Надрукавана: Акуліч У. А. Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі як напрамак беларускай эканамічнай навукі // Матэрыялы навуковай канферэнцыі “Сучасная беларуская мова ў сферы сучаснай навукі”, прысвечанай 15-годдзю кафедры беларускай мовы




Дата канвертавання30.04.2016
Памер174.22 Kb.
Надрукавана: Акуліч У.А. Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі як напрамак беларускай эканамічнай навукі // Матэрыялы навуковай канферэнцыі “Сучасная беларуская мова ў сферы сучаснай навукі”, прысвечанай 15-годдзю кафедры беларускай мовы. 16 сакавіка 2007 г. / Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. Мн.: Права і эканоміка. 2007. 128 с. – С. 6-12

гісторыя эканамічнай думкі беларусі напрамак беларускай эканамічнай навукі
У.А. Акуліч, Інстытут эканомікі НАНБ, к.э.н., ст.н.с.,

слухач кафедры 1999-2000 гг.
Гісторыю эканамічнай думкі Беларусі правільна будзе лічыць асобным накірункам беларускай эканамічнай навукі, як гэта робіцца, напрыклад, у ЗША і заходнееўрапейскіх краінах. Так, згодна з адной з самых папулярных класіфікацый навуковых накірункаў у сучаснай эканамічнай навуцы, якую складае “Часопіс эканамічнай літаратуры” (Journal of Economic Literature, USA), сярод дваццаці буўных даследчых праграм, вызначаных на гэты момант, другое месца займае накірунак пад назвай “Школы эканамічнай думкі і метадалогія” (які, у сваю чаргу, уключае такія асобныя падраздзелы, як гісторыя эканамічнай думкі асобных плыняў, школ і мысліўцаў).

Акрамя таго, у ЗША з 1974 г. існуе Таварыства гісторыкаў-эканамістаў (The History of Economics Society, HES), чальцамі якога з’яўляюцца больш за 300 эканамістаў з розных краін, і пад эгідай якога з 1983 г. выпускаюцца, адзін часопіс – па эканамічнай гісторыі (History of Economics Journal), а другі, асобны часопіс, – па гісторыі эканамічнай думкі (Journal of the History of Economic Thought).

Еўрапейскія эканамісты пайшлі яшчэ далей і ў 1995 г. стварылі асобнае Таварыства, куды ўвайшлі адны толькі гісторыкі эканамічнай думкі (European Society for the History of Economic Thought, ESHET). Пад эгідай гэтага таварыства з 1997 г. выходзіць яшчэ адзін асобны часопіс па гісторыі эканамічнай думкі, фактычна з той жа самай назвай, што і ў ЗША, толькі са словам “еўрапейскі” наперадзе (European Journal of the History of Economic Thought, UK). Еўрапейскае таварыства гісторыкаў эканамічнай думкі ладзіць спецыялізаваныя штогадовыя канферэнцыі, на якіх збіраюцца адмыслоўцы ў галіне гісторыі эканамічнай думкі з розных еўрапейскіх краін (адбылося ўжо дзесяць канферэнцый, а адзінаццатая адбудзецца сёлета ў Страсбургу ў Францыі).

Акрамя дзвух вышэйзгаданых часопісаў, на ангельскай мове выходзяць яшчэ тры спецыялізаваных часопіса па гісторыі эканамічнай думкі, – гэта брытанскі часопіс “Гісторыя эканамічнай думкі – Інфармацыйны бюлетэнь” (History of Economic Thought – Newsletter), амерыканскі часопіс “Гісторыя палітычнай эканоміі” (History of Political Economy) і італьянскі часопіс “Гісторыя эканамічных ідэй” (History of Economic Ideas). Калі разглядаць часопісы на нацыянальных мовах, то тут лепшы прыклад падае Італія, якая мае дадаткова яшчэ цэлых тры часопісы па гісторыі эканамічнай думкі (Рensiero economico italiano, Рensiero economico moderno, Storia del pensiero economico).

Еўрапейскае таварыства гісторыкаў эканамічнай думкі складае архіў кніг, артыкулаў і дысертацый па гісторыі эканамічнай думкі, якія выйшлі пасля 1982 г., на падставе маніторынгу 100 міжнародных часопісаў (History of Economic Thought Archives, HETA); пры гэтым усе адабраныя працы гэтага накірунку падзелены на 18 падраздзелаў, сярод якіх ёсць і такі, як “Эканамічная думка асобных нацый” (Economic Thought of Individual Nations), пад які, як раз, і трапляе “Эканамічная думка Беларусі”.

Такім чынам, наяўнасць адмыслоўцаў у гэтай сферы (іх звычайна называюць гісторыкамі эканамічнай думкі), асобных навуковых таварыстваў, уласных канферэнцый і часопісаў, з’яўляецца пераканаўчым сведчаннем на карысць прызнанасці “гісторыі эканамічнай думкі” (History of Economic Thought) у якасці адносна самастойнага накірунку ў сусветнай эканамічнай навуцы.

Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі, як асобная плыня ў беларускай эканамічнай навуцы, упершыню пачала развівацца яшчэ ў савецкія часы, а дакладней, у другой палове 1950-х і першай палове 1960-х гг. Выхад асобных арыгінальных прац у гэтым накірунку супаў па гадам (1956-1965) з часам кіравання ў Беларусі К. Мазурава і яго спробай праводзіць палітыку беларусізацыі ў кантэксце хрушчоўскай лібералізацыі і дэкларацыі пашырэння правоў саюзных рэспублік. Праўда на гэтай ніве працавала не так шмат беларускіх эканамістаў – Мікалай Варабей (чатыры артыкулы) і Сяргей Цытовіч (адна манаграфія). Толькі яны адважыліся на правядзенне асобных арыгінальных даследванняў у гэтым абсалютна новым па тым часе накірунку. Прычым абодва даследвалі эканамічную думку Беларусі ХІХ ст. У сваіх чатырох артыкулах М. Варабей больш за ўсё здзіўляе сваёй развітай нацыянальнай самасвядомасцю, рэдкай якасцю для вучонага-эканаміста і сёння, не кажучы ўжо пра той час [1-4]. Адзіная ж манаграфія С. Цытовіча ў гэты перыяд здзіўляе сваёй фундаментальнасцю; па сутнасці яна з’яўляецца помнікам Горыгорацкаму земляробчаму інстытуту ўзору ХІХ ст.; калі чытаеш гэту кнігу, то з цяжкасцю верыцца ў тое, што яе напісаў той самы аўтар, які выпусціў у канцы 1920-х г. ідэалагізаваную кнігу пра падзеі 1863 г. у Горках, як і ў тое, што такая кніга магла быць напісана і выйсці за савецкім таталітарным часам; яе выхад, па сутнасці, ёсць сведчаннем таго, што перыяд на мяжы 1950-1960-х гг. сапраўды быў часам нечаканага паслаблення моцнай хваткі з боку ўладаў і, адпаведна, наступленнем істотных магчымасцяў для навукоўцаў [5]. Яшчэ адным характэрным прыкладам з’яўляецца тое, што у той час з Масквы нават забяспечвалася падтрымка ў развіцця гэтага новага для беларускай эканамічнай навукі накірунка. У 1961 г. выйшаў сборнік па гісторыі эканамічнай думкі асобных народаў Савецкага саюза, які ўключаў і нарыс аб развіцці эканамічнай думкі ў Беларусі перыяду канец XVIII-XIX ст. [6]. Яго аўтарам па нейкім прычынам стаў гарадзенец Е. Казлоўскі, хоць пры пабудове свайго артыкула ён у асноўным скарыстаўся з вынікаў папярэдніх прац М. Вараб’я.

З 1965 г., пасля прыходу да ўлады адміністрацыі П. Машэрава і ўзмацнення кантролю ўладаў над распрацоўкамі ў сферы гуманітарных навук, даследванні ў галіне гісторыі эканамічнай думкі Беларусі былі перапынены. Напамін аб існаванні гэтага накірунку ў 1970-х гг. застаўся толькі ў выглядзе сводных калектыўных артыкулаў, якія рыхтаваліся да выпуску асобных энцыклапедый. Асобна трэба прыгадаць пра яшчэ адзін саюзны праект. У 1972 г. пабачыла свет 4-х тамовая энцыклапедыя, якая цалкам была прысвечана навуцы “палітычная эканомія”, і якая ўтрымлівала асобныя артыкулы па гісторыі эканамічнай думцы асобных еўрапейскіх краін [7]. Як не дзіўна гэта было для таго часу, але эканамічная думка Беларусі была прыведзена побач і пастаўлена на адзін узровень, напрыклад, з эканамічнай думкай Бельгіі; гэта быў самы змястоўны і поўны артыкул па гісторыі эканамічнай думкі Беларусі за савецкім часам, які ахопліваў яе межы ад вытокаў да сучаснасці. З 1973 г. у БССР узмацнілася барацьба з так званым “беларускім нацыяналізмам”, і магчыма таму, апошні энцыклапедычны артыкул, які праўда насіў назву цалкам адпаведную сучаснай назве гэтага накірунку, і быў прыведзены ў 1975 г. ужо ў Беларускай Савецкай энцыклапедыі, быў значна бяднейшым на звесткі [8].

Такім чынам, асобныя даследванні ў накірунку гісторыі эканамічнай думкі Беларусі распачаліся за савецкім часам на мяжы 1950-60-х гг., былі фактычна перапынены на мяжы 1970-80-х гг. і адноўлены на мяжы 1980-90-х гг. Застаецца, праўда, верагоднасць таго, што ўдасца яшчэ адшукаць працы па гісторыі айчынай эканамічнай думцы каго-небудзь з беларускіх аўтараў міжваеннага перыяду (1918-1939); напрыклад, гэтыя пытанні могуць быць асветленыя ў нязнойдзеных пакуль рукапісных матэрыялах па палітэканоміі В. Шкодзя, альбо ў працах іншых аўтараў, якія яшчэ могуць быць адкрытыя. Пра тое, што такія працы маглі быць у Беларусі ў 1920-х гг. сведчыць той факт, што яны былі ў той час ва Ўкраіне, а развіццё гэтага накірунку надалей ішло сінхронна ў абедзвух краінах. Прычым, па сцверджанню ўкраінскага эканаміста С. Злýпка (1931-2006), “кожны раз даследванні ў галіне гісторыі нацыянальнай эканамічнай думкі актывізаваліся тады, калі мелі месца хоць малыя праявы нацыянальнага адраджэння; у ХХ ст. так было ў 20-х гг., на мяжы 50-60-х гг., а таксама на мяжы 80-90-х гг.” [9]. Прымаючы такую логіку, можна задацца наступным пытаннем: калі такія даследванні ўзніклі ў Беларусі пры кволых хвалях беларусізацыі ў другой палове 1950-х г. (М. Варабей, С. Цытовіч), і другой палове 1980-х г. (В. Бусько), то чаму іх не было ў Беларусі падчас моцнай хвалі беларусізацыі ў 1920-х гадах? Можа яны, сапраўды, застаюцца нявыяўленымі? Тым больш, што пра існаванне беларускай эканамічнай літаратуры, хоць і беднай дагэтуль, казаў у прадмове да сваёй кнігі А. Більдзюкевіч, аўтар першага падручніка па палітычнай эканоміі на беларускай мове (1926).

Нягледзячы на нешматлікасць прац, у 1950-70 гг. быў з большага сфарміраваны “скелет” гісторыі эканамічнай думкі Беларусі. Яе пачатак было прапанавана браць ад ХІV ст., калі паўстала беларуская народнасць, альбо, па другой версіі, з XVI ст., ад першых выданняў Ф. Скарыны; далей ішлі іншыя прадстаўнікі свецкай эканамічнай думкі, пераважна утапісты (Арцёмій, Ф. Касой), фізіякраты (Я. Храбтовіч, А. Тызенгаўз), Беларускае вольнае эканамічнае таварыства, Горыгорацкі земляробчы інстытут (сярод іншых адзначаліся таксама і тыя выкладчыкі і выпускнікі, якія больш-менш мелі дачыненне да палітэканоміі, – Б. Цалінскі, А. Гінцэль, А. Есакаў, А. Бажанаў, а самае галоўнае, – Ю. Янсан і А. Людагоўскі), дзекабрысты (І. Гарбачэўскі), рэвалюцыянеры-дэмакраты (К. Каліноўскі), афіцэры генштаба Расійскай імперыі, якія рабілі апісанне беларускіх губерній; далей ішлі Інстытут эканомікі БАН, Інстытут народнай гаспадаркі; асобна ўзгадваліся нават такія імёны, як А. Уласаў і М. Доўнар-Запольскі. З іншага боку, гісторыя эканамічнай думкі Беларусі, якая развівалася ў савецкі перыяд, была вытрымана ў ідэалагічных традыцыях таго часу. Так, замоўчвалася схаластычная эканамічная думка (відаць, яна лічылася маргінальнай с пункту гледжання афіцыйнага савецкага атэізму), класічная школа палітэканоміі (уся палітэканомія пасля Сміта і Рыкарда лічылася буржуазнай і непрагрэсіўнай), адпаведна Полацкая езуіцкая акадэмія і Віленскі ўніверсітэт (Горыгорацкі інстытут лічыўся першай і адзінай вышэйшай навучальнай установай у Беларусі ў ХІХ ст.); замоўчваўся перыяд НЭПу, і вучоныя-эканамісты, якіх у свой час назвалі “нацдэмамі” (А. Смоліч, Я. Кіслякоў, З. Прышчэпаў), не ўзгадваўся нават Беларускі ўніверсітэт 1920-х г. (палітэканом І. Герцык); замоўчваўся факт існавання беларускай эканамічнай думкі ў Заходняй Беларусі (Інстытут народнай гаспадаркі і культуры, Беларускае навуковае таварыства, творы А. Більдзюкевіча, В. Шкодзя, С. Чыжэўскага), а таксама ў эміграцыі і акупацыі падчас дзвух сусветных войн; замоўчвалася наяўнасць эканамістаў, якія падтрымлівалі прарынкавы шлях развіцця народнай гаспадаркі Беларусі (М. Бржэскі, Я. Канчар, А. Бонч-Асмалоўскі).

Узнаўленне асобных даследванняў па гісторыі мясцовай айчынай эканамічнай думкі адбылося ў канцы 1970-х гг., калі Масква зноў дазволіла акадэміям наук саюзных рэспублік развіваць гэты накірунак. Аднаўленне гэтага накірунку даследванняў у Беларусі ў пачатку 1980-х гг. перад органамі дзяржаўнымі ўлады адстойваў Валянцін Іванавіч Дрыц (нар. 1934), які выконваў на той час абавязкі дырэктара Інстытута эканомікі Акадэміі навук Беларусі (1980-81). Спачатку, планавалася, што распрацоўкі ў гэтым накірунку ўзначаліць Васіль Гаўрылюк (нар. 1923), які быў на той час ужо доктарам эканамічных навук. Але так сталася, што распрацоўваць гэты ўсё яшчэ новы па тым часе для беларускай эканамічнай навуцы накірунак стаў Віталь Бусько (1954-2006). У будучым, менавіта ён распрацаваў даследчую праграму па вывучэнню гісторыі беларускай эканамічнай думкі і сваімі шматлікімі фундаментальнымі працамі фактычна заклаў агульныя метадалагічныя падыходы да яе рэалізацыі. Апошнія заключаюцца ў наступным: вывучаць працы і дзейнасць не толькі прафесійных вучоных-эканамістаў, але і іншых мысліўцаў, напрыклад, выкладчыкаў, публіцыстаў, грамадскіх і дзяржаўных дзеячоў; не толькі тых, якія нарадзіліся, жылі і працавалі ў Беларусі, але і тых вядомых вучоных-эканамістаў, якія былі ўраджэнцамі Беларусі, але жылі і працавалі за мяжой (С. Кузнец, Дз. Жураўскі, В. Сямеўскі, А. Парвус, І. Гурвіч), альбо, наадварот, якія не былі ўраджэнцамі Беларусі, але тут працавалі і стваралі свае працы (Ю. Янсан, І. Сердзюкоў, А. Бажанаў, А. Гінцэль, Б. Цалінскі). Менавіта В. Бусько ўвёў у абарот гісторыі беларускай эканамічнай навукі Віленскі ўніверсітэт і яго прафесароў палітэканоміі (Г. Страйноўскі, С. Малеўскі, Я. Зноска, Я. Вашкевіч, М. Ачапоўскі).

У сваіх фундаментальных працах В. Бусько падрабязна даследваў перыяд ад адмены прыгоннага права да пачатку другой сусветнай вайны (1861-1939 гг.). Па гэтаму перыяду ён выявіў і прааналізаваў погляды больш за тысячу беларускіх эканамістаў. Менавіта В. Бусько ўвёў у гісторыю эканамічнай думкі Беларусі – канцэпцыю “Беларусь-Данія” і яе прадстаўнікоў (А. Смоліч, Г. Гарэцкі, Я. Кіслякоў, З. Прышчэпаў, Р. Бонч-Асмалоўскі); эканамічную думку Заходняй Беларусі і аўтара першага падручніка па эканамічнай тэорыі на беларускай мове А. Більдзюкевіча; эканамічную думку Беларусі падчас нямецкай і польскай акупацыі ў першую сусветную вайну і айчыных мысліўцаў, якія крытыкавалі эканамічную палітыку бальшавікоў (Д. Бохан, С. Загорскі, А. Хомік, К. Ігнацьеў, К. Турчыновіч). Ён прысвяціў асобныя артыкулы многім беларускім вучоным-эканамістам (сярод якіх, былі К. Друцкі-Любецкі, А. Бажанаў, Ф. Ястрэмскі, А. Тунскі, У. Стукаліч, А. Бонч-Асмалоўскі, А. Бурбіс, А. Смоліч, Я. Кіслякоў, Г. Гарэцкі, С. Маргелаў, Р. Бонч-Асмалоўскі, Ф. Валадковіч, Я. Пятровіч, Т. Домбаль, У. Пічэта), дзяржаўным і грамадскім дзеячам (В. Ігнатоўскі, З. Прышчэпаў, Я. Дыла, С. Карп, Б. Тарашкевіч, А. Баліцкі, А. Хацкевіч, А. Чарвякоў, Я. Адамайціс, К. Бенек, М. Карклін, В. Мікуліч, Я. Адамовіч, Я. Фельдман, С. Талунціс, А. Вайнштейн, І. Васілевіч), друкаваным выданням, якія разглядалі эканамічныя пытанні (Наша ніва, Паўднёва-Заходні край, Гандлёвы веснік Заходняга краю), дзяржаўным і даследчым установам, якія падтрымлівалі эканамічныя даследванні (земскія гаспадарчыя таварыствы, сельскагаспадарчыя таварыствы, савецкія планава-эканамічныя органы, БДУ, Акадэмія навук Беларусі), асобным праблемам, якія разглядалі беларускія вучоныя-эканамісты ў мінулым (аграрнае пытанне, праблемы плана і рынка, праблемы фінансавай і знешнеэканамічнай палітыкі, праблемы развіцця знешняга гандлю, банкаўскай сістэмы і грашовага абарачэння, стабільнасці нацыянальнай валюты).

У перыяд найноўшай гісторыі В. Бусько доўгі час заставаўся адзіным вучоным-эканамістам у Беларусі, які спецыялізаваўся ўвесь час толькі на вывучэнні гісторыі эканамічнай думкі Беларусі, адстойваючы і замацоўваючы погляд, што яна з’яўляецца самастойным накірункам у сучаснай беларускай эканамічнай навуцы. Ён лічыў, што навуковая ідэя (гіпотеза) гэтага накірунку заключаецца ў неабходнасці пераадолення стэрэатыпаў недаацэнкі дасягненняў айчынай эканамічнай думкі, неабходнасці іх навуковага асмыслення і сістэматызацыі, мэтазгоднасці выкарыстання гэтых дасягненняў на сучасным этапе сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў у Рэспубліцы Беларусь.

У распрацоўку гэтага накірунку раз-пораз сваімі асобнымі працамі рабілі ўнёсак іншыя беларускія вучоныя-эканамісты. Пра асобныя персаналіі з гісторыі эканамічнай думкі Беларусі пісалі такія сучасныя эканамісты як С. Янчанка (1924-1999, пра С.М. Аскерка), В. Казлоўскі (пра Ф. Валадковіча), Б. Сарвіраў (пра М. Доўнар-Запольскага), Э. Карніловіч (пра Дз. Жураўскага і А. Людагоўскага); пра асобныя перыяды з гісторыі эканамічнай думкі Беларусі: Л. Мусіч – пра XVI-XVIII ст., А. Лябедзька – пра ХІХ ст., Г. Шмарлоўская і І. Лаўрухіна – пра 20-80-я гг. ХХ ст.; пра асобныя школы з гісторыі эканамічнай думкі Беларусі: У. Акуліч – пра арганізацыйна-вытворчую школу, школу фізіякратыі і класічную школу палітэканоміі ў Беларусі; і інш.

Тым не менш, прызнанасць гэтага накірунку ў беларускай эканамічнай навуцы пакуль невялікая. Дагэтуль няма ніводнага падручніка па гісторыі эканамічнай думкі Беларусі. Больш таго, у беларускіх падручніках па гісторыі эканамічных вучэнняў, як правіла, няма нават асобных раздзелаў па гісторыі айчынай эканамічнай думкі, а замест беларускай, разглядаецца гісторыя эканамічнай думкі Расіі; пры гэтым бытуе памылковы стэрэатып, што ў беларусаў не было ўласных эканамічных вучэнняў, а была толькі адна эканамічная думка. Дагэтуль няма ніводнага часопісу, ці якога-небудзь перыядычнага зборніка навуковых прац, па гісторыі эканамічнай думкі Беларусі. Больш таго, у беларускіх эканамічных часопісах не існуе нават асобных рубрык па гісторыі эканамічнай думкі, альбо часта бывае так, што гэты накірунак блытаюць з эканамічнай гісторыяй, ці, іначай кажучы, з гісторыяй народнай гаспадаркі. Ні ў адным з беларускіх універсітэтаў, нават у тых, што даюць фундаментальную эканамічную адукацыю, няма пакуль спецкурсу па гісторыі эканамічнай думкі Беларусі. Праўда, у Інстытуце эканомікі НАНБ ёсць сектар гісторыі эканамічных вучэнняў, які як раз распрацоўвае навукова-даследчую тэму “Эканамічная думка Беларусі”, дысцыпліна “гісторыя эканамічных вучэнняў” выкладаецца ў большасці беларускіх вну для студэнтаў эканамічных спецыяльнасцей, а ў некаторых беларускіх універсітэтах існуюць нават асобныя кафедры гісторыі эканамічных вучэнняў (напрыклад, у БДЭУ), дзе працуюць выкладчыкі, якія распрацоўваюць асобныя пытанні па гісторыі эканамічнай думцы Беларусі.

Прычыну такой сітуацыі можна было б растлумачыць нізкай нацыянальнай свядомасцю сучасных беларускіх эканамістаў. Але, напэўна, гэта быў бы спрошчаны падыход.

Асноўная прычына нізкай папулярнасці прац эканамістаў мінулых пакаленняў у сучаснікаў, на мой погляд, заключаецца ў тым, што ў Беларусі адсутнічаюць, альбо з’яўляюцца цяжкадаступнымі гэтыя працы. Няма ў Беларусі прац беларускіх фізіякратаў – Я. Храбтовіча, Т. Млоцкага, К. Вырвіча, прадстаўнікоў класічнай палітэканоміі, як Віленскага універсітэту (падручнікаў Я. Зноскі, Я. Вашкевіча, Ст. Буднага, М. Хонскага), так і Горыгорацкага земляробчага інстытута (двух кніг Ю. Янсана і артыкулаў Б. Цалінскага); няма прац палітэканомаў: з ХІХ ст. – Я. Ястржэмбскага, з ХХ ст. – В. Шкодзя.

На сёняшні дзень, можна вылучыць шэсць перыядаў развіцця гісторыя эканамічнай думкі Беларусі: 1) сярэднявечны, куды ўваходзяць схаласты, меркантылісты, утапісты (1517-1750); 2) перыяд Новага часу (1750-1864), куды ўваходзяць фізіякраты і класікі; 3) перыяд адсутнасці ўніверсітэтаў і незалежнасці (1864-1918), куды уваходзяць у асноўным прадстаўнікі гістарычнай школы палітэканоміі і промарксісты; 4) міжваенны перыяд (1918-1939), які ўключае і перыяд трох акупацый (1917-1921, 1941-1945) і перыяд НЭПу (1922-1927), і куды ўваходзяць розныя эканамісты – ад прыхільнікаў рынкавай гаспадаркі да прыхільнікаў сацыялізму; 5) савецкі таталітарны перыяд (1930-1990), куды фармальна ўваходзяць прыхільнікі вучэння марксізма-ленінізма; 6) постсавецкі перыяд (1991-працягваецца), куды ўваходзяць прыхільнікі розных плыняў і школ у сусветнай эканамічнай навуцы, розных шляхоў і мадэлей эканамічнага развіцця. З акрэсленых шасці перыядаў найбольш даследванымі з’яўляюцца – трэці і чацвёрты, распрацоўка пятага перыяду з’яўляецца зараз планавай тэмай сектара гісторыі эканамічных вучэнняў Інстытута эканомікі НАНБ; першы ж, другі і шосты перыяды з’яўляюцца на гэты момант амаль не распрацаванымі. Апошні факт, прыводзіць некаторых сучасных беларускіх эканамістаў да памылковага меркавання аб адсутнасці ў беларусаў уласнай арыгінальнай эканамічнай думкі і ўласнай гісторыі эканамічных вучэнняў. Бо якраз другі, чацвёрты і шосты перыяд з’яўляюцца самымі багатымі на тыя вучэнні, але два з трох гэтых перыядаў застаюцца фактычна не даследванымі, а той адзіны, што даследваны, мала разрэкламаваным. Маюцца на ўвазе, найперш, беларуская школа фізіякратыі, беларуская класічная школа палітэканоміі, а таксама – беларуская арганізацыйна-вытворчая школа, якая ўклучае тэорыю арганізацыі беларускай сялянскай гаспадаркі, тэорыю беларускага штандорту і тэорыю беларускай кааперацыі.

Што датычыцца, апошніх 15-ці гадоў, то яшчэ амаль ніхто не рабіў сістэматызацыю і аналіз таго, што зроблена і якія вынікі дасягнуты прадстаўнікамі беларускай эканамічнай навукі ў гэты апошні перыяд.

Літаратура:


  1. Варабей Н.В. Некаторыя пытанні гісторыі эканамічнай думкі ў Беларусі ў перыяд разлажэння і крызісу феадальна-прыгонніцкай сістэмы ў Расіі (першая палавіна ХІХ ст.) // Весці АН БССР, №4, 1956. – С. 83-93

  2. Воробей Н.В. О Белорусском вольном экономическом обществе (из истории экономической мысли в Белоруссии в первой половине XIX в.) // Сборник научных работ Белорусского политехнического института. Вып. 68. 1958. – С. 164-179

  3. Воробей Н.В., Корнев П.Я. Горы-Горецкий земледельческий институт и развитие сельскохозяйственной и экономической мысли в Белоруссии в 40-60 годах XIX века // Тр. Белорус. С.-х. акад. – Горки, 1960. – Т.33. – С. 100-143

  4. Воробей Н.В., Корнев П.Я. Экономические проблемы в работах преподавателей Горы-Горецкого земледельческого института (40-60 гг. XIX в.) // Тез. Докл. Науч. конф. По итогам научно-исслед. Работы за 1964 г. – Горки, 1965. – С. 3-8

  5. Цитович С.Г. Горыгорецкий земледельческий институт – первая в России высшая сельскохозяйственная школа (1836-1864). – Горки: Изд-во Белорусской сельскохозяйственной академии. 1960. – 274 с.

  6. Козловский И.Л. К вопросу о развитии экономической мысли в Белоруссии (конец XVIII – XIX) / Из истории экономической мысли народов СССР. М.: АН СССР. 1961. – С. 63-74

  7. Козловский И.Л., Воробей Н.В., Короленко И.К. Белоруссия. Экономическая мысль // Экономическая энциклопедия. Политическая экономия. Т. 1. М., 1972. – С. 147-150

  8. Казлоўскі Е.Л., Варабей М.В. З гісторыі эканамічнай думкі Беларусі // Беларуская савецкая энцыклапедыя. Т. ХІІ. Мн., 1975. – С. 428

  9. Злупко С.М. Про обгрунтування науковоі концепціі історіі економічной думкі Украіни // Вісн. Украіни. 1991. №12. – С. 77-81

  10. Бусько В.М. З гісторыі эканамічнай думкі Беларусі // Беларуская энцыклапедыя. Т.14. Мн., – С. 475-477

На наш погляд, трэба сюды дадаць яшчэ і тых, хто тут не нарадзіўся, жыў кароткі час, ці зусім тут ня жыў, бываў праездам, ці ўвогуле не бываў, але аб’ектам сваіх даследванняў зрабіў народную гаспадарку Беларусі (М. Бадо, Ж.Ж. Русо)

У гэтым рэчышчы працавала не так шмат эканамістаў – Мікалай Варабей (чатыры артыкулы), Сяргей Цытовіч (адна манаграфія), Е. Казлоўскі (адзін артыкул), Іван Караленка. Пазней, у 1970-х гг., М. Варабей і Е. Казлоўскі сумесна падрыхтавалі яшчэ два артыкулы па гісторыі эканамічнай думкі Беларусі для дзвух энцыклапедый.

Чаму трэба развіваць гэты накірунак?

Можа паказацца дзіўным, чаму гэты накірунак не атрымаў развіцця падчас беларусізацыі ў 1920-х гг. у БССР, ці падчас 1921-1939 гг. у Заходняй Беларусі (напрыклад, Більдзюкевіч і Герцык, якія зрабілі першыя абзоры па гісторыі эканамічных вучэнняў, ці яшчэ раней Я. Вашкевіч, які меў трактат пад красамоўнай назвай “Гісторыя палітычнай эканоміі”, не зрабілі агляду развіцця эканамічнай тэорыі мясцовымі вучонымі). Праўда Я. Зноска ў прадмове да свайго падручніку зазначаў, што яго праца ёсць працягам мясцовай Страйноўскім.традыцыі развіцця эканамічнай навукі, закладзенай Г.

Як абстаіць справа з аб’ектам даследвання (ці ёсць што даследваць? Ці існавалі ў беларусаў увогуле эканамічныя вучэнні?)
Якія існуюць пры гэтым метадалагічныя праблемы і як іх трэба вырашаць?

У словазлучэнні “Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі” пад словам Беларусь понимается страна, т.е. в смысле территориальной привязки, но не как государство; например, ВКЛ, Северо-Западный край, БССР, РБ понимается как одна страна – Беларусь, но как разные государственные образования (или части других более крупных государственных образований, куда они входили).

Например, Виленская губерния входила в состав Северо-Западного края, Вильня до 1940 г. входила в состав Западной Беларуси, а затем и БССР, и, наконец, до настоящего времени большая часть Виленского края входит в состав Республики Беларуси. В этой связи, история Виленского университета в период 1579-1832 гг. является в большей степени историей Беларуси и куда в меньшей степени историей современной Литвы, в то время как история Вильнюсского университета является практически уже историей одних только современных литовцев.

Таким же образом, если какой-то экономист родился или жил в городе, который, например, в ХІХ в. входил в состав Беларуси, а сегодня входит в одно из соседних государств, то жизненный путь этого экономиста и его труды становятся уже достоянием белорусской экономической науки.

Исключением является Смоленщина, которая считалась еще в ХІХ в. частью Беларуси, хотя формально ею не являлась; здесь по каждой персоналии используется индивидуальный подход (учитывается, то, кем себя считал тот или иной экономист: если поляком, литвином, или еще реже белорусом, то это были наши нынешние белорусы (например, И. Ястржембский, который родился под Речицей, называл себя поляком, а Н. Бржеский, который родился в Минске, – литвином), если русским или великоросом, то это современные россияне (например, И. Сердюков, который родился в Украине под Полтавой, долгое время жил в Беларуси, но считал себя русским), если малоросцом или украинцем, то это современные украинцы, если жмудзином или жамойтом, то это современные литовцы.

Возьмем, например, Ю. Янсона, который родился в Киеве, окончил Киевский университет, затем работал в Беларуси, где всего три года преподавал в Горы-Горках, но написал свои основные труды по политэкономии, а затем всю оставшуюся жизнь работал в России в Санкт-Петербурге, где специализировался на статистике. Чей он экономист? Он российский ученый, который родился в Украине и работал некоторое время в Беларуси. Для нас важно, что во время своей работы в нашей стране (на территории Беларуси) он занимался развитием классической политэкономии, которое превратилось в достояние белорусской экономической науки (при этом совершенно не важно, что он был приезжим и быстро покинул наш край; важнее то, что он формировал собственную школу, традицию, которая осталась для тех и будущих поколений белорусов в виде его лекций, выступлений, публикаций).


Чаму гісторыю эканамічнай думкі правамерна лічыць асобным накірункам?

Калі ён пачаўся развівацца ў нас?
Што яшчэ трэба зрабіць, каб папулярызаваць гэты накірунак, каб замацаваць яго ў беларускай эканамічнай навуцы, і атрымаў новых заўзятараў?

Перашкодай для далейшых распрацовак стала палітыка на татальную “саветызацыю” рэспублік пасля 1965 г., пасля чаго вышукванне нейкіх адметнасцей у любой гісторыі, у тым ліку эканамічнай думкі, падпала пад забарону.

Віленскі ўніверсітэт перыяду ХІХ ст. называўся Вільнюскім (хоць такую назву ён атрымаў толькі пасля другой сусветнай вайны) і лічыўся выключна літоўскім (адносіць гісторыю Вільні да Беларусі фармальна было забаронена, хоць з часу аддачы Вільні ў склад Літвы прайшло ўсяго 15 гадоў і тое пакаленне эканамістаў добра памятала чый гэта быў горад).

Гэтаму спрыяла ініцыятыва з Масквы. К таму часу развілася гісторыя рускай эканамічнай думкі, і ў некага нарадзілася ідэя: а чаму б не зрабіць праект: гісторыі развіцця эканамічнай думкі розных ускрайкавых народаў: украінцаў, літоўцаў, эстонцаў, і, нарэшце, беларусаў? Але далейшая палітыка на татальную “саветызацыю” рэспублік пасля 1965 г., стала непераадольнай перашкодай для такога кшталту распрацовак, бо вышукванне нейкіх адметнасцей у любой гісторыі, у тым ліку эканамічнай думкі, падпала пад забарону.


(відаць тыя, якія былі реэбілітаваныя ў першую хвалю рэабілітацыі ў 1956 г.)

нарэшце ён даказаў магчымасць і мэтазгоднасць даследвання эканамічнай думкі Беларусі савецкага перыяда.


Структура:

– Неабходнасць даследвання гісторыі эканамічнай думкі Беларусі;

– Развітасць гэтага накірунка (што ўжо зроблена);

– Апісанне аб’екту даследвання (ці ёсць што даследваць?);

– Метадалагічныя праблемы (што рабіць аб’ектам даследвання);

– Што трэба зрабіць.


Тым больш, што прадстаўнікі іншых навук у 1920-я гг., напрыклад, Віленскі ўніверсітэт, лічылі беларускай навуковай гістарычнай спадчынай.



Гісторыя эканамічнай думкі Беларусі як напрамак даследванняў беларускіх вучоных-эканамістаў: праблемы развіцця і перспектывы
Такім чынам, В. Бусько фактычна распрацаваў даследчую праграму і заклаў агульныя метадалагічныя падыходы да яе рэалізацыі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка