Натуральна! Арганічная гаспадарка




Дата канвертавання10.05.2016
Памер22.25 Kb.
Крытэры Знака "Натуральна! Арганічная гаспадарка"
Абавязковыя
1. Адмова ад выкарыстання сінтэтычных мінеральных угнаенняў. Дапушчаныя да выкарыстання прыродныя мінеральныя ўгнаенні: даламіт, мел, сільвініт.

2. Адмова ад выкарыстання сінтэтычных (хімічных) пестыцыдаў. Дапушчанае выкарыстанне прэпаратаў, прыгатаваных з раслін.

3. Адмова ад выкарыстання сінтэтычных гармонаў і рэгулятараў росту. Дапушчанае выкарыстанне біядынамічных прэпаратаў.

4. Адмова ад выкарыстання генетычна мадыфікаваных арганізмаў (ГМА).

5. Угнаенне і адраджэнне ўрадлівасці глебы ажыццяўляецца шляхам выкарыстання арганічных угнаенняў (гной, кампост, іржышча), сяўбазвароту (бабовых не меней 25%), зялёных угнаенняў (сідэраты). Для кампоста не могуць выкарыстоўвацца арганічныя матэрыялы, якія ўтрымліваюць астаткі сінтэтычных мыйных сродкаў, цяжкія металы.

6. Пустазеллі кантралююцца пры дапамозе прапольвання, мульчавання, сяўбазвароту і г.д. Нельга выкарыстоўваць гербіцыды.

7. У гаспадарцы прыток прадуктаў і энергіі звонку мінімальны, яе функцыянаванне максімальна набліжанае да замкнёнага цыклу.

8. Няма слядоў эрозіі глебы.

9. Няма аголеных участкаў глебы (большую частку года зямля пакрытая расліннасцю).

10.Для кармлення жывёл не выкарыстоўваюць гатовыя кормы (камбікорм). Выключэнне - арганічныя гатовыя кормы. Дазволеныя некаторыя дадаткі - кальцый, магній, вітаміны (не хімічна сінтэзаваныя).

11.Для жывёл створаныя камфортныя ўмовы ў адпаведнасці з іх біялагічнымі асаблівасцямі, абавязковая наяўнасць подсцілу, дастатковая прастора (у памяшканні і для выпаса).

12.Адмова ад выпальвання іржышчы, сухой травы.


Пажаданыя


1. Выкарыстанне мясцовых, традыцыйных сістэм вядзення сельскай гаспадаркі.

2. Выкарыстанне мясцовых гатункаў, а таксама насення і пасадкавага матэрыялу, вырабленых у дадзенай мясцовасці (максімальна блізка да гаспадаркі).

3. У гаспадарцы ёсць участкі зямлі, не залучаныя ў сельскагаспадарчую вытворчасць (участкі дзікай прыроды без умяшання чалавека). Гэта неабходна для падтрымання біяразнастайнасці, бо з'яўляецца месцам пасялення спрыяльных для сельскай гаспадаркі жывёл.

4. Выкарыстанне захоўваючых спосабаў апрацоўкі глебы (безадвальнае ўзворванне, апрацоўка глебы без узворвання і інш.).

6. У гаспадарцы ўтрымоўваюць не больш 1 галовы буйнага рагатага быдла на 1,4 гектара.

7. Пры ўтрыманні жывёл не выкарыстоўваюць антыбіётыкі для прафілактыкі.

8. Бяспечнае захоўванне гною (у адмысловых месцах, сховішчах, але не на поле/агародзе/у садзе).

9. Памяншэнне спажывання неаднаўляльных рэсурсаў. Выкарыстанне мясцовых аднаўляльных крыніц энергіі.



10.Біялагічная абарона раслін ад хвароб і шкоднікаў, аснова якой - прафілактыка, а не лячэнне.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка