“Наша Ніва”, №31, 25 жніўня 2006 г. Скахографы ідуць




Дата канвертавання22.06.2016
Памер13.18 Kb.

“Наша Ніва”, № 31, 25 жніўня 2006 г.

СКАХОГРАФЫ ІДУЦЬ

Выглядае, нашы леташнія нататкі пра выяўленчыя задачы на шахматнай дошцы трапілі ў струмень. Усё болей і болей кампазытараў Беларусі (сярод іх вылучаюцца прадпрымальнік Аляксандар Міхалап і пэнсыянэр Павал Радзюк) аддаюць належнае фармалістычным фокусам з помаччу падручных сродкаў – тур, коней ды пешак.

Мянчук Іван Чэпа, супрацоўнік Гуманітарна-эканамічнага ўніверсітэту, які і сам складае скахаграфічныя творы, распавёў пра тэндэнцыю ў сьвежым выпуску шахбюлетэню «Альбино» (Лунінец). Найчасьцей аматары выяўляюць літары і лічбы – да юбілеяў сваіх сяброў або іншых помных датаў. Напрыклад, да Дня перамогі.

Матэрыял, прысьвечаны стагодзьдзю першага беларускага шахматнага майстра Ўладзіслава Сіліча («НН», № 26), таксама падштурхнуў творцаў да дзеяньня. У рэдакцыю паступілі дыяграмы з фігурамі, расстаўленымі ў выглядзе літараў «У» і «С». Аўтар першай падборкі – Вадзім Жылко, рэдактар «Альбино».

Зьмест у скахаграфіі зазвычай прыносіцца ў ахвяру форме. Вось як пра тое гаворыць лідзкі журналіст і кампазытар Алесь Сымановіч: «Галоўнае, каб задачы былі карэктныя, а ідэя, складанасьць, тэматыка адыходзяць на другі плян. Рашальнікі гэта добра разумеюць». Cтварэньне задачак у зададзеных рамках вучыць эканомна разьмяркоўваць рэсурсы. Дык далучаймася да хеўры скахографаў!

ВР


В. Жылко, 2006.

«У»: Мат за 2 хады (блізьня – памяняць месцамі караля b2 і пешку с4)



«С»: Мат за 2 хады (блізьня – памяняць месцамі караля h3 i туру g7).

Адказы:

«У»: 1. Kd6 i 2. Cb6X. Блізьня – 1. Kd4 i 2. Kc6X. «C»: 1. Te7 Kpg6 2. Kh4X (1…h5 2. Ce4X). Блізьня – 1. Kpf7 i 2. Th5X.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка