Народны клуб кветкаводаў, садаводаў і агароднікаў




Дата канвертавання01.05.2016
Памер15.03 Kb.
Народны клуб

кветкаводаў, садаводаў і агароднікаў «Флора»

ДУК «Лёзненская цэнтралізаванная бібліятэчная сістэма»

Народны клуб кветкаводаў, садаводаў і агароднікаў «Флора», які працуе на базе Лёзненскай раённай цэнтральнай бібліятэкі ў сваім складзе налічваў 19 удзельнікаў і заставаўся папулярным месцам у зносінах і правядзенні вольнага часу жыхароў гарадскога пасёлка. Сярод асноўных задач стаяўшых перад клубам заставаліся такія як: папулярызацыя дзейнасці клуба, абмен вопытам у галіне кветкаводства, садоўніцтва і агародніцтва, пазнавальная дзейнасць, Мерапрыемствы праводзіліся паводле плана. У сваёй працы клуб выкарыстоўваў фонд цэнтральнай бібліятэкі : кнігі, часопісы і газеты па кветаводству, садоўніцтву, і агародніцтва. Члены клуба актыўна наведваюць і прымаюць ўдзел у мерапрыемствах якія праводзяцца клубам.



Клуб Флора актыўна прымае удзел у раённых і абласных конкурсах. Напрыклад клуб быў запрошаны прыняць удзел у 7. абласной спецыялізаванай выставе - кірмашы "Віцебшчына - за здаровы лад жыцця» з выставай - дэгустацыяй «Камора здароўя» за ўдзел у якой быў узнагароджаны Дыпломам. На гэтым мерапрыемстве клуб Флора прадстаўляў Фіта-бар (Пах лета) з духмяным чаем на аснове лекавых траў. Даваліся кансультацыі па нарыхтоўцы траў і падрыхтоўцы настояў і адвараў. Прыцягвала наведвальнікаў выкладка «Зялёнай аптэкі». За чыста сімвалічную аплату можна было набыць прыгожа аформленыя мяшэчкі з рознымі лекавымі травамі.

  На працягу года праводзіцца продаж кветкавых пакаёвых раслін, лекавых траў, а таксама абмен пасадачным матэрыялам хмызнякова-ягадных раслін. Праводзіцца аперацыя «Зялёная аптэка» па зборы лекавых траў, нарыхтоўка сухацветаў і насення кветкавых раслін. Разам з бібліятэкай кіраўнік клуба «Флора» прыняў удзел у акцыі «Мы разам і гэта галоўнае» наведаў чытачоў з абмежаванымі магчымасцямі і падарыў мяшэчкі з лекавымі травамі для чаёў . Неаднаразова праца клуба асвятляецца ў раённай газеце "Сцяг перамогі" і на сайце раённай бібліятэкі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка