Наша Ніва”, №35, 29 верасьня 2006 г. Цяжар на крохкія плечы




Дата канвертавання05.05.2016
Памер18.59 Kb.
Наша Ніва”, № 35, 29 верасьня 2006 г.
ЦЯЖАР НА КРОХКІЯ ПЛЕЧЫ
Гэтых спаборніцтваў не было ў календары Мінспорту. Дагэтуль у Беларусі здараліся дзіцячыя турніры (U-8) са скарочаным кантролем, і іх пераможцаў не адпраўлялі на чэмпіянаты сьвету. Аднак у сярэдзіне ліпеня ў Беларускую фэдэрацыю шахмат паступіла заяўка з ФІДЭ на «малых чэмпіёнаў», і нашы трэнэры ды чыноўнікі – вядома, тыя, хто ня зьехаў у адпачынак – узялі пад казырок.

Чэмпіянаты краіны сярод наймаладзейшых хлопчыкаў і дзяўчатак (7-10 верасьня, швайцарская сыстэма) не абышліся без накладак. У палажэньні, сфастрыгаваным паводле правілаў Міжнароднай фэдэрацыі, прадугледжвалася «музычнае суправаджэньне» адкрыцьця і закрыцьця, але гімн РБ гучаў толькі ў дэбюце, бо, як патлумачыў трэнэр нацыянальных каманд Георгі Бугрым, «памяшканьне патрабавалася фірме-арандатару, яна прасіла хутчэй яго вызваліць». Кваліфікацыя ўдзельнікаў вагалася ад першага разраду… да ніякага.

Зрэшты, чарговы шахматны фэст на К. Маркса, 10 адбыўся. Першыя месцы занялі Рагнеда Фядосенка (Мазыр) і Віталь Гойдзь (Менск), другія – Ксеня Казакова (Менск) і Даніла Балдоўскі (Бабруйск), трэція – Аксана Невясёлая і Мікіта Лапацік (Менск). Рагнеду трэніруе тата, як, дарэчы, і Ганну Шарэвіч, шматразовую чэмпіёнку Беларусі сярод дарослых –традыцыя «слухаць бацьку» паціху пранікае ў шахматы. Мазыранін Раман Фядосенка ў 90-х адшукаў Лену Таіраву; надоечы яна выканала гросмайстарскую норму. Настаўнік Віталя – Сяргей Яўменчык, даўні супрацоўнік Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі. На пытаньне пра свайго выхаванца адказаў ляканічна: «Нармальна займаецца».

Рагнеда й Віталь у кастрычніку паедуць на Чэмпіянат сьвету ў Батумі. Можна захапляцца тым, як гэтыя 8-гадовыя дзеці перасоўваюць каралёў і фэрзяў. А можна ўбачыць і другі бок мэдаля: ці не зарана ім змагацца за тытулы ў асабовым заліку? Многія абазнаныя трэнэры (А. Быхоўскі і інш.) выступаюць супраць падобных баталіяў, што цешаць амбіцыі дарослых, але для малых ёсьць псыхалягічнымі звышнагрузкамі.



ВР
* * *
Беларускі гросмайстар Cяргей Азараў перамог у моцным шахматным турніры (Стамбул), апярэдзіўшы некалькі сотняў. А міжнародны майстар Сяргей Жыгалка стаў першым у Эўропе (U-18).

Віншуем!

ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?

С. Азараў – А. Мароз. Пардубіцы, 2005. Ход белых.

Адказ: 1. h3! – «фортачка» не зашкодзіць. 1…Ta6 2. Tf1! Яшчэ адзін тонкі ход. Дзеля прарыву да караля часова ахвяруецца пешка. 2…Tac6 3. f4 ef 4. a6 Ta6 5. Tf4 Tg3 6. Tff7+ і белыя рэалізавалі перавагу.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка