Настаўніца пачатковых класаў Савіч Лілія Антонаўна Тэма: “Слова і яго значэнне” Мэта




Дата канвертавання20.06.2016
Памер55.35 Kb.





Настаўніца пачатковых класаў

Савіч Лілія Антонаўна

Тэма: “Слова і яго значэнне”
Мэта: паказаць, што значная частка слоў беларускай мовы ў адпаведнасці са сваім значэннем утварае тры групы; практыкаваць у вызначэнні слоў кожнай групы; выхоўваць любоў да роднай мовы.

Абсталяванне: тлумачальны слоўнік, наборы каляровых кружкоў ( зялёны, жоўты, чырвоны), “Аркуш падарожніка” ( для кожнага вучня ), аркуш “Правер сябе” ( для кожнага вучня ), ілюстрацыі па тэме ўрока, карта падарожжа.
Ход урока
Уступная гутарка.

Настаўнік. Для чаго людзям патрэбна мова? (Адказы дзяцей). Паслухайце паведамленне:

- Мова ўзнікла даўным-даўно, сотні тысяч гадоў таму. Тады першабытныя людзі аб’ядноўваліся ў групы, каб паляваць на звяроў, лавіць рыбу, вырабляць прылады працы, будаваць жыллё. Каб усё гэта рабіць разам, яны павінны былі разумець адзін аднаго. Так узніклі першыя словы. (Дэманструюцца заняткі першабытных людзей)


З цягам часу жыхароў нашай планеты станавілася ўсё больш і больш. Кожны народ прыдумваў і ствараў сваю мову.
- Сёння я запрашаю вас у падарожжа па акіяну слоў беларускай мовы. (Вывешваецца карта падарожжа). Мы наведаем незвычайныя астравы, а каб не разбіцца аб падводныя рыфы, вы павінны быць уважлівымі, не хвалявацца, калі што-небудзь не атрымаецца, і абавязкова дапамагаць адзін аднаму.

Працаваць вы сёння будзеце не ў звычайных сшытках, а ў “Аркушах падарожжа”. Менавіта там вы будзеце выконваць усе заданні.



АРКУШ ПАДАРОЖЖА
Дата_______________

Прозвішча, імя______________________
1. Чыстапісанне

___________________________________


___________________________________
___________________________________
2. Прачытай словы. Растлумач іх напісанне.

Б (е, я) роза, ні (с, з) кі, ма (у, ў) чыць, б (е, я) жыць, с (ў, у) мны, л (е, я) дзяны,

гры (п, б).

3._________ _________ ___________

_________ _________ ___________

_________ _________ ___________

_________ _________ ___________

_________ _________ ___________



4. Прачытай верш А.Вольскага “Радзіма”. Падкрэслі словы, якія абазначаюць прадметы.
РАДЗІМА

Радзіма ў нас – бязмежная.

Спякотная і снежная.
Радзіма ў нас цудоўная.

Багаццяў розных поўная.


Радзіма ў нас магутная.

Ва ўсім Сусвеце чутная.

5. Прачытай прыказкі. Знайдзі і падкрэслі словы, якія абазначаюць дзеянні.

Адна пчала мёду не наносіць.

Зямелька – матуля наша: і корміць, і поіць, і апранае нас.

Навука чалавека красіць.


- Зараз нам трэба прайсці іспыты і даказаць, што мы гатовы да падарожжа. Першы іспыт – чыстапісанне. Паглядзіце ўважліва на дошку. Знайдзіце злучэнні, якія напісаны правільна, і запішыце іх.

На першых двцх радках дзеці пішуць жы, ро.

Падкрэсліце тыя злучэнні, якія ў вас найлепш атрымаліся. Калі такіх злучэнняў больш, пакажыце зялёны кружок, калі іх толькі палова – жоўты кружок, калі добра атрымалася меншая частка злучэнняў – чырвоны.

Дзеці чытаюць запісаны на дошцы сказ “Народ жыве, ппакуль жыве яго мова”, гавораць, як яны разумеюць.



Настаўнік. Кожны народ адрозніваецца ад іншых у першую чаргу сваёй мовай. У рускага народа – руская мова, у нямецкага – нямецкая, у японскага – японская, у беларусаў – беларуская. Калі мы забудзем сваю мову, перастанем на ёй размаўляць, перастане існаваць наш народ. І з карты свету знікне наша любая Беларусь. Трэба памятаць пра гэта.

Вучні знаходзяць у сказе небяспечныя месцы, чытаюць яго яшчэ раз і запісваюць у свае аркушы. Пасля заканчэння работы праводзіцца ўзаемаправерка.



Настаўнік. Першы іспыт вы прайшлі. Цяпер трэба даказаць, што вы добра ведаеце правілы. Вазьміце аркушы “Правер сябе”
ПРАВЕР СЯБЕ
Пытанні:

    1. Што такое літара?

    2. Чым адрозніваецца гук ад літары?

    3. На якія дзве групы падзяляюцца ўсе гукі?

    4. Чым адрозніваюцца галосныя гукі ад зычных?




    1. Якія літары абазначаюць мяккасць зычных?

    2. Якія літары абазначаюць цвёрдасць зычных?

    3. Калі галосныя е, ё, ю, я, і абазначаюць два гукі?

    4. Колькі гукаў абазначаюць спалучэнні літар дз, дж?


Ідзе работа ў парах. Адзін вучань расказвае правілы групы 1 другому вучню. Паралельна настаўнік праводзіць ціхае індывідуальнае апытванне вучня-памочніка.. пасля каманды “Стоп” той гучна паўтарае свае адказы, на падставе якіх вучні ацэньваюць работу таварышаў:

Адказы без памылак – зялёны кружок.

Адна памылка – жоўты кружок.

Больш за адну памылку – чырвоны кружок.

Аналагічным чынам арганізуецца работа па правілах групы 2.

Настаўнік. І нарэшце, апошні іспыт. Пакажыце, як вы выкарыстоўваеце свае веды на практыцы. У “Аркушы падарожжа” знайдзіце заданне 2. Прачытайце словы, падумайце, як трэба правільна іх пісаць. Закрэсліце непатрэбную літару.

Дзеці самастойна выконваюць заданне. Адзін вучань працуе ля дошкі. Потым арганізуецца ўзаемаправерка.

Праводзіцца фізкультмінутка для пальцаў
Настаўнік. Усе іспыты вы прайшлі. Засталося выканаць апошняе заданне.

Паспрабуйце словы з задання 2 на тры групы ў залежнасці ад іх значэння. Над словамі пастаўце лічбы 1, 2, 3.

Дзеці самастойна выконваюць заданне. Адзін вучань выконвае яго ля дошкі.

- У вас атрымаліся розныя вынікі. Гэта невыпадкова, бо вы яшчэ не ведаеце, як дзеляцца словы на групы ў залежнасці ад іх значэння. Таму мы адправімся ў даследчае падарожжа, у канцы якога даведаемся, што могуць абазначаць словы беларускай мовы ў адпаведнасці са сваім значэннем. Трэба будзе закончыць запіс на дошцы.:

Словы могуць абазначаць:

1.

2.



3.

- Падарожжа па акіяне слоў пачалося. Наш карабель даплыў да вострава, на якім жывуць словы, што абазначаюць прадмет (дэманструюцца малюнкі). А што такое прадмет? (Выказванні вучняў). Давайце заглянем у тлумачальны слоўнік...


Праводзіцца гульня “Чароўны мячык”. Вучні па чарзе называюць словы, якія абазначаюць прадметы, і адначасова перадаюць мячык суседу. Кожны, хто правільна называе слова, атрымлівае зялёны кружок.

На дошку вывешваецца карціна “Зіма”.

Назавіце прадметы, якія вы бачыце на карціне. Словы запісваюцца ў слупок. Настаўнік пытаецца: што абазначаюць словы, якія вы запісалі? Падыходзіць да кожнага вучня, а той шэпча настаўніку на вушка. Гэта дае магчымасць праверыць, хто з дзяцей сапраўды зразумеў новы матэрыял. У “Аркушы падарожніка” ў заданні 3 над першым слупком робіцца надпіс: прадметы. У запісе на дошцы запаўняецца першы радок.

Словы могуць абазначаць:


  1. Прадметы.





Настаўнік. Падарожжа працягваецца. Мы даплылі да другога вострава. Каб даведацца, якія словы тут жывуць, трэба правесці эксперымент.

На дошцы – малюнак вясёлкі. Выходзяць два вучні. Адзін адварочваецца да дошкі спінай, а другому прапануецца паказаць колер вясёлкі. Затым вучні мяняюцца мясцамі. Колеры, якія паказалі дзеці, не супадаюць. Чаму так атрымалася?

- Таму, што не было названа слова, якое магло ім дапамагчы адрозніць адзін колер ад другога. Напрыклад, чырвоны. Такія словы называюцца прыметамі.(Глядзім тлумачальны слоўнік). Значыць, на другім востраве могуць жыць словы, якія абазначаюць прыметы прадметаў.

Вывешваецца яшчэ адзін зімовы пейзаж. Ставяцца пытанні: на першай карціне снег які? Які снег на другой карціне. На першай карціне зіма якая? А лес які? і г.д. У сваіх аркушах насупраць прадметаў дзеці запісваюць іх прыметы.

З мэтай фарміравання ўмення распазнаваць прыметы прадметаў дзеці выконваюць заданне 4.


Праводзіцца музычная фізкультхвілінка
Настаўнік. Наш карабель даплыў да апошняга вастрава, на якім жывуць словы, якія абазначаюць дзеянні прадметаў. (Плакаты, дзе людзі займаюцца спортам, працуюць). Назваць дзеянні, якія выконваюць людзі.

У трэці слупок запісваюцца словы, якія абазначаюць дзеянні прадметаў. Давайце прачытаем радкі слоў з права налева.

Вучні некалькі разоў чытаюць правіла, якое яны адкрылі ў час падарожжа, затым расказваюць яго адзін аднаму.

Вучні вяртаюцца да задання 2 і выконваюць яго правільна. Да кожнай групы вучні падбіраюць свае прыклады.


Дамашняе заданне. Запісаць у сшыткі 10 слоў, якія абазначаюць прадметы.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка