Нацыянальная акадэмія навук беларусі пасольства італьянскай рэспублікі ў рэспубліцы беларусь 12 – 13 кастрычніка 2016 года




Дата канвертавання01.05.2016
Памер16.27 Kb.
НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ
ПАСОЛЬСТВА ІТАЛЬЯНСКАЙ РЭСПУБЛІКІ Ў РЭСПУБЛІЦЫ БЕЛАРУСЬ
12 – 13 кастрычніка 2016 года
праводзяць Міжнародную навуковую канферэнцыю
Беларуска-італьянскае культурнае ўзаемадзеянне

і праблема захавання нацыянальнай ідэнтычнасці:

гістарычны вопыт і сучасныя праблемы


Праблемнае поле канферэнцыі:

  • рэцэпцыя эстэтыкі італьянскага мастацтва і літаратуры ў Беларусі, Польшчы, Літве: праблемы параўнальна-гістарычнай тыпалогіі;

  • беларуска-італьянскія моўна-культурныя сувязі ў еўрапейскай камунікатыўнай прасторы: мінулае, сучаснасць, будучыня;

  • тыпалогія мастацкай рэфлексіі ў беларускай і італьянскай літаратурах;

  • нацыянальная мова і літаратурная класіка як асновы гуманістычнай сістэмы адукацыі ў сучасным свеце: італьянскі і беларускі вопыт;

  • творчая спадчына італьянскіх мастакоў і архітэктараў у Беларусі;

  • спадчына італьянскага гуманізму ў гістарычных лёсах славянскіх народаў.

Рабочыя мовы канферэнцыі: італьянская, беларуская, руская


Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 30 ліпеня 2016 г.
У заяўцы ўказваюцца: прозвішча, імя, месца працы (краіна, установа), пасада, вучоная ступень, вучонае званне, назва даклада, кантактны тэлефон, паштовы і электронны адрасы, неабходнасць браніравання гасцініцы.

Тэкст даклада падаецца ў электронным (фармат RTF) і раздрукаваным выглядзе ў аргкамітэт падчас рэгістрацыі.

Памер даклада – да 30 000 друкаваных знакаў без прабелаў у рэдактары Word for Windows, надрукаваных шрыфтам Times New Roman-14. Першы радок справа – прозвішча і ініцыялы аўтара, краіна, горад. Спасылкі на літаратуру афармляюцца ў квадратных дужках і падаюцца ў канцы тэксту ў алфавітным парадку.

Калі ласка, дасылайце заяўкі на адрас: Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, вул. Сурганава, 1/2, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь, 220072.



inlinasbel@tut.by hs65_2011@mail.ru Тэл.: +375-17-284-27-18

Гаранін Сяргей Лявонцьевіч


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка