«Наша Ніва», №12, 24 сакавіка 2006 г. Шах каралю!




Дата канвертавання14.07.2016
Памер13.42 Kb.
«Наша Ніва», № 12, 24 сакавіка 2006 г.
ШАХ КАРАЛЮ!
У практычнай гульні шах – зьява звычайная. Пры складаньні этудаў творцы да яго досыць часта апэлююць на першым жа ходзе. А вось у асяродзьдзі праблемістаў яшчэ нядаўна ўважалася за ганьбу пачынаць рашэньне з простага нападу на караля. Нават у шматхадоўках больш цаніліся «ціхія», бяз шаху, другія-трэція хады.

Часы мяняюцца, і кампазытары мяняюцца зь імі. Цяпер у пэўных шахматных колах усё часьцей і часьцей аднаўляюцца сярэднявечныя традыцыі, калі ў мансубах адпачатны шах нікога не бянтэжыў. Канструяваў падобныя задачы славуты сырыец Філіп Стама (XVIII ст.), ня грэбавалі імі і клясыкі XIX ст. – Сэмюэл Лойд, Ўільям Шынкман.

У кампазытарскіх высілках ёсьць псыхалягічны аспэкт: калі задачы рыхтуюцца адмыслова для конкурсу рашэньня, то іхныя аўтары бяруць пад увагу, што дасьведчаны рашальнік адрынае варыянты з шахам. «Цяпер шах на першым ходзе ўжываюць як найменшае ліха, калі трэба рэалізаваць складаную задуму без прыцягненьня вялікіх сілаў», – паясьняе Вадзім Жылко, трэнэр з Лунінца, які ў лютым разам з газэтай «Информ-прогулка» падвёў вынікі 5-га міжнароднага спаборніцтва па складаньні шахпраблемаў.

У троххадоўцы берасьцейскага будаўніка Сьцяпана Дземідзюка, што ў 1997 г. атрымала 1-шы прыз на юбілейным конкурсе «Цыруліку-70» (дыягр.1), галоўным стаўся зьмест, ня форма. Судзьдзю падкупіла тэма «Фэнікс» (зьнікненьне і новае зьяўленьне белага фэрзя), наяўнасьць правільных матаў пры мінімуме матэрыялу. У гэтым кантэксьце ход 1. Фg6+! выглядае прыстойна (1…Kpg6 2. gfФ; 1…Kpg8 2. Ce6+; 1…Kpe7 2. Фe6+).

Задачы з шахам складае і Мікалай Наруць, пэнсыянэр з Плешчаніц. Адну «малюту» прапануем для самастойнага разьвязаньня (дыягр.2).


РАШЫЦЕ ЗАДАЧУ
М. Наруць. «Народная воля», 2001. Мат за 3 хады.

Адказ: 1. Фc5+; 1…Kpb1 2. Фa5!, 1… Kpd2 2. Фd4+.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка