Мядзведская, дацэнт, Н. А маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса




Дата канвертавання01.05.2016
Памер32.49 Kb.
В.М. Мядзведская, дацэнт,

Н.А Маташук (Вавренчук), студэнтка 3-га курса.

БДПІ імя А.С. Пушкіна.

Вось ужо два гады настаўнікі малодшых класаў агульна-адукацыйных школ Беларусі маюць магчымасць выкладаць матэматыку па новых праграмах і вучэбных дапаможніках, аўтарамі якіх з'яўляюцца М.I. Касабуцкі, А. Т. Катасонава. А.А. Столяр, Т.М. Чабатарэўская. Але, як паказваюць асобныя назіранні за ўрокамі ў І – ІІ класах ў апытанні настаўнікаў школ Брэсцкай вобласці некаторыя педагогі выкарыстоўваюць матэрыял новых падручнікаў выбарачна, а іншыя наогул адмаўляюцца працаваць па іх і аддаюць перавагу традыцыйнай методыцы. Таму хацелася б выказаць некаторыя аргументы ў падтрымку новай праграмы і новых падручнікаў.

Адметнай рысай гэтай праграмы з'яўляецца прамая, непасрэдная сувязь навучання з псіхалогіяй, што выяўляецца як ва ўліку ўзроставых асаблівасцей вучняў, так і ў арыентацыі іх на фарміраванне і развіццё лагічнага мыслення. У навучальнай дзейнасці ўтвараецца зона бліжэйшага развіцця дзіцяці. Імкненне да развіваючага эфекту навучання робіць неабходным арыентацыю яго менавіта на зону бліжэйшага развіцця. Іншымі словамі гутарка ў дадзеным выпадку ідзе пра навучанне на дастатковым узроўні складанасці, які адмыслова забяспечваецца ў новых падручніках. Варта таксама падкрэсліць дыферэнцыяцыю навучання, якую прадугледжваюць аўтары ўключэннем заданняў павышанай складанасці (заданні, вызначаныя зорачкай).

Асноўная мэта новай праграмы — развіцця вучняў праз матэматыку. Асаблівая ўвага ўдзяляецца фарміраванню самага галоўнага пазнавальнага працэсу - мыслення, да агульных аперацый якога адносяцца аналіз, сінтэз, абагульненне, параўнанне, абстрагаванне, канкрэтызацыя і г.д. Раскрыццё гэтых аперацый ажыццяўляецца ў наступных напрамках.

1. Фарміраванне ўмення вылучаць уласцівасці прадмета, якое рэалізуецца з дапамогай практыкаванняў з 24 геаметрычнымі фігурамі (вылучэнне колеру, памеру, формы і г.д.). У іх трэба абапірацца на галоўны механізм працэсу мыслення. — аналіз праз сінтэз, таму што вылучэнне ўласцівасцей прадмета (аналіз) ідзе праз суадносіны дадзенага аб'екта з іншымі (сінтэз).

2. Развіццё ўмення вылучаць агульныя і адметныя прыметы прадмета, што ажыццяўляецца з дапамогай розных заданняў (напрыклад, дадаць неабходныя элементы ў пустыя клеткі квадратаў, класіфікаваць геаметрычныя фігуры па адной, дзвюх або трох прыметах у гульнях з абручамі і інш.). Пры гэтым выкарыстоўваюцца такія аперацыі мыслення, як аналіз, сінтэз, параўнанне, абагульненне, класіфікацыя.

3. Развіццё ўмення вылучаць істотныя і неістотныя прыметы (напрыклад, гульні з абручамі, «Чароўныя квадраты» і інш.).

4. Выкарыстанне творчых заданняў:



5. Работа над лагічнымі аперацыямі кан'юнкцыі, дыз'юнкцыі, адмаўлення і выкарыстанне слоў-звязак «і», «ці», «не» (напрыклад, гульні з абручамі, «Фабрыка» і інш.). Дзеці вучацца правільна будаваць матэматычные сказы і ўжываць іх у мове.

6. Развіццё культуры матэматычнай мовы, бо слова з'яўляецца і базай, і сродкам, і вынікам працэсу мыслення. Гэта выконваецца з дапамогай:



  • заданняў, якія маюць прыклады разважанняў (мадэліраванне ў час тлумачэння, схемы сінтэтычнага і аналітычнага разбору задач і г. д.);

  • заданняў на працяг пачатых выказванняў, складанне іх па аналогіі, выбар правільнага з серыі выказванняў і інш.

7. Выкарыстанне элементаў камбінаторыкі (напрыклад, гульня «Цудоўны мяшэчак») і падрыхтоўка да ўспрымання ідэі інфарматыкі (напрыклад, «Вылічальная машына», гульні з Робатам і інш.).

Вось далёка не ўвесь пералік выкарыстаных аўтарамі эфектыўных сродкаў фарміравання мыслення.



Хацелася б звярнуць увагу і на наступнае. Адной з рухаючых сіл развіцця дзіцячага мыслення з'яўляецца інтарэс. Менавіта для яго фарміравання і падтрымкі навучанне матэматыцы на пачатковым этапе будуецца праз гульню. На старонках падручнікаў дзеці сустрэнуць любімых герояў казак. Акрамя таго, аўтары выкарыстоўваюць нетрадыцыйныя формы запісу прыкладаў (у выглядзе ланцужкоў, якія складаюцца з розных элементаў, табліц і інш.), прапануюць навучальныя гульні, якія вызначаюцца варыятыўнасцю заданняў. Выкарыстанне заданняў творчага характару таксама станоўча ўплывае на ўзнікненне цікавасці дзяцей да навучання.

Вызначаныя перавагі праграмы выкладання матэматыкі па новых падручніках і шырокае выкарыстанне іх у школьнай практыцы садзейнічаюць удасканальванню агульнай сістэмы навучання.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка