Набывайце папяровую вэрсію на вэб-сайце




старонка10/22
Дата канвертавання14.03.2016
Памер1.61 Mb.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   22

Разьдзел 12.ПРАВАПІС КАРАНЁВЫХ ЗД, СТ, ЗГ, СК


  1. Спалучэньні зд, ст, зг, ск на канцы кораня чаргуюцца зь мяккімі сьвісьцячымі або з шыпячымі, што адлюстроўваецца на пісьме:

  • [зд || з’дз’ || ждж]: борздыбарзьдзіцьбаржджэй; язда, зьезд, поезд (вясельны) – езьдзіцьежджу, паяжджанін (удзельнік поезду);

  • [ст || с’ц’ || шч]: бэстыябэсьціцьразбэшчаны; весткавясьціцьвяшчун; густыгусьцецьгушчар; зьместзьмясьціцьзьмешчаны; косткакасьцістыкашчавы; пастапа´сьціцьпа´шчу; помста – помсьціць – помшчу; постпасьці´цьпашчу´; пястун – песьціць – пяшчoта;

  • [зґ || ждж]: мязгамяжджыць; бразгатбражджэць;

  • [ск || с’ц’ || шч]: бліск – блішчэць і блішчаць; вісквішчэць і вішчаць; воск – вашчына; выпусквыпусьціцьвыпушчаць (побач з выпускаць); луска – лушчыць; трэск – трашчэць і трашчаць, у т. л. пры зьнікненьні беглага галоснага: пясокпясковы – пяшчынка.

Разьдзел 13.ПРАВАПІС НЕПРЫСТАЎКАВЫХ ЗЫЧНЫХ ПЕРАД Ч


  1. Каранёвыя зычныя (у т. л. д, т, ж, з, с, на месцы якіх вымаўляюцца іншыя зычныя) перад суфіксальным ч пішуцца нязьменна: брат – братчык (сябра брацтва), гародгарoдчык, груз – грузчык37, данос – даносчык, допіс – дапісчык, матка – матчын, муж – мужчына, перапісаць перапісчык, падпісацца падпісчык, спадкаемца – спадчына, сусед – суседчын, сьведка – сьведчыць; Мётча, Радча, Седча, Калодчына, Лідчына, Наваградчына, Балотчыцы, Ёдчыцы, Матчыцы. Але: маладымалайчына (як і малойца), нябога – нябожчык.

  2. Зычныя ў суфіксах -ск-, -цк- перад суфіксам -ін-/-ын-(а) пераходзяць у шыпячыя, што перадаецца на пісьме:

  • -скі – -шчына: бацькоўскі – бацькаўшчына, беларускі – беларушчына, вугорскі – Вугоршчына, залескі (ад Залесьсе) – Залешчына, менскі – Меншчына, татарскітатаршчына;

  • -цкі – -ччына: азіяцкіазіяччына, антысавецкі – антысавеччына, казацкі – казаччына, клецкі – Клеччына, нямецкі – Нямеччына, пoлацкі – Пoлаччына, славацкі – Славаччына, слуцкі – Случчына, турэцкі – Турэччына, рэкруцкі – рэкруччына, салдацкі – салдаччына, сьвецкі – старасьвеччына.

Разьдзел 14.ПРАВАПІС ЗЫЧНЫХ НА КАНЦЫ АСНОВАЎ НАЗOЎНІКАЎ ПЕРАД Ц


  1. На канцы асноваў назоўнікаў зычныя перад ц захoўваюцца на пісьме: дачцэ, суседцы, галяндцы, кувэйтцы, нарвэжцы, на лавачцы, на нітцы, па дарожцы, у загадцы. У такой пазыцыі аднаўляецца зыходная форма зычнага: хвасьцец хвастцы (ад хвост), чы´стка – у чы´стцы, чысьце´ц – у чыстцы´ (ад чысты); але: айцец – айцы.
1   ...   6   7   8   9   10   11   12   13   ...   22


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка