Н- ад назоўнікаў з асновай на -н: раён – раё




Дата канвертавання01.05.2016
Памер29.88 Kb.
§ 17. Правапіс суфіксаў прыметнікаў
З двума н пішуцца:

  1. прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфікса -н- ад назоўнікаў з асновай на -н: раён – раённы, дзень – дзённы, восень – асенні;

  2. прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на -мя: імя – іменны, племя – племянны (але: полымя – палымяны);

  3. прыметнікі з суфіксамі -енн-, -энн: вогненны, страшэнны.

Прыметнікі, утвораныя з дапамогай суфіксаў -ан- (-ян-), -ін- (-ын-), пішуцца з адным н: люстраны, саламяны, арліны, грачыны.


Мяккі знак пішацца перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў з асновай на -нь і ад слова восень; пры ўтварэнні ад іншых назоўнікаў на ь мяккі знак не пішацца: ліпеньскі, чэрвеньскі, восеньскі, студзеньскі; конскі, разанскі, любанскі. Выключэнне складаюць кітайскія назвы: пнампеньскі, цянь-цзіньскі, чаньчуньскі, цянь-шаньскі.
У прыметніках, утвораных ад назоўнікаў з дапамогай суфікса -ск-, зычныя асноў ц, т, ч, к, (усе яны сустракаюцца ў слове цётачка) у спалучэнні з суфіксальным с даюць у вымаўленні і напісанні ц: брацкі (брат+ск+і), выдавецкі (выдавец+ск+і), ткацкі (ткач+ск+і), настаўніцкі (настаўнік+ск+і).
Каранёвае д у спалучэнні з суфіксальным с вымаўляецца як ц, але на пісьме літара д перад суфіксам -ск- захоўваецца: горад – гарадскі, завод – заводскі.
У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса -ск- ад назоўнікаў з асновай на с, ш, пішацца адна літара с: беларускі (беларус+ск+і), таварыскі (таварыш+ск+і).
У прыметнкіках, утвораных ад геаграфічных назваў і назваў нацыянальнасцей і народнасцей з асновай на г, к, х, з, ж, ш, перад суфіксам

-ск- гэтыя зычныя захоўваюцца: Гамбург – гамбургскі, узбек – узбекскі, казах – казахскі, Каўказ – каўказскі, Варонеж – варонежскі, Добруш – добрушскі (але: славацкі, калмыцкі, турэцкі, чэх – чэшскі, Рыга – рыжскі і інш.).
Практыкаванне 74. Пры спісванні ўстаўце прапушчаныя літары. Абазначце суфіксы прыметнкаў.
Жураўлі..ы крык, бяссо..ыя ночы, драўля..ая лыжка, палымя..ая прамова, насце..ы гадзіннік, пясча..ы бераг, лімо..ы сок, страшэ..ы выбух, пчалі..ы мёд, вае..ае становішча, паветра..ы шар.
Практыкаванне 75. Ад назоўнікаў пры дапамозе суфікса -ск- утварыце адносныя прыметнікі, вусна растлумачце іх правапіс. З пяццю прыметнікамі (на выбар) складзіце сказы і вызначце ў іх склон усіх скланяльных слоў.
І. Кубань, Докшыцы, Чашнікі, Данбас, Егіпет, Каўказ, Каўнас, эскімос, Арэса, флот, Парнас, Закаўказзе, Таганрог, казах, Волга, Чаркасы, Туніс, Гарынь, мастак, Цюмень, Калінкавічы, Радунь, Іртыш, гігант, дысідэнт, Івянец, юнак, шавец, Геленджык, таджык, Есентукі, Прага, Варонеж, Смаргонь, Пухавічы, Давыд-Гарадок, печанег, дэпутат.

ІІ. Іпуць, Лань, Чавусы, стралец, Эльбрус, матрос, Прусія, індус, дацэнт, Любань, салдат, калмык, чэх, Рыга, Нясвіж, Кузбас, Гасконь, Гарадок, ткач, батрак, Булонь, Жыткавічы, Тамань, вараг, прэзідэнт, бурлаг, каракалпак, Ірак, Лейпцыг, Хатынь, Баранавічы, лабарант, Балхаш, Чыкага, асістэнт, Бялград, басмач, альпініст.


* Практыкаванне 76. Знайдзіце словазлучэнні, у якіх няправільна ўтвораны прыналежныя прыметнікі або дапушчаны памылкі ў напісанні суфіксаў прыметнікаў.



      1. матчыны рукі;

      2. Петрусёў бацька;

      3. Надзеў муж;

      4. Антонавы сыны;

      5. Алесеў баян;

      6. дочана кніга;

      7. Сцёпкіна паліто;

      8. буслава гняздо;

      9. Алёшыва жыццё;

      10. ластаўчына гняздо.


* Практыкаванне 77. Знайдзіце прыметнікі, у якіх дапушчаны арфаграфічныя памылкі.


  1. беларускі;

  1. салдацкі;

  1. кантрастны;

  1. турэцкі;

  1. радасны;

  1. казахскі;

  1. сусецкі;

  1. таджыцкі;

  1. нясвішскі;

  1. славацкі;

  1. мастацкі;

  1. шматместны;

  1. гарацкі;

  1. французскі;

  1. брэстцкі;

  1. паляшукскі.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка