязь з народнымі галашэннямі. Для аўтараў беларускіх літаратурных плачаў XVI – першай паловы XVII ст. вусна-паэтычная творчасць з яе шматвяковымі традыцыямі была невычэрпнаю крыніцаю натхнення. Зварот да сілаў прыроды: сонца, ветру, зямлі, нябёсаў – прыём, здаўна ўласцівы фальклору, - шырока выкарыстоўваўся і ў беларускіх літаратурных плачах. [2]

Беларускія літаратурныя плачы яскрава падцвярджаюць, што ідэя аб магутнасці прыродных сілаў, іх незвычайнасці, звышнатуральнасці, народжаныя ў час паганства, нягледзячы на свой “ерытычны” характар, працягвала жыць сярод шырокіх колаў насельніцтва і ў эпоху хрысціанскага монатэізму. Можна прыгадаць і іншыя прыклады сувязі літаратурных плачаў з народнымі галашэннямі. Так, у плачы кожная з дзейных асоб абавязкова да каго-небудзь звяртаецца, тыя, што пакутуюць, - да нябожчыка, да Бога, да смерці; нябожчык, наадварот, - да жывых, да блізкіх, родных, дзяцей. Усе свае думкі аўтар укладвае звычайна ў вусны персанажаў плачу, выступаючы ад свайго імя ў выключных выпадках. [4]

У беларускіх літаратурных плачах, таксама як і ў народных галашэннях, персанажы прамаўляюць маналогі, яны не спрачаюцца адзін з адным, не адказваюць адзін аднаму, а самазабыўна выказваюць свае пачуцці і думкі, апавядаюць пра свае адносіны.

Ва ўсіх вядомых беларускіх літаратурных плачах нярэдка падкрэслівалася, што жывыя жадаюць быць побач з нябожчыкам, прагнуць разам з ім пакінуць жыццё. Згаданы мастацкі прыём бярэ свой пачатак у вусна-паэтычнай творчасці, мае глыбокія карані ва ўсходнеславянскай літаратуры старажытнага перыяду. Аднак у беларускіх літаратурных плачах ён пад уплывам хрысціянска-рэлігійных уяўленняў набыў новыя адценні: тыя, што плачуць, ужо не проста жадаюць памерці, яны мараць разам са смерцю набыць вечнае жыццё.

Але літаратурныя плачы прынцыпова адрозніваліся ад народных галашэнняў і тым, што яны з’яўляліся ўстойлівымі тэкстамі, якія з прычыны сваёй штучнасці калі і зазнавалі якую-небудзь імправізацыю, то вельмі нязначную. У вусна-паэтычных галашэннях, наадварот, пры кожным новым выкананні нараджаюцца, па сутнасці – імправізуюцца, індывідуальныя і непаўторныя спалучэнні звыклых рытуальна абавязковых элементаў, новыя адценні і рысачкі, выкліканыя канкрэтнымі абрысамі пакладзенага ў аснову факта. Адметнасць літаратурных плачаў яшчэ і ў тым, што для доказу або падцверджання якіх-небудзь думак у іх у адрозненне ад вусна-паэтычных мелі месца спасылкі на Біблію, царкоўнае паданне і выказванні вядомых дзяржаўных дзеячаў. У сваіх аргументах аўтары літаратурных плачаў, як правіла, кіраваліся прынцыпам: чым больш старажытна – тым больш аўтарытэтна і пераканаўча. Старажытнасць сама па сабе з’яўлялася для іх неабвержным фактам. [3].

Старасвецкай беларускай літаратуры, у тым ліку і плачам, быў уласцівы непрыхаваны дыдактызм, што, аднак, не змяншала мастацкай вартасці твораў. Тагачасны чалавек чакаў ад літаратуры не толькі эстэтычнай асалоды, але і адказу на надзёння пытанні. Літаратура мусіла адгукацца на патрэбы часу. Апрача таго, нашае мастацкае слова знаходзілася тады як бы ў сваёй першастворанай чысціні, некранутай, адпрыроднай прыгажосці, і таму яно без залішніх вымудраў выконвала сваю найважнейшую функцыю – навучала чалавека, паказвала яму шлях да Бога. Аўтары плачаў, апісваючы смерць і пахаванні, смела звярталіся да маналогаў-павучанняў, якія знаходзілі шчыры водгук у сзрцах чытачоў.

Знаёмячыся са зместам твораў такога тыпу, мы звярнулі ўвагу на тое, што адметнай рысай беларускіх літаратурных плачаў з’яўляецца зварот да псіхалагічнага стану герояў.[5] Унутраныя перажыванні, духоўны дыскамфорт, пакуты сумлення сталі аб’ектам пільнай аўтарскай увагі. У плачах скрозь сустракаюцца ўласцівыя літаратуры барока апісанні “цяжкіх стогнаў”, “сардэчных боляў”, пакутаў і гора, якія суправаджаліся галашэннем асірацелых. Літаратурныя плачы мелі своеасаблівую лексіку. Найбольш часта ў іх ўжываліся словы: трывога, журба, слёзы, уздыханне, плач, страта, боль, жаль, смутак, смерць, гора, стагнанне і іншыя. Вынікі аналізу пададзены ў параўнальнай табліцы (дадатак 1).


Глава 3. Мова народных галашэнняў, запісаных на Міншчыне

Пахавальныя галашэнні перадаваліся з пакалення ў пакаленне сялянамі, якіх называлі “спевакамі”, “плакальшчыкамі”, “слезнікамі”. У вёсцы Зарэчная Валожынскага раёна мы пазнаёміліся з Майсевіч Янінай Пятроўнай, якая і выконвае творы такога тыпу на пахаваннях.

Народная пахавальна-абрадавая песня “Вышла душа з цела” была напісана прыкладна ў XVI-XVII стст. ( у перыяд паланізацыі ў усходняй частцы краіны). Твор амаль ўвесь напісаны на польскай мове, якую ў той час называлі “сялянскай польскай”, а цяпер старажытным польскім дыялектам. Але захавалася таксама значная частка беларускіх слоў, сказаў, словазлучэнняў: “Ідзе, ідзе пан Бог з неба...”, “я ў споведзі быць не была, бо мяне чорная хваля біла” і інш. Песня мала змянілася з таго часу і з`яўляецца дакладным сведкам гісторыі.У аснове твора ляжыць апавяданне пра душу, якая выйшла з чалавечага цела, пра яе падарожжа, пра тое, што адбываецца вакол яе. Душа, пакінуўшы цела, не ведае, куды ёй падацца. Яна блукае , шукаючы Бога:

Чы я в поле? Чы я в лесе?

Где мяне пан Бог занесе?

Цало ноцка пшеблонкала,

Нігде Бога не споткала.

Вобраз Бога падаецца на світанні. Душа звяртаецца да Бога, адчуваючы сябе грэшнай:

Я в споведзі быць не была,

Бо мяне чорна хваля біла.

Бог накіроўвае душу на суд, дзе за за грэшнікаў заступаецца матка Боска.

Апошнія слупкі песні змяшчаюць урыўкі з каталіцкай малітвы на польскім дыялекце:

Матка Божа ўслыхала,

До Езуса заволала.

О мой Езу, мой каханы,

Злітуй жэ сень над душамі…

Малітва таксама не змянілася да нашага часу. Характэрна тое, што апавяданне вядзецца то ад 3-яй, то ад 1-ай асобы.

А на ранко слонка встало

І я бога увідзяла.

Ці

Яны самі награшылі,


Мае раны алнавілі.


Песня “Слава Богу за всё” ўслаўляе мудрасць людзей сталага ўзросту, вучыць нас прыслухоўвацца да парад больш вопытных людзей. Лірычны герой песні сцвярджае: усё, што адбываецца з намі ў жыцці трэба прымаць як падзяку ці пакаранне за свае ўчынкі:

Слава Богу за все, слава Богу за все,

Слава Богу за скорбь и за радость.

Аўтар выкарыстоўвае зваротак “знай об этом, мой друг”, і мы адразу адчуваем, што гэта наказ для кожнага з нас. Сама песня меладычная, спакойная, што прымушае нас задумацца пра свае ўчынкі, пра нашых блізкіх і ўвогуле пра жыццё. Немалаважна і тое, што песня мае павучальны характар:

Если кто-то тебе, что-то грубо сказал,

Если плохо к тебе относился,

Знай об этом, мой друг, воля Божея тут,

С этим надо всегда нам смириться.

Для пахавальных галашэнняў Міншчыны характэрна шырокае ўжыванне разнастайных мастацкіх сродкаў: псіхалагічны паралелізм (паралельнае існаванне ў творы вобразў-антыподаў: “добры сталі поправіцы, а грэшныя полевіцы…”) і метафарычная іншасказальнасць. Гэта служыць сродкам узмацнення іх эмацыянальнай выразнасці і драматычнага напружання. Як правіла, пахаванне набожчыка называецца “дарожкаю дальняй” або “адлётам”, труна – “хатачкай”, “домікам”. Шырока выкарыстоўваюцца ў галашэннях словы з памяншальна-ласкальнымі суфіксамі “татачка”, “маладзенькая”, “птушачкі”, лексіка-стылістычныя пааўторы, у тым ліку анафара, эпіфара, шматзлучнікавасць. Галашэнні хоць і адрасаваны канкрэтным нябожчыкам, аднак нярэдка ў іх ужываюцца адны і тыя ж вобразы-сімвалы, сталыя эпітэты “бедная галовачка”, “белы свет”, “гаротная доля”, што сведчыць аб іх цеснай сувязі з традыцыямі народнай паэзіі. У творах такога тыпу, як правіла, прысутнічалі тры героі: нябожчык і асоба, якая ўслаўляе дабрачыннасць памерлага, а таксама блізкі, родны чалавек нябожчыка. Аўтар выступаў у ролі героя, які смуткуе, і адначасова суцяшальніка. Галашэнні, якія выконвалі самі блізкія людзі, мелі надзвычай шчымлівы характар. Дзякуючы неардынарнаму спалучэнню дасягалася зліцце ў адзіную мастацкую тканку лірычнага і драматычнага пачаткаў, а частыя і шматлікія рытарычныя пытанні: “што ж мне цяпер рабіць, як мне далей жыць?” і воклічы: “а сынок мой, міленькі, мой даражэнькі!”, уражвалі шчырым смуткам і бясконцым жалем. У канцы галашэння звычайна падводзіцца вынік і гаворыцца аб цяжкай беззваротнай страце.

Пазнаёміўшыся з ужо запісанымі народнымі галашэннямі (дадатак 2,3,4,5,6) мы выявілі, што творы такога тыпу маюць разнастайную структуру , але ў іх можна вылучыць ў найбольш тыповыя часткі: зварот да нябожчыка, аппавяданне пра яго жыццё, цяжкасцях сям’і, выказванне надзеі на сустрэчу, развітанне. Галашэнні бываюць як вершаваныя(песні), так і празаічныя. Кожнае галашэнне празаічнай формы змяняецца ў залежнасці ад асобы памёрлага.

Рытарычныя пытанні, паўторы, успамін пра тое, што зроблена памёрлым, а што было намечана зрабіць, - усё гэта надае надзвычай шчымлівы характар твору. Асаблівасцю празаічных галашэнняў з’яўляецца і тое, што выканаўцы – гэта блізкія людзі нябожчыка, якія востра перажываюць страту. І па-гэтаму кожны твор непаўторны па зместу.

Заключэнне
У выніку даследавання беларускіх літаратурных плачаў і народных галашэнняў мы прыйшлі да некалькіх высноваў:


  • Па-першае, літаратурныя плачы ў беларускай літаратуры 16-17 стагоддзя паўсталі ў выніку ўплыву на паэтаў рэлігійна-хрысціянскай ідэі пра магчымасць з дапамогаю малітваў і памінанняў нябожчыка ў пэўныя дні пасля смерці (праз 3, 9, 40 дзён і год – гэтыя лічбы маюць у хрысціянскай царкве сімвалічнае значэнне) наблізіць яго да Бога, дапамагчы душы пасля доўгіх пакутаў знайсці сваё месца ў вечным Божым Царстве.

  • Па-другое, аналіз ідэйнай асновы літаратурных плачаў і прыёмаў мастацкага абагульнення дае ўсе падставы сцвярджаць, што іх стваральнікі абапіраліся пераважна на рэлігійна-хрысціянскі светапогляд, а таксама на традыцыі антычнасці і вусна-паэтычную творчасць усходніх славян.

  • Па-трэцяе, літаратурныя плачы і пахавальныя галашэнні разглядаюць такія найважнейшыя праблемы грамадства, як жыццё і смерць, багацце і беднасць, дабро і зло, што мае вялікае выхаваўчае значэнне.

  • Нарэшце, творы такога тыпу без сумневу ўзбагацілі літаратуру і культуру новым зместам, непаўторным паводле формы і эстэтычнай вартасці.



Спіс літаратуры:

  1. Ліцвінка, В. Д. Беларускі фальклор у сучасных запісах/В.Д. Ліцвінка. –Мінск. Універсітэцкае, 1995. – 154 с.

  2. Мальдзіс, А.І. Ажываюць спадчыны старонкі. Выбранае/ А.І. Мальдзіс. - Мінск. Мастацкая літаратура, 1994. - 213 с.

  3. Сверчанка, І.В. Старажытная паэзія Беларусі. 16 – першая палова 17 ст./ І.В. Сверчанка. - Мінск. Навука і тэхніка, 1992. – 211 с.

  4. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы /Мінск. Народная асвета, 1979. 187 с.

  5. Шлюбскі, А. Матэрыялы для вывучэння фальклора і мовы/А. Шлюбскі. - Мінск. Вышэйшая школа, 1998.- 165 с.

Дадатак 1. Параўнальная таблица народных галашэнняў i лiтаратурных




Параметры

параўнання



Народныя галашэнні

Літаратурныя плачы

Падобнае

1.Прысутнічае псіхалагічны партрэт героя.

2.Рытарычныя пытанні і паўторы.

3.Экспрэсіўна-эмацыянальная форма выяўлення.

4.Зварот да псіхалагічнага стану герояў.

5.Паэтычныя звароты да Бога.

6.Ідэя вечнага тагасветнага жыцця.

7.Зварот да сілаў прыроды.


Рознае

  • Народныя галашэнні не вылучаюцца ў самастойны жанр.

  • Гістарычныя звесткі не змяшчаліся, акцэнт рабіўся на асобу памёрлага

  • Выконваліся “на смерць” простага чалавека.

  • Пры кожным новым выкананні нараджаюцца індывідуальныя і непаўторныя спалучэнні звыклых рытуальна- абавязковых элементаў.

  • Звароты да Бога мелі месца, але спасылкі не рабіліся.



  • Вылучэнне плачаў ў самастойны жанр.

  • Змяшчэнне канкрэтных гістарычных звесткак, адлюстраванне стану духоўнага жыцця таго моманту, у які ствараліся.

  • Сувязь з дзяржаўна-палітычнай барацьбой у той гістарычны перыяд.

  • Ствараліся “на смерць” слынных дзеячаў царквы або князёў-абаронцаў Айчыны.

  • Устойлівыя тэксты.

  • Мелі месца спасылкі на Біблію, царкоўнае паданне і выказванні вядомых дзяржаўных дзеячаў.
плачаў

Дадатак 2


“Слава богу за все”

(запісана ў в. Зарэчная Валожынскага раёна,

выканаўца Майсевіч Яніна Пятроўна)
Где-то там далеко и когда-то давно

Жил премудрый и опытный старец.

Он всегда говорил, беспрестанно твердил

Слава Богу за скорбь и за радость.


Слава Богу за все, слава Богу за все,

Слава Богу за скорбь и за радость.


Если кто-то тебе, что-то грубо сказал,

Если плохо к тебе относился,

Знай об этом, мой друг, воля Божея тут,

С этим надо всегда нам смириться.


Слава Богу за все, слава Богу за все,

Слава Богу за скорбь и за радость.


Если ты заболел, занемог тяжело

И не можешь с постели подняться,

Значит так суждено, за грехи нам дано,

И не надо роптать и бояться.

Дадатак 3

“Вышла, вышла душа з цяла”


(запісана ў в. Зарэчная, Валожынскага раёна,

выканаўца Майсевіч Яніна Пятроўна)


“Вышла, вышла душа з цяла”
Вышла вышла душа з цяла,

На земнэй лонце стала,

Стала, стала заплакала,

Где я бэндо ноцнэк мяла?

Чы я в поле, чы я в лесе?

Где мяне пан Бог занесе?

Цало ноцка пшеблонкала,

Нігде Бога не споткала.


А на рано слонко встало

І я бога увідяла.

Іде, іде пан Буг з неба,

Пыта: “Душа, чэго тшеба?”


Для мне бедной ніц не тшеба,

Только пана Бога з неба.

Вэтэнд душа за мэ плачэ,

Попровадзон цень да неба.


Райске вруты сон замкнентэ,

А пекельнэ одэмкнентэ.

Свенты Петше пай ключы

І адамкні брам для душы.


Чы алейкам намашчана,

Я в споведзі быць не была,

Бо мяне чорна хваля біла.
Свенты міхал в тромбе, тбробі:

“Встаньце, душы, на сонд Божы,

На тым сондзе сам Буг бэндзе,

Злых і добрых сэндзіь бэндзе.»


Добре сталі паправіцы,

А гжэшніцы полевіцы.

Добрыя сталі і заспявалі,

А грэшныя заплакалі.


Матка Боска услыхала

До Езуса заволала:

“О муй Езу, мой каханы,

Злітуй жэ сень над душамі!


Я к жэ мал я пакутоваць,

Гжэшнік нех це пакутовать.

Яны самі награшылі,

Мае раны аднавілі”.

Дадатак 4

Галашэнне па сыну

(запісана ў в. Навадворкі, Клецкага раёна,

выканаўца Драгун Домна Пятроўна)

А сынок мой міленькі, Іванька мой даражэнькі, мая мілая быліначка, а што ж ты мне нарабіў, навек мяне засмуціў! Для мяне і сонейка закрылася, птушачкі болі не пяюць, галасок твой не зазвініць. Сынок мой, Іванька мой, як мне да цябе загаварыць, як мне цябе прасіць, каб ты да мяне прыходзіў, свае бедачкі прыносіў? Што ж мне цяпер рабіць?


Дадатак 5

Галашэнне па бацьку


(запісана ў в. Навадворкі Клецкага раёна,

выканаўца Драгун Домна Пятроўна)


А мой жа ты татачка, ты ж нада мною ночы не спаў, ты ж мяне маленькую калыхаў! А можа ж ты маліўся, а можа ж ты прасіўся, а я ж цябе не даглядзела, а я ж табе нічым не памагла, а я ж табе піцькі не падала! Я ж не знала сваей мамачкі, я ж не знала яе жаласці. Ты ж мяне, маладзенькую, выгадаваў, а я ж цябе, старэнькага, недаглядзела. А мае ж цётачкі, дайце ж мне парадачку, як жа мне жыць без майго татачкі? А дзякуй вам, цётачкі, а дзякуй вам, дзядзечкі, што памагаеце мне хаваць майго татачку, што ка мне прыхінуліся. Божа ж мой, Божа!




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка