Наказ патомкам (закладзены 9 мая 1967 года ў Курган Вечнай Славы)




Дата канвертавання27.03.2016
Памер19.6 Kb.
Наказ патомкам

(закладзены 9 мая 1967 года ў Курган Вечнай Славы)

Дарагія сябры, дарагія тава-рышы патомкі!

Мы, прадстаўнікі рабочага класа, калгаснага сялянства і савецкай інтэлігенцыі, удзель-нікі Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычная рэвалюцыі, грамадзянскай і Вялікай Ай-чыннай войнаў, камуністы і беспартыйныя, камсамольцы і моладзь, піянеры і школьнікі горада Рагачова і Рагачоўскага раёна ў Дзень Перамогі 9 мая 1967 года, напярэдадні 50-годдзя Савецкай улады, заклалі Курган Вечнай Славы ў памяць тых, хто аддаў сваё жыццё за шчасце ўсіх жывучых на зямлі, урачыста звяртаемся да вас, нашых патомкаў і будучых пакаленняў.

Няхай назаўсёды захаваецца ў вашых сэрцах памяць аб сваіх старэйшых таварышах, аб тых, хто прайшоў нялёгкімі шляхамі вайны, у жорсткіх баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі адстаяў родную зямлю, падняў з руін гарады і сёлы, даў сілу і магутнасць вашым крылам, вашым марам, вашым здзяйсненням, вывеў на касмічныя арбіты сваіх сыноў, працай і подзвігам сваім натхніў вас на слаўныя справы ў імя будучага шчасця.

Мы з гонарам і ўсвядомленай гордасцю перадалі вам эстафету барацьбы і працы, небывалых здзяйсненняў і грандыёзных перамог. Вам уручаецца лёс Радзімы, лёс будучых пакаленняў, таму што вы – гаспадары сваёй Айчыны, стваральнікі новага свету, ажыццяўляючага самыя светлыя надзеі чалавецтва, сцяганосцы сусветнай цывілізацыі.

Цяжкімі шляхамі перша-адкрывальнікаў ішлі мы доўгія гады і дзесяцігоддзі, суровы і зайздросны лёс выпаў на нашу долю. Але заўсёды на нашым Чырвоным Сцягу ярка гарэлі запаветы Вялікага Леніна, высакародныя прынцыпы каму-нізма: Мір, Праца, Свабода, Брацтва, Роўнасць і Шчасце для ўсіх народаў.

Гэты свяшчэнны, авеяны славай перамог і здзяйсненняў Сцяг, – у вашых руках. I тут, ля Кургана Вечнай Славы, перад светлай памяццю загінуўшых, па праву людзей, на чый лёс выпалі самыя цяжкія выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны 1941-1945 гг., па праву тых, хто адстаяў заваёвы Кастрычніка, адрадзіў з попелу і руін родную зямлю, хто будаваў камунізм, даём вам свой наказ:

З гордасцю і гонарам высока нясіце Чырвоны Сцяг Кастрычніка, увабраўшы ў сябе самыя светлыя ідэалы чалавецтва, працягвайце і памнажайце вялікую ленінскую справу, у імя якой ішлі на ратныя подзвігі i якой самааддана служылі вашы прадзеды і дзяды!

Няхай гэты Чырвоны Сцяг натхняе вас вечна на стваральную і тытанічную працу на карысць любімай Айчыны!

Беражыце родную Айчыну нашу, свяшчэнную зямлю, якую адстаялі і збераглі для вас продкі!

Прымнажайце і свята захоў-вайце багацці любімай Радзімы, авеянай гераічнай славай яе абаронцаў і будаўнікоў!

З годнасцю захоўвайце гор-дасць, гонар і высокае званне Чалавека Краіны Саветаў!

Захоўвайце мір, мацуйце дружбу народаў і няхай найвялікшае, сапраўднае чалаве-чае шчасце спадарожнічае вам заўсёды, усюды і ва ўсім!

Няхай нягаснучае ў вяках святло Кастрычніка, як і ў 50-ы год Савецкай улады, асвятляе ваш шлях у будучае і цудоўнае заўтра!

Свету – мір, дружба – народам, шчасце і працвітанне – для ўсіх людзей нашай планеты!



Горад Рагачоў, 9 мая 1967 года.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка