Народны ансамбль песні “смаляначка” Смалявіцкага гарадскога Дома культуры




Дата канвертавання07.05.2016
Памер15.84 Kb.

Народны ансамбль песні “СМАЛЯНАЧКА”

Смалявіцкага гарадскога Дома культуры
Калектыў створаны ў 1985 годзе. І.С.Жэлтак – першы кіраўнік ансамбля. З 1991г. кіраўніком калектыву становіцца А.Д.Пыталеў, які даў яму назву “Смаляначка” і падрыхтаваў канцэртную праграму ансамбля на прысваенне наймення “народны”. 22 лютага 1993г. ансамбль атрымлівае ганаровае найменне “народны”. У розныя гады кіраўнікамі калектыва былі: М.А.Патаповіч, В.Г.Кур’ян, А.А.Нітчанка, А.М.Дзедавец, З 2012г. калектыў узначальвае Андрэй Перадзерый.

У калектыў уваходзяць удзельнікі розных спецыяльнасцей і прафесій. Але ўсіх іх аб’ядноўвае добрая народная песня, жаданне пець і прыносіць задавальненне гледачам. Зараз у ансамблі спяваюць 8 чалавек

Калектыў змяніў стыль свайго выканання: музычнае суправаджэнне стала стылізацыяй пад народныя песні і выкананнем ў сучаснай манеры, але акампанемент баяна ансамбль не запамятаваў і працягвае выкарыстоўваць у асобых сітуацыях.

Народны ансамбль песні “Смаляначка” выступае не толькі на сцэне ГДК. Яго удзельнікі прапагандуюць беларускую народную песню на розных пляцоўках краіны. Ансамбль заўсёды ўдзельнічае ў розных мерапрыемствах горада. У рэпертуары калектыву звыш 60 твораў. Візітнымі карткамі ансамбля сталі песні “Смалявіцкія званочкі” і “Край Смалявіцкі” (муз. І.Алешка, сл. А.Марозава).

Выступленні “Смаляначкі” кранаюць сваёй эмацыянальнасцю і лірызмам. Калектыў быў ўдзельнікам перадач “Спявай, душа народная!” (2002г.) на беларускім радыё і “Спявай, душа!” на канале “Лад” (2004г.) і на Першым канале (2006г.) Белтэлерадыёкампаніі. Ансамбль узнагароджаны ганаровымі граматамі, дыпломамі, каштоўнымі падарункамі.

У 2010г. ансамблю народнай песні “Смаляначка” споўнілася 25 гадоў. Да свайго юбілею ўдзельнікі калектыву падрыхтавалі вялікую канцэртную праграму, у склад якой увашлі ўжо вядомы рэпертуар калектыва і таксама шэраг новых песень.



За апошнія тры гады адбылося звыш 80-ці канцэртаў для жыхароў раёна, на прадпрыемствах, кірмашах і розных пляцоўках краіны..

“Смаляначка” мае калектыў-спадарожнік – гэта дзіцячы ансамбль народнай песні “Смолачкі”, які займаецца на базе ДШМ г.Смалявічы. У красавіку 2006г. ён атрымаў ганаровае найменне “узорны”.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка