Народны ансамбль народнай песнi «Пушкоўскiя спявачкi» Дома культуры аграгарадка




Дата канвертавання05.07.2016
Памер13.1 Kb.
Народны ансамбль народнай песнi

«Пушкоўскiя спявачкi»

Дома культуры аграгарадка «Пушкi»

ДУК “Лёзненская цэнтралізаванная клубная сістэма”

Народны ансамль народнай песнi «Пушкоускiя спявачкi» створаны ў 1998 годзе на базе Пушкоўскага Дома культуры.

У 2003 годзе калектыву было прысвоена найменне «народны».

Асноўнымi накiрункамi працы народнага калектыву з’яуляюцца:

- Зберажэнне нацыянальнай народнай культуры.

- Духоунае выхаванне моладзi i дзяцей.

- Набыццё вопыту выканання разнастайнай вакальнай музыкi (фальклорнай,народнай,эстраднай,духоунай)

Калектыў складаецца з 10 чалавек, узрост якiх ад 17 да 70 гадоў.

Калектыў мае значны вопыт работы, карыстаецца павагай и аутарытэтам сярод жыхароў раена.
Рэпертуар калектыву вельмi разнастайны: ад фальклорных песень да аўтарскiх эстрадных апрацовак. Калектыу жаданы госць на малых i вялiкiх сцэнах раёна и вобласцi, удзельнiчаў у Мiжнародным фестывалi песнi i музыкi Падняпроўя Расii, Беларусi i Украiны «Дняпроускiя галасы у Дуброуне». Прымае ўдзел у мерапрыемствах г.Рудня i г. Смаленска Расiйскай Федэрацыi. Неаднаразова ўдзельнiчаў у канцэрце «Чалавек года Вiцебщыны», Славянскi базар у г.Віцебску i iншых.

Калектыў прапаноўвае вясельны абрад для жыхароу раёна i вобласцi.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка