Нацыянальная акадэмія навук беларусі аддзяленне гуманітарных навук І мастацтваў Інстытут гісторыі




Дата канвертавання18.05.2016
Памер15.82 Kb.
Нацыянальная акадэмія навук беларусі

АДДЗЯЛЕННЕ ГУМАНІТАРНЫХ НАВУК І МАСТАЦТВАЎ

Інстытут гісторыі

Аддзел культуры

Бярозаўскага раённага выканаўчага камітэта
праводзяць міжнародную навукова-практычную канферэнцыю
Бяроза і Бярозаўскі рэгіён:

Беларусь праз прызму мікрагісторыі
Праблемы для абмеркавання:


  • Ранняя гісторыя Бярозы.

  • Бяроза ў складзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

  • Бярозаўскі кляштар картэзіянцаў.

  • Бяроза ў складзе Расійскай імперыі

  • Бяроза ў міжваенны перыяд.

Час правядзення канферэнцыі 13–14 мая 2014 г.

Плануемае месца правядзення канферэнцыі г. Бяроза, Брэсцкая вобл.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца да 15 красавіка 2014 г.

У заяўцы паведамляецца імя, імя па бацьку і прозвішча дакладчыка, яго навуковая ступень і званне, назва даклада, назва ўстановы, якую прадстаўляе дакладчык, кантактны тэлефон, е-mail.

Аргкамітэт пакідае за сабой права адбору дакладаў для выступлення і публікацыі. Пацвярджэнне аб удзеле ў канферэнцыі будзе даслана да 10 красавіка 2014 г.

Матэрыялы канферэнцыі будуць апублікаваны. Патрабаванні да тэкстаў: электронны і раздрукаваны варыянты не болей за 40 000 знакаў, спасылкі пастаронкавыя, нумарацыя спасылак на кожнай старонцы. Першая спасылка на публікацыю даецца цалкам (аўтар, назва, месца і год выдання, старонкі), у наступнай спасылцы месца і год выдання не падаюцца.

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская. Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі прымаюцца па электроннай пошце: dounar_zagor@mail.ru.

Кантакт: 220072, г. Мінск, вул. Акадэмічная, 1, Інстытут гісторыі НАН Беларусі. Тэл. (017) 284-14-09, факс (017) 284-18-70; Доўнар Аляксандр Барысавіч, е-mail: dounar_zagor@mail.ru

Пражыванне і харчаванне аплачваецца арганізатарамі канферэнцыі, праезд за кошт камандзіруючага боку.


Аргкамітэт канферэнцыі


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка