«Наша Ніва», №16, 28 красавіка 2006 г. Чалавек І «шахматны геній»




Дата канвертавання18.05.2016
Памер15.03 Kb.
«Наша Ніва», № 16, 28 красавіка 2006 г.
ЧАЛАВЕК І «ШАХМАТНЫ ГЕНІЙ»

Калі майму сябру няма з кім пагуляць у шахматы, ён раз-пораз запускае на сваім кампутары праграму са сьціплым назовам Chess Genius. Часьцяком яму даводзіцца туга: «геній» гуляе ў сілу міжнароднага майстра, а сябар – КМС з абмежаваным дэбютным рэпэртуарам. Таму пра лік тых матчаў ён гаворыць без ахвоты.



Аднойчы яму, як быццам, пашанцавала (дыягр. 1). У белых перавага ў прасторы, і яны вырашаюць актывізаваць прахадную пешку. 1. Kc5 Ta7 2. a6. Між тым і чорная кавалерыя ня сьпіць у шапку. 2…Kc6 3. Ta4 Kb5!!? 4. Kb7 Kpf8 5. Kc8 Ta8 6. Kb6 Ta7 7. Kc8. Нічыя з-за паўтору хадоў.

«Любы жывы шахматыст, убачыўшы натоўп коней, пасьміхнуўся б і што-небудзь падставіў, а кампутару ўсё адно», – наракае аматар шахаў. Пасьля гэтага выпадку ён радзей сядае за шахматы з Chess Genius. Шукае пачуцьцё гумару ў Fritz’а.


Вольф Р-к

ЯК НАБЫЦЬ ШАХМАТНУЮ ПРАГРАМУ


«Сьпярша вызначцеся, дзеля чаго вы яе набываеце», – радзіць Павал, рэдактар сайту «Шахматы ў Беларусі» (bychess.info). «Калі дзеля забавы, то дыскі можна знайсьці ў кампутарных крамах у Ждановічах». Папулярнымі праграмамі зьяўляюцца «1С. Шахматы з Гары Каспаравым», Chessmaster і Fritz.

Нядаўна ў Сеціве дзеля рэалізацыі шахматнага софтўэру зьявіўся адмысловы сайт chess.na.by з дасьціпным слёганам «chessныя кошты». Гітом продажаў ёсьць відэалекцыя Гары Каспарава пра фэрзевы гамбіт для «прасунутых» гульцоў. Што праўда, на ангельскай мове.



ЯК БЫ ВЫ ЗГУЛЯЛІ? (дыягр. 2)


Zappa – Я. Эльвест, Нью-Ёрк, 2005. Ход белых.

Адказ: 1. Кe4! і эстонскі гросмайстар здаўся «Зяпе», распрацаванай амэрыканскім студэнтам Энтані Коўзі. Летась Zappa выйграла чэмпіянат сьвету сярод рухавічкоў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка