Націскны вакалізм беларускіх гаворак




Дата канвертавання15.03.2016
Памер254.62 Kb.
ПРАКТЫКУМ
ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ № 1

НАЦІСКНЫ ВАКАЛІЗМ БЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК




МЭТА:


Разгледзець асаблівасці націскнога вакалізму беларускіх гаворак, прааналізаваць адрозненні ў складзе націскных галосных фанем у дыялектнай і літаратурнай мове.

ПЫТАННІ ДЛЯ АБМЕРКАВАННЯ Ў АЎДЫТОРЫІ

  1. Чым адрозніваецца дыялектная сістэма націскнога вакалізму ад літаратурнай? Якімі спецыфічнымі фанемамі характарызуецца дыялектная сістэма вакалізму? На якой тэрыторыі сустракаюцца спецыфічна дыялектныя фанемы ‹ô (уо)› і ‹ê (іе)›? У якіх фанетычных умовах яны ўжываюцца?

  2. Якія групы гаворак паводле складу націскных галосных фанем вылучаюцца на беларускай тэрыторыі?

  3. Якія дыялектныя асаблівасці адзначаюцца пры вымаўленні націскных галосных ‹і›, ‹о›, ‹у›?

  4. У якіх умовах адбываецца лабіялізацыя галосных ‹ы› і ‹а›? Для якіх гаворак характэрна такая з’ява?

  5. Якая спецыфіка пераходу ‹е› ў ‹о› ў беларускіх гаворках?


ПІСЬМОВЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ РАБОТЫ Ў АЎДЫТОРЫІ
  1. Запісаць словы і даць поўную характарыстыку націскных галосных фанем у кожным з іх: і́н’ей, св’е́ран, зап’і́чча, н’іч, хл’іеб, кабу́ла, б’ік, в’е́н’ік, Хв’о́дар, ав’е́с, ужэ́, тро́ўка, вада́, окул’е́ры, ова́чка, буў, гôд, суол’, к’ісêл’, л’іес.

  2. Выканаць практыкаванні:

  • № 47 (ІІ вар.) на с. 59;

  • № 50 (ІІ вар.) на с. 61.



ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ
Варыянт 1

Заданне 1. Выпісаць словы з націскнымі галоснымі, якія ўласцівыя толькі дыялектнай мове.

Аб’êд, пыл, каза́, л’іес, зымл’е́нка, стôл, зап’ і́чча, дубэ́, куол, ву́лачка.


Заданне 2. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана з’ява лабіялізацыі галосных.

Буў, мы́ло, тра́ўка, пыл, казо́ў, кобу́ла, йа́блук’і, насто́ўн’ік, ву́п’іў.


Заданне 3. Выпісаць словы, у якіх можа адбыцца пераход [ы] ў [у]. Для якіх гаворак характэрна такое вымаўленне?

Мы́ло, бык, пыл, ку́бак, лы́сы, кабы́ла, сын, малады́, мы, ву́зк’і.


Заданне 4. Выпісаць словы, у якіх можа адбыцца лабіялізацыя гука [а]. Для якіх гаворак характэрна такая з’ява?

Уз’а́ў, трава́, за́ўтра, наста́ўн’ік, галава́, знайшо́ў, даў, стаў, гавары́ла, л’ажа́ў.


Заданне 5. Падкрэсліць словы, у якіх не адбыўся пераход [е] ў [о]. Для якіх гаворак гэта характэрна?

Ус’о́, ав’е́с, галйе́, ужо́, яшчэ́, с’о́лы, з’амл’о́йу, св’е́кор, м’ед, радн’е́йу.


Заданне 6. Выпісаць словы, у якіх магчыма ўжыванне закрытага галоснага [о].

Но́с, наро́ды, конь, к сыно́м, го́ра, вясло́, вінто́ўка, плот, год, но́чы.


Заданне 7. Указаць прыклады, у якіх адлюстравана характэрнае для націскнога вакалізму некаторых гаворак ўжыванне галоснага [е] на месцы [а]. Што гэта за гаворкі?

Мн’е́со, в’е́ц’ер, валэ́, рабац’е́н’н’е, св’е́ран, п’ен’, окул’е́ры, снапэ́, зац’е́рка, б’е́рах.


Заданне 8. Выбраць словы, у якіх адзначаецца характэрнае для палескіх гаворак вымаўленне націскнога [е] пасля губных зычных.

Вэ́чор, бэ́л’ка, пэн’, бравэ́рка, двэ, бэ́с’ц’іц’, мэ́́ншы, пэ́кор, вэ́л’ум, мэ́л’н’ік.


Варыянт 2

Заданне 1. Выпісаць словы з націскнымі галоснымі, якія ўласцівыя толькі дыялектнай мове.

Малады́, сл’іед, хл’іб, рэ́зац’, в’асна́, куон’, ц’в’êт, тро́ўка, к сынôм, ву́ха.


Заданне 2. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана з’ява лабіялізацыі галосных.

Му́ло, бул’і́, танцаво́ў, за́ўтра, бык, ву́л’іў, цубу́ля, про́ўда, бу́йстры, уз’а́ў.



Заданне 3. Выпісаць словы, у якіх можа адбыцца пераход [ы] ў [у]. Для якіх гаворак характэрна такое вымаўленне?

Быў, жыў, мыс’л’, вы́шла, вы́п’іў, мыш, вуж, вы, в’есы́, бы́стры.


Заданне 4. Выпісаць словы, у якіх можа адбыцца лабіялізацыя гука [а]. Для якіх гаворак характэрна такая з’ява?

Зва́ўс’а, пайшо́ў, сказа́ў, шаф’о́р, стайа́ла, пра́ўда, нага́, ган’а́ў, танцава́ў, спужа́ў.


Заданне 5. Падкрэсліць словы, у якіх не адбыўся пераход [е] ў [о]. Для якіх гаворак гэта характэрна?

Дал’о́ка, в’е́ска, йашчо́, Хв’е́дар, дзяжо́йу, л’еп’е́шка, с’е́л’ск’і, ужэ́, свойо́й, ружйе́м.


Заданне 6. Выпісаць словы, у якіх магчымае ўжыванне закрытага галоснага [о].

Бор, ко́н’і, кот, зубро́ўка, со́л’іц’, го́дам, брато́м, паро́х, сто́л’ік, п’ераво́з’іц’.


Заданне 7. Указаць прыклады, у якіх адлюстравана характэрнае для націскнога вакалізму некаторых гаворак ужыванне галоснага [і] на месцы [ы]. Што гэта за гаворкі?

Хл’іб, н’і́тка, в’і́браў, чолов’і́к, б’ік, м’ір, т’і́сто, х’і́тры, м’і, л’і́па.


Заданне 8. Выбраць словы, у якіх адзначаецца характэрнае для палескіх гаворак вымаўленне націскнога [е] пасля губных зычных.

Бэз, пэ́чыво, вэ́ндз’іц’, двэ́ра, бэ́рсац’, пэ́ўна, вэ́чка, мэ́рзлый, тэпэ́ра, мэ́бл’а.




ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ № 2

ТЫПЫ НЕНАЦІСКНОГА ВАКАЛІЗМУ БЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК




МЭТА:


Разгледзець асаблівасці беларускага дыялектнага ненаціскнога вакалізму 1-га пераднаціскнога складу пасля цвёрдых, зацвярдзелых і мяккіх зычных, прааналізаваць асноўныя вакальныя тыпы і іх падтыпы.
ПЫТАННІ ДЛЯ АБМЕРКАВАННЯ Ў АЎДЫТОРЫІ

  1. Якія асаблівасці пры вымаўленні ў 1-м пераднаціскным складзе пасля цвёрдых, зацвярдзелых і мяккіх зычных у гаворках маюць галосныя ‹і›, ‹ы›, ‹у›?

  2. Якія змены адбываюцца з галоснымі ‹а›, ‹о›, ‹е› пры вымаўленні ў 1-м пераднаціскным складзе пасля цвёрдых, зацвярдзелых і мяккіх зычных? Якія асноўныя тыпы вакалізму вылучаюцца паводле характару гэтых змен?

  3. Што такое аканне? Якія яго тыпы і падтыпы вядомыя на беларускай дыялектнай тэрыторыі і для якіх гаворак яны характэрны? Якія фанетычныя пазіцыі рэпрэзентатыўныя для вызначэння тыпу і падтыпу акання? Чым характарызуецца дысімілятыўнае, недысімілятыўнае поўнае і недысімілятыўнае няпоўнае аканне?

  4. Што такое оканне? Чым гэтая вакальная разнавіднасць адрозніваецца ад акання? Якія тыпы окання вядомыя на беларускай дыялектнай тэрыторыі і для якіх гаворак яны характэрны? Якія фанетычныя пазіцыі рэпрэзентатыўныя для вызначэння тыпу і падтыпу окання?

  5. Што такое яканне? Якія яго тыпы і падтыпы вядомыя на беларускай дыялектнай тэрыторыі і для якіх гаворак яны характэрны? Якія фанетычныя пазіцыі рэпрэзентатыўныя для вызначэння тыпу і падтыпу якання? Чым характарызуецца недысімілятыўнае поўнае, недысімілятыўнае няпоўнае, дысімілятыўнае беларускае і дысімілятыўнае віцебскае яканне?

  6. Што такое еканне? Для якіх гаворак характэрна гэтая вакальная разнавіднасць?


ПІСЬМОВЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ РАБОТЫ Ў АЎДЫТОРЫІ

  1. Запісаць рад слоў і знайсці сярод іх тыя, што з’яўляюцца паказальнымі для вызначэння тыпаў акання (дысімілятыўнага і недысімілятыўнага) і падтыпаў недысімілятыўнага акання (поўнага і няпоўнага): сады́, вакно́, галава́, ва́г’і, кас’і́ць, н’е́ба, начава́ць, гавары́ць.

  2. Запісаць, як указаныя словы прагучаць у гаворках з дысімілятыўным аканнем, поўным і няпоўным недысімілятыўным аканнем: малако́, самал’о́т, мо́ра, халаднава́та, стака́н, ду́шна, мало́дшага брата, м’а́са зва́рана.

  1. Запісаць рад слоў і знайсці сярод іх тыя, што з’яўляюцца паказальнымі для вызначэння тыпаў і падтыпаў якання (дысімілятыўнага віцебскага і беларускага; недысімілятыўнага поўнага і няпоўнага): в’ачо́рк’і, м’а́са, в’асна́, з’ал’о́ны, з’амл’а́, з’емл’аны́, гл’адз’е́ц’, дз’ан’о́к, в’еслава́ц’, дз’ас’а́тка.

  2. Запісаць, як указаныя словы прагучаць у гаворках з поўным і няпоўным недысімілятыўным яканнем і дысімілятыўным яканнем беларускага і віцебскага падтыпу: пл’ам’е́нн’іца, ц’ажа́р, в’е́ц’ер, с’аўба́, см’айа́цца, пац’амн’е́ла, н’ав’е́стка, п’ерав’арну́, дз’ал’а́нка, в’алі́кі, п’ача́тка.
  3. Выканаць практыкаванні:

  • № 55 на с. 64;

  • № 69 на с. 74;



ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ
Варыянт 1

Заданне 1. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана з’ява акання.

Борода́, вада́, со́рок, галава́, молодо́го, малако́, налама́ц’, до́рого, трава́, соба́ка.



Заданне 2. Выбраць прыклады з дысімілятыўным аканнем.

Малада́йа, хыз’а́йін, памага́ц’, наста́ўн’ік, скума́ндуваць, гълъда́ц’, был’ша́к, валакна́, аўтыма́т, въда́.


Заданне 3. Выпісаць прыклады, у якіх адлюстравана з’ява няпоўнага недысімілятыўнага акання.

С’е́но, каро́ва, ц’а́жка, л’е́та, по́ўно, чужо́го, маладо́га, мо́цно, зламы́сна, мо́рэ.




Заданне 4. Выпісаць прыклады з поўным оканнем.

Борода́, до́рого, малодо́га, палотно́, боло́та, молоко́, вадз’аны́, пода́рок, друго́го, порасказа́ты.


Заданне 5. Вызначыць, у якім урыўку прадстаўлена гаворка з недысімілятыўным поўным аканнем.

  1. На лапа́ту сы́пал’і мук’і́, а кал’і во́с’ен’н’у – ска́тывал’і ц’е́ста ў бу́лку і садз’і́л’і йаго на кл’ано́вайа ц’і дубо́вайа л’і́с’ц’а, а тады́ на лапа́ту й ц’іхо́н’ка со́вал’і ў п’еч.

  2. Н’е́м’іц пъзъбра́ў ус’о́, у б’е́жанцы пъгна́ў. Пр’ійе́хал’і, то́л’ка гар’е́лайа шу́ла астъла́с’.


Заданне 6. Выбраць словы, па якіх можна вызначыць тып ненаціскнога вакалізму пасля мяккіх зычных.

Л’ажа́ц’, н’амно́шка, агл’ада́ц’, з’амл’а́, кал’а́ды, в’асна́, н’ав’е́ста, п’ачы́, з’аз’у́л’а, сп’ава́ц’.


Заданне 7. Выпісаць прыклады з недысімілятыўным яканнем.

С’ц’ана́, с’арпа́м’і, з’імл’а́нка, с’в’ача́, см’іта́на, дз’іржа́ла, пр’ішла́, в’існа́, пл’ала́, с’астра́, с’ідз’а́ц’.


Заданне 8. Выпісаць словы, вымаўленне якіх характэрна для гаворак з дысімілятыўным яканнем віцебскага падтыпу.

Ц’ажа́р, н’ів’е́стка, пасц’ал’у́, в’асло́, с’іўба́, цяпе́р, пасв’іжэ́ла, дз’арэ́ўн’а, б’іда́, йазы́к, в’ас’е́л’л’е.


Заданне 9. Вызначыць, у якой групе прыкладаў адлюстроўваецца поўнае недысімілятыўнае яканне.

  1. Б’аразн’а́к, в’аро́ўка, у гаро́дз’а, с’амна́ццац’, з’ал’анава́ты, п’арав’арну́ў, н’ав’адо́мы, в’е́ц’ар, в’араб’е́й, во́с’ан’.

  2. Пл’ала́, л’есн’іка́, во́с’ен’, у бало́ц’е, см’айа́цца, дз’етвара́, в’ерац’ано́, хло́п’ец, в’арста́, сп’ава́юц’.



Заданне 10. Вызначыць, у якім урыўку прадстаўлена гаворка з дысімілятыўным яканнем беларускага падтыпу.

  1. Касу́ йак запл’іц’е́ш, пр’а́ма нъ з’амл’і́ ц’іга́лас’. А ц’іп’е́р с’с’е́кл’іс’а.

  2. Йес’ з’ам’аны́йа пчо́лы, шта ў з’амл’і́ во́дз’ацца. А ц’ап’е́р н’ічо́га н’ама́.



Варыянт 2

Заданне 1. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана з’ява окання.

Частава́ц’, голова́, радкава́та, база́р, каса́, золота́йа, коро́ва, машкара́, поду́шка, воро́на.


Заданне 2. Выбраць прыклады з недысімілятыўным аканнем.

Кылга́с, старана́, пыл’а́нка, падва́л, рагата́ц’, лупа́та, дъчка́, чарн’а́вы, жы́то, въйна́.


Заданне 3. Выпісаць прыклады, у якіх адлюстравана з’ява поўнага недысімілятыўнага акання.

Жанчы́на, йа́сна, го́рэ, дарэ́мна, н’ічо́го, мо́ра, гэ́то, не́бо, бало́та, ву́ха.


Заданне 4. Выпісаць прыклады з няпоўным оканнем.

Говоры́ты, галова́, харошо́, паворо́т, до́рого, молодо́го, боло́то, добрэ́нна, залоту́йу, посады́ты.


Заданне 5. Вызначыць, у якім урыўку прадстаўлена гаворка з дысімілятыўным аканнем.

  1. Ды тыка́йа хма́ра, што дыбра́ ад йайе́ н’а жджы. Спыча́тку йна ўс’а с’іва́йа была́, а тады ста́ла кра́сныйа ўс’а. Йа в’ек пражы́ў, а йе́тк’ійа хма́ры бо́л’шы н’і ра́зу н’а в’і́дз’іў на свайі́м в’аку́.

  2. Мы ўс’е на з’амл’у́ папа́дал’і, папало́хал’іс’а. Йак падыму́ галаву́, так круго́м ц’о́мно, л’у́дз’і н’е́што гаво́рац’, а йа н’ічо́го н’і чу́йу. Ра́птам н’е́што ўс’е збудара́жыл’іс’а і хлы́нул’і па по́л’і л’ац’е́ц’.


Заданне 6. Выпісаць прыклады з дысімілятыўным яканнем.

Сп’іва́ц’, н’іда́ўна, с’арва́нт, л’іжа́ц’, з’амл’а́, дз’ажа́, дз’аўча́ты, в’ірба́, ц’в’іц’е́ц’, м’ітла́, ус’агда́.


Заданне 7. Выпісаць словы, вымаўленне якіх характэрна для гаворак з дысімілятыўным яканнем беларускага падтыпу.

Сл’апа́йа, с’іка́ч, пасв’атл’е́ла, у м’ашка́х, м’ідзв’е́дз’, в’аро́ўка, с’адз’е́ц’, в’ал’і́к’і, дз’ал’а́нка, л’асны́.


Заданне 8. Вызначыць, у якой групе прыкладаў адлюстроўваецца няпоўнае недысімілятыўнае яканне.

  1. По́п’ел, дз’ал’а́нка, у ха́ц’е, дз’ераза́, ц’ага́ц’, в’ас’е́л’л’е, п’ерагавары́ц’, п’а́ц’ера, с’амна́ццац’, дз’ерав’а́ны.

  2. В’арац’ано́, с’о́л’ата, п’арап’іса́ц’, м’асны́, у лу́з’а, л’ас’н’іка́, но́м’ар, з’амл’а́, в’ажу́, с’арада́.


Заданне 9. Выбраць словы, па якіх можна вызначыць тып ненаціскнога вакалізму пасля мяккіх зычных.

П’ату́х, м’атла́, ц’ачы́, с’аўба́, н’ав’е́стка, гн’аздо́, пал’а́нка, дз’аржа́ц’, б’арэ́з’н’ік, ц’ал’а́ты.


Заданне 10. Вызначыць, у якім урыўку прадстаўлена гаворка з недысімілятыўным поўным яканнем.

  1. Л’ац’імо́. І н’ічо́га н’а в’і́дз’ім, і ўс’о нам ду́майіцца, што гэ́та воўк с’адз’і́ц’. Ажно́ прыгл’е́дз’іл’іс’а, а гэ́та в’арба́ вы́гараўшы.

  2. Дз’іржа́л’і скот, пу п’ац’, пу шэс’ каро́ў, ав’е́чк’і. З лык ла́пц’і пл’ал’і́, з’ н’ідз’е́л’у пахо́дз’іш, і йаны рассыпа́л’іс’.


ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ № 3

КАНСАНАНТНАЯ СІСТЭМА БЕЛАРУСКІХ ГАВОРАК




МЭТА:


Разгледзець асаблівасці ў сістэме кансанантызму беларускіх гаворак і спецыфічныя дыялектныя змены зычных.
ПЫТАННІ ДЛЯ АБМЕРКАВАННЯ Ў АЎДЫТОРЫІ

  1. Якія кансанантныя рысы з’яўляюцца агульнымі для дыялектаў і літаратурнай мовы?

  2. Якія існуюць рэгіянальныя кансанантныя асаблівасці? Для якіх гаворак характэрны наступныя рысы: [р’], зычныя [д’] і [т’], мяккія шыпячыя, зацвярдзелыя губныя, выбухны [г], цоканне?

  3. Якога роду змены зычных сустракаюцца ў гаворках? Якія змены зычных агульныя ў дыялектнай і літаратурнай мовах? Ці ёсць спецыфічныя дыялектныя змены зычных?

  4. Якія разнавіднасці асіміляцыі і дысіміляцыі зычных сустракаюцца толькі ў гаворках?

  5. Якія варыянты вымаўлення былога спалучэння «мяккі зычны + ьj» сустракаюцца ў беларускіх гаворках?

  6. Якія эпентэтычныя і пратэтычныя гукі ўласцівы беларускім гаворкам?


ПІСЬМОВЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ РАБОТЫ Ў АЎДЫТОРЫІ

  1. Выпісаць у асобныя слупкі словы, у якіх назіраецца асіміляцыя або дысіміляцыя зычных: ражжыва́л’іс’і, с’в’ет, чашчэ́й, ла́нпа, мушска́йа, жэ́рдка, какл’е́та, чарн’і́шн’ік, до́хтур, клума́чыц’, тво́рыг, В’і́ц’іпск, анна́, анто́бус, бу́л’ма, супшы́на, клушч, даццэ́, зал’е́за, шча́с’ц’а, б’іл’з’і́н.

  2. Выпісаць у асобныя слупкі словы з рознымі варыянтамі вымаўлення былога спалучэння «мяккі зычны + ьj»: п’авун́’йа, пало́з’е, ружжо́, вуго́л’е, рал’л’а́, з’е́л’е, во́с’йу, Пал’е́с’е, збо́жжа, но́чйу, кало́с’е, дыха́н’н’е, пла́цйо, нас’е́н’о, сукв’е́ц’ц’а, удабрэ́н’йа.

  3. Выканаць практыкаванні:
  • № 94 (І вар.) на с. 97;


  • № 94 (ІV вар.) на с. 99.

ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ
Варыянт 1

Заданне 1. Выпісаць прыклады з адлюстраваннем дзекання і цекання.

Дз’іц’а́, ц’і́х’і, дз’ірэ́ктар, молод’о́ж, т’іл’ів’і́зар, дэн’, ц’е́ста, дз’і́ва, ты́хо, гад’у́ка.


Заданне 2. Вызначыць, якая гаворка (мяккаэрая ці цвёрдаэрая) прадстаўлена ва ўрыўку.

Хадз’і́л’і да па́на на рабо́ту. Ара́л’і, жа́л’і ад ра́нку да ц’амна́, пака́ со́нца зо́йдз’е. Пры́йдз’еш дадо́му, а по́тым зноў ідз’е́ш, бо трэ́ба гро́шай зараб’і́ц’, каб хоц’ ту́фл’і куп’і́ц’ у цэ́ркаў пайс’ц’і́.


Заданне 3. Вызначыць, якімі з'яўляюцца шыпячыя гукі ў гаворцы, што прадстаўлена ва ўрыўку, – парнымі па цвёрдасці-мяккасці ці зацвярдзелымі.

Йа в во́с’ім р’ік пошла́ в шко́лу. Пыса́лы мы карандаш’е́мы, а пото́м уж’е́ ру́чкамы. Пома́ж’еш’ чэрн’і́лом ру́к’і, а вучы́т’ел’ йак поба́ч’іт’, йак начнэ́ по руц’і́ лупы́ты!


Заданне 4. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана ацвярдзенне губных. Вызначыць, у якой пазіцыі гэта адбылося?

Пал’емйо́ты, п’е́ршайа, б’арэ́, мн’а́со, пйац’, сурав’е́шка, ц’еп’е́рашн’і, замйо́рз, сэмн’а́, вав’о́рка.


Заданне 5. Выпісаць словы, у якіх вымаўленне гука [ф] адпавядае літаратурнай норме.

Квасо́л’а, шкаф, хварту́х, фо́рма, хронт, фасо́н, Хама́, Ма́рфа, Парф’і́рый, Сапро́н.


Заданне 6. Выпісаць прыклады, у якіх адлюстравана асіміляцыя па глухасці-звонкасці.

C’в’іта́ц’, ду́тка, б’аро́ска, каз’ба́, сус’е́дка, с’п’ако́та, хо́лад, с’н’ех, друшк’і́, мушчы́ны.


Заданне 7. Выпісаць словы са з’явай асіміляцыі.

Ла́нпа, до́хтурка, какл’е́та, супшы́на, н’і́ска, кан’е́шна, с’н’іда́н’н’а, канпа́н’ійа, чашчэ́й, ражжыва́л’іс’і.


Заданне 8. Выпісаць прыклады, у якіх адлюстравана з’ява фанетычнага падаўжэння на месцы спалучэння «мяккі зычны + ьj».

Пало́з’е, ружжо́, кам’е́н’н’е, но́чйу, з’е́л’е, узл’е́с’с’а, варэ́н’о, сва́цйа, рал’л’а́, варан’н’о́.


Заданне 9. Знайсці дыялектныя словы са з’явай метатэзы.

Карала́дск’і (жук), л’евару́цыйа, магаз’і́н, ганав’і́цы, жа́варанак, караўло́т, м’адз’в’е́дз’.


Заданне 10. Выпісаць словы з эпентэтычным гукам [н].

Пйац’, мн’а́са, ра́дз’іва, ку́пл’ім, во́йстрый, мйод, ко́рмл’ат, сэмн’а́, прыўйо́з, т’е́мн’а.


Варыянт 2

Заданне 1. Выпісаць словы, у якіх не адлюстроўваецца дзеканне і цеканне.

М’едз’, дз’епо́, ц’о́пло, ст’іра́т’, дыты́на, ц’ага́ц’, з’ат’, д’ажа́, дз’і́ва, тэ́мный.


Заданне 2. Вызначыць, якая гаворка (мяккаэрая ці цвёрдаэрая) прадстаўлена ва ўрыўку.

У йе́тым гаду́ ду́жа мно́га гр’ібо́ў у л’е́с’і. Л’ес ад на́шъй дз’ар’е́ўн’і за два к’ілам’е́тры. Па л’е́с’і ідз’е́ш с’м’е́ла. І так бы́стра нъсаб’іра́йу гр’ібо́ў, аж само́й н’а в’е́р’іцца.


Заданне 3. Вызначыць, якімі з'яўляюцца шыпячыя гукі ў гаворцы, што прадстаўлена ва ўрыўку, – парнымі па цвёрдасці-мяккасці ці зацвярдзелымі.

Нас у сэмн’і́ було́ шэст’ дыўча́т і оды́н брат. Йа ў шко́лу шэ по́л’ску ходы́ла, тры кла́сы ты́л’ко прышло́с’ ко́нчыты. Тогды́ жылы́ б’і́дно, і учы́тыс’ бы́ло ва́жко.


Заданне 4. Выпісаць словы, у якіх адлюстравана ацвярдзенне губных.Вызначыць, у якой пазіцыі гэта адбылося?

Вы́мн’а, мйа́со, п’ахо́та, пл’е́мйа, напа́м’ац’, в’адро́, жыўйо́ла, м’а́та, жараб’йо́нак, в’о́ска.


Заданне 5. Выпісаць словы, у якіх у дыялектнай мове адбылася субстытуцыя гука [ф].

Флот, ф’е́льчар, хв’ігу́ра, фо́кус, хва́брыка, капта́н, П’іл’і́п, Ага́фйа, Іо́сіф, Хрол.


Заданне 6. Выпісаць прыклады, у якіх адлюстравана асіміляцыя па мяккасці.

М’е́снас’ц’, пры́каска, муш, ка́зка, л’ахчэ́й, з’в’ер, мылыдз’ба́, ба́пка, дз’е́шка, ц’в’аты́.



Заданне 7. Выпісаць словы са з’явай дысіміляцыі.

Кру́шка, канб’іна́т, п’іл’іцыл’і́н, сма́шна, анна́, канпрэ́с, зал’е́за, ры́пка, транва́й, шча́с’ц’а.


Заданне 8. Выпісаць прыклады, у якіх захоўваецца спалучэнне «мяккі зычны + ьj».

П’аву́н’н’а, гал’л’о́, кало́с’е, дыха́н’н’е, зада́н’е, Пал’е́с’с’е, гул’а́н’о, удабрэ́н’йо, во́с’ен’йу, пал’е́н’н’е.


Заданне 9. Знайсці дыялектныя словы са з’явай метатэзы.

Нагав’і́цы, гамаз’і́н, Карэ́л’ійа, гн’і́ла, кало́пн’і, в’адз’м’е́дз’, калаўро́т.


Заданне 10. Выпісаць словы з эпентэтычным гукам [й].

Чамайда́н, мн’а́та, вавйо́рка, згу́бл’іш, стадз’іво́н, спл’ат, мйа́кка, йа́гада, шафйо́р, плэмн’а́нык.



ПРАКТЫЧНЫЯ ЗАНЯТКІ № 4




БЕЛАРУСКІЯ ДЫЯЛЕКТНЫЯ МАРФАЛАГІЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ




МЭТА:


Разгледзець дыялектныя марфалагічныя асаблівасці ў сістэме назоўніка, прыметніка і дзеяслова.
ПЫТАННІ ДЛЯ АБМЕРКАВАННЯ Ў АЎДЫТОРЫІ

  1. Якія асаблівасці ў катэгорыі ліку і сродках яе фармальнага выражэння назіраюцца ў беларускіх гаворках? У якіх формах назоўнікаў сустракаюцца рэшткі былога парнага ліку? На якой тэрыторыі ўжываюцца такія формы? Ці адзначаюцца яны ў беларускай літаратурнай мове?

  2. Якія дыялектныя асаблівасці назіраюцца ў скланенні назоўнікаў?

  3. Якія дыялектныя асаблівасці назіраюцца ў скланенні прыметнікаў?

  4. У чым праяўляецца дыялектная спецыфіка ва ўжыванні кароткіх прыметнікаў? Якія крытэрыі адрознення кароткіх і сцягнутых прыметнікавых форм?

  5. Якія дыялектныя асаблівасці адзначаюцца ва ўтварэнні інфінітыўных і зваротных форм дзеясловаў?

  6. Якія дыялектныя асаблівасці назіраюцца ў спражэнні дзеясловаў? Якія дзеяслоўныя формы з’яўляюцца дыферэнцыяльнымі пры размежаванні беларускіх гаворак на групы?

  7. Якія віды чаргаванняў у асновах дзеясловаў назіраюцца ў беларускіх гаворках?


ПІСЬМОВЫЯ ЗАДАННІ ДЛЯ РАБОТЫ Ў АЎДЫТОРЫІ

Выканаць практыкаванні:

  • № 98 на с. 103;


  • № 109 (ІІ вар.) на с. 127;

  • № 116 (ІІІ вар.) на с. 145.

ЗАДАННІ ДЛЯ САМАСТОЙНАЙ РАБОТЫ:
Варыянт 1

Заданне 1. Вызначыць, якім гаворкам (сярэднебеларускім ці палескім) уласцівы наступныя марфалагічныя формы дзеясловаў.

Ко́ся, гамо́ня, ро́бя, мало́ця, лю́бя, во́зя.


Заданне 2. Выпісаць спалучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі парнага ліку і ўказаць гаворкі, дзе яны ўжываюцца.

Тры гру́пе, дзве раке́це, дзве то́ны, абе́дзве брыга́дзе, тры пярэ́, абе́дзве дзяўчы́ны, або́два калясе́, дзве рукі́, чаты́ры машы́́не, два акна́, шэсць стало́ў, дзве газе́ты, дзве то́не.


Заданне 3. Выпісаць назоўнікі, якія не супадаюць з літаратурнай нормай у родзе.

За паса́гай ганя́ліся, вялі́кі мухамо́р, мо́цны заві́й, прыго́жая ці́гра, ця́жкая гры́па, малады́ шва́гер, мядзьве́жы бярло́г, мо́цная таба́ка, птушы́ную ду́плю найшо́ў, за пуце́ю вёска, падняла́ пыл вялі́кую, невыно́сная боль, адно́ крэ́сла, гэ́то не вялі́кі фальш.


Заданне 4. Выпісаць назоўнікі І скланення з дыялектнымі канчаткамі.

Быў на дажджэ́, на сне́зе, у катухе́, жыў у шалашэ́, у мінулы́м го́дзе, у цёмным ле́сі, гаспада́рчае мы́ло, кі́нуў каме́ньчыка, прынясі́ нож, дай агурка́, прадала́ гаража́, све́жае ма́сла.


Заданне 5. Выпісаць сцягнутыя формы прыметнікаў.

Вялі́к, по́ўна, све́жа, рад, сма́чна, ле́тня, жыў, няду́ж, харо́ш, шыро́ка.


Заданне 6. Выпісаць дыялектныя формы прыметнікаў вышэйшай ступені параўнання. Як утвораны такія формы?

Больш згаво́рлівы, найле́пшый, то́нчый, да́льшы, са́мы бры́дкі, найхаро́шшы, шырэ́йшы.


Заданне 7. Выпісаць лакальныя формы інфінітыва.

Хадзі́ць, жы́ці, даста́ць, месь, прасць, бірэ́ч, сеч, ле́гчы, берахці́, пякці́.


Заданне 8. Вызначыць, якая парадыгма спражэння дзеяслова з асновай на заднеязычны не адпавядае літаратурнай норме. Для якіх гаворак гэта характэрна?

  1. Берагу́, беражэ́ш, беражэ́, беражо́м, беражаце́, берагу́ць.

  2. Сяку́, саке́ш, сяке́ць, сяко́м, сякіцё, сяку́ць.



Заданне 9. Выпісаць зваротныя дзеясловы, постфіксы якіх ужываюцца ў гаворках паўночна-ўсходняга дыялекту.

Ката́лася, вулнува́лась, напі́ўса, зрабі́ласо, купа́ўсі, вучу́сю, народы́всэ, называ́вса, поверну́са, ражжыва́лісі.


Заданне 10. Выпісаць дыялектныя формы дзеясловаў і растлумачыць іх асноўныя адрозненні ад літаратурных адпаведнікаў.

Жнём, ідзём, жном, мято́м, ідо́м, жыво́м, пасо́м, жывём, пакладо́м, пасём, пакладзём, лавю́, даўлю́, мяцём.


Заданне 11. Выпісаць складаную аналітычную форму будучага складанага часу дзеясловаў. Растлумачыць, як утварылася такая форма.

Ма́ем забра́ць, жыць бу́дуць, ма́ю рабі́ць, вызыва́тыму, бу́дам гавары́ць, не уме́ціме, піса́цьмам.


Заданне 12. Выпісаць дыялектныя формы займеннікаў, указаць тэрыторыю іх распаўсюджання.

Мяне́, вона́, твій, майго́, свойо́го, той, гэ́ны, като́ры, свуой, шо.


Варыянт 2

Заданне 1. Вызначыць, якой групе гаворак уласцівы наступныя марфалагічныя формы назоўнікаў і дзеясловаў.

Зямле́ю, радне́ю, у лясо́х, у гарадо́х, хо́дзіць, ляці́ць, бярэ́, ка́жа, вя́не.


Заданне 2. Выпісаць спалучэнні лічэбнікаў з назоўнікамі парнага ліку і ўказаць гаворкі, дзе яны ўжываюцца.

Тры цвіка́, чаты́ры зіме́, дзве вядрэ́, дзве яйцэ́, пяць гарбузо́ў, дзве раке́ты, тры капе́, абе́дзве галаве́, два рубля́, тры зме́не, абе́дзве жанчы́ны, чаты́ры пашто́ўкі, пяць аўто́бусаў, дзве газе́це.


Заданне 3. Выпісаць назоўнікі, якія не супадаюць з літаратурнай нормай у родзе.

На піяні́ну тую, матацы́кла паяві́лася, лі́тра вады́, вялі́кая заве́я, быў саба́ка, гэтая ра́дзіва, адзін метр, разліла́ся карасі́на, мая бро́ва, сма́чная бара́нка, гры́ва густа́я, запо́ўнены зал, увесь цэнтр разбі́ты.


Заданне 4. Выпісаць назоўнікі І скланення з дыялектнымі канчаткамі.

З’еш са́ла, вялі́кага до́му, калга́снага во́зу, вы́капалі пень, зайгра́й ва́льса, вы́нясі стол, засушы́ў грыб, засну́ў на лу́ге, у нашым ле́ся, у но́вым го́радзе, знайшо́ў у дуплі́, спе́лае жы́то.



Заданне 5. Выпісаць сцягнутыя формы прыметнікаў.

По́вен, бе́ла, гол, вінава́т, сі́ня, до́брэ, сухэ́, ву́зка, спако́ін, цёпла.


Заданне 6. Выпісаць дыялектныя формы вышэйшай ступені параўнання прыметнікаў. Растлумачыць іх адрозненне ад літаратурных форм.

Вышэ́йшы, харо́шэйшы, спяле́йшы, больш ціка́вы, найглы́бшая, глыбе́йшы, даро́жэйшы.


Заданне 7. Выпісаць лакальныя формы інфінітыва.

Е́хаць, скака́ць, класць, се́сці, памо́ч, ганя́ць, таўкці́, гуля́ць, пра́сты, даста́ці, се́кці, дане́сць.


Заданне 8. Вызначыць, якая парадыгма спражэння дзеяслова з асновай на губны не адпавядае літаратурнай норме. Для якіх гаворак гэта характэрна?

  1. Куплю́, ку́плеш, ку́плет, ку́племо, ку́плетэ, ку́плять.

  2. Люблю́, лю́біш, лю́біць, лю́бім, лю́біце, лю́бяць.



Заданне 9. Выпісаць зваротныя дзеясловы, постфіксы якіх ужываюцца ў гаворках паўднёва-заходняга дыялекту.

Зрабі́ласо, бі́лісі, дазна́ласа, баю́сь, дзіўлю́сю, бая́лісі, астало́сё, каці́ласе, жані́ўса, збіра́ўса, запріга́лісь.


Заданне 10. Выпісаць дыялектныя формы дзеясловаў і растлумачыць іх асноўныя адрозненні ад літаратурных адпаведнікаў.

Беражэ́ш, сяко́м, бераго́м, бягі́м, сячо́м, бягі́ць, запрагу́ць, запражу́т, бяжы́ць, бяжы́м.


Заданне 11. Выпісаць злітную, сінтэтычную форму будучага складанага часу дзеясловаў. Растлумачыць, як утварылася такая форма?

Бу́дам чы́сціць, пока́ могті́му, пыса́ты бу́ду, бу́ду е́сці, ісці́ме, ма́ецца вы́пісацца, бу́ду ході́ты.


Заданне 12. Выпісаць дыялектныя формы займеннікаў, указаць тэрыторыю іх распаўсюджання.

Цібе́, яго́, муй, твайму́, свае́ю, гэ́ты, тый, усяля́кі, шчо, ка́ждый.



Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. Практыкум / Е. Мяцельская, Э. Блінава. – Мінск, 1991.

Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. Практыкум / Е. Мяцельская, Э. Блінава. – Мінск, 1991.



Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. Практыкум / Е. Мяцельская, Э. Блінава. – Мінск, 1991.



Мяцельская Е. Беларуская дыялекталогія. Практыкум / Е. Мяцельская, Э. Блінава. – Мінск, 1991.







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка