Народны духавы аркестр Смалявіцкага гарадскога Дома культуры




Дата канвертавання11.05.2016
Памер13.78 Kb.


Народны духавы аркестр

Смалявіцкага гарадскога Дома культуры
Народны духавы аркестр гарадскога Дома культуры быў створаны ў 1957 годзе. з 1978 года аркестр носіць ганаровае найменне “народны”.

Мастацкі кіраўнік – Сяргей Феліксавіч Пятроўскі, які з’яўляецца незменным кіраўніком на працягу больш за 20 год. Канцэртмайстар - Леанід Красінскі. За доўгі час свайго існавання не адно пакаленне аркестра даказала, што па праву носіць званне “народны”. Праз сотні рэпетыцый, індывідуальных заняткаў прайшлі аркестранты, каб дабіцца зладжанага гучання інструментаў, злітага ў адно цэлае.

У гісторыі кожнага творчага калектыва ёсць свой зорны час. Такім часам для аркестра можна лічыць 1977 год. За ўдзел у IV фестывалі песні і танца Эстонскай ССР аркестр са Смалявіч быў удастоены Вялікага залатога медаля фестывалю.

На рахунку аркестра дыплом III ступені за ўдзел у IX конкурсе народных калектываў Мінскай вобласці, дыплом за ўдзел у Міжнародным фестывалі “Моладзь Беларусі і Расіі ў XXI-м стагоддзі - разам!”, дыплом III ступені за ўдзел у XX-м абласным фестывалі духавой музыкі “Майскі вальс”. Аркестр з’яўляецца дыпламантам I фестывалю народнай творчасці Беларусі “Беларусь - мая песня”. За ўдзел у XXI абласным фестывалі духавой музыкі “Майскі вальс” аркестр узнагароджаны дыпломам лаўрэата III ступені, за ўдзел у XXII абласным фестывалі духавой музыкі “Майскі вальс” аркестр узнагароджаны дыпломам лаўрэата III ступені, на ХХIV абласным фестывалі духавой музыкі “Майскі вальс” – дыплом 1 ступені (2010г.)



Народны духавы аркестр гарадского Дома культуры вядзе актыўную канцэртную дзейнасць. Ён нязменны ўдзельнік раённых, гарадскіх, абласных свят, конкурсаў, фестываляў.

Арганізацыя рэпетыцый, канцэртная дзейнасць, асаблівасці падбору рэпертуару і канцэртных праграм – вось той няпоўны спіс мерапрыемстваў, якія праводзіць кіраўніцтва калектывам.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка