Народныя промыслы




Дата канвертавання13.05.2016
Памер13.75 Kb.
Народныя промыслы
У нашым музеі можна пазнаёміцца і з некаторымі беларускімі промысламі.

Адным з самых распаўсюджаных промыслаў было ганчарства. Гліняны посуд выраблялі ганчары. На нашай паліцы вы бачыце збаны, а гэта спарышы. У іх насілі ежу ў поле: адразу можна было занесці дзве стравы.

Драўляны посуд, такі як гэта маслабойка, рабілі бондары. Бондар зрабіў і вось гэтую барылку. Прызначалася яна для пераносу вады ў “рабочы вугал” (на поле, сенажаць, лесасеку). Выкарыстоўвалася і для захавання розных хатніх напояў. А назву атрымала ад слова барыл - так называлася мера аб’ёму, роўная шасцідзесяці літрам. Бондары выраблялі і выдаўблены посуд, напрыклад, ночвы. Прызначаліся для мыцця бялізны, прыгатавання сечанай капусты (якую ссыпалі потым у бочку), мяса для каўбас і інш. Рабілі з драўлянага цурбана (асіны,ліпы), колатага папалам. Невялікія начоўкі для ачысткі зерня называюцца апалушкі. У сваёй рабоце бондары карысталіся інструментам чакухай, або доўбняй.

Вельмі важным чалавекам у вёсцы быў каваль. Ён у кузні рабіў сярпы, косы, іншыя прылады працы, напрыклад такмя садовыя нажніцы; падкоўваў коней падковамі. У кузні было многа розных інструментаў. Напрыклад, такі дрыль для свідравання дзірак у тонкіх загатоўках і драўляных вырабах.

А гэта кола зроблена з цэльнага кавалка дрэва. Каб зрабіць яго, трэба было ведаць шмат сакрэтаў. Рабіў павозкі з такімі коламі стэльмах.

Каб запрэгчы каня ў павозку, патрэбна была збруя: хамут, сядзёлка, уздзечка. Збрую рабілі рымары, карыстаючыся вось такімі ціскамі.



Да народных промыслаў адносіцца саломапляценне. Вось такая птушка лунае ў нашым музеі.

А такія павукі былі ў кожнай беларускай хаце. Лічылася, што яны збіраюць усё дрэннае, аберагаюць гаспадароў.Вясной павук зпальваўся, і кожны год рабіўся новы. Гэты павук зрабіла Людміла Антонаўна Аўласевіч. Яна зрабіла і інкрустацыю саломкай: герб Рэспублікі Беларусь.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка