На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход Ідзі, аграблены, закованы народ!




Дата канвертавання18.06.2016
Памер6.73 Kb.
Янка Купала

НА СХОД!


На сход, на ўсенародны, грозны, бурны сход Ідзі, аграблены, закованы народ!

Як роўны йдзі жыхар між роўных жыхароў, Аддай на суд свае ўсе крыўды, слёзы, кроў.

Аб вечным катаванні, здзеку далажы I пакажы на курганы і на крыжы.

I аб раскопаных магілах не забудзь,

Дзе груганы тваіх там продкаў косці рвуць.

Як гналі пот з цябе паны і каралі, Як гналі проч цары з радзімае зямлі.

Як крываўляць раскаваныя рабы,

Як ты ўпадаеш з непасільнай барацьбы.

Як Бацькаўшчьну тваю рэжуць на кускі. Як гібнеш з дзецьмі ты ад катняе рукі —

Аддаці ўсё на суд, на ўсенародны сход Ідзі, аграблены, закованы народ!



1918


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка