Нашым песнярам




Дата канвертавання17.05.2016
Памер49.71 Kb.
Уладзімір Шарбакоў
Нашым песнярам”
У горкі час краіны роднай,

Калі хваробы і вайна

Марылі смерццю дух народны,

А свет быў цёмны, як труна.


І наш забыты кут Радзімы

Быў ўвесь ахоплены бядой,

Перажываў вятры і зімы…

Дзве зоркі лёд тапілі той.


І першай зоркай быў Купала,

Народу шлях ён асвяціў,

Зрабіць адзін ён змог нямала,

Каб жыў народ, шчаслівым быў.


Каб не стагнаў ён ад прыгнёту,

І вольным быў яго спакой,

Каб селянін з душой палёту

Гнілому панству даў бы бой.


За поле, лес, зямлю і нівы,

Былі каб шчодрымі гадкі,

І не кранаў іх час тужлівы

Спявалі Коласа радкі.


І родны кут яго так мілы,

Плятуцца шчырасці вянкі,

А словы сэрца апалілі,

Душу кранулі на вякі.


Аддалі шмат, узялі мала,

Ці чулі словы пахвалы?

А жыць лягчэй народу стала,

Іх помняць сталы і малы.


І часу пройдзе хай нямала,

Ніхто тых зорак не згасіў.

Адной той зоркай быў Купала,

Другой жа зоркай Колас быў!

***
Я Міншчынай сваёю ганаруся,

Прыгожай, шчодраю зямлёй.

Яна мне - сэрца Беларусі,

І жыць мне міласна на ёй.


Яе палёў абрыс бязмежны

Люблю чароўны, светлы від.

У дзень зімы і вечар снежны

Люблю лясоў я краявід.


Азёр вялікімі радамі

Люблю я ранішні спакой.

Я ганаруся берагамі,

Што абмываюцца ракой.


Я ганаруся гарадамі,

Што прыгажэюць з году ў год,

І не старэючых вякамі

Мясцін люблю я карагод.


Барысаў, Мядзел і Вілейка –

Імён славутых не злічыць,

І Слуцк, і Стоўбцы, Маладзечна,

Заўсёды буду вас любіць.


І шчасце сэрца напаўняе

Тваіх пасёлкаў прыгажосць,

Нясвіжа веліч асвятляе

Старога замка маладосць.


Я ганаруся песнярамі,

Сынамі мінскае зямлі,

Што край радзімы апявалі,

Яму свабоду даць змаглі.


Я Міншчынай сваёю ганаруся,

Прасторай мірнай, шчырай далі,

І небу сіняму малюся,

Каб мір заўсёды быў над намі.


***

Ціхі вечар, соннае балота,


Сонца лье ружовае змярканне,
Колкіх хвой маўклівая самота

І бяроз узорнае убранне.


Ды на мхах раскінуліся росы,

І лясун дзесь хозіць задуменны,

Распускае ў бярозаў косы,
Заплятае тонкія праменні.
Ля бяроз красуюцца брусніцы,
Першых зор пачуўшы прывітанні,
Ім цяпер пад вечар ціха спіцца…
Лесавік іх знойдзе на світанні.
***

У аблоках хаваюцца зоры,

Дзесьці месяц захутаны свеціць,

Вечарэюць за небам прасторы,


Рэчка песню таемную цепліць.
Сіні месяц забраўся высока,

Не дастанеш рукою змарнелай,

Строга ён пазірае, далёка,

Нешта шэпча зямлі схаладнелай.


Зледзянеламу кажа світанку,

Небасхіл асвяціўшы: “Даволі!

Я забраў тваё сонца да ранку,

Каб яно не свяціла ніколі”.


***

Адшумела пара залатая,


Адзвінелі за клёнам дажджы,
Зноў над полем завея гуляе
У вячэрняй марознай цішы.
Зноў абшары ў сінім убранні,
Аксамітны красуецца снег,
Толькі чутна – марозныя сані

Пачынаюць удалеч свой бег.


І пяюць, і разносяцца звоны,

І бушуюць вятры на шляхах,

І алмазныя стынуць азёры
У нязведаных сініх краях.
Дзесьці месяц стаіўся за хмарай,

Зледзянелы хавае свой рог,

А пад ім – неспазнанаю марай –

Неабсяжная далеч дарог.


***

Вецер з неба прынясе


Срэбназвонныя калоссі,
Будуць ліцца па страсе
Дарагія Бога госці.
Залатыя тапалі
Расплятуць бярозам косы,
Будуць сыпаць на палі
Дарагіх брыльянтаў росы.

Над блакітнаю ракой,


З-за прыбрэжнага ўзгорка,

Бліскавічнаю рукой

Правядзе па небу зорка.
І па волі гучных слоў

Селянін, у хаце кожнай,

Для сябе накрые стол
І сяброўкі падарожнай.
І пад гоман немаўля

Зноў запесціць маці сына.


Беларусь, мая зямля,
Срэбназвонная краіна.
***

Родны край, вакол далечы,


Ля варот заціхлі гулі,
Дрэмлюць вішні, быццам свечы,

Што даўно ўжо заснулі.


Бірузовы купал неба
Над ракою хіліць вочы,
Сцеліць поле водар хлеба
У чаканні скорай ночы.
Прыдарожныя бярозы

Зноў раскінулі ўбранне,


Дзесьці кацяцца павозы,
Дзесьці ніваў чараванне.
І ў люстры неба таюць

І хаваюцца аблокі,

Ціха промні патухаюць,

Сонца ў край ідзе далёкі.


І, спалохаўшы абшары,

Пад страхою Белай Русі,


Будуць кідацца на хмары
Маладой кабеты гусі.
***

Куточак родны, сэрцу мілы,

Ты назаўжды мне дарагі,

Вякамі ты пад небам сінім

Хаваеш радасць і тугі.
Усё чароўна, незвычайна,

Сабор над рэчкай малады,

І лес за возерам крыштальным,

І замка белыя муры.


Тут хатка вокнамі старымі

Міргне ўноч здаля святлом,

І маці з косамі сівымі

Сустрэне за старым сталом.


І кожны вечар зоры ззяюць

За соннай вёскай у бары,

І сонца промні дагараюць

У ціхай рэчцы на яры.


Зімою снег, як неба зорка,

Асвеціць родны краявід,

І цэркаў з белага пагорка

Накіне белы аксаміт.


І будзе песня з кожнай хаты

Далёка несціся ускок,

Каб быў навекі край багаты,

Каб жыў у шчасці мой куток.


***

У руках чырванее хустачка,

Ільняная блішчыць каса,

Сінявокая Беларусачка,

Сінявокая ты краса.
Не спазназнаўшы ў сэрцы холада,

Быць з табою хачу навек,

Дараваць табе сонца золата

І крыштальнае срэбра рэк.


Узабрацца ў неба роўнае,

І на месяцы пасадзіць,

Дзе такая ж, як ты, чароўная

Зорка сіняя зіхаціць.


Для мяне ты адна далёкая,

Дай жа мне да цябе дайсці,

Ты прыгожая, сінявокая,

Прыгажэйшую не знайсці.


А калі наляцяць панурыя,

І цяжкія наўкол вятры,

Абярнуся дажджом і бураю,

Каб шчасліваю была ты.


Бо сама Беларусь радзімая

Зіхаціць у тваёй красе,

Некранутая і адзіная,

Быццам сонейка па вясне.


Ты жывеш, там дзе рэчка дзіўная,

Дзе на лісцях блішчыць раса.



Сінявокая і адзіная,

Беларуская ты краса.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка