Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце




старонка21/22
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.61 Mb.
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22




* Абазначае выбухны гук, выкарыстоўваецца факультатыўна; пры разьмеркаваньні словаў у альфабэтным парадку літара ґ роўная г.

** Пры разьмеркаваньні паводле альфабэту дыграфы дж і дз падпарадкоўваюцца агульнай пасьлядоўнасьці.

1 Мэдэ´ў з каз. Медеу.

2 У астатніх лічэбніках на -дзесят націск прыпадае на першую частку слова: шэ´сьцьдзесят, се´мдзесят, во´семдзесят, дзе´вяцьдзесят (побач зь дзевяно´ста). У адпаведных парадкавых лічэбніках асноўны націск пераходзіць на другую частку, а ў першай разьвіваецца пабочны націск: пя`цьдзяся´ты й пяці`дзяся´ты, шэ`сьцьдзяся´ты й шасьці`дзяся´ты, се`мдзяся´ты й сямі`дзяся´ты, во`семдзяся´ты й васьмі`дзяся´ты, дзе`вяцьдзяся´ты (побач зь дзевяно´сты).

3 Летальны ‘сьмяротны’, напр.: летальны вынік, адрозьніваць ад лятальны ‘які лятае’, напр.: лятальны апарат.

4 Выпадкі “яканьня” трэба адрозьніваць ад выпадкаў, калі я ў першым складзе перад націскам адлюстроўвае правапіс мовы крыніцы: напр., алябастар (ад лац. alabastrum < грэц. α̉λάβαστρον).

5 Правапіс прозьвішчаў, утвораных ад падобных імёнаў на -эй, гл. у артагр. 12 заўв. А.

6 Пры згадцы нечастотных уласных імёнаў у пэрыядычных і кніжных выданьнях рэкамэндуецца падаваць арыгінальнае напісаньне ў дужках пасьля беларускага: ангельскі славіст Пітэр Мэё (Peter Mayo), украінскі паэт Раман Лубкіўскі (Роман Лубківський); пісьменьнік Ігнасьё Кардэнас Акуньня (Ignacio Cа´rdenas Akuña); у горадзе Тымішаары (Timişoara); эстонскі сьпявак Тыніс Мягі/Мяґі (Tõnis Mägi).

7 Наступныя пазычаньні замацаваліся ў беларускай мове без пачатковага е : біскуп, лемантар, Кацярына, Лізавета.

8 У слове Эгіпет галосны е – беглы: у Эгіпце, эгіпцянін.

9 Барбарызм нацмен – абрэвіятура ад словазлучэньня “национальное меньшинство”.

10 Правапіс прозьвішчаў, утвораных ад падобных імёнаў на -ей, гл. у артагр. 4 заўв. В.

11 У паэтычных тэкстах дапускаецца напісаньне й пасьля зычных, знакаў прыпынку і ў абсалютным пачатку.

12 Правапіс словаў з прыстаўным і гл. у артагр. 23, 24.

13 Правапіс фарманта контра- гл. у артагр. 26 заўв. В.

14 Пералічаныя складанаскарочаныя словы ўтварыліся на іншамоўнай глебе, і іх рэгулярнае выкарыстаньне не рэкамэндуецца зь меркаваньняў культуры мовы.

15 Пра перадаваньне спалучэньня [й] таксама й зь інш. галоснымі гл. артагр. 72.

16 Пра асваеньне фіналяў у лацінізмах гл. знос. 63.

17 У паэтычных тэкстах дапускаецца захаваньне у пасьля галосных і напісаньне ў пасьля зычных, знакаў прыпынку і ў абсалютным пачатку.

18 Падрабязьней аб правапісе У ў ініцыяльных абрэвіятурах гл. артагр. 91.

19 Складаньне – нехарактэрны для беларускай народнай мовы спосаб словаўтварэньня, і бальшыня складаных словаў успрымаюцца як штучныя, “выдуманыя”. Таму замест іх лепш ужываць тоесныя значэньнем словы, утвораныя іншымі (найперш афіксальнымі) спосабамі, або словазлучэньні, напр.: вёслападобнывеславаты, збожжаўборка – жніво, збожжаўборачны камбайн – збожжавы камбайн, збожжанарыхтоўка – нарыхтоўваньне збожжа, торфаздабыча – здабыча торфу.

Бальшыня такіх словаў мае злучальны галосны:

– пасьля цьвёрдай асновы – не пад націскам а: дабрабы´т, кнігано´ша, парапла´ў; пад націскам о: куро´дым, сыро´ватка, часо´піс (побач з ча´сапіс), Вадо´хрышча;

– пасьля мяккай асновы – е (я): гра´зеляка´рня, жы`цьцесьцьвярджа´льны, пярэ`днепаднябе´нны, со`лекапа´льня, усё̀дазво´ленасьць; агняцьве´т, кулямё́т, саляко´п, свояўла´дны, усяве´д.



20 Складаныя словы, першая частка якіх паходзіць ад лічэбніка два (дзьве), афармляюцца ў залежнасьці ад роду ўтваральнага назоўніка: двохдзённы й двухдзённы (ад дзень – м. р.), двохколавы й двухколавы (ад кола – н. р.), дзьвёхасабовы й дзьвюхасабовы (ад асоба – ж. р.). Пры гэтым часткі двох- і двух-, дзьвёх- і дзьвюх- – сэнсава тоесныя.

21 Адрозьніваць ад прыставак аб-, кам-/кан-, аф-, фар- ды інш. (ад лац. ob-, com-/con-, анг. of-, ням. vor-): аблігацыя, камфорт, канфуз, афсайд, афсэт, фарпост.

22 Словы з часткаю радыё- (радыёлякацыя, радыёсувязь, радыёперадача) трэба адрозьніваць ад словаў з часткаю радыя- (ад радыяцыя): радыяактыўны, радыябоязь, радыятэрапія.

23 У слове сьвятло літара я – каранёвая, таму трэба адрозьніваць напісаньні словаў зь першаю часткаю сьвятла- (ад сьвятло) і сьветла- (ад сьветлы): сьвятлаахоўны, сьвятлалюбны, сьвятлаўстойлівы, сьвятлацень; сьветлавалосы, сьветлавокі, сьветла-шэры.

24 У складаных словах часткі -вед, -веда, -ведны сынанімічныя часткам -знавец і -знаўца, -знаўства, -знаўчы.

25 Адпаведнае асабовае імя ўжываецца без прыстаўнога: Мсьціслаў.

26 У назоўніках рот, роў галосны о ня беглы: з рота, у рове, раты, равы.

27 Узьнікненьне ўстаўнога галоснага ў спалучэньнях tr, dr – зьява не ўнікальная; яна ўласьцівая, прыкладам, лацінскай мове: арбітар – арбітра (arbiter – arbitri), міністар, міністэрскі, міністэрства міністрант (minister – ministrantis).

Некаторыя этымалягічна тоесныя пазычаньні, у залежнасьці ад шляху й часу засваеньня, замацаваліся ў розных формах з розным статусам галоснага паміж т/д і р, прыкладам, лацінізм magister і бальшыня вытворныя (у т. л. германізмы) замацаваліся зь беглым а: магістармагістрат; бур(га)містар, вахмістар, ротмістар бур(га)містра, вахмістра, ротмістра; але вытворны ад magister англіцызм – зь неўстаўным э: містэр (mister) – містэра.



28 Падобнае назіраецца ў даўно асвоеным імені Зьмíцер і Зьмíтра, Зьмітро´, пры зьмене слова: пра Зьмітра´. (Ня блытаць устаўнога е зь неўстаўным, які пры зьмене слова не зьнікае: колерколеру. Таксама варта мець на ўвазе, што галосны э ў фіналі не бывае ўстаўным і пры зьмене слова не зьнікае: грэйдэргрэйдэра).

29 Такім чынам фармант контра набывае першасны, лацінскі, выгляд – contra ‘cупраць, проці’.

30 Русізмы-абрэвіятуры рэкамэндуецца раскрываць: аблпрафабласная рада прафэсійнага зьвязу (прафзьвязу).

31 Пры перадаваньні спалучэньня “зычны + в + зычны” ў англіцызмах рэалізоўваецца прынцып трансьлітарацыі.

32 Памякчэньне н перад наступнымі мяккімі, незалежна ад вымаўленьня, на пісьме не паказваецца: дранцьвець, фанцік, у сэнсе, Францішак.

33 Ад рэдкаўжывальных тапонімаў іншамоўнага паходжаньня ўтвараць прыметнікі не рэкамэндуецца.

34 Гэтаксама ўтвараюцца прыметнікі ад назоўнікаў на -тс: Масачусэтсмасачусэцкі.

35 Уласнабеларускія назовы паселішчаў на -ск, -цак гістарычнага гледзішча ёсьць субстантываванымі кароткімі формамі прыметніка: места Менскае (поўн. ф.) – горад Менск (каротк. ф.), места Полацкае (поўн. ф.) – горад Полацак (каротк. ф.).

36 З гістарычнага гледзішча прыметнік пэрсыдзкі ўтвораны ад назову Пэрсыда.

37 У беларускай мове суфіксы -чык і -шчык для называньня асобаў паводле прафэсіі ды роду заняткаў або для называньня прыладаў – нетрадыцыйныя. Як правіла, існуюць словы, утвораныя пры дапамозе іншых, больш уласьцівых беларускай мове суфіксаў: -нік/-ніц-(а): аўтаадказьнік, возьнік, выведнік, перакладніца, кампутарнік, прыбіральніца, спавяшчальнік (= дакладчык), тэлевізійнік; -овец: пікетовец; -ц-(а): замоўца ды інш.

38 Ад асноваў на групу зычных прыметнікі могуць утварацца з дапамогаю суфікса -ов- (-ав-): аванпоставанпоставы, балястбаляставы, камандакамандавы, кантраст кантраставы, пратэст – пратэставы, транспарттранспартавы.

39 Фармант -ццаць гістарычна паходзіць з слова дзесяць.

40 Прыметнікі ўтвараюцца й з дапамогаю суфікса -ов-/-ёв- (-ав-/-ев-): веснавы й вясновы, вечаровы, дарэформавы, зімовы, сьнегавы, формавы, фірмовы, шашовы (ад шаша); грэбля – грэблевы, зябліва – зяблевы, лісьцёлісьцёвы.

41 Для клясычнай беларускай антрапаніміі імёны па бацьку не характэрныя.

42 Расейскія прозьвішчы, імёны ды імёны па бацьку пішуцца залежна ад ступені асвоенасьці: Аладзьеў, Ананьеў, Арсеньеў, Глазьеў, Лаўрэнцьеў, Цярэнцьеў, Шчапоцьеў або Аладзьдзеў, Ананьнеў, Арсеньнеў, Глазьзеў, Лаўрэнцеў, Цярэнцеў, Шчапоцьцеў, Іван Васільевіч Жахлівы, Алсуф’еў, Аляб’еў, Грыгор’еў, Дзям’ян Бедны, Міхаіл Юр’евіч Лермантаў.

43 Устаўны гук [в], які разьвіваецца ў становішчы паміж прыназоўнікам у і пачатковымі [а], [о], [э], на пісьме не адлюстроўваецца: у аблозе вабло´з’э], у опэрыво´пэры], у этэры вэтэ´ры].

44 Гэтае спалучэньне ў пачатку пазычаньняў надзвычай рэдкае: пераважная бальшыня словаў іншамоўнага паходжаньня, пачатак якіх па-расейску перадаецца празь иа-, ие-, ио-, иу-, ии-, паходзіць ад словаў, што ў мовах-крыніцах пачынаюцца зь [й].

45 Пра ўстаўны в гл. таксама разьдзел 17.

46 У спэцыяльнай літаратуры дапускаецца падаваць пералічаныя тэрміны ў арыгінальнай форме: adagio, arpeggio, capriccio, solfeggio.

47 У разьдзеле разглядаецца правапіс пазычаньняў з грэцкае, германскіх і раманскіх моваў, у якіх няма апазыцыі l паводле цьвёрдасьці–мяккасьці (сярэднеэўрапейскі [l]). Правілы разьдзелу не пашыраюцца на ўласныя назовы паходжаньнем з партугальскае й румынскае (у т. л. малдоўскае) моваў, дзе l можа перадавацца як цьвёрда: Луіш, Бэлу-Арызонці, Карлуш, Раналду, Сан-Паўлу, Сэтубал; Лупан; так і мякка: Лейрыя, Лісабон, Ільляву; Жэбэляну, Караджале, Мілеску.

48 Кампанэнт складаных словаў (ад грэц. πλαστος); ня блытаць з уласнабеларускім пласт.

49 Але апарат радыёла.

50 Ад рас. залп < ням. Salve.

51 Побач з матацыклет.

52 А таксама ў вытворных: пэрлавы, пэрламутар.

53 Але расьліна – радыёля.

54 У францускай мове h не вымаўляецца, таму ў пазычаньнях з францускае мовы не адлюстроўваецца: Анры (Henri), Анарэ (Honorе´), Ль’Апіталь (L’Hopital), Эркюль (Hercules), газэта “Л’Юманітэ” (L’Humanitе´), Віктор Юго/Юґо (Hugo).

55 У літаратурнай беларускай мове выбухны гук [ґ] (і яго мяккі адпаведнік [ґ’]) вымаўляецца ва ўласнабеларускіх словах у каранёвым спалучэньні [зґ], [дзґ], [джґ]: во[зґ]ры, ма[зґ’, ро[зґ’, абры[зґ]лы, бра[зґ]аць, пляву[зґ]аць, вэ[дзґ]аць, [джґ]аць і ў шэрагу пазычаньняў: [ґ]анак, [ґ]арсэт, [ґ]валт, [ґ]зымс, [ґ]онта, [ґ]узік, а[ґ]рэст, [ґ’]ер[ґ’]етаць, цу[ґ]лі, шва[ґ’]ер ды інш. Гэта дало падставу аднавіць у ХХ ст. ужываньне літары ґ, якая выкарыстоўвалася яшчэ ў старабеларускай мове.

Ува ўласных назовах зь неславянскаю лексычнай асновай этымалягічны выбухны [ґ] традыцыйна вымаўляецца па-беларуску як фрыкатыўны [γ]; пры гэтым захаваньне [ґ] у вымаўленьні не кваліфікуецца як парушэньне артаэпічнае нормы: [Г]арыбальдзі й [Ґ]арыбальдзі, [Г]рэнляндыя й [Ґ]рэнляндыя, [Г’]ётэ й [Ґ’]ётэ, [Г’]ібральтар і [Ґ’]ібральтар.



56 Разьдзел датычыць пазычаньняў з моваў, у якіх няма процістаўленьня паводле цьвёрдасьці–мяккасьці або такая апазыцыя ня мае сэнсаадрознага значэньня.

На месцы іншамоўнага і на пачатку слова й пасьля б, п, в, л, м, н, ф ды заднеязычных (г (ґ), к, х) пішацца і: інтарэс, бінарны, візаві, вітамін, гігант, літара, мабільны, міні, нітраты, піраміда, поні, пэні, ралі, рэгбі, фікус, хакі, хірург; Іран, “Бітлз”, Віктар, Гішпанія, Кіплінг/Кіплінґ, Фінчлі. Пасьля зацьвярдзелых (р, ц і шыпячыя ж, ш, дж, ч) пішацца ы – паводле агульнага правіла: брыджы, джын, жырандоля, нацы, папуры, рынг, цырк, чып, шымпанзэ; Вішы, Джыбуці, Жыльбэр, Карачы, Леуццы, Рывіера, Цыцэрон, Фіджы, Шырак.



57 Пасьля зацьвярдзелых, незалежна ад паходжаньня ўтваральнага слова й суфікса/марфэмы, заўсёды пішацца ы – паводле агульнага правіла: вершвершык, гаражгаражык, кадаркадрык, катэджкатэджык, коцкоцык, маршмаршык, ліхтарліхтарык, матрацматрацык, палацпалацык.

58 Побач з камандзер.

59 Побач з мундур.

60 Для беларускае мовы ўтварэньне дзеясловаў пры дапамозе элемэнта  ір- – у адрозьненьне ад расейскае – не характэрнае. Такія дзеясловы маюць месца найперш у тых выпадках, калі ўзьнікае неабходнасьць пазьбегчы аманіміі: буксаваць – буксіраваць, камандавацькамандзіраваць, касаваць – касіраваць, параваць – парыраваць, пасаваць – пасіраваць, катавацца – каціравацца. Пераважная бальшыня дзеясловаў іншамоўнага паходжаньня ўжываецца бяз гэтага фарманта, незалежна ад яго паходжаньня: анэксаваць, балянсаваць, дэградаваць, кансэрваваць, плямбаваць, плянаваць, прэміяваць, рамантаваць, тэлефанаваць, фантазіяваць (параўн. рас. аннексировать, балансировать, деградировать, консервировать, планировать, пломбировать, премировать, ремонтировать, телефонировать, фантазировать).

61 Расейскаму слову-абрэвіятуры “метизы” (металлические изделия) у беларускай мове адпавядае словазлучэньне мэталёвыя вырабы.

62 Зычныя з, с перад спалучэньнем [ій] памякчаюцца таксама й на пачатку ды ў сярэдзіне слова: сіеля, сіеніт, сіеста, сіянізм; Зіеданіс, Зія-уль-Хак, Сіена, Сіетл, Сіён, Сійг/Сійґ, Сіямская затока.

63 Лацінскія (а таксама ўтвораныя на іх узор) уласныя назовы на фіналі  us, -um асвойваюцца ў залежнасьці ад характару папярэдняга гуку:

– пасьля зычнага й спалучэньня “галосны + і” фіналь звычайна адпадае: Аўгуст/Аўґуст (Augustus), Крас (Crassus), Марк (Marcus), Ромул (Romulus), Рэм (Remus); Апулей (Apuleіus), Гай/Ґай (Gaius), Пампэй (Pompeius); але: Тытус (Titus);

– пасьля і або спалучэньня “зычны + v” фіналь застаецца: Авідыюс (Ovidius), Антоніюс (Antonius), Капітоліюм (Capitolium), Карнэліюс (Cornelius), Люцыюс (Lucius), Сэрвіюс (Servius), Юліюс (Julius); Корвус (Corvus);

– пасьля e на месцы фіналі пішацца й: Амадэй (Amadeus), Анэй (Annaeus), Калізэй (Coliseum).



64 Шэраг грэцызмаў засвоіўся паралельна як зь фінальлю -іс-, гэтак і зь іншымі ці бязь іх: аазісааза; апакаліпсіс – апакаліпса; базіс – база; генэзіс – генэза, глётагенэз; катэхізіс – катэхізм; крызіс – крыза; тэзіс – тэза; сынтаксіс – сынтакс.

65 Гэты й падобныя барбарызмы рэкамэндуецца пакідаць у арыгінальным абліччы: modus vivendi, a priori.

66 Адрозьніваць ад словаў на дыя-: дыягназ, дыялёг, дыяспара.

67 Пра перадаваньне спалучэньня “[й] + галосны” гл. таксама артагр. 16.

68 Першыя прыклады ў парах (на е-, я-) сьведчаць пра царкоўнаславянска-расейскае пасярэдніцтва ў пазычваньні, калі царкоўнаславянскае пачатковае е- чыталася як [йэ]. Другія прыклады ў парах (на э-, а-) бліжэйшыя да арыгінальнага старажытнагрэцкага гучаньня.

Таксама ў дзьвюх формах замацаваліся словы з грэцкім коранем haires-гарэза, гарэзьлівы, гарэзьнічаць, гарэтык, гарэзіяерась, ерэтык.



69 Артаграма датычыць пазычаньняў з тых моваў, у якіх падаўжэньне рэалізуецца фанэтычна.

70 Ва ўласных назовах падаўжэньне зычных захоўваецца ў пераважнай бальшыні выпадкаў.

71 Гішпанская літара ñ (eñe) чытаецца прыблізна як [н’н’].

72 Італьянскае спалучэньне gn чытаецца прыблізна як [н’н’].

73 Канцавое спалучэньне -tti з падвойнымі зычнымі перадаецца празь  цьці, як і канцавое спалучэньне -ti – празь -ці (гл. разьдзел 23).

74 Італьянскае спалучэньне zz чытаецца прыблізна як [цц] або [дздз].

75 Італьянскае спалучэньне ccі чытаецца прыблізна як [ч’ч’].

76 Такое асваеньне запабягае скажэньню пры перадаваньні адпаведнага гуку праз грэцкае пасярэдніцтва: абат, рабін.

77 Ня блытаць літары s зь літараю c, якая ў фіналях (перад “нямым” e) абазначае [c]: Брус Ўіліс (Bruce Willis), Джэймз Джойс (Joyce).

78 Гэтае правіла не пашыраецца на словы ненямецкага паходжаньня басэйн, бэйдж, грэйпфрут, рэйд; Дэйвід, Пэйдж, Эйр.

79 Апроч пазычаньняў, літара ф выступае ў выклічніках і гукаперайманьнях: фе, фу, фрр ды інш.

80 У францускай мове існуць два пярэднія агубленыя галосныя гукі: закрыты [ø] і закрыты [œ], аднак характар іх асваньня ў беларускай мове тоесны.

81 Рознае асваеньне этымалягічна тоесных суфіксаў дазваляе разьмежаваць словы з розным значэньнем: кантро´лер (прылада, анг. controller) – кантралё́р (асоба, фр. controleur), ма´ркер ‘пісьмовая прылада’ (анг. marker) – маркё́р ‘більярдавы служка’ (фр. marqueur), парлямэнтэ´р ‘асоба, якая вядзе перамовы’ (фр. parlementaire) – парлямэнта´р ‘дэпутат парлямэнту’ (ням. Parlamentarier), пражэ´ктар (прылада, анг. projector) – пражэктэ´р (асоба, фр. proje(c)teur).

Якасьць этымалягічных [о], [э] у суфіксах на (анг. -er, фр. -aire) пад націскам захоўваецца: баксэ´р (boxer), валянтэ´р (volontaire), дактрынэ´р (doctrinaire), драмадэ´р (dromadaire), легіянэ´р (legionnaire), мільянэ´р (millionnaire), мушкетэ´р (mousquetaire), нэсэсэ´р (necessaire), партнэ´р (partner, partenaire), рэпартэ´р (reporter), салітэ´р (solitaire), фунікуле´р (funiculaire).



82 Паводле гэтае словаўтваральнае мадэлі ўтвораны кірысар (ад старабел. кірыс; фр. cuirasier; рас. кирасир).

83 У выпадках з заходнеэўрапейскімі мовамі напісаньне такіх словаў праз у часта азначае вяртаньне спрадвечнае лацінскае формы: дукер (ням. Düker ад лац. ducere), кампутар (анг. computer ад лац. computare), дыстрыбутар (анг. distributor = лац. distributor), авантура, мініятура, натурморт, фрытур (фр. -ture ад лац. -tura) – на ўзор: арматура, літаратура, натура. Пры гэтым, па-першае, захоўваецца блізкая да арыгіналу якасьць папярэдняга зычнага; па-другое, захоўваецца паралелізм кірылічнага й лацінкавага напісаньня.

84 У разьдзеле не разглядаецца шэраг даўніх англіцызмаў, якія прыйшлі ў беларускую мову пры пасярэдніцтве трэціх моваў і аформіліся насуперак асноўным прынцыпам асваеньня.

85 Таксама э пішацца ў вытворных англіцызмах: бізнэсмэн, бушмэн, кангрэсмэн, рэкардсмэн, спартсмэн.

86 Лацінская прыстаўка re- ў складзе англіцызмаў захоўвае сваё арыгінальнае аблічча – рэ-.

87 Словы кекс, трэнэр ды некаторыя інш. замацаваліся без чаканага й.

88 Аднак пры скарачэньні імёнаў да ініцыялаў пачатковыя дыграфы Дж-, Дз- перадаюцца цалкам: Джордж – Дж. Буш, Дзіна – Дз. Шымук, пры гэтым мяккасьць [дз’] на пісьме не адлюстроўваецца: Дзьмітры – Дз. Даўгяла.

i Вільня, 1918 (адначасова й лацінкаю: B. Taraškiewič. Biełaruskaja hramatyka dla škoł); апошняе прыжыцьцёвае выданьне, 5-е: Вільня, 1929; рэпрынты: Мінск, 1991; Нью-Ёрк, 1992; наступныя выданьні (у т. л. пад іншымі назовамі): Менск, 1941; Менск, 1943; Розэнгайм, 1950.
1   ...   14   15   16   17   18   19   20   21   22


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка