Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце




старонка6/22
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.61 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22

Разьдзел 6.ПРАВАПІС У – Ў


  1. Пасьля галoсных літараў на месцы у пішацца ў, калі на ягo не прыпадае націск17: баўэр, блізкаўсxoдні, дыўрэз, лінолеўм, паўасьміны, паўільняны, паўстаць, паўэкіпаж, поліўрэтан, сoўс, страўс, эўаструм, ва ўнівэрсытэце, да ўвагі, Адэнаўэр, Паўэр, Таўэр, ва Ўфе, сталіца Ўкраіны, Mарыя Ўласевіч, едзе ў Вільню, ЗША ўзьнялі пытаньне; у т. л. у лацінізмах на -uum: вакуўм, індывідуўм, кантынуўм.

Складовае у не перахoдзіць у нескладoвае ў:

― пад націскам: алеу´т, гау´р, гяу´р, есау´л, выбарчая у´рна, Леу´ццы, Сау´даўская Арабія, да У́йпэшту, за У Тана, пра У́мбрыю;

― у ініцыяльным У. – скароце імёнаў (незалежна ад месца націску): Уладзіслаўза У. Сыракомлю, Уладзімерпра У. Караткевіча, Ульрых за У. фон Гутэна, Уры – пра У. Гелера/Ґелера;

― у ініцыяльных абрэвіятурах: БДЭУ, РУУС, САУ18.



Заўвага. Злучoк і двукосьсе ня ёсьць знакамі прыпынку й на правапіс ў не ўплываюць: рыба-ўюн, беларуска-ўзбэцкі; “шкода” ўехала ў браму.

  1. Пасьля зычных літараў, нялітарных знакаў і знакаў прыпынку пішацца літара у: падупалы, з Уралу, Tодар Уласевіч, ён у Пoлацку, ТБШ устрымалася, філія СП у Глуску, 28°54’30” усходняй даўжыні; варэнікі – украінская страва.

  2. На пачатку словаў перад зычнымі на месцы этымалягічнага в пішацца у: Уладзімер, Уладзіслаў, Улас, Усевалад, Усяслаў, Уласаў, Урангель, Урубель, Уладзікаўказ, Уладзівасток, Уроцлаў.

Разьдзел 7.ПРАВАПІС ГАЛОСНЫХ У СКЛАДАНЫХ СЛОВАХ19


  1. У дзьвюхчасткавых складаных словах з націскам на першым складзе другой часткі о, ё ў першай частцы пераходзяць адпаведна ў а, е (я): галару´ч, дабрадзе´й, даўгале´цьце, драбнатва´ры, заапа´рк, матаго´нкі, наваство´раны, палітэ´хніка, фатазды´мак, Навапо´лацак; ледарэ´з, медава´рня, сьлезаце´чны (ад сьлёзы). Пры гэтым рэалізоўваецца правіла “яканьня” – е ў апошнім складзе першай часткі пераходзіць у я: сямсо´т, васямсо´т, у т. л. калі е – злучальны галосны: жыцьцяра´дасны, земляўла´сьнік, сярэдняве´чча, Заходня-Ці´шкаўскае радовішча.

У астатніх выпадках (г. зн. калі націск у другой частцы падае на другі або наступныя склады) у першай частцы разьвіваецца пабочны націск і спрадвечныя (этымалягічныя) о, ё, е, у т. л. злучальнае е, захоўваюцца: ваго`нарамо´нтавы, до`бразычлі´вы, зо`ацэно´з, мо`тарэсу´рс, по`літэхні´чны, сво`еасаблі´вы, фо`тарэакты´ў, Но`вабары´саў; жывё̀лагадо´ўля, лё̀гкаатлеты´чны. Спрадвечныя о, е, ё праяўляюцца й тады, калі ў зыходнай форме выступаюць а, я: аго´нь – агняды´шны – во`гнетрыва´лы, вада´ – вадаспа´д – во`даправόд, галава´ – галавалόмныгало`вакружэ´ньне, смала´ – смалаку´р – смо`лакурэ´ньне; зе`млекарыста´льнік (зямля´ + карыстальнік), усе`белару´скі (уся´ Беларусь).

Паводле гэтага ж правіла афармляюцца словы, першая частка якіх утвораная ад назоўнікаў з спалучэньнем -ро´-/-ры-, -ло´-/-лы-: дрывасе´к, крывяно´сны, крывасмо´к; гро`мападо´бны, кро`вазваро´т.

Заўвага А. Пры ўтварэньні складаных словаў пабочны націск прыпадае на аснову, у т. л. і ў частках паходжаньнем з назоўнікаў на -о´, -ё́. Пры гэтым іх месца займаюць злучальныя галосныя а, е (апроч вытворных ад аднаскладовых назоўнікаў і займеньніка ўсё): верацяно´ – верацё̀нападо´бны; вясло´ – вё̀слападо´бны; гняздо´гнё̀здапляце´ньне; жыцьцё́жы`цьцезабесьпячэ´ньне; зьвяно´ – зьвё̀назлучэ´ньне; мэтро´ – мэ`трабудаўні´к; але: дно´ – днасьві´дар – дно`паглы΄бнік; зло´зламы΄сьнікзло`язы΄кі; сто´стаго´дзьдзе, статы´сячны сто`гадо´вы, сто`мэтро´ўка; шкло´ – шклагра´фія – шкло`паке´т; усё́ усяе´дны усё̀ахо´пны, усё̀перамо´жны.

Заўвага Б. Частка поў- (полу-) пішацца праз о толькі пад націскам: по´лудзень, по´ўдзень, по´ўнач. Не пад націскам о пераходзіць у а – паводле агульнага правіла: палу´днаваць, паўгадзі´ны, паўго´дзьдзе, паўкі´лі, напаўжывы´ (напалову жывы).

Заўвага В. У шэрагу словаў грэцкага паходжаньня з часткамі  граф-, -лёг-/-ляг-, -мэт(а)р- адзіны націск прыпадае на апошні склад першай часткі – о (ё); у гэтым выпадку астатнія галосныя пішуцца, як у простым слове (г. зн. падпарадкоўваюцца правілу “аканьня”). Аднакаранёвыя словы з націскам на іншым складзе пішуцца паводле асноўнага правіла: антрапо´ляг – антрапалё́гія – àнтрапалягі´чны; біё́граф – біягра´фія – бìяграфі´чны; біё́ляг – біялё́гія – бìялягі´чны, гістарыё́граф – гістарыягра´фія – гісто`рыяграфі´чны; фано´граф, фано´мэтар – фанагра´фія, фанамэ´трыя – фо`награфі´чны, фо`намэтры΄чны; філё́ляг – філялё́гія – філялягі´чны; але: артаграфі´чны, артаэпі´чны.

Заўвага Г. У словах з часткаю -піс націск найчасьцей прыпадае на першую частку: гу´капіс, жы΄вапіс, клі´напіс, ле´тапіс, машы΄напіс, пра´вапіс, ру´капіс, ско´рапіс, тво´рапіс, ча´сапіс (побач з часо´піс), чы´стапіс; але: жыцьцяпі´с, сьвятлапі´с. У вытворных словах асноўны націск, як правіла, пераходзіць на другую частку: жывапі´сец, летапіса´ньне, машынапі´сны, правапі´сны, рукапі´сны.



  1. Галосныя ў неапошніх частках складаных словаў пішуцца незалежна ад націску ў апошняй частцы:

а) калі першая частка:

― мае э (у частках уласнабеларускага паходжаньня): арэхаводзтва, арэхападобны, грэхаводнік, грэхападзеньне, дрэвастой, рэдкалесьсе, рэхалякацыя, рэхаўлоўнік, срэбнакрылы й срэбракрылы, сярэднестатыстычны, сярэднявечча, шэразём, шэсьцьсот; у т. л. э этымалягічнае: рэкаачышчальны, рэкаўтварэньне, стрэхалаз, стрэхападобны, цэнаўтварэньне;

― утвораная ад лічэбніка ў родным склоне: двохбаковы, двохколерны, дзьвёхвежавы, дзьвёхсэкцыйны (побач з двухбаковы, двухколерны, дзьвюхвежавы, дзьвюхсэкцыйны)20, трохмесячны, трохтамовік, чатырохногі, чатырохразовы, васьмізнакавы, васьміканцовы, саракаградусны, саракахвілінны;

― канчаецца на зычны (у словах без злучальнага галоснага21): блёкпост, бойскаўт, бонтон, бормашына, гросмайстар, гофмаршал, донжуан, корнпапера, кронпрынц, калёнтытул, кросбрыдынг, лёцмайстар, норадрэналін, нонканфармізм, нонкамбатант, обэртон, остготы, остзэйскі, постскрыптум, постсавецкі, розэнкройцар, тонстудыя, топкрос, флёрдаранж, “фольксваген”, фольксдойч, хлёрпікрын, хормайстар. Але: сямсот, васямсот, блякнот, галкіпэр, каўбой, партманэт (побач з партаманэт), партфэль, спартсмэн, фаервэрк, факстрот, фальклёр, фітанцыды;

― аўдыё-, радыё-22: аўдыёапаратура, аўдыёзапіс, аўдыёстужка; радыёаматар, радыёстанцыя, радыёсыгнал;

вока-, -мова-, проці-, слова-, што-: вокамгненны, вокарухальны; мовабудова, мовазнаўства, моватворчасьць, умоватворны; процівага, процілеглы, процісухотны; словападзел, словаўтварэньне, словаформа; штодзень, штонядзелі, штотыднёвік;

малака-, сьвятла-23: малакавоз, малакавытворчасьць, малаказавод; сьвятлатэхнік, сьвятлапаглынальны, сьвятласыгнал;

б) калі другая частка:

― пачынаецца з : землеўпарадкаваньне, марозаўстойлівы, новаўтвораны, поўнаўладзьдзе;



― -вед-, -знав- (-знаў-)24: манголаведа, коласавед; балотазнаўства, законазнаўчы, народазнавец, прыродазнаўчы, усходазнаўства;

в) у шэрагу словаў, дзе захаваньне галосных бязь зьменаў служыць ідэнтыфікацыі ўтваральнай асновы, у т. л. у тэрмінах: азотаген, асноватворны, збожжасховішча, іголкаскурыя, коксагазавы, калёрымэтрыя, колерамэтрыя, манголатвары, множналікавы, польскамоўны, ружовашчокі, фосфарнакіслы, хваробатворнасьць;

г) у словах з трыма й больш часткамі: авіяматорабудаваньне, аэрафотаздымак, дзевяностатонны, оталярынгалёгія, паўночназаходнебеларускі;

д) у словах, часткі якіх пішуцца праз злучок: блёк-кантакт, го-хуа, нон-стоп, норд-ост, нота-бэнэ, обэр-афіцэр, он-лайн, оф-шор, рок-н-рол, хот-дог.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка