Намеснік старшыні аргкамітэта III этапу рэспубліканскай алімпіяды




Дата канвертавання17.03.2016
Памер79.73 Kb.







ЗАЦВЯРДЖАЮ

намеснік старшыні аргкамітэта

III этапу рэспубліканскай алімпіяды,

першы намеснік начальніка ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама

________________________Жук А.Ф.

« »__________________2013


Парадак

правядзення трэцяга этапу рэспублiканскай

алiмпiяды па вучэбнаму прадмету

“Працоўнае навучанне” (тэхнічная праца)

у 2013/2014 навучальным годзе

Парадак правядзення трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбнаму прадмету “Працоўнае навучанне” (тэхнічная праца) ў 2013/2014 навучальным годзе (далей-IIІ этап алімпіяды) распрацаваны на падставе:

Інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, зацверджанай пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.11. 2003 года № 73 (у рэдакцыі пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 13.09.2011 года № 257);

загада Miніcтэpcтвa адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.09.2013г. № 719 "Аб правядзенні ў 2013/2014 навучальным годзе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах";

загада ўпраўлення адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ад 24.10.2013 № 726 “Аб правядзенні ў 2013/2014 навучальным годзе трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах”.

Месца i тэрмін правядзення трэцяга этапу

Трэці этап праводзіцца ў перыяд з 13 студзеня па 17 студзеня 2014 года на базе ўстаноў адукацыі г.Кобрына.

Заезд, размяшчэнне і рэгістрацыя ўдзельнікаў алімпіяды да 13.00, 13.01.2014г.

Урачыстае адкрыццё – 13.01.2014г. у 15.00.

Закрыццё і ўзнагароджванне пераможцаў плануецца 17.01.2014г. у 9.00. Ад’езд удзельнікаў – 17.01.2014г. пасля 11.00.

Склад удзельнікаў

У склад удзельнікаў малодшай групы могуць уваходзіць вучні VII – IX класаў.

У склад удзельнікаў старэйшай групы могуць уваходзіць вучні 10,11 класаў, устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, у выключных абставінах вучні 9 класа, але не болей 25% ад склада групы.

Колькасць тураў, форма i працягласць ix правядзення

Трэці этап праводзіцца ў 3 туры для вучняў 9 і 10,11класаў, навучэнцаў устаноў прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

14.01.2013г. – практычны тур, 15.01.2013г. – абарона творчых праектаў, 16.01.2013г. – тэарэтычны тур.

Працягласць тураў для ўcix класаў складае:

тэарэтычны тур: працягласць складае 1 гадзіну і прадугледжвае праверку тэарэтычных ведаў у межах вучэбнай праграмы па працоўным навучанні. Заданне выконваецца непасрэдна на арыгінале. Ацэнка-30бал;

практычны тур − апрацоўка драўніны і металу + складанне тэхналагічнай карты, працягласць - 4 гадзіны (3,5+0,5), 45балаў (38+7).

Абарона творчых праектаў: адказ − да 10 хвілін (25 балаў).

Творчы праект уключае у сябе выраб і тлумачальную запіску. Тлумачальная запіска афармляецца ў адпаведнасці з рэкамендацыямі.


Склад удзельнікаў трэцяга этапу


У трэцім этапе прымаюць удзел пераможцы II этапу алімпіяды.

Колькасны склад каманд вызначаецца згодна нормам прадстаўніцтва, зацверджаным абласным упраўленнем адукацыі. Акрамя гэтага, у састаў каманды могуць уключацца пераможцы рэспубліканскай алімпіяды 2012/2013 навучальнага года.



Кіраўніцтва арганізацыяй i правядзеннем трэцяга этапу

Агульнае кіpaўніцтва арганізацыяй i правядзеннем трэцяга этапу ажыццяўляе ўпаўнаважаны прадстаўнік арганізацыйнага камітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды (Чаркасевіч А.М., метадыст ДУА”Брэсцкі абласны ІРА”) сумесна з мясцовым аргкамітэтам, які фарміруецца ўпраўленнем адукацыі, спорту і турызму Кобрынскага райвыканкама па узгадненню з ўпраўленнем адукацыі Брэсцкага аблвыканкама.

У склад мясцовага аргкамітэта ўключаюцца асобы, адказныя за суправаджэнне тураў трэцяга этапу, з ліку настаўнікаў, выкладчыкаў (за выключэннем настаўнікаў, выкладчыкаў працоўнага навучання) установы адукацыі, на базе якой праводзіцца трэці этап алімпіяды, а таксама асобы, адказныя за вядзенне базы дадзеных удзельнікаў алімпіяды трэцяга этапу.

Мясцовы аргкамітэт:

стварае ўмовы для захавання алімпіядных заданняў, работ удзельнікаў;

распрацоўвае схему рассадкі ўдзельнікаў ў кабінетах (аўдыторыях);

забяспечвае ўдзельнікаў вучнёўскімі сшыткамі з праштампаванымі лістамі для выканання алімпіядных заданняў;

забяспечвае камп'ютарным абсталяваннем асоб, адказных за вядзенне базы дадзеных удзельнікаў трэцяга этапу;

праводзіць з удзельнікамі інструктаж па ахове працы, правілах пажарнай бяспекі і дарожнага руху.



Правядзенне трэцяга этапу

Асобы, адказныя за суправаджэнне тураў трэцяга этапу, правяраюць удзельнікаў па схеме рассадкі i па дакументах, якія пацвярджаюць асобу ўдзельніка.

Перасадзіць удзельніка на іншае месца дазваляецца асобе, адказнай за суправаджэнне тура алімпіяды, па ўзгадненні з упаўнаважаным прадстаўніком арганізацыйнага камітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды.

Асобы, адказныя за суправаджэнне туpaў трэцяга этапу, забяспечваюць алімпіяднымі заданнямі кожнага ўдзельніка. Матэрыялы разам са сшыткамі, бланкамі асабістых картак асобы, адказныя за суправаджэнне тураў трэцяга этапу, атрымліваюць ад упаўнаважанага прадстаўніка apгкамітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды перад пачаткам адпаведнага тура.

Час для выканання алімпіядных заданняў адлічваецца ад моманту давядзення тэкстаў заданняў да ўдзельнікаў ( не ўключаючы час, затрачаны ўдзельнікам на запаўненне acaбicтай карткі ўдзельніка трэцяга этапу).

На тытульным i іншых лістаx сшыткаў, у якix выконваюцца алімпіядныя заданні, удзельнікам забараняецца рабіць паметкі. Атрыманы ўдзельнікам сшытак дзеліцца на дзве часткі для выканання работы ў чыставым i чарнавым варыянтах.

Удзельнікам пры выкананні заданняў алімпіяды забараняецца карыстацца даведачнай літаратурай, мабільным тэлефонам.

У час правядзення тураў (па працоўным навучанні) у кабінетах (аўдыторыях, майстэрнях) знаходзяцца асобы, адказныя за суправаджэнне тураў трэцяга этапу. На працягу першай гадзіны ў кабінеты і аўдыторыі для адказаў на магчымыя пытанні ўдзельнікаў трэцяга этапу па ўмовах заданняў заходзяць прадстаўнікі ад журы.

Пасля заканчэння тура трэцяга этапу ўдзельнікі здаюць сшыткі з укладзенымі ў ix acaбicтымi карткамі ўдзельнікаў асобе, адказнай за суправаджэнне тура. Асоба, адказная за суправаджэнне тура, перадае дадзеныя матэрыялы ўпаўнаважанаму прадстаўніку аргкамітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды.

Парадак шыфравання i дэшыфравання работ удзельнікаў трэцяга этапу

Шыфраванне работ удзельнікаў трэцяга этапу ажыццяўляе ўпаўнаважаны прадстаўнік аргкамітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды. У час шыфравання кожнаму ўдзельніку прысвойваецца ідэнтыфікацыйны нумар (розны для кожнага тура), які заносіцца на тытульны ліст работы ўдзельніка і ў яго асабістую картку.

За забеспячэнне канфідэнцыяльнасці ідэнтыфікацыйных нумароў удзельнікаў нясе адказнасць упаўнаважаны прадстаўнік аргкамітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды.

Дэшыфраванне работ удзельнікаў праводзіцца ўпаўнаважаным прадстаўніком аргкамітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды.



Парадак збору i прадстаўлення журы выкананых удзельнікамі алімпіядных заданняў

Пасля шыфравання работ (па працоўным навучанні) упаўнаважаны прадстаўнік аргкамітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды перадае работы ўдзельнікаў прадстаўнікам журы, на якіх ускладзены абавязкі адказных за арганізацыю праверкі выканання алімпіядных заданняў у адпаведным класе.

Работы пасля ix ацэньвання журы перадаюцца ўпаўнаважанаму прадстаўніку аргкамітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды, які нясе адказнасць за забеспячэнне канфідэнцыяльнасці.

Колькасны склад i парадак работы журы

Колькасны склад журы – 7 чалавек. Старшыня журы размяркоўвае прадстаўнікоў журы для ацэньвання алімпіядных заданняў удзельнікаў i вызначае з ix лікy адказнага за арганізацыю праверкі выканання алімпіядных заданняў у кожным класе. У залежнасці ад колькасці ўдзельнікаў па класах колькасць членаў журы можа быць зменена (павялічана або зменшана).

Адказны за арганізацыю праверкі выканання алімпіядных заданняў у кожным класе размяркоўвае прадстаўнікоў журы па ацэньванні пэўных заданняў.

Журы ацэньвае алімпіядныя заданні ў дзень правядзення тура i працуе ў спецыяльна адведзеным мясцовым аргкамітэтам класе (аўдыторыі). Вынiкi ацэньвання выносяцца на тытульны ліст сшытка вучня. Кожны член журы вынікі ацэньвання пацвярджае сваім подпісам з яго разшыфроўкай.

Пасля завяршэння работы адказны за арганізацыю праверкі работ у кожным класе перадае сшыткі ўдзельнікаў упаўнаважанаму прадстаўніку аргкамітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды.

Парадак азнаямлення ўдзельнікаў з вынікамі ацэньвання алімпіядных заданняў i разгляду журы зваротаў удзельнікаў па пытаннях ацэньвання выкананых алімпіядных заданняў

Пасля завяршэння трэцяга тура ў кожным класе журы праводзіць аналіз выканання ўдзельнікамі алімпіядных заданняў.

Пасля аналізу алімпіядных заданняў удзельнікі маюць права праглядзець свае работы, задаць пытанні па высвятленні незразумелага.

Зварот удзельніка па пытаннях ацэньвання выкананага ім алімпіяднага задання разглядаецца тым членам журы, хто правяраў дадзенае заданне.

Спрэчныя пытанні разглядаюцца сумесна са старшыней журы. Пры неабходнасці праводзіцца пасяджэнне журы, на якім прымаецца канчатковае рашэнне па ацэньванні адпаведнага алімпіяднага задання.

Парадак вядзення базы дадзеных удзельнікаў

Запаўненне базы дадзеных удзельнікаў да пачатку дэшыфравання работ i разгляду зваротаў удзельнікаў па пытаннях ацэньвання алімпіядных заданняў ажыццяўляецца па ідэнтыфікацыйных нумарах.



Захоўванне заданняў i работ удзельнікаў

Алімпіядныя заданні захоўваюцца ў сейфе ўстановы адукацыі, на базе якой праводзіцца алімпіяда. Упаўнаважаны прадстаўнік арганізацыйнага камітэта трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды выдае алімпіядныя заданні адказнай асобе за суправаджэнне тураў перад пачаткам кожнага тура пасля рассадкі ўдзельнікаў алімпіяды.

Работы ўдзельнікаў захоўваюцца ва ўпраўленні адукацыі Брэсцкага аблвыканкама ці ва ДУА ”Брэсцкі абласны ІРА” на працягу года.

Чаркасевіч





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка