Намінацыя “Сельскія населеныя пункты” Справаздача па выніках даследванняў дэмаграфіі знікаючай вёскі Івоні




Дата канвертавання27.03.2016
Памер118.77 Kb.
ДУА “Студзёнкаўская дзіцячы сад-сярэдняя школа Сенненскага раёна”

Сенненскі раён

Віцебскай вобласці

Намінацыя “Сельскія населеныя пункты”

Справаздача па выніках даследванняў дэмаграфіі знікаючай вёскі Івоні

Падрыхтаваў:

настаўнік гісторыі

Стрыжнёў А.П.

Студзёнка, 2011 г.

Матэрыялы даследаванняў па дэмаграфіі в. Івоні

Час правядзення – ліпень 2011 г.

Склад экспедыцыі:

1. Стрыжнёў А.П. – кіраўнік;

2. Казлова Ірына

3. Філіповіч Павел

4. Барквавец Ірына

5. Кнацько Вераніка

6. Шарэнда Іна

7. Гайдучонак Арцём

Мэта даследвання: прасачыць дэмаграфічную сітуацыю на сяле ў другой палове 20 стагоддзя на прыкладзе вёскі Івоні Сенненскага раёна.



У працэсе збору этнаграфічных матэрыялаў найбольшую цікавасць для нас ўяўлялі знікаючыя вёскі. Дзяцей цікавіла пытанне: калі і чаму пачаўся іх заняпад? Якія прычыны стаялі за ім? Прагучала слушная думка аб неабходнасці дэмаграфічнага даследвання адной з такіх вёсак. Вучні прапанавалі ўзяць за аб’ект сваёй даследчай дзейнасці вёску Івоні. Вучняў цікавілі літоўскія карані жыхароў гэтай вёскі, што з канца мінулага стагоддзя жылі тут (К.Т. Анікіевіч. Сенненскі ўезд Магілёўскай губерніі, 1907. стр.104)


Так на сучасны момант выглядаюць пабудовы знікаючых вёсак
Кіраўнік пагадзіўся, але і без вялікага імпэту: міжнацыянальныя адносіны патрабуюць вельмі далікатных і асцярожных падыходаў: усялякая нетактоўнасць можа глыбока пакрыўдзіць людзей.

Экспедыцыю праводзілі ў два этапы. На першым этапе працавалі з гаспадарчымі кнігамі Студзёнкаўскага сельскага савета. Мы выкарысталі 11 кніг (з 1952 па 1986 гады). Інфрамацыю па становішчу на 2006 г.даў ураджэнец вёскі Пецкалёў Міхаіл Валянцінавіч.


Сучасны выгляд адміністрацыйнага будынка Студзёнкаўскага сельскага Савета
Сумеснымі намаганнямі на практычных занятках была састаўлена дыяграма колькасці гаспадарак і насельніцтва в. Івоні з 1952 па 2006 г.

З дыяграмы вынікае, што змяншэнне колькасці гаспадарак і насельніцтва пачынаецца з канца 60-ых – пачатку 70-ых гадоў. У гэты перыяд назіраецца масавы выезд моладзі. Скарачаецца колькасць вяскоўцаў таксама і ў выніку смерці людзей сталага ўзросту, год нараджэння якіх прыпадаў на канец ХІХ ст.



За даследуемы перыяд колькасць гаспадарак скарацілася амаль у пяць разоў.

Дыяграма 1




Дыяграма дэмаграфічных даследванняў па в.Івоні з 1952 па 2010 год

















































насельніцтва

колькасць гаспадарак































1952

145

42







1957

167

43




1959

176

46




1961

151

46




1967

141

48




1973

110

43




1975

92

40




1978

72

40




1980

65

31




1983

51

31




1986

42

27




1996

29

16




2000

24

14




2003

21

11




2006

14

8




2008

12

7




2010

10

7
















Сярэдняя колькасць членаў сям’і бачна з дыяграмы:

Дыяграма 2



































































колькасць




1952

3,45

1957

3,65

1959

3,74

1961

3,28

1967

2,93

1973

2,55

1975

2,3

1978

1,81

1980

1,85

1983

1,64

1986

1,55

1996

1,81

2000

1,7































2003

1,9































2006

1,8































2008

1,6































2010

1,4






























Па перапісе 1952 года ў вёсцы пражывала 145 чалавек. З іх 8-рускія, 17 літоўцаў, астатнія – беларусы.

Па ўсіх наступных перапісах гэтыя жыхары вызначаюць сябе беларусамі.

На наступным этапе быў здзейснены выхад непасрэдна ў вёску.

Апытанне праводзілася сярод карэнных жыхароў. У гутарках з вяскоўцамі на першым месцы стаялі два пытанні:

1. У чым, на думку субяседніка, прычына катастрафічнага змяншэння колькасці насельніцтва в. Івоні?

2. Чаму шматнацыянальная вёска стала выключна беларускай?


Шадуйкіс Юліян Антонавіч 1931 г. н.

- Дык, а хто хацеў заставцца ў вёсцы, калі сталі пашпарты даваць? І мне невялікая радасць было б ведаць, што мае дочкі гной на ферме топчуць. Якое жыццё на вёсцы, такія і адносіны да яго людзей. Старэйшая дачка ў Легінградзе ў камуналцы жыве, але ж не прападзе. Пакуль што і я ім дапамагу: конь, каровы, свінні ёсць... І мае і жончыны продкі былі літоўцамі. Але ж калі гэта было?
Хата Шадуйкіса Ю.А.
Ды і нас прывучылі, што лепш не высоўвайся, цалей будзеш. Вось і і станавіліся Папроцкісы Папроцкімі.

- Усе пайшлі ў горад. Хацеў бы, каб зяці жылі побач. Але ж ці хочуць яны? Ды я іх разумею. Сам усё жыццё адтросся на трактары. Здароўя гэта не прыбавіла. Зведалі ліха на сваім вяку.

А што да літоўцаў, дык тут жа і хахол жыў – Кірычэнка Мікіта. Добры быў чалавек. “Бураківку” пакрыху гнаў, але ж дарогі нікому не заступіў. ... І маскалі жылі. Усім месца хапала.

Многа літоўцаў пасля вайны ў Літву паехала.

1 мая 1942 года партызаны спалілі ў Кавалях ільнозавод і сепаратарны пункт, што перавезлі туды з Пустынак. На заводзе была і паліцэйская ўправа. Нікога не забілі. Паліцаі яшчэ жылі па хатах, а два дзяжурных і два вартаўнікі-келясоўцы збеглі адразу ж. Паліцаі прыцягнулі з Кавалей коньмі танкавую саракапятку ў в. Івоні, засыпалі зруб зямлёй і зрабілі тут управу. Іх умацаванне празвалі “брахалаўкай”.

Маўклівы сведка жахлівых падзей далёкіх 40-ых гадоў
Чужыя перасталі да нас заходзіць – маглі забіць шомпаламі ці павесіць прама на аглаблі. У паліцыі былі і былыя палонныя, што засталіся ў Сенненскай бальніцы, і свае. Былыя палонныя ў 1943 перайшлі да партызан, а свае амаль усе засталіся. Ёзэпа, Колю Буцяна (сын Сямёна Стрыжнёва з в.Келісы), Пеценьку баяліся як агню. Літоўцы многія з імі па-свойску былі.

17 сакавіка 1943 года, ужо раніцай, як добра развіднела, партызаны напалі. Забілі бургамістра Шыдлоўскага, што з Гарыўцоў сюды ўцёк, землямера з Сянно, пяць паліцаяў, але самыя злыдні ўцяклі. Косці бургамістра яшчэ доўга на папялішчы ляжалі. Тады і ў партызан кулямётчыка Чарнова забілі. Яго з сабой забралі.

Ну, а як вайна скончылася, хто запэцканы быў, у Літву падаўся, зваротнага адрасу не пакінуў. Ёзэпа нашы ў Роўна ўбачылі, але ён паспеў уцекчы. Але ж ці менш сваіх у паліцаях хадзіла?


Будрык Вера (Вергіля)Францаўна 1925 г.н.

- А вось адна засталася. Гаспадарку не трымаю – сілы няма. Дзеці прыязджаюць час ад часу. У горадзе лепей, хоць і там цяпер не лепш. Ды і як бы не склалася, дамоў у вёску не вернуцца – у іх ужо іншы дом. Калісьці запісала дзяцей як літоўцаў, потым перайначылі на беларусаў. Усе так рабілі.
Аўгусцінус Марыя Васільеўна 1921 г.н.

- І мой быў літовец. Але хто ж тут ужо разбіраў. Гаспадара майго – Пятра Матвеевіча паважалі. Старшынёй тутэйшага калгаса “Перамога” быў.

Дзеці нашы ўсе ў людзі выйшлі. Адукацыю добрую атрымалі, а што б іх чакала ў калгасе?

У нас жа і маскалі тут былі – усе Дзегцяровы. Нічога людзі. “Паганай кружкі” у доме для іншых не трымалі. Але ж і пахавалі іх на могілках старавераў – у Плісах. Гэта пад Віцебскам.



Міхалінская Еўдакія Васільеўна 1924 г.н.

- Мяне мой Макар жа прывёз сюды з Масквы. Сын Гена быў начальнікам Беларускага вакзалу,пенсіянер, жыве цяпер у Маскве. Другі сын у Віцебску. Адной цяжка жыць. Але што зробіш?

А жылі тут усе добра. Не ўсім толькі падабалася, што літоўцы ў прысутнасці іншых па-літоўску перамаўляліся. Зразумей іх – можа цябе абгаворваюць? Маглі яны ўставіць слоўца літоўскае і ў мясцовую гаворку. У нас заўсёды пры разліках смяюцца, успамінаючы, як мясцовыя разлічваліся ў карчме бліз вёскі, што калісьці трымалі ў сваім доме літоўцы: “Янка, дзяржы дзверы, а ты, Пранцішка, кватай гляк!”

Гляк – па-літоўску палка.

Ну, а вёска памірае. Вось майго гаспадара пахавалі. На колькі мяне хопіць?


Гарнак Ала Пракопаўна 1938 г.н.

У вёсцы Івоні пражывалі людзі многіх нацыянальнасцей: беларусы, палякі, літоўцы. латышы, украінцы, рускія

(стараверы). Інтэрнацыянальны склад тлумачыўся вельмі проста: у 80-ыя гады 19 стагоддзя масцовы памешчык (час сцёр з памяці нават яго прозвішча) прадаў свае землі. Мясцовыя мужыкі па сваей беднасці набыць такія патрэбныя для іх дзесяціны не змаглі. Набылі зямлю і паставілі на ёй хутары сяляне з Ковенскай губерніі. У 1939 годзе ўсе былі вымушаны перасяліцца ў вёску. Нацыянальная стракатасць не стала перашкодай для наладжвання добрых адносін паміж суседзямі. Радніліся, разам працавалі, разам святкавалі, разам у апошні шлях праважалі. Толькі маскалі хавалі сваіх нябожчыкаў на могілках пад Віцебскам.



Пасля выхзвалення зноў арганізавалі калгас. старшынёй абралі Пецкалёву Вольгу Ягораўну. Выбралі жанчыну – усе мужчыны былі на вайне. Калгас “Сталінец” яшчэ да вайны перайменавалі ў “Ардэнаносны” у гонар важнай падзеі: звеньявой па ільнаводству Пецкалёвай Аксінні за выдатныя поспехі ў вырошчванні ільну ўручылі ордэн Леніна. Яшчэ доўга пасля гэтай падзеі да звеньявой прыходзілі жыхары навакольных вёсак, каб паглядзець і на ордэн, і на мэблю, што была ўручана ў якасці падарунка. Пасля наступных узбуйненняў калгас атрымаў назвы “Перамога”, “Кірава”, СВК “Студзёнка”, ААА “Студзёнка”. Людзі забыліся і пра ордэн, і пра лен – у нашай мясцовасці яго больш не вырошчваюць.
Традыцыйнае святочнае адзенне мясцовых жанчын

Пасляваенныя гады успамінаюцца як самыя цяжкія – ні адзець,ні абуць, ні з’есці. Трафейным адзеннем грэбавалі – вельмі ж страшныя ўспаміны былі звязаныя з ім. Абутак рабілі з усяго, што можна было выкарыстаць – у старыя боты прыбівалі падэшвы драўляныя. Калі ў іх хадзілі адлігаю, прыходзілася спыняцца праз кожныя дзесяць крокаў – наліпалі вялізныя камякі снегу. Насілі лапці з лыка, вяровак. але дастаткова было апошнія крыху прамачыць, як ногі імі сціскала як абцугамі, лыкавыя лапці былі усім добрыя, алеж не да сярэдзіны 20 стагоддзя – саромеліся. Я вам перадам у школьны музей бацінкі з драўлянгай падэшвай – нейкім цудам на гарышчы захаваліся з тых часоў.



Наладжавалася жыццё вельмі цяжка. Калі ў 1945 год перажылі за кошт даваенных запасаў – летам 1941 года падзялілі калгасны зернявы клін па хатах, гэтым хлебам карміліся ўсю вайну, то ў 1946 годзе пухлі з голаду. Вясной збіралі на бульбяным полі рэшткі гнілой бульбы і рабілі ташноцікі – бліны з перагніўшага крахмалу. Пеклі праснакі з маладога лісця ліпы, асакі, лебяды, насення шчаўлюка. У ежу ішлі таўкачыкі, як капусту квасілі балотную траву – бабоўнік. Ні адной жывёліны ў вёсцы не засталося. З Германіі завезлі ў калгас кароў і коней. але без карысці 0 немцы заразілі іх туберкулёзам і часоткай. Пазней з’явіліся валы і коні-мангольцы.

Калгасны сад, закладзены адразу пасля вайны

Свае агароды або ўскопвалі рыдлёўкамі, або цягалі плуг на сабе – у плуг упрагаліся 8 чалавек. барану валаклі 4 чалавекі. Ад цяжкой работы і голаду пачыналася курыная слепата. Як толькі пачынала цямнець, такіх хворых ужо вялі з калгаснага поля пад рукі. Солі нідзе не было, прыходзілася кіпяціць калійныя ўгнаенні і адвар выкарыстоўваць у якасці солі, кіраўнікі дзяржавы лічылі больш важнай задачай завесці ў калгасы мінеральныя тукі, чым соль – мужык павінен выжыць у любых умовах і выканаць планы партыі. За працу ў калгасе грошай не плацілі – налічвалі працадні (палачкі). Пасля здачы сельгаспрадукцыі дзыржаве з рэштак за цяжкую працу надзялялі і калгаснікаў. Кожны атрымліваў крыху бульбы і зерня. Не таго чыстага зерня, што пастаўлялася ў горад згодна плана хлебанарыхтовак, а адсеянага касцяру – ён рос у жыце як пустазелле, быў значна драбней за збожжа. Падобным на касцёр быў і дурнап’ян. яле быў ядавіты і выклікаў атручванні. За спробу ўзяць у карман з калгаснага поля хоць бы некалькі каласкоў або больбін каралі дзесяццю гадамі пазбаўлення волі. Працавалі ад цямна да цямна, звычайна без выхадных.


Без тэхнікі патрэбна было ўзараць поле; прапалоць хлеб. бульбу, лён, убраць іх; скасіць і высушыць сена, дагледзіць калгасны статак. Зімою калгаснікам даводзіўся план па нарыхтоўцы лесу – да 700 метраў кубічных . Зарплаты вяскоўцы не атрымлівалі, але павінны былі заплаціць натуральны налог – 40 кілаграмаў мяса, 250 яек, 250 літраў малака.

На месцы былой сядзібы


Плацілі за авечак, коз, калоды пчол, яблыні, кусты ягаднікаў. За карыстанне агародам дадаткова выплочвалі сельгасналог грашыма. У тых, хто не разлічыўся з дзяржавай, апісвалі маёмасць – усў. што было ў хаце. Гэта і бочкі, і падушкі, і цэбары з фікусамі – вельмі папулярнай на той час пакаёвай раслінай. Акрамя таго застаўлялі падпісвацца на дзяржаўны заём.

А цяпер жыць ды жыць, ды сваё мы ўжо аджылі, вам толькі б не зведаць таго, ўто нам дасталося.

Вярталіся з экспедыцыі з набыткамі. Самы каштоўны экспанат – калаўрот-ляжак. Мясцовая назва – літоўка. Падарыла яго нам Вера Францаўна.



На ім баба Вергіля прала ўсё жыццё сама, яе маці. Здзівіла ў ім не толькі арыгінальнасць канструкцыі, але і стрыжань рагача: у месцы мацавання яго ў раменнай пятлі, ён быў сточаны да таўшчыні невялікага цвіка. Колькі ж папрацаваў ён на сваім вяку! Не за гарамі, магчыма, той час, калі знікне в. Івоні – як зніклі вёскі Шэбіна, Цеалінава і інш. Але ў школьным музеі застанецца напамінак аб тым, што жылі на нашай зямлі працавітыя людзі розных нацыянальнасцей. Жылі як добрыя суседзі, радніліся сем’ямі.

Вырабы з лёну і прылады для яго апрацоўкі зараз экспануюцца ў школьным гісторыка-этнаграфічным пакоі
Будзем спадзявацца, што на музейных уроках па этнаграфіі дзіцячыя рукі выцягнуць на гэтай пралцы сваю першую кужэльную нітку. Традыцыі не павінны перарывацца.

Вынікі экспедыцыі былі падведзены ўжо ў школе. Але гэта быў хутчэй не пошук шляхоў да ісціны – што можна дабавіць да ніжэй сказанага, а абмеркаванне магчымых шляхоў вырашэння праблем, што застаюцца надзённымі і сёння. У адным ёсць упэўненасць: нам адраджаць вёску. Каму ж яшчэ? Ва ўсялякім разе стварэнне аграгарадкоў дае надзею калі не на працяг жыцця канкрэтных вёсак, то на існавнне самога ўклада сельскага жыцця, існаванне і развіццё традыцый.







Каму, студня, ты дасі вады напіцца?


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка