Начальнік аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама




Дата канвертавання19.03.2016
Памер100 Kb.





ЗАЦВЯРДЖАЮ

Начальнік аддзела культуры

Баранавіцкага гарвыканкама

В.Ю.Фурса



01.09.2010 года




ПАЛАЖЭННЕ


аб платных паслугах публічных бібліятэк ЦБС г. Баранавічы
1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ.
1.1. Платныя паслугі з’яўляюцца дадатковай формай абслугоўвання чытачоў публічных бібліятэк, забяспечваюць карыстальніку эканомію часу, расходаў і намаганняў, звязаных з атрыманнем неабходных дакументаў і інфармацыі.

1.2. Платныя паслугі прадастаўляюцца бібліятэкай з мэтай:

  • рэалізацыі права карыстальнікаў на задавальненне іх запатрабаванняў;

  • пашырэння асартыменту паслуг для карыстальнікаў;

  • павышэння камфортнасці бібліятэчнага абслугоўвання;

  • інтэнсіфікацыі выкарыстання рэсурснага патэнцыяла і прыцягнення дадатковага.

1.3. Платныя паслугі з’яўляюцца формай ініцыятыўнай гаспадарчай дзейнасці бібліятэкі, якая рэгламентуецца наступнымі дакументамі:

    • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб бібліятэчнай справе ў Рэспубліцы Беларусь” 22.03.1995г. №3680-ХII ( у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 02.05.2008г. №337-3);

    • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб інфарматызацыі” 06.09.1995г. №3850-XII (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2006г. №162-3);

    • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб цэнаўтварэнні” 10.05.1999 № 255-3 (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2008г. №397-3);

    • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб абароне правоў спажыўцоў” 09.01.2002 №9-3;

    • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб навукова-тэхнічнай інфармацыі” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 1999, №250-3);

    • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб электронным дакуменце” 10.01.2000г. №357-3 (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2006г. №162-3);

    • Законам Рэспублікі Беларусь “Аб аўтарскім праве і сумежных правах” 16.05.1996г. №370-XIII (у рэд. Закона Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2003г. №183-3);

    • “Інструкцыяй па ўліку і захаванню бібліятэчных фондаў у Рэспубліцы Беларусь” (Нацыянальны рэестр прававых актаў Рэспублікі Беларусь, 2002г., №4, 8/7448);

    • Распараджэннем Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь ад 20.03.97г. №163 “Аб парадку азнаямлення з аўтарэфератамі і дысертацыямі”;

    • СТБ 7.31-2000 Міжбібліятэчны абанемент. Асноўныя палажэнні.-Мінск: Дзяржстандарт, 2000;

    • ГОСТ 7.48-2002 Консервация документов. Общие термины и определения. - Минск: БелГИСС, 2002;

    • ГОСТ 7.87-2003 Книжные памятники. Общие требования.- Минск: Госстандарт, 2005;

  • “Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь”;

  • “Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь”, зацверджанымі Пастановай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь №28 ад 5.08.2008г.;

  • “Правилами пользования библиотеками централизованной библиотечной системы г.Барановичами”, зацверджанымі начальнікам аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама 01.04.2009г.;

  • “Палажэннем аб цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэме г.Баранавічы”, зацверджаным начальнікам аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама 10.01.2008г.

  • Інструкцыяй аб парадку планавання, уліку і выкарыстання сродкаў, якія атрымліваюць арганізацыі, якія фінансуюцца з бюджэта, ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь 12.11.2002г. № 152.

  • даным Палажэннем.

1.4. Укараненне платных паслуг не дапускае зніжэння аб’ёмаў выканання бясплатных паслуг і якасці асноўнай дзейнасці бібліятэкі.

1.5. Платныя паслугі па зместу падзяляюцца на групы:

  • профільныя (звязаны з выкананнем асноўных функцый бібліятэк звыш нарматываў);

  • дадатковыя (звязаны з выкарыстаннем форм і метадаў работы, відаў дзейнасці, якія не характэрны для бібліятэк).

1.6. Выніковыя прадукты дзейнасці па аказанню платных паслуг існуюць у дзвюх асноўных формах: матэрыялізаванай (прадукцыя) і нематэрыялізаванай (непасрэдна паслуга).

1.7. Наменклатура платных паслуг складаецца з улікам бясплатнасці асноўнай, фінансуемай з бюджэту, дзейнасці, спажывецкага попыту і магчымасцей бібліятэкі. Яна перыядычна карэкціруецца ў залежнасці ад стану рынкавай кан’юнктуры.

1.8. У залежнасці ад тэрмінаў выканання і складу работ прадастаўленне паслуг можа быць аднаразовым і доўгатэрміновым.

1.8.1. Аднаразовыя платныя паслугі фізічным асобам прадастаўляюцца на падставе вусных альбо пісьмовых заказаў. На выкананне доўгатэрміновых паслуг заключаецца дагавор з аддзелам культуры Баранавіцкага гарвыканкама.

1.8.2. Платныя паслугі для юрыдычных асоб (аднаразовыя і доўгатэрміновыя) выконваюцца толькі на падставе дагавора.

1.9. Поўная інфармацыя аб платных паслугах публічных бібліятэк змяшчаецца ў фае на дошцы аб’яў. Пры запісу ў бібліятэку кожны чытач інфармуецца аб магчымасці выкарыстання платных паслуг.
2. ПАРАДАК АКАЗАННЯ ПЛАТНЫХ ПАСЛУГ.
У дзейнасці па аказанню платных паслуг прымаюць удзел работнікі структурных падраздзяленняў сеткі публічных бібліятэк. Платныя паслугі выконваюцца на працягу працоўнага дня за кошт рацыянальнага выкарыстання працоўнага часу.

2.1. Бібліятэкі (аддзелы, сектары) – выканаўцы ажыццяўляюць:


  • прыем заказаў на платныя паслугі;

  • непасрэднае выкананне заказаў;

  • прыём налічных грошай у касу бібліятэкі і выдача дакумента ўстаноўленага ўзору, а таксама аперацыі, якія звязаны з рухамі грашовых сродкаў у касе ў адпаведнасці з Правіламі вядзення касавых аперацый у Рэспубліцы Беларусь;

  • справаздачу аб выкананні платных паслуг;

  • капіраванне інфармацыі з’яўляецца дадатковай паслугай і выконваецца на платнай аснове адпаведна “Прейскуранту цен на платные услуги, оказываемые библиотеками ЦБС”;

  • Бібліятэка пакідае за сабой права вызначаць дапусцімы спосаб капіравання для асобных відаў дакументаў, а таксама ўводзіць абмежаванні па іх капіраванню ў адпаведнасці з патрабаваннямі забеспячэння захаванасці фондаў, а таксама ўстанаўліваць льготы і абмежаванні ў карыстанні іншымі відамі платных паслуг – гл. Дадатак 1.

2.2. Бухгалтэрыя аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама:

  • ажыццяўляе разлік кошту платных паслуг на падставе працазатрат;

  • вядзе ва ўстаноўленым парадку ўлік заробленых бібліятэкамі ЦБС грашовых сродкаў;

  • афармляе дагаворы са спажыўцамі на аказанне платных паслуг;

  • забяспечвае адлічэнні плацяжоў у дзяржаўны бюджэт у адпаведнасці з падатковым заканадаўствам;

  • пры безнаяўным разліку выпісвае рахункі заказчыкам на аказанне платных паслуг;

  • ажыццяўляе фінансавую справаздачу.

2.3. Адміністрацыя цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы:

  • ажыццяўляе планаванне наменклатуры платных паслуг;

  • каардынацыю і кантроль за дзейнасцю па аказанню платных паслуг структурнымі падраздзяленнямі бібліятэк;

  • вядзе справаздачу аб выкананні платных паслуг ва ўстаноўленым парадку;

  • падрыхтоўку і перадачу на разгляд начальніка аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама прапаноў па пашырэнню пераліку платных паслуг і размеркаванню заробленых грашовых сродкаў.

2.4. Адказнасць за арганізацыю, ажыццяўленне і якасць платных паслуг нясуць адміністрацыя ЦБС, кіраўнікі структурных падраздзяленняў, функцыянальныя выканаўцы.

2.5. У сувязі з непрадугледжанымі Палажэннем сітуацыямі дырэктар мае права выдаваць загады, якія карэкціруюць пункты данага дакумента.


3. ФАРМІРАВАННЕ ЦЭН НА ПЛАТНЫЯ ПАСЛУГІ І РАЗЛІК З ЗАКАЗЧЫКАМІ.
3.1. Цэны на платныя паслугі ўстанаўліваюцца бухгалтэрыяй аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкома з улікам:

  • сабекошту работы;

  • плануемай рэнтабельнасці;

  • падаткаў у адпаведнасці з парадкам цэнаўтварэння;

  • асаблівых умоў (тэрміновасць, складанасць, сэрвіснасць і г.д.).

3.2. Цэны на паслугі могуць мяняцца з улікам бягучай інфляцыі.

3.3. У асобных выпадках адміністрацыя бібліятэкі прымае рашэнне аб зніжэнні кошту паслугі ў адпаведнасці з яе запатрабаванасцю.

3.4. Цана на платную паслугу ўключае ўсе цэнаўтвараючыя элементы ў адпаведнасці з дзеючым у Рэспубліцы Беларусь заканадаўствам.

3.5. Разлік планавага сабекошту ажыццяўляецца згодна адпаведным заканадаўча-нарматыўным актам.

3.6. Затраты, якія ствараюць сабекошт прадукцыі (паслуг), групуюцца ў адпаведнасці з іх эканамічным зместам па наступных элементах:


  • матэрыяльныя затраты;

(Кошт матэрыялаў вызначаецца, зыходзячы з фактычна дзеючых цэн).

3.7. Прыбытак ад выканання платнай паслугі плануецца ў залежнасці ад цэнавай палітыкі бібліятэкі, спажывецкага попыту, канкурэнцыі, дзяржаўнага рэгулявання рынкавых цэн. Максімальны памер прыбытку складае да 20% ад сабекошту.

3.8. Згодна з пералікам платных паслуг распрацоўваецца прэйскурант цэн.



3.9. Разлік за платныя паслугі ажыццяўляецца:

- наяўнымі грошамі з выдачай касавага чэка ў кожным структурным падраздзяленні ЦБС;

- безнаяўным адлічэннем праз бухгалтэрыю аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама;

Повадам для разліку з заказчыкамі з’яўляецца:

- запоўнены нарад-заказ з адзнакай аб выкананні паслугі;

- заключаны дагавор.

3.10. Прыём грашовых сродкаў здзяйсняецца службовымі асобамі ў кожным структурным падраздзяленні, на якіх загадам дырэктара ЦБС ускладзены гэтыя абавязкі і з якімі заключаны дагавор аб матэрыяльнай адказнасці аддзелам культуры Баранавіцкага гарвыканкама.

3.11. Кожнаму структурнаму падраздзяленню даведзены ліміт касы.

3.12. Адказныя за прыём грашовых сродкаў здаюць іх касіру ЦБС.

3.13. Атрыманыя за платныя паслугі сродкі паступаюць ў аддзяленне ААТ БПС-банка. Калі ў дагаворы прадугледжваецца пералічэнне сродкаў на разліковы рахунак бібліятэкі, то пералічэнне робіцца не пазней за тэрмін, які ўказаны ў дагаворы.

3.14. Адказнасць за стан работы па аказанню платных паслуг на месцах, правільнае вядзенне неабходнай дакументацыі нясуць загадчыкі аддзелаў, бібліятэк.

3.15. Кантроль за аказаннем платных паслуг ажыццяўляе адміністрацыя ЦБС і галоўны бухгалтар аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама.


4. ПАРАДАК УЛІКУ, РАЗМЕРКАВАННЯ І ВЫКАРЫСТАННЯ ПАЗАБЮДЖЭТНЫХ СРОДКАЎ.
4.1. Улік і справаздача па пазабюджэтных сродках ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з “Інструкцыяй аб парадку планавання, уліку і выкарыстання сродкаў, якія атрымліваюць арганізацыі, што фінансуюцца з бюджэта, ад дзейнасці, якая прыносіць даходы” №152 ад 12.11.2002г., зацверджанай Пастановай Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь і іншымі інструкцыямі Міністэрства фінансаў РБ для бюджэтных устаноў.

4.2. Планаванне, улік і выкарыстанне даходаў ад платных паслуг ажыццяўляецца ў па кожным відзе дзейнасці, якая прыносіць даходы, складаюцца каштарысы даходаў і выдаткаў пазабюджэтнфых сродкаў паслуг цэнтралізаванай бухгалтэрыяй аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама сумесна з дырэктарам ЦБС.

4.3. Улік даходаў ад аказання платных паслуг ажыццяўляецца на рахунку аддзела культуры Баранавіцкага гарвыканкама па пазабюджэтных сродках.

4.4.Залічэнне сродкаў на бягучы рахунак па пазабюджэтных сродкаў ажыццяўляецца шляхам безнаяўных пералічэнняў з рахункаў плацельшчыкаў на аснове ўстаноўленых разлікова-касавых дакументаў або праз касу бібліятэкі пры ўнясенні плацяжоў наяўнымі грашыма.

Прыём наяўных грошай у касу бібліятэкі, а таксама ўсе аперацыі, звязаныя з рухам грашовых сродкаў у касе, ажыццяўляюцца ў адпаведнасці з Інструкцыяй аб парадку вядзення касавых аперацый і разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

4.5. Выкарыстанне фінансавых сродкаў, атрыманых ад платных паслуг, ажыццяўляецца ў рамках зацверджаных каштарысаў і фактычнага паступлення даходаў.

4.6. Выкарыстанне пазабюджэтных сродкаў, якія перавышаюць суму даходаў над расходамі і застаюцца ў распараджэнні бібліятэкі, ажыццяўляецца ў адпаведнасці з “Положением по внебюджетным средствам централизованной библиотечной системы отдела культуры Барановичского горисполкома» от 29.01.2007г.

4.4. Па выніках дзейнасці, якая прыносіць прыбытак, не болей за 40% ад сумы перабольшвання даходаў над расходамі, якія застаюцца ў распараджэнні арганізацыі, накіроўваюцца ў фонд матэрыяльнага заахвочвання. Астатнія сродкі накіроўваюцца ў фонд вытворчага і сацыяльнага развіцця.

Атрыманыя сродкі выкарыстоўваюцца на:


  • аплату працы спецыялістаў па спецліку, якія непасрэдна займаюцца аказаннем паслуг;

  • дадатковае стымуляванне (даплаты, надбаўкі, прэміі) супрацоўнікам іншых падраздзяленняў бібліятэкі;

  • развіццё фонда сацыяльнай падтрымкі калектыву;

  • матэрыяльна-тэхнічнае развіццё бібліятэкі;

  • бягучыя выдаткі па ўтрыманні бібліятэкі (камунальныя паслугі, сувязі і іншых выдаткаў), звязаныя з яе асноўнай дзейнасці;

  • правядзенне культурна-асветніцкіх мерапрыемстваў;

4.5.Размеркаванне сродкаў па фондах ажыццяўляецца штомесячна.

Дырэктар ЦБС В.Ю.Аляксеенка




Дадатак 1.
5. ЛЬГОТЫ. АБМЕЖАВАННІ. ЗАЎВАГІ.
5.1. Чытацкі білет новым чытачам выдаецца за вызначаную плату. Ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам і школьнікам па 9 клас уключна чытацкі білет

выдаецца бясплатна.

5.2. Асобам, якія пазбаўлены права карыстання бібліятэкай, чытацкі білет не выдаецца на тэрмін пазбаўлення іх чытацкіх правоў.

5.3. Карыстальнікам без прад’яўлення чытацкага білета літаратура з чытальных залаў і кнігасховішча дадому платна не выдаецца.

5.4. Дублікат чытацкага білета выдаецца платна пры наяўнасці пашпарта.

5.5. Ганаровыя чытачы, супрацоўнікі бібліятэк ЦБС маюць права бясплатнага карыстання дакументамі з чытальных залаў альбо камерцыйнага фонду па-за сценамі бібліятэкі тэрмінам да 5 сутак.

5.6 Лепшыя чытачы дзіцячых бібліятэк (вызначаюцца штогод на Тыдні дзіцячай і юнацкай кнігі) маюць права ўзяць дадому 1 выданне з чытальнай залы альбо камерцыйнага фонда да 5 сутак бясплатна на працягу 1 года.

5.8. Кіраўнікі дзіцячага чытання, якія суправаджаюць дзяцей, прысутнічаюць на платных мерапрыемствах бібліятэкі бясплатна.

5.7. Адзіныя і апошнія экземпляры выданняў дадому не выдаюцца.

5.8. За пашкоджанне выданняў і іх невяртанне ў патрэбны тэрмін чытач нясе адказнасць у адпаведнасці з “Правіламі карыстання бібліятэкамі ЦБС г.Баранавічы”.

5.9. Калі чытач адказваецца плаціць, то ён пазбаўляецца права карыстання гэтым відам платных паслуг тэрмінам на 1 год ва ўсіх чытальных залах і абанеменце бібліятэкі.

5.10. У мэтах захавання фонда рэдкіх выданняў бібліятэка пакідае за сабою права адказу ў капіраванні і выдачы на дом гэтых матэрыялаў.

5.11. Усе работы па капіраванню робяцца толькі ў сценах бібліятэкі.

5.12. Адзінкай уліку карыстання друкаванымі выданнямі і інфармацыяй на іншых носьбітах з’яўляюцца суткі з улікам выхадных, святочных і санітарных дзён.

5.15. Чытачы, якія не маюць баранавіцкай рэгістрацыі, могуць карыстацца платнымі паслугамі. Атрымаць выданні павышанага попыту, электронныя дакументы, перыёдыку дадому яны могуць у тым выпадку, калі з’яўляюцца чытачамі бібліятэкі і ні разу не парушылі правілы карыстання бібліятэкай.

5.16. Чытачу прадстаўляецца права пры кожным 5 наведванні чытальнай залы бібліятэкі атрымаць бясплатна на дом адно выданне на 1 суткі.

5.17. Карыстальнікі камерцыйных фондаў абанемента бібліятэкі пры кожным 5 наведванні могуць атрымаць бясплатна адно выданне на тэрмін да 3-х сутак.

5.18. Карыстальнікі бібліятэк: удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, інвалідам-дзецям, інвалідам І -ІІ груп, прадстаўляецца скідка на капіраванне матэрыялаў на 25 %.


Дырэктар В.Ю.Аляксеенка




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка