Наш верціцца шарык…




Дата канвертавання05.05.2016
Памер0.52 Mb.
О, Беларусь “ Наш верціцца шарык…”

Маці-Радзіма
О, Радзіма! Ты—маці ў журбе і красе,

Збераглі цябе нам Бог і час.

Беларусь, Беларусь, твае дзеці мы ўсе,

Ты—святая, адзіная ў нас!


Аддаём, дарагая матуля, табе

Розум, мары і сэрцаў агонь.

Гонар, славу шукаем у мірнай сяўбе:

Наша дружыць з сявенькай далонь.


Радасць - плён нам даюць сіла духу, моц рук,--

І такія спрадвеку мы ёсць.

Табе, родная, наша любоў без прынук;

Хлеб-соль шчыры для вас, брат і госць.


Дык красуй, зіхаці светлай зоркай заўжды

У сузор’і свабодных краін.

Знай: з табой, Беларусь, наш імпэт малады,

Мы з табою ўсе як адзін!


О, Беларусь!
О, Беларусь! Наш край прыгожы:

Узгоркі, рэчкі i лясы...

Спрадвеку спеўна - чуеш, Божа! –

Звіняць тут нащы галасы.


Тут наш адчай i нашы песні,

Узлёт душы i дзетак смех.

I гаманлівы клопат весні,

I неадмолены наш грэх.


Радзі, зямля, шчыруйце, людзі,

-Мацуйце працай родны край!

Спагадны лёс нам платай будзе.

А сілу - моц ты, Божа, дай.


.. Іду наўпрост сваёй сцяжынай,

І ноша тая ж за спіной.

Мне лёгка, бо са мной Айчына,

Чаканне светласці са мной.


* * *
Шпарка да фінішу век наш дваццаты

Гоніць Галактыкі кругаварот,

Зведаў узлёты, падзенні і страты

Твой, Беларусь, старажытны народ.

Лёс нашых продкаў – бы дзіўная казка,

Грунвальд і Орша ім славай былі.

Наканавана нам Боскаю ласкай

Гаспадарамі быць роднай зямлі.

Маці-зямелька, краю дзівосны,

Спорнаю працай расквецім цябе!

Мірна шуміце, бярозы і сосны.

Дбайце, нашчадкі, у вечнай сяўбе.

Белая Русь! Ты дарогай цярністай,

Вольная, выйдзеш да светлых вяршынь...

Не супакойвайся, сэрца агністае,

Кроў у маіх жылах толькі не стынь.

* * *

Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”,-

Чуем, бывае, фразу мы гэту.

Ды ганаровей быць беларусам

Тут і ўсходы, нават за светам.
Верыць і дбаць, аддаваць свае сілы –

Праз перамогі, сумненні і страты, -

Быў каб наш край ларагі, сэрцу мілы,

У беларускім, і вольным, й багатым.





Семдзесят год
Адышлі ў легенды падзеі тых дзён,

Крывёй што ўзарвалі Усход.

Іх водбліск барвовы паўсюдна відзён

Ужо семдзесят год.


Ці лозунгі толькі, о новая Русь,

Планеце дарыў твой народ?

Ды не убывала трывогі чамцсь

Усе семдзесят год.


Мы—хто? І што наша душа? І мы дзе7

І колькі нам трэба свабод,--

Мы зразумелі (ніхто як, нідзе!)

У семдзесят год.


Я чую штодня хлапчукоў галасы—

Ну як жа ім жыць без прыгод!

Што скажуць, старыя, пра нашы часы

Праз семдзесят год?


Без ядзерных страхаў, пазбегшы бяды,

Зямляне прадоўжаць палёт,

Сумесна, у згодзе…

Мне будзе тады

За семдзесят год.

Дзеля чаго жывём?
Дзеля чаго жывём, скажыце?

Вось-вось, хварэць каб за народ.

Чаму ж нас часта так Збавіцель

Тады шпурляе ў азярод?


І мы – разбітых лёсаў зломкі,

Чужых пажараў канчары –

Пад небам роднае старонкі

Ўсё толькі тлеем, не гарым?


То затрымаўся дзесьці вецер,

То перакрылі кісларод,

Заміж святла-цяпла планеце

Даём то копаць, то смурод.

А толькі справамі сваімі

Мы змыем ганьбу тлумных дзён.

Спаўна аддасць нам край радзімы

За здраду, здзек, дабро і плён


За гвалт і здраду – словам клятым,

За плён мець будзем успамін.

Паэту – спрэчкаю заўзятай,

Які ён быў Радзіме сын.


Мне ж хай надзеяй: без прымусу

(Як колісь, летам і зімой!)

Гучацьме ў доме беларуса

“Мой родны татка, любы мой...”




У роднай хаце
Гісторыя — усім нам маці.

Краёў на свеце розных ёсць.

Ды толькі, браце, у роднай хаце

Ты гаспадар, не сціплы госць.


У роднай хаце золкам устаці

Здавён стараецца народ,

Душы тут хораша спяваці,

Смачнейшы хлеб, нягоркі пот...


Наш лёс бязлітасны, суровы,

Не лайдакі мы хоць, не гнусь.

Уратуем, людзі, сваю мову –

Жыць будзе наша Беларусь!


А Беларусь пад гэтым небам

Навекі нам і дом, і храм...

Гатоў астацца я без хлеба,

Яе — нікому не аддам.




Пабываў на Беларусі
Чую хвальбу: “Быў у Пізе –

Бачыў падаючу вежу”,

“Лічыў зоркі ў круізе”,

“На Канарах бок адлежаў”.

Я, няважны падарожнік,

Быць сям-там таксама мусіў —

У зімовы час апошні

Пабываў на Беларусі.

Не паеў заморскай піццы.

Ды гукацьму на свет цэлы: .

У Дзятлаўскай райбальніцы

Адпачыў душой і целам!

Днём і вечарам, уранні,

Сілкаваўся родным словам,

Урачы, сястрычкі, няні

Шпараць матчынаю мовай!

Вось дакторка маладая:

Блізка хворага пасадзіць.

Ветла ў вочы паглядае,

Вас паслухае, парадзіць.

Пацыенты — народ просты

(Лёс усіх трапаў і мучыў),

Гаваркі, на слова востры,

Жыццём біты, ды жывучы.

Ветэраны, маладзіцы,

Трактарысты і шафёры...

Усё ад працы, ад зямліцы—

Усе роўныя ў горы.

Зноў сустрэўся з землякамі.

Пра мінулы час успомніў, —

Быццам з сэрца скінуў камень,

А душу святлом напоўніў.

Час бяжыць — турботы, мэты...

Я таксама пахвалюся

Перад вамі, перад светам:

— Пабываў на Беларусі!


Не саромеюся

Брыдка, крыўдна: згоцаць польку

Не магу – ўжо рэдкі вус.

Не саромеюся толькі,

Што ад роду беларус.

Мовай сваёй ганаруся

І ніколі не аддам, –

Знаю: з роднай Беларуссю

Можа здарыцца бяда.

Мову ў клопатах адвечных

Для нас продкі збераглі,

З ёй мы з роднага гняздзечка

Разышліся па зямлі.

У мове – памяць пакаленняў,

Людзей сіла, іх імпэт,

Невычэрпны дух натхнення,

Што дабрэйшым робіць свет.

Свая мова – моцна, цесна, –

Здольная нас паяднаць.

Без яе “пасад пачэсны”

Нам ніколі не заняць.

Запытаюць у Судзе Божым:

Дзе сягаў твой след і шлях?

Што зрабілі, людзі, кожны,

Каб жыла яна ў вяках?..

Ці пражыць нам без хаўрусаў?

Адно ведама і мне –

Будзе мова беларусаў

Гучаць ў нашай старане!

Парады
Цікавая з’ява жыццё:

Узлёты… Падзенні… Нарады…

Ці кожнаму ўзяць адкрыцце?

Даваць можа кожны парады.

І я ў гэтай справе мастак:

(Прафесія, мусіць, такая,

Ды сам я ужо не юнак),

Ахвотна даю. І… шукаю.

Ты сейбіт на ніве асветы,

Нялёгкая гэта работа.

Чытай жа штодзенна газеты,

Адшуквай аплачаны вопыт.

Знаходзь і адкладвай, капі;

Альбомы шнуруй, рэфераты.

Педсерыі рупна купі.

Цытаты, цытаты, цытаты!

Бывае, з маленства няўдалы,

Бракуе фантазіі, веры,--

Навошта тут стрэсы, скандалы,

Збірай, браце папкі, паперы.

Згадзіцца той вопыт з паліц,

Напісаны, надрукаваны.

Ужо смела гукай са званіц

Які ты цяпер падкаваны.

Шкляной урачыстасцю шаф

Уразі раўнадушнае вока.

І вер: ты ўжо—Галіаф!

Прыгожа, спакойна навокал…

Да цішы калі не прывык.

І жыць без дары немагчыма?

Стрынож словаблудны язык,

Уручы свае плечы Айчыне.

Ідзі і нясі. І спявай!

Дай волю і злосці і смеху.

Мацуй, упрыгожвай свій край.—

І слухай цудоўнае рэха.

Паэты? Усіх на улік!

Вось ім бы (па модзе, па часе)

Увясці гаспадарчы разлік

Змарнеюць на бульбе і квасе.


Я беларус
Забралі памяць, дзядоў святыні,

Нам душы сціснуў бязвер'я груз.

Вось толькі знаю: ад Бога імя

Маё, і мова. Я беларус.


Ува мне ад роду зямелькі сокі,

Бунтарства ветру і пах палёў,

І мараў – думак палёт высокі,

І не наталены сверб мазалёў.


Ад роднай мовы не адракуся,

Сусед і кум тут не прыклад мне,

Бо боль і радасць матулі гусі

У чужой пакінуць старане.


Бо не жадаю манкуртам звацца

(Я ж не прафесар далдын - навук).

І веру: словам, пачэснай працай

Мяне прадоўжаць і сын, і ўнук.






Дзятлава –наша сталіца
Дзятлава! Горад пад небам

Гэтым прасветлым стаіш,

Быў табе гімнам i гербам

Долі нялёгкае крыж.


У поце i горы вякамі

Ты будаваўся i рос:

Продкамі i землякамі

Ткаўся няпросты твой лес.


Моц Радзівілаў, Сапегаў

Колісь знайшла сюды шлях.

Тут Дварчанін юны бегаў,

Быў сам Дамейка ў гасцях.


Зведваў чужынцаў ты здзекі,

Сеяўшых смерць i прымус

I выграбаўшых засекі, -

Вытрымаў усё беларус.


Дзятлава — наша сталіца,

Любай радзімы малой.

Бог даў мне тут нарадзіцца,

Тут мой адчай i спакой.


Тут непрацінлівы вецер

I ў задуменні зіма;

А разумнейшых на свеце

Дзетак, напэўна, няма.



Тут i ў будні, i ў святы

Сэрца прыемна трымціць:

Міла шчабечуць дзяўчаты,

Матчына мова гучыць.

Свята не раз у нас будзе,

Лепшы наблізім мы час.

Дзякуй вам, добрыя людзі,

Што тут жыву сярод вас!
Калiсьцi ўсе
Калiсь мы ўсе з маленства выйшлi,

I па жыццi – хто раб, хто госць.

Што я рабiў бы, каб Усявышнi

Вярнуў мяне ў маладосць?

Найперш агледзеўся б наўкола:

Як рунь узнiмецца у палях,

Бы той шкаляр заўзяты ў школу,

Адправiся б у доўгi шлях.

Дзядзькоў наведаць - блiжнiх, дальнiх:

Пачуць аповяд пра вайну,

Успамiны, казкi і паданнi

І проста ўважыць сівізну.

Нам шмат патрэбна ў сталым веку:

Умець і ведаць, мець і дбаць,

Каб, як належыць чалавеку,

Было што ўнукам перадаць.

Затым, як след набіўшы ногі,

Дзесь на пагорку за сялом

Пабудаваў бы ля дарогі

Найпрыгажэйшы ў свеце дом.

І у доме тым за цуда-брамай

Пакой ў аздобе дываноў,

Высокі, сонечны, - для Мамы!-

За смутак, слёзы і любоў.

А па нядзелях і на святы

(Гары ў сталоўцы, вінны план!)

У сябра браў бы зухавата

Віндсёрфінг. Мабыць, й дэльтаплан.

І са стыхіяю ў згодзе

Дзяўчат дзівіў бы, маладзіц,

Каб у каханай пры народзе

Ў душы палаў агонь зарніц...

Калісьці ўсе з маленства выйшлі,

І на зямлі – хто раб, хто госць.

Ніхто пад Сонцам з нас не лішні.

У жыцці заўсёды шанцы есць.



З хаўтураў
Матулі ад гора не хочацца жыць:

Сыночак любімы ў магіле ляжыць.

Любімы, адзіны, бы лісцік засох.

А колькі ж ён ведаў, а колькі б ён змог.

Упаў,--не ў агні, не ў глыбокай рацэ

З неслухам-дзіцем у смелай руцэ.

Не пры ахове чужых далячынь

(Ах, не шукайце спагадных прычын)—

Пайшоў у праклятага Бахуса раць,

Не думаў, не сніў жа тады паміраць.


Не, не пакінуць у бядзе на Русі.

…З неба сняжок меланхольна трусіў

На сосны прыціхлыя, дол, на вянкі.

Раз-пораз пускалі слязу сваякі:

У вушы ўляталі словы свінцом,

Якім ён, нябожчык, быў малайцом.

Жалобныя гукі аркестра плылі.—

Дзякуй вам, людзі, адпець памаглі.


У краіне маёй, ад мяжы да мяжы,

О колькі іх у жоўтым пясочку ляжыць:

Старых, маладых, дзябёлых, благіх,

А сэрцу іх родных такіх дарагіх.

Ляглі без патрэбы. З чыё жа віны?

Быццам нам мала было той вайны.

Не далюбілі, не дашумелі,

Песень жыцця не змаглі даспяваць.

І ў сваіх вечных халодных пасцелях

Ціха ляжаць.

Часам нас клічуць нячутна адтуль…

Шкада мне заўчасна ссівелых матуль.



Да 500-годдзя Дзятлва
Куточак ціхае радзімы —

Я веру: будзеш горад-сад,—

Пахарашэлы, наш любімы,

Выходзіш сёння на парад.

Не чуў ты плачаў Яраслаўны.

І не браў Полацк пад руку.

Нямала дзён суровых, слаўных,

Пабачыў на сваім вяку.

Твой век — аж пяць сівых стагоддзяў

Змагання, працы і надзей,

Здаўна што вуліцамі водзяць

У вечным клопаце людзей.

Сапегі дбалі, Радзівілы, —

Зенцёл наведвалі часцей.

Ды падразалі табе крылы

Мячы няпрошаных “гасцей”.

А госць Дамейка, герой Чылі,

Краіны нашай вольны сын,

— Яму ўсе сэрцы расчынілі! —

Хадзіў ў касцёл, наведваў млын...


Вось чую: з вечара да ранку

З далёкіх вёсак на базар

Грукочуць коламі фурманкі,

Вязуць у Зецял свой тавар.

Вось Дварчанін — руплівец мовы,

Часцінка гэтае зямлі,

Гаворыць праведныя словы,

Каб лепей урэшце ўсе жылі.

...Ішлі гады; гулі вяселлі.

Зноў надышоў крывавы час:

Ужо фашысцкі нелюдзь сеяў

Насенне згубнае на нас.

Мы не схацелі таго “хлеба”,

Дарогай вабнаю пайшлі.

Скажы, о праведнае Неба,

Згубілі што, а што знайшлі?

Цяпер вось новыя павевы:

Уперад йдзём – глядзім назад...

Дык пад вясёлыя напевы

Гуляй, святочны Дзятлаўград!

Тата
Багата чым, пытаюць, хата?

Ці пірагамі, ці вугламі?

Сцвярджаю—сваім добрым татам!—

Вы гта ведаеце самі.

У Светы тата самы лепшы:

Прыгожы, дужы і вясёлы.

Прыводзіць свету у клас першы,

Не, не баіцца тата школы.

Для школы тата робіць цацкі,

Малым карцінкі намалюе.

У таты, кажуць, густ мастацкі—

Ён і спявае і танцуе.

У таты, праўда, ёсць супернік:

Сяргейка чатырохгадовы.

Ляціць на тату—у руцэ пернік,--

Не выбірае, вяртун, словы:

“Вусаты прыгажун, паслухай,

Не цалуй маму, не чапай!”

(Ды не, бацька не “пад мухай”—

То сям’і вясёлы грай).

“Вось што, мужчыны, вас тут двое,

Хутка я на сход пайду.

Вам заданне баявое:

Пастаўце хуценька ваду,

Малую Юльку пакупайце”,--

Смяецца мама. І ненарокам:

“І каб парадак быў у хаце,

А Света робіць хай урокі.”

Не кожны вечар тата ўдома,

З работы часам прыпазніцца.

Пры маме з Юлькаю, вядома,

Удосталь нельга павазіцца:

Не бегай, еш, гартай паперы…

У Светкі свае абавязкі.

Хутчэй бы тата адкрыў дзверы,

Бо з татам—гульні, смех і казкі!

Тады радасна ў гамане:

“Ура-а! тата наш прыйшоў!”


Не скрыю, люба бачыць мне

Такіх вось слаўных малышоў.




Паважай сябе, беларус
Наша слова і песня, наш плач

Век будзілі, ускалыхвалі край,

Бо то голуб лятаў, то крумкач...

Беларус,сябе паважай.

Век, то справа,то злева — адусюль,

Нас кусалі,бы той каравай.

Невымерныя слёзы матуль!..

Беларус, сябе паважай.

І чыноўнік, і пробашч, і поп

Век рыхтуюць нас, грэшных, у рай.

Ну а твой хіба ж вузенькі лоб,

Беларус? Сябе паважай.

Як ні доўжыцца сівер,зіма,

Непазбежна прыходзіць і май,

Адваротнага ходу няма...

Беларус, сябе паважай.

Не для доследаў мы палігон!

Не для ботаў вяльможных абрус!

Хутка скончыцца доўгі наш сон.

Паважай сябе, беларус!


Жыві, Беларусь
Жыві, Беларусь, наша маці - Айчына,

У суквецці свабодных народаў жыві.

Лёс кожнай дачкі тваёй, кожнага сына,

Навекі з табой на цудоўнай зямлі.


Зямлю гэту продак мой потам, крывею

Удосталь naлiў, бараніў ад бяды.

Каб яснае сонца век ззяла над ёю,

Каб спелі на радасць зямныя плады.


Наш розум, сумненне, рабочыя pyкi

Узновяць, расквецяць старонку сваю.

I роднае мовы чароўныя гукі

Гучаць будуць спеўна ў кожным краю.


Ляцяць няхай песні над вольнаю нівай,

Душы нашай шчодрасць хай зведае госць...

Ты будзеш, Айчына, свабоднай, шчаслівай,

Пакуль на зямлі гэтай мы яшчэ ёсць.



Надзеі і чаканні

Дзяцінства кут
О, дзень чаканы, час шчаслівы!

Так часта ў снах бываю тут.

З журбою, ціхай і шчымлівай,

Прыйшоў к табе, дзяцінства кут.

Ніжэй, ніжэй кругом узгоркі,

Вышэй шацёр старых бяроз. –

Не, не забыў я хлеб той горкі,

Чаму ж к табе душой прырос?

Мо за вяскоўцаў гумар меткі?

За краявідаў прыгажосць?

За летні луг, дзе морам кветкі

І кожны дзень – жаданы госць?

За гоман санкавы над грудам?

У рачулцы весняй крыгаў ход?

Ці ў небе – ў снах – з дзівосным гудам

Двухпавярховы самалёт?

Тут у сорак пятым годзе мама

Найшчаслівейшаю была! –

Ад ранку і да ночы самай

Усё звінела, ўсё вяла...

Хаджу. Знаёма ўсё і нова.

Са мной – не цяжка! – груз гадоў.

Скажы мне, кут, ты толькі слова,

І я спяваць табе гатоў...



Успаміны з 41-га
Гляджу на экран на свінцовую замець,

На здымак пажоўклы, сям'ёй дзе мы зняты,—

Балюча вяртае няўмольная памяць

У год сорак першы — далёкі, пракляты.

...Вось бацька — у белай кашулі,

маўклівы—

Пераглядае кніжкі, паперы;

А дым папяросны воблакам сівым

У сені плыве праз нізкія дзверы.

...Ідзём да суседа вось— сцежкай у жыце,—

Па матчыным твары коцяцца слёзы.

У небе ж гарачым, трывожным блакіце,

На ўсход груганамі плывуць бамбавозы.

І хутка з'явіліся карнікі ранкам:

Мундзіры, пагоны, чужая гаворка.

Вось бацька ў машыне сядзіць, перад ганкам,—

Адзін сярод немцаў, усміхаецца горка.

Шмат бед будзе, зла ад навалы праклятай,

Аб горы ўсясветным стане вядома.—

Крычу наўздагон я “ты вернешся, тата?”

Машыне, узламаўшай вароты за домам.

Вярніся, вазьмеш на кірмаш мяне ўвосень,

І песні спяваць як раней з табой будзем.

Вярніся,— прасіў лес, і ў полі калоссе,

Прасілі вяскоўцы, добрыя людзі.

Не, не вярнуўся — з'яўляўся начамі...

3 песнямі потым прыйшла Перамога.

А сэрца чамусьці брыняла адчаем,

У ім пасяліліся боль і трывога.
* * *

Плыву ізноў па хвалях успамінаў

У маленства край, дзе ліпы і дубы,

Дзе колісь мама з надзеяй у сына

Жыла ў палоне гора і журбы.

Не стала бацькі, шмат каго з радзіны,

Спаўна прарэдзіў іх ваенны лёс.

І раны ў сэрцы, быццам знак радзімы,

З тае пары я па жыцці панёс.

Спраўлялі баль то жорсткасць, то бязладдзе.

Ды ўсё ж былі вясёлыя часы,

Калі на святы ў вясновым садзе

Гучалі продкаў смех і галасы.

Паўсюль звінелі роднай мовы словы.

“Павага”, “праца”, “клопат”, “жарт”... – адтуль.

Тады нашто дарэмныя высновы,

Нібыта, вартасць нашай мове – нуль.

О дружа, колькі згублена святога!

А што знайшлі? Куды ідзем, скажы?

Прарокаў, знаўцаў, сейбітаў так многа –

А хто ж зноў зойме месца на крыжы?

* * *

Ці ад збегу злых абставін,

Ці, можа, з нябёс

Мне ў маленстве — шчэ жыў Сталін —

Выпаў цяжкі лёс.

Хваля штораз набягала...

У росквіце жыцця

Зведаў спосабаў нямала

Ціхага біцця.

Па чупрыне хлёстка білі,

Многа па вушах.

Плям, пісагаў нарабілі

Па усім целе — жах !

Служкі моды і закону,

Колькі тых айцоў!

Не пазбавіцца да скону

Мне ад тых рубцоў.

Толькі вось цяпер ўсёроўна

Слых і зрок ярчэй.

У разгар восені чароўнай

Мне сказаць лягчэй:

Націск ляманту і сілы

Не пагнуў душы...

Дык заходзь жа, браце мілы,

Пагасціш ў глушы.

Прызнанне
Я палюбіў з маленства храм Прыроды,

І існы ў ім – не валадар, не раб.

Яна як гімн вышэйшае свабоды

Навекі мне найдаражэйшы скарб.

Я цалаваў святыя рукі маці,

Па кніжках добрых мудрасць спасцігаў.

Сушыў слязінку беднаму дзіцяці.

Цярпеў, спрачаўся, верыў і шукаў.

Мне ўспрыймаць агідна і балесна

Да роднай мовы здраду, нелюбоў.

Мы хто без мовы матчынай, без песні,

Без каранёў, без памяці дзядоў.

І вось ізноў нялёгкая дарога –

Жыццёвых хваляў несупынны бег.

Ляці, ляці пад знакам Казярога

Маёй душы ўзрушанай каўчэг.



Святам Перамогі
Святам Перамогі ў родныя мясціны!

…Стаю ля дарогі, ужо няма яліны,

Што расла на ўзлеску;

Той вясноюгулкай тут цвілі пралескі,

Бруіла рачулка.
Ля яе, нібыта, салдат пахаваны,

Быў у баі забіты досвіткам туманным;

Звяла аго вейкі тая злая ночка,

Пакінуў навекі дзесь свайго сыночка.


Дзе сын? З кім ён? Хто ён?

У ячкой старонцы і з якім настроем

Сустракае сонца?

Зя якой ён справай: токар, мо, вучоны,

І з якою славай у жыцці заручоны?

Мабыць, ён рэкордам лік вядзе на полі;

Мо, брыдзе няцверда полем, алкаголік?..
Толькі тое ясна:

Пры жывых шчэ матках

Сыходзім дачасна

З пятага дзясятка.


А жыццё пульсуе ў вечным абнаўленні!

…Ціха падыйду я, стану на калені

Перад абеліскам.

І з дарогі, нашча, усім вяскоўцам паўшым

Пакланюся нізка!


* * *

Усё ў свядомасці сплялося,

У калейдаскопе спеўных слоў:

І выспелае шматгалоссе,

І сцежалелы стос высноў,
І сонм спакуслівых жаданняў,

Што цешаць прагную душу;

І непазбежнасць расставання;

І боль, што ў сэрцы я нашу...


Наперад звыкла шэрасць рвецца

Зламаць здаровы сэнс і дух.

Яшчэ чым гэта абярнецца?

Хто спыніць згубны,мерны рух?


Хоць не мільгаюць у вокнах цені,

А па начах не стаў я спаць.—

Імкнуся у шчырым захапленні

Разгледзець ўсе,асэнсаваць.


Здаецца, марнае старанне:

Кручу-вярчу — не той узор!

Бо толькі ты, маё Каханне,

Найдасканалы ў свеце твор.


Асенняе
Імгла авалодала краем,

Бы вечны пакутлівы сон.

Бы воля фатальная, злая,

Сабрала ўвесь згубны свой плён.


Слязяць затуманена вочы.

Чамусь не кранае вушэй

Трывожны крык ўверсе, прарочы. –

Бяда ўсе бліжэй i бліжэй!


А дзесьці пад водблеск заранак

Як светлы гімн лёсу, надзей

Вясенні узнімаецца ранак,

Высвечвае душы людзей.



Мара
Сэрца цешу я марай адзінай,

Каб над родным прыціхлым сялом,

Над разгубленай нашай радзімай

Сонца веры, надзеі ўзышло.

Хай аднойчы задымленым ранкам

Стогалосы той певень-вястун,

Быццам гром ачышчальны з маланкай,

Нашы душы абудзіць ад сну.

I ўзыйдуць гаючыя сілы,

Спадзе зману i пошасці груз.

I сусед ля бацькоўскай магілы

Скажа годна: -і я беларус!


Зіма
Белая ўрачыстасць,

Цішыня, спакой! –

3іма, воблік чысты

зноў мне дарыш свой.

Коўдраю-сурвэтай

Укрыла зямлю;

Не толькі за гэта

Я цябе люблю.

Вось сонейка ззяе

(Яшчэ рэдкі госць),

Светла азірае

Вакол прыгажосць.

У карунках-строях

Заінелы лес.

Дзесьці без настрою

Звер у куст палез,

Бо мароз-гарэза –

Зводны брат вятроў –

Чапляецца, лезе,

Астудзіць каб кроў.

Люты! Прыходзь, звадны,

Знай, свавольнік-зух,

Што непадуладны

Табе вольны дух.



Дa сябра
Плывуць, плывуць гады-аблокі,

Журбу, надзеі несучы.

I ты, мой дружа яснавокі,

Не cпіш, я ведаю, уначы.

Бо ці да сну, калі трывога

Пакутна нас бярэ, вядзе,

А сэрца прагне дарагога:

Святла i песень для людзей?

Ты зведаў шмат: i тлум, i здзекі,

I вось, на новым рубяжы,

На стыку лёсу i душы

Знаходзь сабе i людзям лекі.

Хай лекаў тых будзе багата,

I ўсе яны - жывой вадой!

Каб здаравела наша хата,

Звінела сілай маладой.


Вясновае
Я навекі з радзімай старонкаю, -

I смуткую, i трызню ўва сне.

Мілы сэрцу яе сосны гонкія,

І палі, і лугі любы мне.

Мне тут люба маёваю раніцай

Клапатлівыя чуць галасы.

А ці можна, скажыце, пазбавіцца

Ад палону дзявочай красы?

Мяне вабіць дарога нязнаная

Адлюблю, адгарую, памру.—

Будзе вечна вясною чаканаю

Цешыць вока зялёная рунь.

Заіскрышся, наш край, славай новаю,

Бо з табой i юнак, i паэт.

Светлай песняй i матчынай моваю

Чараваць будзеш здзіўлены свет.

Не змаўкайце, прашу, струны звонкія.

Не шукай, душа, шляху назад.

Хай ліецца над нашай старонкаю

Ачышчальным дажджом зарапад.



Маладым

(В. і В. з нагоды шлюбу).

Цяпер, калі “з'еліся” зубы

І скроні сівеюць, як дым,

Мне так неабходна і люба

Зычэнні казаць маладым:

У згодзе хай бавяцца ночы

І працаю славяцца дні.

Да светлага будзьце ахвочы,

А марам – прастор вышыні!

Хай радасць душэўная будзе

Для вас незаменным дабром.

І толькі жаданыя людзі

Наведваюць светлы ваш дом.

А птушка вясёлая бусел

Часцей хай сядае на дах –

Было б жа каб з кім Беларусі

Свой новы век доўжыць і шлях.



Новы год
Палямі, пералескамі,

Дарогамі нябеснымі,

Нажаль, не без прыгод,

Да нас ідзе - спяшаецца,

Сняжком усё ўмываецца

Чаканы Новы год.

З надзеямі і планамі,

Турботамі, падманамі, —

Не спіць многа, начэй.

З цукеркамі і розгамі,

З сюрпрызамі нам рознымі...

Ну што ж, прыходзь хутчэй!

Каб толькі болей светласці,

Спагады і прыветнасці, —

Прыблізь жа лепшы час!

Крані ў нас струны спеўныя

І скарбы ўскрый душэўныя ...

Дык з Новым годам Вас!



Колькі ж

Колькі раднулек — малойцаў, дзяўчынак

Павінна быць сёння ў сям'і нармалёвай?

Залежыць усё ад умоў і прычынаў,—

Сцвярджаюць вучоныя.

Дайце й мне слова.

Для ўсіх блізарукіх і эгаістаў

Няма тут праблемы, складанай задачы. —

У іхніх пакоях шыкоўна і чыста,

Вось толькі пад старасць адны нема плачуць

"Ды парачка ў нас, спярша знайшлі няньку" —

Учуеш ад шчасных, найперш, грамацеяў.

У згодзе і радасці з ранку да ранку

Шукаюць, працуюць, кахаюць, пацеюць.

Хто светлы душой, каранямі сваімі

Навек зашлюбованы з роднай зямліцай,

Хто росквіту прагне нашай Краіне,—

Божаю троіцай хай ганарыцца!

Цябе ж, рызыкант і "аматар" заўзяты,

Што з цвердзі ў балота залезці ахвочы,

Хай спыняць пустыя, сіроцкія вочы

Ужо на чацвёртым, бо позна на пятым.

Вось так.

* * * Дачцэ Святлане

Зноў неба начное праткнула ахвярная знічка...

А з лесу, няспынна прамыўшы зляжалы пясок,

Бруіць і булькоча сяброўка маленства, крынічка, —

Так вабіць мяне яе чысценькі звон-галасок.

Прыходжу сюды - усхвалёваны, стомлены, босы, —

Напіцца вадзіцы, што жывіць і Нёман-раку.

Мне здасца на міг: мяне бацька вітае з нябёсаў,

Лагодны і мудры, працягвае жменю-руку.

Успомніцца даўняе: мама, прыгнутая горам,

З суседскага хвойніку цягне бярэмя галля.

Успомню ўсё, за што сёння прад ёю мне сорам,

Ах, быў неразумны, нямоглы тады яшчэ я.

Гады незваротныя, жорсткія дзесяцігоддзі!

Не раз быў у палоне і моды, й спакусаў жыцця.

О, колькі наслухаўся одаў і глупству, і модзе,

А сёння усёроўна я, быццам малое дзіця.

Прайшла маладосць, ужо сталасць імчыць - дагарае.

Як жыць без успамінаў?

Без мараў, скажыце, як жыць?

Які вас, унукі, цябе, Беларусь, лёс чакае, —

Не толькі аб гэтым стамлёнае сэрца баліць.



Маладзік, будзь жа…
Успамінамі багаты, -

Да гасцей прывык.

... Над маёй чаруе хатай

Сёння маладзік.

За акном у ціхім садзе

Месяц мые дол.

Сёння, любая, мы сядзем

За святочны стол.

Паміж сённяшнім i вечным,

Пэўна, няма меж.

Ты пяшчотна мне на плечы

Рукі пакладзеш.

Пазайздросцяць нам нашчадкі,

Прыпыніцца час,

Бо бярозы i прысадкі

3 намі станчаць вальс!

I напоўняць шчасця струны

Душу i жытло.

Дзякуй, дзень, за падарунак,

Ночка, - за святло...

Пралятаюць год за годам,

Дзень iмкнe за днём. –

Маладзік будзь жа заўсёды

Над маім акном.






Святланы
Святлана – прасветлае імя,

Прыгожае імя жанчыны.

Страчаўся ў розны час з імі

І з рознай жыццёвай прычыны...

Святлана-студэнтка, я помню

Далёкія годы студэнства,

Святло аб Цябе, як ад поўні,

Так светла ўваходзіла ў сэрца.

Святлана-калега, калісьці

Вас ўсе палюбілі навекі

За шчодрасць душы і за сціпласць.

(За Вашы цудоўныя вейкі.)

Святлана-дачушка, ніколі

Не мелі праблемаў з табою.

У нялёгкай жаночае долі –

Цярпення, здароўя, настрою.

Святлана-дакторка, бясспрэчна:

Хто церпіць ад болю і мукі,

Усім хопіць увагі сардэчнай,

Памогуць умелыя рукі.

Святла-на! Усім Вы бясконца

Праменіце справай і словам.

Хай свеціць Вам мірнае сонца,

Лёс будзе пад Боскай аховай!




Будзь здароў!
Не гвалці сэрца цыгарэтай,

Не лі гарэліцу ў кроў,

З зарой ўставай зімой і летам, –

Як хочаш, дружа, быць здароў.

Дружы заўжды з карыснай справай,

І пазбягай залішніх слоў.

Жыццё аддзячыць табе славай,

І будзеш, мілы мой, здароў.

Душу не пэцкай злом ці пыхай,

Знай сваіх продкаў-змагароў;

Любі наш край, свабодна дыхай...

Дык будзь жа, браце, жыў-здароў!



Рака
Рака, быстрая ты,

У цябе два берагі:

Дальні бераг круты,

Тут – лугі - мурагі.


Я на гэтым жыву

Кажуць, спраўны касец.

I кашу я траву

Для быкоў i авец.


Росы ітуманы

Студзяць ногі мае.

Мары тут мае, сны,

Ды цяпла нестае.


А на беразе тым,

Знаю, храм светлы ёсць,

Зрэдку ў снах маладым

Там бываю як госць.


Не пачуеш там слоў,

Што не з сэрца ідуць.

Згода, радасць, любоў

Дзіўным цветам цвітуць.


Іна беразе тым

Ад усмешак цяпло.

Там, пад небам святым,

Для шчаслівых жытло.


Плынь шырокай ракі

Я адолець не змог:

Мо, трымалі гpаxі,

Не хацёў, мабыць, Бог.


І ўсё ж Неба прашу

Да апошніх хай дзён

Не пакінуць душу

Маю боль... i агонь...




Хто ты

О, выйдзі
Надзеі i чаканні –

Не лепшы, мабыць, лёс...

Жыву ў самападмане,

Свой крыж нясу, як нёс.

А на маю галгофу

Яшчэ нямала вёрст,

Прысяду, спачну троху

Ды й зноў іду наўпрост.

Бясконцыя навокал

Пaлi, дамы, сады.

I дзесьці недалёка

Жывеш, сумуеш Ты.

Мне шлях не услалі ружы –

Калдобы, камяні.

Я сам жа яшчэ дужы,

Нішто сабе, зірні!

О, выйдзі, Каралева –

Лягчэй будзе дваім!

Пад ветрыку павевы

Мы пойдзем на алімп.


Сустрэча

Перон сустрэў яшчэ бялюткім снегам,

А плошча звыкла бегла i гула.

Ты падыйшла: "Ах, добры дзень, калега",

I мне руку рашуча падала.
Той поціск быў пяшчотна-нечаканым;

Пагляд вачэй - святлей жывой вады.

Ачараваны твaiм спрытным станам,

Я стаў якімсь нясмела-маладым...


Ты не была датуль мне незнаёмкай,

Ды, мусіць, Бог не звёў нашы шляхі.

Чыёй жа стала - адгукніся,—жонкай?

Не напаткаў бы цябе лес ліхі?!


I з таго дня (Бываў нямала дзе я -

Не даспадобы мне вакзальны тлум!)

Жыве ўва мне нязбыўная надзея,

Душу вярэдзіць невыказны сум.



Хто ты?
Хто ты – іскра Божая

Ці ружа прыгожая ?

Мо, зязюля шэрая

Ці варона белая ?

Мо, песня вясельная ?

Мо, сцюжа пякельная ?!

А мо, промень сонца

У самотнае ваконца?..

Ці вогнішча у тумане ? —

Толькі грэцца ўжо не мне.



Табе
I усмешка, i вочы

Твае Узбунтавалі астылую кроў.

Мне, прызнацца такіх нестае –

Успамінаць буду зноў i зноў.


У жыці гэтым - дзіўным, зямным,

Ужо столькі прайшло, адгуло.

Хай аховай над лёсам Тваiм

Вечна Боскае будзе святло.


I вачэй i усмешкі такой

Не сустрэць ужо, ведаю, мне.

Ды ад суму ці долі ліхой

Не патоне мой верш у віне.



* * *

Ты сказала: душа ачарсцвела

І ў сэрцы няма ўжо агню.

Мо, таму запытальна, нясмела

Твой гарэзлівы позірк лаўлю.

Ведай, ноччу да самага ранку

На Цябе мае вочы глядзяць.

Я ў мроях Цябе, дзятлаўчанку,

Лашчыць стаў, цалаваць-мілаваць.
Лісцем высланы ў садзе дарожкі —

Больш прыгожай не будзе пары.

Закахайся, красуня, хоць трошкі,

Мне надзею і сон падары.


* * *
Імчу к Табе, лячу на крылах —

Пабіты, бледны і сухі.

Ці, ўсё зрабіў, што было у сілах?

І ці адмолены грахі?
Блукаў-шукаў не промень славы,

Не каб напоўніць кашалёк.

На кліч нязнанае дзяржавы

Свой лёс калдобамі валок.


Цярпеў ад сілы, шэрай,грубай,

З сябрамі келіхі сушыў.

Але збярог для Цябе, любай,

Куток зацішны ў душы.


Сустрэнь усмешкай, ціхай песняй,

Руку пяшчотную падай.

Няхай, для нас парой не весняй,

А ў канцы лета будзе май!



Раманс
Ах, гады, так ляціце імкліва,

Быццам з посвістам хуткі цягнік.

Мне зязюля вясною, на дзіва,

Не стамляецца доўжыць адлік.

Гады, гады, мае гады.

3 табой iзнoў я малады,

О, мая фея.
Адбылося-збылося нямала,

Што ўзрасло, штось быллём парасло.

Мяне новая доля чакала:

Ты прыйшла – ўсё ізноў зацвіло.

Гады, гады, мае гады.

Уратуеш, знаю, ад бяды

Ты, мая фея.
Явай сташ надзеі i мары.

Лекаваннем збалелай душы –

Твае словы i мілыя чары

На кахання святочнай імшы.

Гады, гады, нашы гады.

Спагадны лес прывеў сюды

Нас, мая фея.
За ўсё, любая, слаўная: "дзякуй"-

За ўсмешку, за шэпт, за танго.

I за шчырасць. I скpyxi ніякай

Каб ніколі для сэрца Твайго.

Гады, гады, нашы гады.

Імкні, цягнік, далей, заўжды

Нас, мая фея.

* * *

У ярка асветленай зале

Урачыстасць, святочны уздым.

Народу (сядзелі, стаялі)

І я, яшчэ малады.
Агледзеўся. І нечакана

Ля сцэны убачыў я:

Паўстала чароўная панна,

О, доля, ці не мая?


Прыгожая, з мілай усмешкай,

Зірнула лагодна ў мой бок,--

Анёла бы небнаю сцежкай

Паслаў на зямлю сам бог.


У позірку—цнота світання,

І шчырасць, што б’е цераз край.

І абяцанне кахання—

Надзеі, прыносіць што май.


“Прыходзьце да Паркавай брамы”,--

Я смела і ветла сказаў.

Згадзілася. Шчасны, мо, самы

Нарэшце вечар настаў.


І сэрца ў светлым чаканні

Забілася, быццам той звон.

Кім буду я заўтра ўранні?

(на жаль, гэта быў толькі сон.)



Пераклады

Пераклады з рускай мовы
Яген Матвеееў.
* * *

Усміхніся, мілая..

Усміхніся, мілая,

Руку дай прашу,

Бо завея стылая

Выстудзіць душу.

Сцюжа нечаканая,

Цемень, снег, мароз.

Без цябе, каханая,

Я даўно б замёрз.

Цяжка выйсці грэўнаму

З ночы-цемнаты.

Ведаю: канешне, мне

Дапаможаш ты.

Замець жа лядачая

Сціхне за спіной,

Як толькі ўбачу я:

Ты ізноў са мной.

Як наўтульна! Зіма-згуба,

Адыходзь скарэй.

Усміхніся, мая люба,

Душу адагрэй.


* * *

Душу хвалююць радасці, напасці.

У жыцці я зведаў сорам, страх не раз.

Каго мы любім, тым прыносім шчасце,

Не хочам бачыць, хто пакрыўдзіў нас.

І моцнаму падтрымка часам трэба:

Чуць збочыш і шкадуеш сам аб гэтым.

Жанчына там з розумам, о неба,

З якой не будзеш вечным дурнем ты.

Хто ў пошуку, заўжды адкрыццям рады,

Яму сумленне асвятляе шлях.

Навошта, друг, табе мае парады,--

Як жыць, падкажа хай табе душа.

* * *

Вясна, пара шчаслівая,

Усцеш душу маю.

Блік сонца ў каляіне я

Зноў з радасцю лаўлю.

Праменіць светла чыстае,

У люстэрка бы глядзіць.

З дзвюх палавінак існае

Павінна, знаю, быць.

Да слоты я прывык даўно…

Я буду зноў з табой,--

Прымчыць к табе, пакліч адно,

Кахання ветразь мой.

Снег іскрамі паблісквае,

Блакіт над галавой…

Мы душамі так блізкія,

З’яднаныя з табой.

* * *

Вясны з паэзіяй зліццё

І акрыляе, і натхняе.

Без іх паблякла бы жыццё,

А з імі—старасць адступае.

Спявае май: “Ты не стары!

Узрост—душы памочнік верны.

Душа заклікана дарыць

Святла гаючыя праменні.”

Блакіт у небе любы мне,

Спяваць і я пад сонцам буду…

Пакуль вясна ў душы жыве,

Ува мне не згасне вера ў цуда.
* * *

Гай сонцам абліты вясеннім,

Уначы—сакавіцкі мароз.

Вяснушкі-праталіны, цені

На снезе між чуйных бяроз.

Нястрымны жыццёвыя сокі

У вечным парыве сваім..

Бо прадвызначэннем высокім

Лісцем стаіць, суквеццямі ім.

Падсечкаў рабіць я не буду,

К ствалу прытуляся шчакой:

Не целу ўцеху здабуду—

Душа атрымае спакой.

* * *

Бурліць рака, хістаецца

Ля берага лаза.

Спявай душа, канчаецца

Маркоты паласа.

Вясна гудзе напружана—

Ўсё прыбывае сіл…

Лядку хруст у калюжынах,

Блакітны небасхіл…

На сэрцы зноўну радасна,

Зноў стома адыйшла.

Мабыць крыху і жаласна

Ў лёса клянчу я…

Зноў бэзавыя ночанькі,

Салоўкі пошчак-трэль,

Ускрай жыцця дарожанькі,

Надзей салодкі хмель.

* * *

У колеры падманныя

Увіта вязь зімы,.

І воблакі румяныя,

І ў іскрах снег, дыміць.

Палае непакорная

Рабіна—холад люб.

Гараць чырванапёрыя

Снягір і крыжалюб.
Той горычы салодкі смак,

Як прадчуванне мне.

Чачотак радасць-шчэбет—знак:

Пара сысьці зіме.

Ваўчком вавёрка верціцца

На макаўцы сасны,—

І, як у маленстве, верыцца:

Ужо блізка да вясны.



* * *

Вясна і Радзіма—лепшае злучэнне,

Хай хвілі стрэчы вечнымі былі б.

Душу лагодзіць ціхіх дрэў свячэнне,

Дурманіць пах паветра і зямлі.
Ля рэчкі тут, дзе вецер з чарацінкай

Спраўляюць гулі дзіўныя свае,

Лунамі светла лёгкаю пушынкай

Надзеі, мроі юныя мае.


У родных сценах, майму сэрцу любых,

Не раз у снах я, блудны сын, бываў.

Ды толькі вось усё пайшло на згубу,

Жывуць цяпер чаканне і журба.


Скажыце, што шукаем у жыцці мы?

А прыхінешся ў змораку страсцей

Да мілых месц сваёй малой радзімы,

Як ад прычасця, становішся чысцей.


* * *
Два колеры( жоўтае, сіняе)

У лютым, дзе сонца і цень.

Прарэзліва-блізкае, зімняе—

Мне вёска, сініца, пляцень.


Ласкавей ужо сонца, высокае.

Няхітрая трэль льецца—цеш!

Уторыць у поўдзень ёй скокамі

Іскрысты, вясёлы капеж.


Прароцтвам, малітваю весняю

Здаецца дуэт гэты мне.

Ён быў мне заўжды любай песняю

І казачным гімнам вясне.



* * *
Для аблокаў ранкам веснім

Не пастух месяц руды,

І яны па паднябессі

Разбрыліся хто куды.


Цісне май душу і цела,

Апякаючы расой.

Мерзне яблыня, надзела

Шаль бела-ружовы свой.


А пад слівамі бялютка

Ад пялёсткаў, бы ўзіму.

Хор птушыны чуйны, чуткі:

Папаўненне ёсць яму.


Поўніць лес (не як увосень)

Урачысты, дружны спеў;

І ад тога шматгалосся

Весні ранак зазвінеў!


* * *
Шчэ промням ціха дагараць—

Заснула вёска нібы.

У вокнах у золата зара

Пераплаўляе шыбы.


На заімшэлым я грудку

Сядаю на ўзлессі.

Дзе напаўсонны ветрык-зух

Чаромху лашчыць, песціць.


І бы з паўсотні год таму

Дзіўлюся з чараўніцтва—

Змяркання хісткасць мне, чамусь,

Як успамін з дзяцінства.




* * *
Рабінавы цвет той дурманлівы

Кружыў нам галовы калісь:

Бясклопатным маем, падманліва,

Надзеі ўзляталі увысь.


А сёння ад сонейка белага

Бракуе святла на палях…

З-за лёсу майго адурэлага

К табе пакручастым быў шлях.


Блукаючы доўга, каханая,

Святло тваё змог захаваць.

…над кронай рабіны ірдзянаю

Кудысь павуцінкі ляцяць.


* * *

Адхон чырвоны ручая—

Сунічную красу—

Сустрэлі мы.

—А хочаш, я

Цябе перанясу?


Ты на руках…

Пажар ў грудзях

Не патушыць вадзе!

А сэрца, быццам дзерзкі птах,

Што ў першы бой ідзе.
—Спыніся… Стой…—

Ты шэпчаш мне,

Дрыжыш, гарыш сама.

Лячу я, лёгкі, як у сне,

Мне перашкод няма…
Трыумфу, радасці пара! –

Сусвет для нас дваіх,

Нібы сунічная зара

Духмяных рук тваіх.



* * *

Мне пошук вызначаны вечны

Сярод штодзённай мітусні;

Хрышчоны болем я, бясспрэчна,

У турботах тлумных мае дні.
Без крылаў не ўзляцець, вядома,

Яшчэ патрэбен зямны боль.

І калі сэрцу боль знаёмы—

І песня, і лёс будуць з табой.


* * *

Маленства колеры і фарбы

Дзядулі простае жытло.

Дасюль здаюцца казкай, скарбам.

Там напачатку ўсё было!
Дасюль не згасла святло зруба!

У сучках, разводах, петлях столь—

Заўжды было цікава, люба

Дзівіцца мне з карціны той.


У драўняных бачыў я узорах

Дзён адшумеўшых міражы—

Увабралі сцены смех і гора

Учіх, хто колісь у хаце жыў.


Ёсе іх спрадвечныя маркоты,

Надзеі светлыя і боль

Прыняў да сэрца я не потым—

З маленства іх нашу з сабой!


З пустога пагляду, каб верш нарадзіць…

З пустога пагляду, каб верш нарадзіць

Навошта бяссонныя ночы.

—Каб стаць пладавітым, што трэба зрабіць?—

Спыталі паэта аднойчы.
І ён, не схіттрыўшы, сказаў пры ўсіх,

Што лёгкасць падманліва гэта:

Так выспелы яблык падае міг,

А спее аж цэлае лета.


* * *

На ніве прашчураў былой

Бур’ян разросся заміж злакаў.

Дзед над зняважанай зямлёй

Адкрыта колісь, помню, плакаў.
Збянтэжыў ён маю душу—

Краіне цяжкі лёс прарочыў.

Тых слёз гаручасць я нашу,

Навек запомніў яго вочы.


Няўцешнасць страшных яго слоў:

—Народ як быдла, бо без бога.

А гаспадарская любоў

Зямлі патрэбна, й дапамога.


Агульнай быць—а хто ж яна?

Ды не распутніца якая…—

У грудзях смыліць, а слёз няма.

(ува мне паўвека горыч тая).



* * *

Ранак—юны, поўдзень—сталы.

І надвячоркам цяпло ёсць.

Спадзявацца лёс заставіў:

Яшчэ ўбачу прыгажосць.
Час ляцеў вокаімгненна,

На зыходзе ўжо жыццё.

Не знайшло заспакаення

Сэрца чуйнае маё.


Спалі, сэрца, усе страсці,

Сабе толькі зберажы

Развітання сум са шчасцем

У любові й муках жыць.



* * *
Ноч. Месяца блікі на соннай вадзе,

І з берагам хваль пацалункі.

Сусвет быццам срэюную світку надзеў,

Свае раздае падарункі.


Супроць чараў сэрцы бяссільны зусім—

Аблытала ноч-чараўніца,

Ды кажа світанне прыходам сваім,

Што досыць у млосці таміцца.


Удзень—ім другія задачы рашаць

Пад гнётам мінулае ночы.

Тамленне ж салодкае помніць душа

І зноўку зазнаць яго хоча.


* * *
…Не будзе цемры хлынуўшай

Здавалася, канца.

Змяёй маланка ўздрыгнуўшы,

У лес дала нырца.


Прамерзнуць не хацелася,

Як колісь, мне ў бары.

Навальніца пранеслася—

Высь промнямі гарыць!


Пад’еўшай кошкай сытаю

Шчэ муркнуў дальні гром.

Ляжыць зямля памытая

Пад радужным шатром.



* * *

Падчас журбы самотна-горкай

Успамінаю хутар свій,

Дрыготкі бляск далёкай зоркі

Над хатай дзедавай старой.

Убоства стрэх на шэрых хатах,

Дістоты прэласць у кустах,

Слязінкі на яловых лапах,—

Даўно сам плакаць перастаў.

Навалы, страты мне знаёмы,

У цярпенні, з болем век пражыў.

Не паддаюся сіле стомы

І на апошнім рубяжы.

Жыць не магу без успамінаў,

Мінулае гняце душу.-

Радзіма, страціла ты сына…

О памяць, не карай прашу.
* * *
Навальнічная брычка грукотная

Па нябесных імчала мастках.

А малінаўка дрогка-самотная

У лазовых прыціхла лістках.

Дождж спыніўся, і птушачка радая-

З песняй зноў у зеніт яна мкне.

Конь нябесны—вясёлая радуга,

Нахіліўшыся, з возера п’е.


* * *
Згадзіцеся, расчульваюць нас дзеці—

Бязгрэшныя, ну кожны геній з іх!

Ды ведама, што злыдні ўсе на свеце

“Угады млады” снёламі былі.

Стаць Чалавека—гэта ўсё ж складана,

Малечы бачаць гадкасці не раз.

Дарослы свет псуе іх апантана

У робіць так падобнымі да нас.

Разумней не сюсюкаць побач з імі,

А быць людзьмі прад імі ў ва ўсім!

Тады мы грэх з сябе вялікі здымем,

Уражуем іх, і дапаможам ім.




* * *
Накрыла ціша нас,

Спусціўшыся з аблокаў.

Агонь заходу згас

Пад попелам паўзмроку.


Хоць зорных іскраў пыл

Праз попел праступае.

Святлее небасхіл,—

Вада ў рацэ сляпая.


А з хваляй ясакар.

Прыціхлі ў спатолі.

Зноў месяц-гаспадар

Пасерабрыў ваколле!


Пакуль я зразумеў,

Ці быль гэта, ці сніцца,

Як небасхіл паспеў

Ужо золакам памыцца.


Ісці пара ўжо нам…

Абое мы ў здзіўленні:

Ці ноч была, няўцям,

Усяго адно імгненне.


* * *
Цягну, як поезд, за сабой

Узрост—ланцуг бадзяг-вагонаў.

У іх- надзей звон, скрыгат-боль,

Дзіцячы смех, старога стогны.


Ужо шэсць паўстанкаў круглых дат,

І як дарога апусцела!

Глытаю дым балючых страт,

Цягну цяжар душы і цела.


Гудзе ў вушах.

Малю без слоў:

Мяне прабачце, неба, людзі.

То не гудок-кліч сэрца, зноў!

Я веру, ён пачуты будзе…

Помнік

(А. Пушкін)


Я помнік для сябе ўзвёў высокі, новы.

Стаіць ён на зямлі ва ўсёй сваёй красе.

Вышэй узняўся ён за царскія галовы,

Яго заўжды ўбачаць усе.


Сатлею, грэшны, я – душа мая бясконца

Жыць будзе ў вершах, пакуль існы свет.

І буду слаўны я, пакуль пад гэтым Сонцам

Жыць будзе хоць адзін паэт.


Пачуюць пра мяне ў Расеі неабсяжнай,

Любіцьме кожнага з плямёнаў прадстаўнік:

І горды ўнук славян, і фін, ішчэ сярмяжны

Тунгус, і вандроўнік стэпавы калмык.


І доўга буду я любімы ў народзе,

Што вершам светлыя пачуцці выклікаў,

Што ў мой жорсткі век маліўся я свабодзе,

За абяздоленых стаяў.


Будзь паслухмянаю, о муза, волі Бога,

Не патрабуй сабе кароны, не шукай.

Паклёпаў і хвальбы мець будзеш, знаю, многа.

Спрачацца з дурнем – пазбягай.




Маналог шасцідзесятніка

(А. Дзяменцьеў)

Я адусюль ужо выбыў,

Ды не стары што, не…

Цяпер у пашане выбар –

З наяўнасцю манет.

Ужо на ўсё ёсць такса:

На славу, на чыны.

Я не даўжнік, не здамся,

Бо даўжнікі – яны.

Працуючы заўзята,

Мне давялося жыць.

І талент стаўся платай

За права гаварыць.

Мне Слова – кропля Сонца,

Што выспела ў душы.

Далдоняць жа бясконца,

Нібы, усе у барышы.

На гэтым ратным полі

Стары я Дон Кіхот.

Не жыць хлусні ніколі,

Што ўсё вяршыць народ.

Вяршаць другія людзі –

Вяльможы і чыны.

Часы, не так як суддзі,

Не здымуць з іх віны.

Прад мной закрыты дзверы,

Суддзёй я стаў панам.

У цуд іх не паверыў –

Не стаў цуд лёсам нам.

Нармальным лёсам люду,

Цярпеў што столькі раз.

Навошта гэта цуда,

Якое не для нас.

Я адусюль ужо выбыў,

Я – упоперак для іх,

Зямлю хто, веру выбіў

З-пад ног маіх, тваіх.

Напханы душы страхам,

Вяршэнства распродаж!

Нахабным алігархам

Ужо лёс належыць наш?




Фабрыка звёзд

(А. Дзяменцьеў. Жартоўны рэпартаж)


У Расеі многа розных фабрык –

Толькі адна рыхтуе звёзд.

Перад канцертам іх “нафабрят”

І выпускаюць на памост.

Амаль раздзетыя дзяўчаты

(Ім сваіх чараў не хаваць!)

Даводзяць танцамі заўзята

Што вельмі хочацца кахаць.

І тут жа дзецюкі – гарэзы

Нам дэманструюць грэшны дар.

У прадчуванні, што належаць

Ім поспехі і ганарар.

Затым выходзіць прымадонна

І падбадзёрвае ўсіх.

Сядзела б сабе лепей ўдома

І ўнукаў няньчыла сваіх.

А дзіва, уверх узняўшы вочы,

Прыкрыўшы хусткаю плячо,

Нявіннай, ціхай здацца хоча,

Нібы бязгрэшнае дзяўчо.

За дзівай іншыя выходзяць –

І маладыя, і майстры.

І трыумфальна пры народзе

Зноў прадаўжаюць поп-экстрым.

Той поп – экстрым будзем заўжды мець,

Бо захавае яркі кліп,

Старыя дзе спяшаць здзяцінець,

А дзеці рвуцца на Алімп.

І баявыя звезданомы

На залу йдуць, бы на таран…

За безгалоссе ім не сорам,

Толькі б залезці на экран.

А мне мілей другія песні,

Гучалі што ў нашы часы,

Якія ў кожны дом нам неслі

Высокай пробы галасы.

Спяваў і я тады ахвотна

І тую музыку любіў.

Прайшоў той час, ах, незваротна.

Прыйшоў, нялепшы, - звёзд і дзіў.




Пераклады з польскай мовы
Да Нёмна

(А. Міцкевіч)


Нёмне, мая раднуля-рэчка! Дзе ўжо воды,

Што чэрпаў колісь я ў малечыя далоні;

Па іх пазней ў глухія плаваў я затоні—

Шукаў для сэрца неспакойнага лагоды.


На строме тут Лаўра, пекная заўсёды,

Касу плясці любіла і ўквечваць скроні;

Я ў запале юным у срэбных хваль улонні

Не раз слязьмі муціў прыгожы вобраз, горды.


Нёмне-раднуля! Дзе ж тыя струмені-плыні,

Што неслі столькі шчасця і надзей так многа?

Вясёлая, дзе ты, былых гадоў дарога?
Дзе мілы неспакой бурлівае часіны?

І ты, лаура, дзе? Сябры дзе? А ні кога!...

Усё прайшло, сплыло. Мая ж сляза—не гіне!


Хваля

(З. Красінскі)


Ці бачыў ты бераг скалісты на моры:

Як мучыцца хваля, і скардзіцца-б’ецца?

Так вечна ў адчаі мучыцца сэрца

Паляка, на лоне роднай прасторы

Разбітым здаецца.

Ты зноў ля скалы. Ужо хваля не тая

З шумам і бляскам пакінула бераг!

Так сэрца ў грудзях, што балела без меры,

Крывёй зноў праменіць, бо шчэ жывая

Надзея і вера.

Шчэ ў келіху маёй долі

Кропля не адна;

Я цярплівы, п’ю паволі—

Каб выпіць да дна.


Ліст палоннага

(Галчыньскі)


Каханая, хутка світанне,

(я бачу твой цень на сцяне)

Зноў ранак “дабранач” застане,

Ноч зноўку на зайдрасць вясне!

На свеце адзіная мне Ты,

Імя Тваё ўславіць як мне?

Вада Ты ў спякотнае лета,

Ад ветру зімой—захінеш.

Маё Ты вясновае шчасце

(І ў летку, і ўвосень, у зіму!)

Скажы на дабранач без страсці,

Нягромка і сонна: чаму,

За што маю радасць я гэту

І рай на зямлі тут з Табой

Святло Ты чысцейшае свету

І песня дарогі маёй.



Аніньскія ночы

(Галчыньскі)


Я ветру больш удзячны, рады,

Свае каралі сконч нізаць,--

Як Альбэнізавы рулады,

Нас вецер гоніць, валіць спаць.

Тне глыбы месяца алмаз,

На ўсход—гусей чароды.

Павук над ложкам не для нас,

(Не балдахін што, школа).

Лухта, прывіды польскіх дзён

Для нас у змроку гінуць.

Ноч, бы вялікі саксафон,

У срэбры, грае гімны…

І вялікім бясконцым веерам

Абмахвае нас малы хлопец

З ізумрудамі ў вушах, гэта негр,

А мы называем яго ноччу.




ЗМЕСТ

О, Беларусь


  1. Маці-Радзіма……………………………………………………….3

  2. О, Беларусь………………………………………………………...3

  3. Шпарка да фінішу…………………………………………………4

  4. Жыву у Беларусі…………………………………………………...4

  5. Семдзесят год……………………………………………………...5

  6. Дзеля чаго жывем…………………………………………………6

  7. У роднай хаце……………………………………………………..7

  8. Пабываў на Беларусі……………………………………………...8

  9. Не саромеюся……………………………………………………...9

  10. Парады……………………………………………………………10

  11. Я беларус…………………………………………………………11

  12. Дзятлава-наша сталіца…………………………………………..12

  13. Калісьці ўсе………………………………………………………13

  14. З хаўтураў………………………………………………………...14

  15. Да 500-годдзя Дзятлава………………………………………….15

  16. Тата………………………………………………………………..16

  17. Паважай сябе, беларус…………………………………………..17

  18. Жыві, Беларусь…………………………………………………..17


Надзеі і чаканні

  1. Дзяцінства кут……………………………………………………..18

  2. Успамін з 41-га……………………………………………………18

  3. Плыву ізноў……………………………………………………….19

  4. Ці ад збегу злых……………………………………………………20

  5. Прызнанне…………………………………………………………20

  6. Святам Перамогі…………………………………………………..21

  7. Усё ў свядомасці…………………………………………………..22

  8. Асенняе…………………………………………………………….22

  9. Мара………………………………………………………………..23

  10. Зіма………………………………………………………………...23

  11. Да сябра…………………………………………………………...24

  12. Вясновае…………………………………………………………..24

  13. Маладым………………………………………………………….25

  14. Новы год …………………………………………………………25

  15. Колікі ж…………………………………………………………..26

  16. Зноў неба начное…………………………………………………26

  17. Маладзік, будзь жа……………………………………………….27

  18. Святланы………………………………………………………....28

  19. Будзь здароў……………………………………………………...28

  20. Рака………………………………………………………………..29


Хто ты

  1. О, выйдзі…………………………………………………………..30

  2. Сустрэча………………………………………………………….. 30

  3. Хто ты……………………………………………………………..31

  4. Табе………………………………………………………………..31

  5. Ты сказала…………………………………………………………32

  6. Імчу к Табе………………………………………………………...32

  7. Раманс…………………………………………………………….. 33

  8. У ярка асветленай зале……………………………………………34

Пераклады

з рускай мовы Я. Матвееў

1. Усміхніся, мілая… …………………………………………………….35

2. Душу хвалююць… …………………………........................................35

3. Вясна, пара шчаслівая…………………………………………………36

4. Вясны з паэзіяй зліццё… ……………………………………………...36

5. Гай сонцам абліты вясеннім…………………………………………...36

6. Бурліць рака, хістаецца… ……………………………………………..37

7. У колеры падманныя… ………………………………………………..37

8. Вясна і Радзіма …………………............................................................38

9. Два колеры ……………………… …………………………………….38

10 Для аблокаў ранкам веснім …………………………………………..39

11. Шчэ промням ціха дагараць… ………………………………………39

12. Рабінавы цвет ……………………………… ………………………..40

13. Адхон чырвоны ручая… ……………………......................................40

14. Мне пошук вызначаны вечны… …………………………………….41

15. Маленства колеры і фарбы… ………………………………………..41

16. На ніве прашчураў былой… …………………………………………42

17. Ранак—юны, поўдзень—сталы… ……………………………………42

18. Ноч ………………………………………..............................................43

19. …Не будзе цемры хлынуўшай… …………........................................43

20. Падчас журбы самотна-горкай……………………………………….44

21. Навальнічная брычка ……………………….......................................44

22. Згадзіцеся, расчульваюць нас дзеці… …….........................................44

23. Накрыла ціша нас… …………………………………………………..45

24.Цягну, як поезд, за сабой… …………………………………………...45

А. Пушкин

25. Помник…………………………………………………………………46

А.Дементьев

26.Маналог шасцидзесятника…………………………………………….47

27. Фабрыка звёзд………………………………………………………….48



з польскай мовы

  1. А. Міцкевіч “Да Немна” ……………………………………………49

  2. Зб. Красіньскі “Хваля” ……………………………………………..49

  3. Галчыньскі “Ліст палоннага” ……………………………………..50

4. Галчыньскі “Аніньскія ночы”………………………………………50



База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка