Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце




старонка9/22
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.61 Mb.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   22

Разьдзел 10.ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ НА СУТЫКУ ПРЫСТАЎКІ Й КOРАНЯ


  1. У прыстаўках з-, без-/бяз-, праз-, роз-/раз-, уз-, цераз- перад глухімі зычнымі з (зь) перахoдзіць у с (сь): скон, сьпеў, бесцань,    бясьсьнежны, праскантынэнтальны, расстраляць, расьцерушыць, усхапіцца, усьцешаны, цераспалoсіца, церасьсядзёлак. Але: расада, рас, ростань і вытворныя.

  2. У астатніх выпадках зычныя на сутыку прыстаўкі й кoраня незалежна ад вымаўленьня пішуцца нязьменна: адчыніць [чч], аддзячыць [дз’дз’], безжурботны [жж], зжаць [жж], надпіс [тп], падсілкаваць [ц’с’], падцьвяліць [ц’ц’], разжытак [жж], расчапіць [шч] (ад чапляць), расшчапіць [шшч] (ад шчапаць), расчысьціць [шч], сшытак [шш]. Але: нішчымны (ад ні з чым), рашчына (хім.), рoшчына (цеста), ушчуваць, шчасьце й вытворныя.

Разьдзел 11.ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ ПЕРАД СУФІКСАЛЬНЫМ І ПOСТФІКСАЛЬНЫМ С


  1. У словах, утвара´ных з дапамогаю суфіксаў -ск-, -ств-33:

а) ня пішацца апошні зычны ўтваральнай аснoвы:

― шчылінны – з, с, ж, ш (зь, зьз, сь, сьс, жж, шш), г, х: князькняскі, княства; француз францускі; Яцьвезь (вёска) – яцьвескі; Падбярэзьз|е – падбярэскі; Арэс|а – арэскі; Лідс – лідскі (параўн. Ліда – лідзкі ў пункце г)); Копысь – копыскі; Палесьс|е – палескі; Белавеж|а – белавескі; Нясьвіж – нясьвіскі; Парыж – парыскі; Запарожж|а – запароскі; латыш – латыскі; таварыш – таварыскі, таварыства; хораш|а – хараствo; Падляшш|а падляскі; бoг – боскі, бoства; мнoг|а – мнoства; убoг|і – убoства; Няміг|а – няміскі; Пецярбург – пецярбурскі; Рыг|а – рыскі; Старыя Дарогі – старадароскі; казах – казаскі; птах – птаства; чэх – чэскі;

― к, калі ўтваральная аснoва канчаецца на спалучэньне зычных: Весьнінк|а – весьнінскі, Вялейк|а – вялейскі, Гайнаўк|а – гайнаўскі, Дункерк – дункерскі, Kасаблянк|а – касаблянскі, Крупк|і – крупскі, Мар’іна Горк|а – мар’інагорскі, Нью-Ёрк – нью-ёрскі;

б) на месцы апошняга зычнага ўтваральнай аснoвы – глухіх к, т, ц, ч – і суфіксальнага с пішацца ц: гот – гоцкі, грэк – грэцкі; сваяк – сваяцкі, сваяцтва; таджык – таджыцкі; ткач – ткацкі, ткацтва; Астравец – астравецкі, Глыбок|ае глыбоцкі, Мазамбікмазамбіцкі, Смалявіч|ы – смалявіцкі, Трокітроцкі34;

в) суфікс -ск- накладаецца на фіналь утваральнай асновы на -ск, -цак35: Глуск – глускі, Дамаск – дамаскі, Менск – менскі, Полацак – полацкі, Слуцак – слуцкі, Смаленск – смаленскі;

г) суфіксальны с пераходзіць у з, калі ўтваральная аснoва канчаецца:

― на д: горадгарадзкі; грамад|аграмадзкі, грамадзтва; людлюдзкі, людзтва; сусед – суседзкі, суседзтва; Галянд|ыя – галяндзкі, Лід|а – лідзкі (параўн. Лідс – лідскі ў пункце а)), Самарканд – самаркандзкі;

― на дж, пры гэтым ж асновы ня пішацца: востраў Мядзьведжы – мядзьведзкі, Kембрыдж – кембрыдзкі;

― на дз, пры гэтым з асновы накладаецца на суфіксальны з: Грудзёндз – грудзёндзкі;



д) [н’] на канцы ўтваральнай асновы пераходзіць у [н]: коньконскі, Барань – баранскі, Блоньблонскі, Гарыньгарынскі, Кобрынькобрынскі, Лань – ланскі, Любань – любанскі, Радунь – радунскі, Смаргонь, Смаргоні – смаргонскі; Вільня – віленскі, Гораднягарадзенскі; Астрахань – астраханскі, Гасконь/ Ґасконь – гасконскі, Познаньпознанскі, Шампань – шампанскае; Гішпанія – гішпанскі, Даніяда´нскі, Японіяяпонскі. Але: студзеньскі, травеньскі, чэрвеньскі (у т. л. ад Чэрвень), ліпеньскі, жнівеньскі, сьнежаньскі, восеньскі;

е) падоўжаныя льл, ньн на канцы ўтваральнай асновы скарачаюцца: Краснапольле – краснапольскі, Падольле – падольскі; пры гэтым аднаўляецца зыходная цьвёрдасьць н: Замлыньнезамлынскі, а таксама: сьвіньнясьвінскі;

ё) л на канцы ўтваральнай асновы памякчаецца: анёланёльскі, цемрашалцемрашальства; Байкалбайкальскі, Мядзел – мядзельскі;

ж) в на канцы ўтваральнай асновы пераходзіць у нескладовае ў (паводле агульнага правіла): “Наша Ніва”нашаніўскі, Паставыпастаўскі;

з) астатнія зычныя ўтваральнай асновы – б, й, ль, м, н, п, р, ў, ф – пішуцца нязьменна: няробства, бізантыйскі (ад Бізанты[й|а]), карэйскі (ад Карэ[й|а]), расейскі (ад Расе[й|а]), кавальства, капыльскі (але: бегамскі, супраскі), слонімскі, ашмянскі, этыёпскі, мазырскі, мёрскі, браслаўскі, графства, філязофскі;

і) паміж утваральнай асновай і суфіксамі -ск-, -ств- можа ўзьнікаць дадатковая марфэма:

― -ан- (-ян-): Амэрык|аамэрыканскі, Волг|а – валжанскі, Ворш|а – аршанскі, Карм|а – кармянскі, Кругл|ае – круглянскі, Нарачнарачанскі, Нароўл|я – нараўлянскі, Паперн|я – папярнянскі, Пціч – пцічанскі;

― -ей-Берасьц|еберасьцейскі, Эўроп|аэўрапейскі;

― -ен-Зэльв|а – зэльвенскі, Лёзн|а – лёзьненскі, Нарв|анарвенскі, Сянн|о – сеньненскі, Узд|а – узьдзенскі;

― -й-Балі – балійскі, Малі – малійскі, Мары – марыйскі, Остзээостзэйскі;

― -оў- (-аў-, -еў-, -ёў-): вучаньвучнёўскі, кароль – каралеўства, Бяроз|абярозаўскі, Бэрн – бэрнаўскі, Ветк|а – веткаўскі, Люўрлюўраўскі, Маст|ы – мастоўскі, Мэльбурн – мэльбурнаўскі, Ошошаўскі, Сожсожаўскі, Супрасьл|ясупрасьлеўскі (побач з супраскі), Сэўрсэўраўскі, Чыкаг|ачыкагаўскі;

― -ын-: маці – мацярынства, Кандалакш|а – кандалакшынскі;

― інш.: баск – басконскі, братбратэрскі, Мальтамальтыйскі, Пэрсіяпэрсыдзкі36.

Пры гэтым падоўжаныя зычныя на канцы ўтваральнай асновы скарачаюцца: “Узвышша” – узвышэнскі, Уручча – уручанскі.

Заўвага. Пры словаўтварэньні ва ўтваральнай аснове можа праяўляцца й зьнікаць беглы галосны: Вільнявіленскі, Горадня – гарадзенскі, Горкі – горацкі, Дуброўна – дубровенскі, Іўе – івейскі, Стоўпцы – стаўпецкі; верасень – верасьнёўскі, Наваградак – наваградзкі.



  1. У інфінітыве й формах абвеснага ладу зварoтных дзеяслoваў апошні зычны асновы разам з постфіксам -ся пішуцца ў адпаведнасьці з вымаўленьнем: брацца, мыцца, слухацца, чуцца; бярэсься, мыесься, слухаесься, чуесься; бярэцца, мыецца, слухаецца, чуецца; бяруцца, мыюцца, слухаюцца, чуюцца.

У зварoтных дзеяслoвах загаднага ладу ж, ч перад -ся пішуцца нязьменна (незалежна ад вымаўленьня): мажся, не аб’ежся, не бянтэжся, не парэжся; адзначся, адскочся, пабачся, не зьнявечся, не пакалечся.
1   ...   5   6   7   8   9   10   11   12   ...   22


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка