Музычная гасцёўня “Натхненне” “Полька беларуская”




Дата канвертавання03.07.2016
Памер36.75 Kb.
Музычная гасцёўня

Натхненне”


Полька беларуская”

Аўтар распрацоўкі

Міхаловіч Л.С.

Ліда

2006

Эх, замнога тут гамоняць!

Забываюць пра гармонік.

Гавару перад усімі:

Я пакуль незамянімы

Без мяне ж хто і дзе

Полечку паскача!

Полечка, полечка-трасуха,

Не чужая – нашая,

Абдымуха, паскакуха –

Лепшае нямашака!

У музычны быт беларускага народа полька ўвайшла арганічна, паколькі і па харэаграфічнаму і па музычнаму яна блізкая да такіх старажытных нацыянальных танцаў, як “Лявоніха”, “Мікіта”, “Мяцеліца”, “Таўкачыкі” і іншыя.У беларускай танцавальнай культуры польцы належыць вядучае месца, і цяжка знайсці такую веску, сяло, дзе б не танцавалі польку.

Полька як від народнай творчасці ўзнікла ў глыбокай стажытнасці і на шляху свойго развіцця пастаянна ускладнялася і ўзбагачалася новым зместам, які адпавядаў зменам у жыццьі людзей.

Вякамі беларускі народ з яго невычарпальный фантазіяй стварыў мноства яркіх, самабытных, змястоўных і разнастайных па форме народных танцаў. Многія з іх маюць шматвекавую гісторыю, усталяваныя традыцыі, кроўна звязаныя з жіццем і светаадчуваннем беларусаў.

Па абрадавых, гульнявых працоўных і каляндарна-святочных танцах мы можам меркаваць аб жіцці людзей, у польках адлюстроўваюцца розныя бакі іх побыту, адносін да працы, да з’яў прыроды, у іх ярка ўвасоблены характар і вобраз народа. Кожны народ у танцавальнай творчасці па свойму выяўляе свае тыповыя рысы і асаблівасці, настрой, адносіны да жыццевых з’яў.
Вялікі рускі пісьменнік М. Гогаль быў, як вядома, вялікім знаўцам народных звычаяў, народнага мастацтва. Яго вобразныя характарыстыкі тонка вызначаюць сваеасаблівасць танцаў ррозных народаў. Ен гаварыў: “Паглядзіце, народныя танцы ёсць у розных кутках свету: іспанец танцуе не так, як швейцарац, шатландзец – не так, як немец, беларус – не так, як француз, як азіят.

Нават у правінцыях адной і той жа дзяржавы мяняеццы танец. Паўночны беларус танцуе не так як паўдневы.

Адкуль жа нарадзілася такая разнастайнасць полек? … Яна нарадзілася з характару народа, яго жыцця і спосабу заняткаў.

Полькі страваліся на працягу стагоддзяў народ на працягу стагоддзяў, народ пакідаў уіх толькі самае каштоўнае, бясконца ўдасканальваў і даводзіў да закончанай формы.

Народ беларускі з’яўляецца адначасова і творцам, і захавальнікам усяго каштоўнага і дасканалага. З пакалення ў пакаленне перадаваліся формы народных полек і манера іх выканання, і чым ярчэй была іх нацыянальная афорбоўка, тым даўжэй захоўвалі яны свой першапачатковы воблік.

Нягледзячы на тое, што полька старажытны чэшскі танец, яна аказалася блізкай да беларускага фальклору і ў наш час з’яуляецца адным з папулярных танцаў беларускага народа.

Полькі аказалі вялікі ўплыў на развіцце народна-танцавальнага мастацтва і, арганічна ўвайшоўшы ў народны быт беларусаў, трансфармаваліся ў нацыянальным духу, набылі своеасаблівую афарбоўку, увайшлі глыбокімі каранямі ў народную беларускую культуру.

У чым жа прывабная сіла беларускай народнай полькі? Перш за ўсе ў тым, што яна выяўляе характар, душу народа. Полька набыла лакальныя стылявыя асаблівасці. У розных абласцях і раёнах Беларусі бытуюць мясцовыя варыянты, якія адрозніваюцца манерай і тэхнікай выканання. Адкак усюды нязменна захоўваюцца такія агульныя характэрныя рысы, як легкасць, жыццярадаснасць, зладжанасць выканання і весялосць.

На вечарах, гуляннях, ігрышчах, сямейных і каляндарных святах народ па-заліхвацку з захапленнем вытанцоўвае і спявае беларускую польку. Вяселая, з запалам, полька сама па сабе аб’ядноўвае выканаўцаў, адорвае радасцю зносін, асабістым дачыненнем да творчасці. Польку любяць усе за рытмічную яркасць і тэмпераментнасць, а таксама за тое, што выконваючы яе, нельга заставацца раўнадушным. У наш час існуе даволі багата апрацовак беларускіх народных полек як мініацюр, якія дазваляюць нам ўсім зачаравацца гукамі беларускай музыкі. Вы чулі такія замалеўкі у выкананні Лотыш Ані і Голубява Аляксандра, зараз паслухаем прыпеўка да танца “Антон Маладзенькі”. Боль беларускіх полек гучалі з вяселымі, жартоўнымі словамі, якія дапамагалі абыгрць танец:

Антон Маладзенькі

Піў мёд саладзенькі.

Антоніха прыбягала

Свайму муже памагала.

Прыпеўкі да танцаў, некалькі народных мелодый, аб’ядноўваюцца ў адзіную форму апрацовак, якая называецца “парафраз”. У выкананні Сямко Арцема прогучцыць прафраз “А калі ж ты, памрэш, мілы мой дзядок?”

У сярэду, бабка,

У сярэду, любка,

У сярэду, ты мая, сізая галубка!

Новы век, новыя творы, новыя выканаўцы… Але полька застаецца…

“Толькі зойдзе ў хату госць –

Будзе ўзнята чарка.

Ёсць гармонік, бубен ёсць –

Чым не гаспадарка!

І ад печы, ад сяней

Колькі маем духу,

Мы заскачам як раней

Полечку-трасуху!

Полечка, полечка-трасуха,

Не чужая – нашая,

Абдымуха, паскакуха –

Лепшае нямашака!

Для цябе штаны малыя

І спадніца вузкая

Паміж Польшчай і Расіяй –

Полька беларуская



Між Літвой і Украінай –

Полька беларуская!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка