Нашы крылатыя сябры




Дата канвертавання05.06.2016
Памер178.52 Kb.
Вусны часопіс “Нашы крылатыя сябры”
Мэта: Пашырыць веды вучняў пра птушак роднага краю, паказаць

неабходнасць абароны птушак.



Задачы: - Фарміраваць навык распазнавання птушак па знешнім выглядзе і

спосабе іх жыцця птушак.

- Развіваць мову, увагу, назіральнасць, цікавасць да жывой прыроды.

- Выхоўваць пачуццё любві да птушак, беражлівых адносін да роднай

прыроды.

Абсталяванне:

* Малюнкі птушак - старонкі часопіса

* Гуказапіс “Галасы птушак”

* Прэзентацыя



Ход занятка

Настаўнік. Добры дзень рабяты, прывітанне паважаныя госці!

Сёння я атрымала пісьмо, у якім гаворыцца аб чым пойдзе гутарка на нашым занятку. Але, прачытаўшы яго, я зусім заблыталася. Дапамажыце мне, калі ласка.



* Іх на зямлі, вядома, менш , чым насякомых, але ўсё ж іх вельмі многа.

* Ёсць вельмі вялікія, амаль двухмятровай велічыні, ёсць і зусім маленькія, крыху

большыя як матылькі ці стракозы.

* Ёсць і такія, якія могуць лятаць вышэй воблакаў, а некаторыя – зусім не

лятаюць.

* Адны харчуюцца рыбай, другія насякомымі. Ёсць драпежныя, якія харчуюцца

мясам, а ёсць іншыя, якія ўжываюць раслінны корм, у асноўным ягады, насенне.

* Некаторыя жывуць у дуплах, а некаторыя робяць сабе гнёзды на зямлі ці на галінках дрэў і кустоў.
-Ці здагадаліся вы, пра каго пойдзе гутарка на нашым занятку?

- Якія прыкметы дапамаглі вам зразумець пра каго пойдзе гаворка?


Гучыць фанаграма птушыных галасоў

-Сёння мы сустрэліся тут, каб пагаварыць аб птушках, аб нашых крылатых сябрах ( Слайд 1)

- Птушкі дарагія нам як частка цудоўнай прыроды нашай Радзімы. Іх меладычныя, вясёлыя, звонкія песні, яркае апярэнне ажыўляюць прыроду, усяляюць у нас бадзёрасць і радасць. Без птушак прырода мёртвая.

- Нажаль, вельмі доўга чалавек жыў з упэўненасцю ў тым, што не трэба чакаць літасцяў ад прыроды, трэба браць іх самому. Таму на працягу доўгіх гадоў ён браў ад прыроды ўсё, што жадаў, нічога не даючы ўзамен. І вось зараз у выніку бяздумнай і безгаспадарлівай дзейнасці чалавека гіне наша планета. Мы з вамі становімся сведкамі паступовага знікнення раслін і жывёл. Вось таму людзі, якія не могуць раўнадушна глядзець на знішчэнне жывой прыроды, стварылі Чырвоную кнігу, куды занесены асобныя віды раслін і жывёл. Іх можна яшчэ выратаваць. Чырвоны колер кнігі - знак небяспекі, які загадвае нам: "Спыніся!"


Вучань.Ахова птушак - вельмі важная задача! На Зямлі за апошнія 350 гадоў знікла каля 150 відаў птушак. Прырода гіне і просіць у нас абароны.

Дерево, цветок, трава и птица

Не всегда умеют защититься.

Если будут уничтожены они,

На планете мы останемся одни.

Нор звериных, птичьего гнезда

Разорять не будем никогда.

Настаўнік.

- Часта мы чуем і вымаўляем самі такія словы: " Птушкі - нашы крылатыя сябры”. Як вы разумееце гэты выраз?

(Адказы дзяцей: Птушкі ахоўваюць нашы лясы, сады, агароды ад шкодных насякомых, мышэй, якія з'ядаюць каля чвэрці ўсяго ўраджаю, абгрызаюць пладовыя дрэвы ў садзе. Без птушак ніколі не было бы добрага ўраджаю).

Настаўнік. Сённяшні занятак мы правядзем у форме вуснага часопіса. І першая старонка нашага часопіса “Пералётныя птушкі нашага краю" (дадатак1):
Адгадайце загадку:

Рана з поўдня прылятае,

Першы ён вясну вітае.

І штодзень, нібы дзівак,

Носіць толькі чорны фрак. (Грак) (Слайд 2)


Вучань. Прылёт гракоў - дакладная прыкмета прыходу вясны. Грак - адна з самых карысных птушак.Ён знішчае розных шкодных насякомых. Даўжыня цела грака каля 45 см. Апярэнне чорнае з фіялетава-сінім адлівам. Грак – вельмі пражорлівая птушка. Нямала насякомых і іх лічынак трэба яму з'есці, каб насыціцца. Гняздуюцца гракі на высокіх дрэвах. Калі пачынае жаўцець трава, абсыпаецца лісце з дрэў, надыходзяць першыя замаразкі, тады гракі збіраюцца ў стаі і ляцяць на месцы зімовак
2 загадка:

Дом без печы, без акон,

Толькі дзверы на балкон,

Дом на дрэве…Угары

Весяляцца жыхары.

Прыход вясны заўжды вітаюць

І песні голасна спяваюць. (Шпакі) (Слайд 3)


Вучань. Зімуюць шпакі ў цёплых краінах. Людзі любяць шпакоў, рыхтуюць для іх хаткі (шпакоўні). Акрамя гатовых хатак шпакі селяцца ў дуплах лясных дрэў, у старых гнёздах дзятлаў , пад камянямі, у будынках. Выбраўшы жыллё, птушкі чысцяць яго. Высцілаюць дно сенам, саломай, пухам, леташняй травой, а ў сярэдзіне гнязда робяць паглыбленне.

Трымаюцца шпакі стаямі. Увесну і ўлетку яны чорныя, з яркім металічным бляскам, увосень у іх апярэнні з'яўляюцца белыя плямкі. Маладыя шпакі сера-бурыя. Птушка гэтая жывая, вясёлая, з добрым слыхам і музычнай памяццю. Ён можа пераймаць усіх.

Шпакі аб'ядноўваюцца ў вялікія стаі і знішчаюць у вялікай колькасці шкодных насякомых(мух, камароў, хрушчоў). Гэтыя птушкі вялікія працаўнікі, карысныя, іх трэба ахоўваць.

3 загадка:

Хапаткія ў мяне крылы,

Хвосцік востры, нібы вілы.

З гліны я гняздо ляплю,

Мошак на хаду лаўлю. (Ластаўка) (Слайд 4)




Вучань. Ластаўкі жывуць у розных месцах: на стромкім абрывістым беразе, у горадзе, у вёсцы. Адрозніваюцца яны адзін ад аднаго знешне і па ўмовах жыцця. Вясковыя ластаўкі будуюць гнёзды з камячкоў зямлі, замацоўваючы іх клейкай слюной.

Гледзячы на палёт ластавак, можна падумаць, што яны проста гуляюць, купаюцца ў сонечных прамянях. На самай справе яны ўвесь час "працуюць" – ловяць насякомых. Ластаўкі ловяць насякомых толькі ў паветры. Таму ўвесь дзень яны праводзяць у паветры, толькі, зрэдку прысаджваюцца на правады. На зямлю ластаўкі спускаюцца вельмі рэдка: яны ходзяць дрэнна, і ўзляцець з зямлі ім цяжка. Нават п'юць на ляту, зачэрпваючы ваду дзюбай. У жніўні ластаўкі збіраюцца ў стаі і адпраўляюцца на поўдзень


4 загадка:

Скажы на вушка ,

Якая птушка.

Маленькага росту,

Рыжахвостая,

З пер’я – не залатая,

А песня – у душу залятае. (Салавей) (Слайд 5)


Вучань. Лясную цішыню парушае звонкі спеў салаўя. Увесь лес слухае салаўя. Разглядзець выдатнага спевака атрымоўваецца не заўсёды. Гэтая птушка маленькая, нічым не прыкметная .

Сваё гняздо салавей будуе на зямлі і на ніжніх галінках кустоў. Пасля з'яўлення птушанят самец ужо не спявае, а носіць свайму сямейству корм. Салаўі ядуць жукоў, камароў, павукоў, чарвякоў, вусеніц, а таксама ягады і насенне раслін. У канцы жніўня яны ляцяць на зімоўку.

Выдатны спявак не толькі знішчае шкоднікаў лесу, але яшчэ дастаўляе нам задавальненне сваім гучным спевам
5 загадка:

Ён у лузе, ён на полі,

Зранку лётае на волі.

Звонка песні распявае,

Імі дзетак ён вітае. (Жаваранак) (Слайд 6)



Вучань. Ранняй вясной прылятаюць нашы першыя вясновыя птушачкі - жаўрукі. Вельмі звонкая і прыгожая песня жаўрука. Гэтая птушка любіць хадзіць пешшу. Пералятае ў рэдкіх выпадках. Жаўрук невялікі, крыху большы за вераб'я. Афарбоўка пер’я - карычневая з цёмнымі плямкамі. Гэта дапамагае яму хавацца ад ворагаў, калі ён садзіцца на зямлю. А жывуць жаўрукі толькі на зямлі, сярод зазелянелых пасеваў або ў траве майструюць яны свае ўтоеныя гнёзды, выводзяць і выкормліваюць птушанят.

Калі вы знойдзеце гняздо жаўрука - не чапайце яго. Лепш хутчэй сыдзіце, пакіньце птушак у супакоі.


Настаўнік. Нажаль, нямногія ведаюць, што спеў птушак спрыяльна адбіваецца на здароўе чалавека. Птушыную песню, нават прасценькую, людзі заўсёды слухаюць з задавальненнем. Спеў птушак супакойвае чалавека, паляпшае настрой і сон, добра ўплывае на нервовую сістэму і агульны стан арганізма чалавека. Звярнулі на гэтую ўвагу яшчэ дактары старажытнасці: шэраг захворванняў яны лячылі спевам птушак. Магчымасць выкарыстання птушынага спеву замест лекаў зацікавіла і сучасных дактароў. У прыватнасці ў нашай краіне праводзяцца такія доследы, і яны даюць добрыя вынікі. Я прапаноўваю вам, паслухаць спеў птушак.

(Гучыць запіс са спевам птушак) (слайд 7)
Настаўнік. 2-я старонка: "Лясныя Айбаліты". (дадатак 2)

- Чаму гэтай старонцы далі такую назву? (Адказы дзяцей).

- Лес ахоўваюць не толькі леснікі, але і птушкі. Іх шмат і яны ўсе розныя. Кожная па свойму беражэ сваю хату.
- А зараз па апісанні пазнайце птушку.

Гэта птушка жыве ў лесе, долбіць кару дрэў. На галоўцы чырвоная шапачка, сама рознакаляровая. Яе яшчэ завуць лясным доктарам. (Дзяцел) (слайд 8)

1 вучань. Дзяцел - гэта лясны доктар. Ён, спрытна перамяшчаючыся па дрэве, дзяўбе кару і доўгім языком (да 15 см ) выцягвае з-пад яе шкодных для дрэва насякомых . Розныя насякомыя і іх лічынкі, якія знаходзяцца ў кары дрэў, складаюць ежу дзятла. Адзін дзяцел за дзень з'ядае да 750-900 шкодных насякомых. Стукае дзяцел у лесе, значыць, будуць знішчаныя насякомыя-шкоднікі і лес будзе жыць.


2 вучань. А вось нейкі верхалаз прычапіўся да галінкі. З шчылін у кары спрытна выцягвае вусеніц. Вельмі спрытная птушачка. Гэта ж сінічка. (слайд 9)

Сініцы - рухомыя і спрытныя птушкі. Пералятаючы з дрэва на дрэва, яны знаходзяць усе трэшчынкі ў пошуках насякомых і іх лічынак. Дарослая сініца знішчае ў дзень 120 вусеніц. Выкормліваючы птушанят, пара сініц за дзень прылятае да гнязда да 500 раз, прыносячы 1000 розных насякомых.




У лесе адна смешная птушка

Увесь дзень спявае: “Ку-ку-ку-ку!”

Ніяк не можа навучыцца

Спяваць як певень:”Ку-ка-рэ-ку” (Зязюля) (Слайд 10)




3- вучань. Зязюля жыве ў лесе. Яна адна з самых карысных птушак. Цікава, што зязюля есць такіх вусеніц, якіх акрамя яе іншыя птушкі не ядуць. Калі ў лесе з'яўляецца шмат вусеніц, зязюля становіцца незаменнай. Яна з'ядае за дзень да 40 вусеніц.
Гэта птушка мае вялікія вочы, кручкаватую дзюбу. (Сава)

(Слайд 11)




4вучань

Совы днём спяць, а ўначы палююць на мышэй, жаб, насякомых . У соў вельмі востры слых і зрок, мяккае густое апярэнне. Лётаюць яны бясшумна. За ноч адна сава вылоўлівае 12-15 мышэй. Ні адна кошка не можа паспрачацца ў гэтым з савой!

Гульня “Птушкі”

Дзеці становяцца ў круг. Называю птушак. Калі названая мною птушка зімуючая – не адлятае на зіму ў іншую краіну – дзеці садзяцца, а калі названая птушка адлятае – дзеці імітуюць палёт птушак пры дамамозе рук.

Пералётныя: качка, грак, чайка, дзяцел, бусел, голуб, стрыжы, сітаўка.

Зімуючыя: снягір, клёст, галка, сініца, верабей, сойка, аўсянка, цецярук
Інсцэніроўка верша Н.Гілевіча “Птушка ў клетцы”

1 вучань Слухай, птушка, гэту клетку

Для цябе зрабілі мы,

Каб жыла ты тут і ўлетку

І не ведала зімы.



Птушка Ах, навошта я вам, дзеці?

( Птушка ціўкнула ў адказ)

Горка мне тут давядзецца:

Я загіну ў клетцы ў вас.



2 вучань О, не бойся, мы рыхтуем

Для цябе найлепшы корм:

Нават цукрам пачастуем

І напоім малаком.



Птушка Цукар я кляваць не ўмею,

Малака не стану піць.

А ў зярнятках разумею

Ды жучкоў люблю лавіць.



3 вучань Ты ж зімой адна загінеш –

Без цяпла і без яды.

Ці не лепей у хаціне

Жыць, не знаючы бяды?



Птушка Я на поўдні буду грэцца

Покуль вернецца вясна.

А загіну ў вашай клетцы,

Будзь хоць з золата яна.



4 вучань Праўду кажаш: горка, птушка,

У няволі крылы мець.

Вылятай жа, шчабятушка,

На свабоду песні пець!

- Дык чаму птушцы хацелася на волю? ( Птушцы патрэбна не залатая клетка, а зялёная галінка)
Настаўнік. 3-я старонка: "Беражыце птушак ".

- Ой, а яна пустая. Рабяты, а як вы думаеце, што можа размяшчацца на гэтай старонцы? ( парады, правілы беражлівых адносін да птушак).

- А вы дапаможаце іх скласці? (Праца ў групах).

1) Ніколі не чапайце птушыныя гнёзды, а тым больш не вымайце з іх яйка і птушанят.

2) У пачатку лета не бярыце ў лес сабаку, ён можа знайсці гняздо і з'есці птушанят.

3) Не бярыце птушанят дадому, вы ўсё роўна не зможаце іх выкарміць.

4) Беражыце птушак, узімку, калі ім асабліва цяжка, падкормлівайце іх.

5) Не турбуйце птушак, калі яны ў гняздзе. Яны могуць пакінуць свае гнёзды і птушаняты загінуць.

6) Рабіце для птушак кармушкі і шпакоўні.

(Слайд 12) Клопат пра птушак

Птушак трэба ахоўваць і клапаціцца пра іх не толькі таму, што яны знішчаюць шкоднікаў раслін. Птушкі радуюць і здзіўляюць нас сваімі спевамі, прыгожым апярэннем, палётам. Птушак на гнёздах нельга турбаваць. Яны могуць пакінуць свае гнёзды і птушаняты загінуць.
- Рабяты, а ці ведаеце вы, што птушкі могуць прадказваць надвор’е. Давайце ўспомнім народныя прыкметы пра птушак.


  • Птушкі ўюць гнёзды на сонечным баку – на халоднае лета, на ценевым – на лета цёплае.

  • Вароны і галкі садзяцца на верхавіны дрэў – на мароз.

  • Вераб’і дружна чырыкаюць – на адлігу.

  • Ластаўкі прыляцелі- хутка гром загрыміць.

  • Салаўі пяюць усю ноч – на пагодлівы дзень.

  • Жаваранак прылятае на праталіну, шпак – на прагаліну, журавель – з цяплом, а ластаўка – з лістом.

  • Жаваранкаў не чуваць з самай раніцы – будзе дождж ці ўвогуле дрэннае надвор’е.


Настаўнік: І апошняя старонка: "Крыжаванка".

- Адгадаўшы крыжаванку, вы прачытаеце вынік нашага часопіса

1. Што пазначае чырвоны колер кнігі? (небяспека)

2. Галоўны лясны доктар. (дзяцел)

3. Якая птушка любіць хадзіць пешшу? (жаваранак)

4. Што на крылах прыносяць жаваранкі? (вясну)

5. Як называюць птушак, якія харчуюцца мясам? (Драпежныя)

6. –Ы


7. Пералятаючы з дрэва на дрэва, яна выяўляе ўсе трэшчынкі ў пошуках насякомых і іх лічынак. Дарослая птушка знішчае ў дзень 120 вусеніц. (сініца)

8. Выдатны спявак. (салавей)

9. Чым лячылі дактары ў старажытнасці некаторыя хваробы? (спевам)

10. Хто ловіць насякомых у паветры? (ластаўка)

11. Асноўны корм зязюлі? (вусень)

12. Хто селіцца ў спецыяльных доміках? (шпак)

13. Якая птушка палюе ноччу? (сава)

14. Хто першым прылятае да нас увесну? (грак)


- Дык які вынік нашага часопіса? (БЕРАЖЫЦЕ ПТУШАК)

- Я лічу, што зараз, калі вы столькі даведаліся пра птушак, вы будзеце адносіцца да іх з асцярожнасцю. І мабыць некаторыя з вас выберуць для сябе прафесію – арнітолага (чалавек, які вывучае жыццё птушак)



Помніце! Птушкі - нашы сябры. БЕРАЖЫЦЕ ПТУШАК.(слайд 13)













Б































Е



















Р































А



















Ж

















Ы



















Ц




























Е













П
















Т


















У


















Ш


















А





















К







Пералётныя птушкі

нашага краю





Лясныя Айбаліты











База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка