Наш салігорск дзе пуставалі палёў прасторы. Дзе вятрак быў цудам адзіным Пішам новую сёння гісторыю I складаем паэмы, быліны. Мы будуем свой горад юначы, Прабіваемся ў нетры зямлі. Не шукаем мы лёгкай удачы – Аж да неба капры ўзнялі




Дата канвертавання05.05.2016
Памер91.26 Kb.
НАШ САЛІГОРСК
Дзе пуставалі палёў прасторы.

Дзе вятрак быў цудам адзіным

Пішам новую сёння гісторыю

I складаем паэмы, быліны.

Мы будуем свой горад юначы,

Прабіваемся ў нетры зямлі.

Не шукаем мы лёгкай удачы –

Аж да неба капры ўзнялі.

Раніцой прагрукочуць саставы-

Калій блісне ружовым агнём...

Родны горад сягоння па праву

Мы сталіцай шахцёраў завём.


РАССТАННЕ
Я цябе не сустрэў

сёння вечарам зориым,

Змераў вуліцу сотню мо раз;

Нікне дзесці за вёскаю

песня ў праеторы,

Захад чырванню стылаю згас.

I змарыўся ад песень

вясковы гармонік,

Спяць у росах сцюдзёных лугі;

Я сумую, хаджу

адзінокі сягоння,

Апавіты наплавам тугі,

Ты не выйшла,

хоць ведала -ранняй парою

Клён махне на расстанне

мне веццем: "бывай”.

Бывай,гоман крыніц

каля цёмнага гаю,

Бору летняга песенны грай.

Тут, на лузе, калісь

ты сушыла пракосы,

I мне частавала

крынічнай вадой...

Буду сніць я твае

залацістыя косы,

Серцам прагнуць

сустрэчы з табой.
РАН А К
Тут над капрамі зоркі ўрачыста

Агнямі незгасальнымі гараць.

А шыбы чысціць ранак прамяністы,

Ажно яны люстэркамі зіхцяць.


3 будоўляў новых узляцела песня,

Насустрач сонцу кран узняў руку,

I сіні морак па нізінах чахне,

Нясуць вятры світанне за раку.


I прападае ў шахцёраў стома,

Калі з забоя раніцай ідуць.

... А муляры старанна ў сцены дома

Цагліны з промнем сонечным кладуць.


ВОСЕНЬ
Раскідалі свой убор бярозы,

Пахне летам у стагах трава.

На лугах астуджаныя росы

У туманах будуць начаваць.


Жоўталісцем, мяккім жаўталісцем

Прыбіраць пачне яна зямлю,

Гусі неба клінам перарахрысцяць,

І агонъ рабін дажджы зальюць.



МУХА I МЁД
Байка
Пчала вясну і лета працавала,

I мёду поўны вулей назбірала.

Напоўніла ўсе соты дапаўна,

Рашыла гэты дзень адсвяткаваць яна.


Чмяля пазвала, тоўстую Пчаліху,

I Матыля, і Матыліху,

I Муху,

Усім вядомую ў акрузе весялуху.



Паселі за сталом святочным госці,

Хапала ўсім ласункаў, весялооці

I тосты узнімалі за Пчалу,

Што ўсё гасцінна зроблена к сталу.

СтаялІ кадкі мёду поўныя, як вока,

Не у склепе дзесь, а ля стала тут,збоку,

I зайздрасць Муху ўзяла сляпая,

На кадку Муха хуценька сядае,

I што ёсць моды мёд яна глытае,

Пакуль прытомнасць у яе не эгасла.

Бо з галавой у мёдзе ўся захрасла,

Ледзь госці Муху ўратавалі,

Ходь крылле ей усё паабрывалі.
Сярод людзей страчаем мы такіх,

Штo жыць спрабуюць працаю другіх.

Ды як у нас здаўна вядзецца,

Вяровачка іх тут жа рвецца.



АСЁЛ ВА УСТАНОВЕ
Байка
Асла прызначылі намеснікам Iльва,

А Леў усім звярам быў галава.

Асёл заганарыўся гэтым вельмі-

3 пагардай на другіх выпячваў бельмы.

Рашыў Асёл, што прозвішча старое

Патрэбна замяніць на новае, другое.

Бо як-ніяк, а быў ён нам.Ільва,

А Леў усім звярам быў галава.

I вось Асёл становіцца Асловым,

I ў лексікон ад Льва бярэ ён словы,

Усё старанне так павывучаў,

Што ўсё аслінае з Ільвіным ён змяшаў.

I разумець яго не мог ужо той Лeў,

I перавёў яго служыць у хлеў,

Дзе ён, Асёл, ад крыўды акалеў.
ІІрыстасаванец маскіруе сваю скуру,

Але яго разгадваюць натуру.


Тут Радзіма мая..
Пакуль жаваранак спявае,

Пакуль свежая пахне ралля,

Будзе веска мая жывая,

Як праматухна наша — зямля.

I шырокія, сінія далі

Будуць клікаць мяне заўжды

У той луг, дае даўно пазмывалі

Росы ў травах мае сляды.

Малады, загарэлы і босы,

Асвяжуся тваёй чысцінёй.

Ускрай поля валошкавы россып,

Нібы вочы матулі маёй.

Трапятліва ўсход загарыцца,

Адаб'ецца на ртутнай вадзе.

I сцяжынка ў бронзавым жьще

У спелы гоман палйў павядзе.

Будзе дыхацца легка і прагна,

Запалоніць бярозавы гай.

I вяселка руку мне працягне,

Абдымаючы набакрай.

І пяшчотаю сэрца тае —

Тут, Радзіма мая, святая ...


Мой продак
Зрэдзь скурай маманта

мой продак прыкрываўся:

Дубіну браў, выходзіў паляваць.

I на сябе заўсёды спадзяваўся,

Каб род у схватцы мужнай захаваць.

Магутны звер той, з пашчаю кльжастай

На яго целе пакідаў рубцы,

Ды зёлкі раны сунімалі часта,

Як самыя найлепшыя "спяцы".

Здзічэлы лес і з'явы-таямніцы,

Гнялі ў душы разгубленасць і жах.

А ён у бляску грознай навальніцы

Убачыў сполах неба ў вачах.

Не мог застацца ён нямой істотай —

I пакарыцца лёсу не жадаў.

Праз гушчары і сопкія балоты

Вакол сябе дарогі пракладаў.

Бярог агонь ад рокатной маланкі,

Што расчапляла ў дубоў кару.

Паліў кастры, разводзячы дзялянкі,

Каб жытні колас цалаваў зару.

I чарапы жывёл на кол узняўшы,

Ён абтыкаў наўкруг свае" жытло –

Прыроднае прароцтва пераняўшы,

Каб варажба сурочыла святло.

Святому зверу, каменю і дрэву

Ён пакланяўся з чыстаю душой.

I ніці радаслоўя — сваё крэва —

Не абясчэсціў здрадай і маной.

I полых буры, пошумы лясныя

Ён разумеў, як праяўленне муз

... Ён бьў, ен ёсць - праз далі векавыя

Няўтомны продак з назвай “беларус”!

Повязь
Брату Уладзіміру
Плыве з лугоў настойны, мяккі пах,

Забранзавелі смугла далячыні.

I самалёт у небе —белы птах,

Працяў наўсцяж істужкай полаг сіні.

Шчыміць трывожна ў сэрцы пачуццё:

Чаму гараць так полымна званочкі?

I адчуваеш, што само жыццё

Шматколерную выткала сарочку.

Ледзь сонца кола вымкне з трыснягу,

А ўжо турботу — чайка лугам носіць.

I жоўты яблык кратае руку,

I медназвонна хіліцца калоссе.

А мне падасца: продкі, тут яны!

1х чую голас я ў жытнёвай хвалі,

Тут Друць-рака гайдала іх чаўны —

Вянкі дзяўчаты — суджаным кідалі.

І працавать умелі і маглі,

I ладзілі жытла свайго асновы...

Гадамі працягнуліся палі:

Абняў іх лес зялёнаю падковай.

Пачую тут, дарогай палявой

Далекіх прашчураў рыпяць калёсы.

А за шырокім лугам, за ракой,

Устае прасветлы ранак, свежа-босы...



Дзедава хата
Цягне дымком гаркаватьм,

Чуецца з лесу: "ку-ку".

Дзеда Яўменава хата

Сумна.глядзіць з вішняку.

Клён адзінокі — зданню,

Голле раскінуў шырока.

Гулка чуваць на світанні

Мае паспешныя крокі.

...Ах, баба Ганна, Ганнуля,

Што ж цябе дзед не ўбярог?!

Свісталі нямецкія кулі

3 усіх бакоў чатырох.

Тухлі твае нябёсы —

I — не адвесці бяду:

Бы крыламі, чорныя косы,

Падалі ў немату.

Ах, баба Ганна, Ганнуля,

Што ж цябе дзед не ўбярог?!

Унукі б прымчалі, пачулі

Сёння з усіх дарог...

Цягне дымком гаркаватьім,

Глуха зязюля кувае.

Дзедава сумная хата

Вейкі слязой апякае...



Жыта
Не раз дажджом яно было амьгга,

Прадзьмутае на ўсіх сямі вятрах.

Зямля паіла сілай сакавітай,

Дзе небасхіл — рамонкамі прапах.

Ад слова "жыта" і жыццё паходзіць —

Яшчэ здаўна, сярод лясных палян,

Над ім схіляўся сейбіт у турбоце,

I цёпла абуджалася зямля.

Сцябліны ўгору пікамі ўзнімала,

I радавалась ніва жаўруку.

I першы сноп, нібы дзіця, люляла,

I асвятляўся заімшэлы кут.

Іржэўнікам і зернем пахлі вйскі,

I па таках цапоў каціўся гром,

І песняй жніўнай крочылі дакоскі,

Апошні воз рыпеў, нібы паром.

Ссівелы дзед, здаволены задухай,

Жанкам прарочыў умалотны год,

Узняўшы кварту пеннай медавухі: —

Гадуй, зямелька, наш славянскі род.


Скрыпка

Бацьку
Кліча хата мяне сасновая,

Кліча пошум знаёмых прысад...

Ды маленства ўжо змена новая

Не хавае цікаўны пагляд.

Пакланюся старому парогу, —

Успамінам душу апяку.

I, нібы, ахалодзіць трывогай,

Клямка ў хаце маю руку.

На мяне можа ў крыўдзе, што зрэдку,

Я да гэтых прыходжу дзвярэй.

Тут вушак захаваў адметкі

Нашых шчырых дзіцячых надзей.

I, здаецца, паменшылі вокны,

Праз якія ў былое гляджу...

Маці кажа: — Жывеш ты далека,

Я па бацьку часцей галашу...

На паліцы — ягоная скрыпка,

Можа, возьмеш яе, сынок?..

Я пачую струнаў усхліпы —

Прыляцяць успаміны здалёк...

Хай ляжыць. Гэта памяць святая,

Без яе будзе хата тужыць.

Дзверы скрыпнуць — дарога чакае,

У душы толькі скрыпка гучыць...
Чакае на беразе човен мяне.

Ул. Дубоўка
Чакае на беразе сябра мяне,

А лодка — кудысь адплыла,

Дзесьці далека, на той старане,

Чуюцца ўсплёскі вясла.

Спевам птушыным поўніцца дзень —

А я ўсё ўдалеч гляджу.

Плынь хуткацечная, нібы прамень,

Рэжа расстання мяжу.

Хочацца крыкнуць: "Я тут, я ёсць!"

У ранак празрыста-сіні,

Ды вербалоз мне шапоча: "Ты госць..."

Лілея ў затоцы стыне...

Стары рыбак, не пазнаўшы мяне,

Сцяжынай пайшоў лугавою.

Спалохана кнігаўка вось прамільгне

3 клічам "Ці ты?" нада мною.

А побач — зязюльчыны слёзкі цвітуць,

Нібы ўспыхі зарніцы.

Плыні нясе старажытная Друць

Чыстай, крынічнай вадзіцы.

З-за трысняговай высокай травы

Лодка, ік здань, вынырае

У ёй дзядок, бы лясун сівы:

- Садзіся — чую, гукае.


Жніво

Памяці маці


Срабрыстаю дужкаю бліскае серп,

Вязьмо ўзнімаецца веерам.

А каля рэчкі пад ветрам аер

Лапоча сотняй прапелераў.

Снапы ўсю навокала пожню ўслалі;

Як на спачыне салдаты.

I ганарыста галовы ўзнялі

Тарпы, бы жанкі зухаватыя.

Рыпяць на разорынах цяжка калёсы —

Кідае ўбакі іх, не ўседзіцца.

А васількі на пагорку парослым

Блакітнаю радасцю свецяцца.

А маці шчыруе — адзін за адным

Снапы аб зямлю важка цупаюць.

Мы да яе ізноўку біжым —

Укладваем іх шчыльнай купаю.

Іржэўнік за голыя пяткі пячэ —

Не будзе занятку лёгкага.

А працы так многа... Далёка яшчэ,

Далека да сонца высокага...

****

Зялёны луг — і траў, і рос кіпенне,



Як поясам зямлю падперазаў.

Вякоў уваскрасае абнаўленне

У разнаквецці красак, спеве траў.

Я адчуваю водар розных кветак,

Вясёлку бачу ў буйной расе...

Шапоча рэчка хваляю нагрэтай, —

Гарлачык белы да мяне нясе.

У першароднай квецені і сіле,

Хачу зямлю я разумець і чуць.

...I смолка барваю, і незабудка сіняя

Яшчэ ў лузе звабліва цвітуць...

* * *


Чароўная музыка гаю,

Гурба басаногіх хлапцоў.

Спяшаюся я, даганяю

На ўзлеску сваіх сябрукоў.

Віхлястая кружыць сцяжынка,

Лугамі, узмежжам палёў.

Балючыя гнуцца галінкі

I джаляць не горш за чмялёў.

Як жабаю выпнецца коўзкай

Пад ногі — халодны грудок.

А певень гарласты над вёскай

Світанне вітае здалёк.

Дыханне маё і знямога,

Гарачыя ў травах сляды...

Зусім засталося нямнога,

I хлопцы гукаюць: "Сюды!"

...Я лес той ўсё ўспамінаю,

А вочы заплюшчу — і зноў



Убачу: кудысьці спяшаю,

I прагну дагнаць сябрукоў.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка