Народныя мастацкія рамёствы




Дата канвертавання01.05.2016
Памер71.76 Kb.
ПЫТАННІ ДА ЭКЗАМЕНУ

па вучэбнай дысцыпліне “Народныя мастацкія рамёствы” для студэнтаў

5 курса дзённай формы атрымання адукацыі па спецыяльнасці 1-03 01 06-01 “Выяўленчае мастацтва і чарчэнне. Народныя мастацкія промыслы”

на 2015/2016 н.г.


  1. Народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва – форма мастацка - вобразнага засваення свету і выражэння духоўнай сутнасці чалавека, яго функцыі. Значэнне вывучэння народнага мастацтва для прафесійнай падрыхтоўкі будучых педагогаў-мастакоў.

  2. Механізмы перадачы гісторыка-культурнага вопыту. Раскрыць паняцці: “народнае мастацтва”, “народныя мастацкія рамествы і промыслы”,“пераемнасць”, “традыцыі”, “культурная спадчына”.

  3. Касцюм як частка матэрыяльнай культуры беларусаў. Функцыі адзення. Захаванне і развіцце народных традыцый у адзенні.

  4. Шляхі зберажэння традыцыйнага ткацтва і яго значэнне ў агульнай культуры беларусаў.

  5. Саломапляценне ў сістэме народнага мастацтва і культуры беларусаў. Выкарыстанне саломы ў абрадах.

  6. Своеасаблівасць народнай вышыўкі і яе значэнне у культуры беларусаў.

  7. Мастацкая апрацоўка скуры ў сістэме народнага мастацтва і культуры беларусаў.

  8. Гістарычныя ганчарныя цэнтры на Беларусі. Традыцыйныя віды беларускай керамікі.

  9. Мастацкае вязанне ў сістэме народнага мастацтва і культуры беларусаў.

  10. Традыцыйны дэкаратыўны роспіс, агульная характарыстыка і яго месца ў сістэме народнога мастацтва.

  11. Сучаснае народнае мастацтва Беларусі, яго асаблівасці і характарыстыка.

  12. Слуцкія паясы. Гісторыя ўзнікнення і развіцця, іх значэнне ў сусветнай мастацкай культуры.

Касцюм

1. Адзенне жыхароў першабытнага грамадства. Адзенне жыхароў Беларусі 10-13 ст. (тканіны, асноўныя віды адзення, галаўныя уборы, упрыгожванні, абутак, аксэсуары).

2. Характарыстыка касцюма жыхароў 10-13 ст. (сялянскі касцюм, касцюм гараджан, касцюм знаці).

3. Характарыстыка адзення беларусаў 14- 16 ст. (сяляне, шляхта, магнаты і інш. саслоўі).

4.Адзенне беларусаў 16-18 ст. і яго характарыстыка (матэрыялы адзення, плечавое і паясное адзенне).

5. Адзенне беларусаў 16-18 ст. і яго характарыстыка (верхняе адзенне, галаўныя уборы, абутак).

6. Характарыстыка і адметныя асаблівасці розных строяў беларускага народнага адзення (Усходняе і Заходняе Палессе).

7. Характарыстыка традыцыйных строяў народнага адзення (Прыдняпроўе, Цэнтральная Беларусь).

8. Характарыстыка традыцыйных комплексаў народнага адзення (Панямонне і Наддзвінне).

9. Гісторыя стварэння лялькі. Віды лялек іх тыпалогія. Асблівасці канструктыўнага вырашэння і дэкаратыўнага аздаблення, матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца.



Вышыўка


  1. Гісторыя развіцця беларускай народнай вышыўкі. Віды вышытых прадметаў ў сялянскім побыце. Выкарыстанне вышываных тканін у звычаях і абрадах беларусаў.

  2. Арнамент у беларускай народнай вышыўцы і яго віды. Семантыка колеру і арнамента ў традыцыйнай вышыўцы.

  3. Рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці беларускай народнай вышыўкі. Месца і функцыі вышыўкі на традыцыйным адзенні беларусаў.

  4. Роля вышыўкі ў аздабленні беларускага ручніка. Тэхнікі і прыёмы вышыўкі.

  5. Тэхніка і тэхналогія вышыўкі (лікавыя тэхнікі, зборкі, злучальныя, вольныя і гладзевыя швы).

  6. Тэхніка і тэхналогія вышыўкі. Ажурная вышыўка і яе віды (мярэжкі, вышыўка па сетцы, цюлю і інш.). Вышыўка бісерам.

  7. Гісторыя развіцця вышыўкі стужкамі. Матэрыялы, інструменты, прыстасаванні.

  8. Тэхніка і тэхналогія вышыўкі стужкамі. Віды швоў (графічныя замалеўкі).

  9. Гісторыя развіцця вышыўкі ў сістэме сусветнага дэкаратыўна- прыкладнога мастацтва.



Вязанне, абрэзкавая тэхніка


  1. Гісторыя развіцця карункапляцення ў сістэме сусветнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і Беларусі. Вязаныя шыдэлкам прадметы ў традыцыйным сялянскім побыце беларусаў і на сучасным этапе.

  2. Відавая разнастайнасць і рэгіянальныя асаблівасці ў карункапляценні. Асаблівасці падбору матэрыялаў, кручкоў для вязання. Асноўныя тэхналагічныя прыемы вязання шыдэлкам (выканаць практычна).

  3. Арнаментальныя матывы ў карункапляценні, іх вобразнае вырашэнне, кампазіцыйныя асаблівасці. Семантыка колеру і арнамента ў карункапляценні.

  4. Гісторыя развіцця вязання прутком. Асноўныя віды петляў і тэхналагічныя прыёмы вязання.

  5. Тэхналогія арнаментальнага вязання (распрацоўка эскіза, каляровае вырашэнне, асаблівасці тэхналогіі вывязвання і інш.). Фактура на вязаных вырабах.

  6. Гісторыя развіцця і асноўныя накірункі абрэзкавай тэхнікі. Віды вырабаў.

  7. Інструменты, прыстасаванні, матэрыялы для работы. Арганізацыя працоўнага месца і захаванне матэрыялаў. Асаблівасці падбору і падрыхтоўкі тканін для работы ў абрэзкавай тэхніцы.

  8. Асаблівасці колеравага вырашэння ў абрэзкавай тэхніцы. Слаі абрэзкавага палатна. Тэхналогія фастрыгоўкі вырабаў і яе віды. Дэкарыраванне і канчатковая апрацоўка вырабаў.

  9. Асноўныя кампазіцыйныя сеткі, тэхналагічныя прыёмы сшывання блокаў у ручную і на машынцы ў абрэзкавым шыцці (сшыванне блокаў на аснове квадрата, ромбаў трохвугольнікаў, палос, шасцівугольнікаў; блок “Разетка”; шыцце па бумазе, аб’емныя, каркасная і паскораныя тэхналогіі, аплікацыя і інш.).

Кераміка

  1. Сыравінныя матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца ў кераміке (пластычныя, аташчальныя, плаўні).

  2. Уласцівасці пластычных матэрыялаў. Вызначэнне усадкі масы. Разлік усадкі вырабу.

  3. Спосабы фармавання керамічных вырабаў (ручное фармаванне, фармаванне на ганчарным крузе, ліцце).

  4. Дэкарыраванне керамічных вырабаў да абпалу.

  5. Віды паліў. Спосабы нанясення палівы на вырабы.Дэфекты паліў.

  6. Прыемы роспісу вырабаў падпаліўнымі і надпаліўнымі фарбамі. Замацаванне фарбаў на вырабе.

  7. Тэхналогія роспісу па сырой эмалі і роспісу салявымі растворамі.

  8. Віды дэкарыравання вырабаў палівамі. Тэхніка бяспекі пры рабоце з палівамі.

  9. Працэсы пры сушцы і абпале керамікі. Рэжымы уцельнага, палітога і муфельнага абпалаў.


Мастацкая апрацоўка саломкі.

  1. Гістарычныя карані саломапляцення на Беларусі. Тэхналогія нарыхтоўкі саломы для пляцення. Вядомыя майстры - саломапляцельшчыкі.

  2. Віды саламяных вырабаў і іх функцыі (утылітарныя, дэкаратыўныя, абрадавыя).

  3. Тэхніка і тэхналогія аплікацыі саломкай: падрыхтоўкі саломы для аплікацыі, інструменты, прыстасаванні, матэрыялы для асновы. Цэнтры аплікацыі саломкай у Беларусі, вядучыя майстры.

  4. Аплікацыя саломкай. Сюжэтная і арнаментальная кампазіцыя ў пласкасных і аб'ёмных вырабах. Вобразна - выразныя сродкі.

  5. Віды плоскіх і аб’ емных пляценняў.

  6. Каркасныя скульптурныя вырабы.

  7. Падвясныя канструкцыі з саломкі ў абрадах беларусаў.

  8. Віды пляценняў, дэкаратыўныя элементы і вырабы розных упрыгожванняў для сучаснага аддзення.

  9. Віды галаўных убораў. Тэхналогія выканання.


Мастацкая апрацоўка скуры.

  1. Гісторыя развіцця мастацкай апрацоўкі скуры на Беларусі.

  2. Абсталяванне працоўнага месца, матэрыялы, інструменты, тэхніка бяспекі пры рабоце са скурай. Злучэнне дэталяў вырабаў са скуры: работа з клеем, шыццё ўручную, аплёт.

  3. Тэхнікі пляцення са скуры, пляцення па перфарацыі, аздабленчай перфарацыі.

  4. Тэхнікі выпальвання, роспісу, бацікавага роспісу па скуры.

  5. Пластычныя магчымасці скуры. Тэхнікі тэрмаапрацоўкі, гафрыроўкі, ціснення па скуры.

  6. Тэхнікі аплікацыі, вышыўкі па скуры. Замалюйце некаторыя віды вышыўкі.

  7. Утылітарныя вырабы са скуры. Пералічыце іх разнастайнасць, апішыце і замалюйце паслядоўнасць выраблення утылітарнага вырабу.

  8. Біжутэрыя са скуры. Пералічыце разнастайнасць, апішыце і замалюйце паслядоўнасць выраблення біжутэрыі.

  9. Дэкаратыўныя вырабы са скуры. Пералічыце іх разнастайнасць, апішыце і замалюйце паслядоўнасць выраблення дэкаратыўнага вырабу аб’ёмнай формы.

Роспіс

  1. Традыцыйны дэкаратыўны роспіс Беларусі, яго віды і агульная характарыстыка.

  2. Віды кампазіцый огаўскага роспісу. Тэхналагічны працэс, матэрыялы, інструменты, прыстасаванні. Віды лакаў, якія выкарыстоўваюцца для пакрыцця роспісу.

  3. Віды кампазіцый у роспісу дываноў. Дываны Я.Драздовіча, А.Кіш. Дываны з класічным кветкавым арнаментам.

  4. Тэхналагічная паслядоўнасць выканання кветкавага роспісу дываноў. Матэрыялы, інструменты, прыстасаванні. Віды лакаў, якія выкарыстоўваюцца для роспісу дываноў.

  5. Асаблівасці геаграфічнага і сацыяльнага становішча і іх уплыў на развіццё давід-гарадокскага роспісу. Адрозненне давід-гарадокскага роспісу ад огаўскага і дывановага роспісу.

  6. Тэхналагічная паслядоўнасць выканання давід-гарадокскага роспісу. Матэрыялы, інструменты, прыстасаванні. Выкарыстанне тэхнікі ў сучасных вырабах.

  7. Роспіс па шклу і яго віды. Тэхналагічная паслядоўнасць выканання роспісу па шклу. Матэрыялы, інструменты, прыстасаванні. Тэхніка бяспекі.

  8. Матэрыялы, якія выкарыстоўваюцца для дэкаратыўнага роспісу ў Беларусі. Падрыхтоўка паверхні дрэва, тканіны, шкла для працы. Падрыхтоўка грунту для роспісу па дрэву, тканіне. Прымяненне шпаклёвак.

  9. Кампазіціыйныя і тэхналагічныя асаблівасці дэкаравання велікодных яек-пісанак.


Ткацтва

    1. Габелен, як твор дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і яго характарыстыка. Беларускі габелен. Вядучыя мастакі.

    2. Узорнае ткацтва на Беларусі. Шляхі зберажэння традыцыйнага ткацтва.

    3. Шматнітовае ткацтва. Агульная характарыстыка і асаблівасці выпрацоўкі.

    4. Асаблівасці ткацтва Падняпроўя. Феномен ткацтва вёскі Неглюбка.

    5. Асаблівасці ткацтва Панямоння. Падвойнае ткацтва.

    6. Асаблівасці ткацтва Цэнтральнай Беларусі. Шляхі зберажэння традыцыйнага ткацтва на пачатку ХХст.

    7. Асаблівасці ткацтва Заходняга Палесся. Характарыстыка тканых ручнікоў.

    8. Асаблівасці ткацтва Паазер’я. Характарыстыка Стараверскіх ручнікоў.

    9. Асаблівасці ткацтва Усходняга Палесся. Закладныя ручнікі.

Рэкамендаваны да выкарыстання ў вучэбным працэсе на пасяджэнні кафедры мастацка-педагагічнай адукацыі



(Пратакол № 6 ад 28.01.2016г.)

Загадчык кафедры Г.В. Лойка


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка