Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце




старонка4/22
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.61 Mb.
1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22

Разьдзел 4.ПРАВАПІС Э


  1. У спрадвечнабеларускіх словах літара э пішацца пад націскам: бэ´рсаць, вэ´дзгаць, глэ´маць, гэ´ты, жэ´рдка, жэ´ўжык, пацэ´ліць, пэ´цкаць, рэ´ха, сэ´рца, тудэ´ма-сюдэ´ма, халадэ´ча, чвэрць, чэ´рава, шэ´рань.

Не пад націскам э пераходзіць у а: рэ´дкі – радзе´йшы, сэ´рца – сарцаві´на, пацэ´ліць – цаля´ць, чэ´ргі – чарга´, шэ´рань – шарэ´ць.

  1. У пазычаньнях і вытворных ад іх словах правапіс э звычайна не залежыць ад націску. Літара э пішацца:

а) на пачатку слова7: эвалюцыя, эгаізм, эдэльвайс, экзарх, экспэдыцыя, эмбарга, эпархія (побач зь япархія), эпіскап (побач зь япіскап), эпітрахіль, эпітымія, эсэ; Эвангельле, Эвэрэст, Эгіпет8, Эдэм, Эзоп, Энэй, Этна;

б) пасьля зычных, акрамя л і заднеязычных (г (ґ), к, х):

анапэст, басэтля, бізнэс, бэнэдыктынец, губэрня, вэстэрн, дэкан, казэін, мізэрны, мэбля, мэтро, нонсэнс, нэта, рэкорд, сэзон, сэль, сэмэстар, сэнсорны, сэсія; Армэнія (але: армянін, армянскі), Бэрлін, Вэрсаль, Жэнэва, Мэмфіс, Ўэмблі, Пэкін, Шэксьпір;

― у т. л. у фіналях -эль, -эн, -энт, -эр, -эт і г. д. (апроч ненаціскных фіналяў -el, -er пасьля шыпячых і дзц у агульнай лексыцы):



барэль, гатэль, грыфэль, дросэль, кабэль, камізэлька, мадмуазэль, ніпэль, пудэль, штрыфэль, штэпсэль; Базэль, Гэндэль, Мозэль;

бармэн, дзэн, кузэн, люмпэн, мэтрапалітэн, скансэн, спартсмэн, фэн; Армэн, Сэн-Жэрмэн, Шапэн9;

абанэнт, аргумэнт, брызэнт, дакумэнт, камплімэнт, парлямэнт, пэргамэнт (побач з пэргамін), рэглямэнт, сакрамэнт, тастамэнт; Вінцэнт, Сэнт-Вінсэнт; але: момант;

абвэр, бульдозэр, буфэр, бэльвэдэр, вінчэстэр, грэйдэр, дызайнэр, кампостэр, катэр, кратэр, лідэр, обэр-, піянэр, рэвалюцыянэр, сканэр, трэнэр, шофэр; Картэр, Ма´нчэстэр, Ошэр, Роджэр, Ройтэр, Фішэр;

дэбэт, катэт, партаманэт, унівэрсытэт, эпітэт; Са´мэрсэт;

― у т. л. на канцы нескланяльных словаў (апроч пазыцыі пасьля к, л): андантэ, галіфэ, кабэрнэ, кашнэ, пэнснэ, па-дэ-дэ, рэбэ, рэнамэ, фрыкасэ, шымпанзэ, эсэ; Бізэ, Гамкрэлідзэ, дэ Кастэр, Кандэ, Мао Дзэ-дун, Маснэ, Шэварднадзэ;



в) пасьля галосных, апроч і, ы: аэрадром, дуэт, каноэ, каэфіцыент, маэстра, паэт, піруэт, фаэтон; Аэліта, “Калевіпоэг”, Карльсруэ, Коэн, Краэ, Остзээ;

г) пасьля і, ы на пачатку часткі складанага слова: дыэлектрык, дыэтыльамін, інтэрыэтыка, поліэтнічны, поліэтылен, трыэдар.

  1. У словах іншамоўнага паходжаньня э не пад націскам перадаецца праз а:

― пасьля шыпячых і дз, ц у ненаціскных фіналях -er, -el – у  агульнай лексыцы: ваўчар, глетчар, дыспэтчар, карцар, мэнэджар, пінчар, пэйджар, розэнкройцар, рызэншнаўцар, рыцар, штуцар; бушаль, гіцаль, пэндзаль, фэльчар, шніцаль;

― у асвоеных словах: адрас, адукацыя, аканом, аранжарэя, атрамант, бухгальтар, бу´таль, бюстгальтар, вэксаль, габраістыка, галянтарэя, гандаль, гэбаль, далікатны, далікатэс, зэдаль, кампутар, кандытар, клейстар, куфаль і кухаль, літара, літаратура, лямант, лятарэя, майстар, матар’ял ‘тканіна’ (побач з матэрыял), момант, плястар, пыталь, рамонт, ровар, рондаль, сакрэт, сакратар, тастамэнт, характар, хедар ‘юдэйская школа’, чабурэк, чачэнец, шавіёт, шархубаль, шаўрон, швэдар;

― у асвоеных уласных назовах, найперш – з славянскай лексычнай асноваю: Гашак, Праабражэнскі, Чалюскін, Чалябінск, Чарапавец, Чаркасы, Чачэнія, Шаліхін, Шарамецьеў.

Заўвага А. У наступных асвоеных пазычаньнях і вытворных ад іх словах ненаціскны этымалягічны [э] перадаецца праз ы: брызэнт, дрызіна, інжынэр, канцылярыя, рысора, цырымонія. Тое ж звычайна адбываецца і ў беларускіх прозьвішчах, утвораных ад імёнаў іншамоўнага паходжаньня на -эй: Андрыеўскі ад Андрэй, Кірыеўскі ад Кірэй10.

Заўвага Б. У наступных асвоеных пазычаньнях канцавыя фарманты -el, -er пішуцца празь е: блюзьнер, жаўнер, касінер, каўнер, кушнер, манер, манера, шынель.

Заўвага В. Некаторыя аднакаранёвыя словы, залежна ад напісаньня ў іх літараў а ці э, маюць рознае значэньне: аканом ‘кіраўнічы ў маёнтку’ і эканом ‘ашчадны чалавек’, дакляраваць ‘абяцаць’ і дэкляраваць ‘абвяшчаць’, (пільны) інтэрас ‘справа, клопат’ і (нацыянальны) інтарэс ‘памкненьне, патрэба’.

Заўвага Г. У грэцызмах этымалягічны е (η) перадаецца ў залежнасьці ад часу й шляху пазычваньня пэўнага слова: клерык і клір, мэтрапаліт (каталіцкі) і мітрапаліт (праваслаўны), рыторыка, экзамэн; Атэны й Афіны.

1   2   3   4   5   6   7   8   9   ...   22


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка