Наша Ніва”, №27, 28 ліпеня 2006 г. Сьпякотны




Дата канвертавання08.05.2016
Памер14.53 Kb.
Наша Ніва”, № 27, 28 ліпеня 2006 г.
СЬПЯКОТНЫ «ОЎПЭН»
Другі год запар у Менску ладзіцца буйны міжнародны турнір «Інаўтамаркет-оўпэн». Гэта ледзь не адзінае ў краіне шахматнае спаборніцтва, дзе аматар можа – у тэорыі – на роўных пабіцца з прафэсіяналам. На практыцы ўступныя ўнёскі адпужалі шмат каго з патэнцыйнага ўлову арганізатараў. За права згуляць дзевяць партый удзельнікі мусілі выкласьці да 90 «умоўных». Што справакавала ціхія нараканьні ў кулюарах Палацу шахмат – які ж гэта, маўляў, адкрыты турнір?

«Крок назад у параўнаньні з мінулым годам», – адкамэнтаваў падзею заўсёднік Палацу Лявон Шацько. Зь ім нязгодны галоўны судзьдзя Зьміцер Лыбін: «Ад падвышэньня ўнёскаў турнір толькі выйграў». Сапраўды, фірма «Інаўтамаркет» парупілася аб прыемнасьцях для гульцоў і гасьцей імпрэзы. Ад сьпёкі шахматыстаў ратавалі кандыцыянэры. У час ўрачыстага беларускамоўнага закрыцьця сваё ўмельства паказалі артысты музкамэдыі, «Качаткоў-тэатру» і нязьменны вядоўца Ўладзімер Навіцкі. Дый прызы сягалі сямізначных сум.

Пасьля ўдалага старту выбыў з гонкі найстарэйшы беларускі гросмайстар Віктар Купрэйчык. Прычына – пагаршэньне здароўя.

Добра ўсё ж, калі аматарам ёсьць дзе павыпрабоўваць старыя добрыя шахматы з клясычным кантролем часу. Пераможцамі ж выявіліся «гросы»: украінец Яўген Мірашнічэнка, расеец Ігар Курносаў і беларус Аляксей Фёдараў. Кожны ўзяў па 7 балаў зь дзевяці. Судзьдзі адзначылі і выдатную гульню выхаванца менскай СДЮШАР-11 Сяргея Міхайлоўскага (4-е месца). 26-гадовы мянчук, які напярэдадні шмат папаездзіў па расейскіх шахматных Мэкках, выканаў норму гросмайстра, хоць празь нісянеціцу ў ФІДЭ ня мае пакуль нават званьня міжнароднага майстра.


ВР


ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ?

П. Ламака (Беларусь, 2435) – М. Пагасян (Беларусь, 2152)

Адказ: не, у дыяграме няма памылкі. Вартасьць за белых меў любы ход, нават 1. a4, абы Павал Ламака заявіўся на гульню ў апошнім туры. З-за ягонай няяўкі кандыдат у майстры Манвэл Пагасян страціў сумленна заваяваны майстарскі бал. Зараз Паўлу сьвеціць дыскваліфікацыя.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка