Мятліцкі Мікола плошча перамогі




Дата канвертавання29.06.2016
Памер7.48 Kb.
Мятліцкі Мікола
ПЛОШЧА ПЕРАМОГІ
Да агню твайго Вечнага —

Мужнага сэрца маёй зямлі —

3 ройнага Шляху Млечнага

Тыя збочваюць,

Што ў вечнасць пайшлі.

Горадам ходзяць —

Памяццю курных дарог —

Ратнікі, сцяганосцы і трубачы.

Блізка-блізка

шорганне ног

Чую ўначы. I калі

выхапіць золак

плошчу з паўзмроку,

Падпаліць зару ад яе агню,

Чую, як аддаляюцца крокі —

у цішыню, у вышыню.

I тады

горад абуджаецца дрэмны,



Тупае гулка па бруку вуліц, мастоў.

I вогнікаў-кветак

на плошчу прыносіць бярэмак

Яго маладая,

як світанне само,

Любоў.







База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка