Мультымедыа ўрок-падарожжа, прысвечаны 125-годдзю К. М. Міцкевіча “Шляхам




Дата канвертавання17.03.2016
Памер99.33 Kb.


Мультымедыа - ўрок-падарожжа,

прысвечаны 125-годдзю

К.М. Міцкевіча
Шляхам

Якуба Коласа”
з выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій

Аўтары распрацоўкі:
настаўнік беларускай мовы і

літаратуры

вышэйшай катэгорыі

Буцько Ала Васільеўна
настаўнік інфарматыкі

вышэйшай катэгорыі

Раманчук Лідзія Анатольеўна


2007 г.
Слайд 1

Мультымедыа - ўрок-падарожжа,

прысвечаны 125-годдзю К.М. Міцкевіча
Шляхам Якуба Коласа”
З выкарыстаннем камп’ютэрных тэхналогій
Абсталяванне ўрока:


  • праектар;

  • камп’ютэр;

  • мультымедыйная прэзентацыя;

  • відэафільм “Шляхам Коласа”

  • выстава кніг;

  • 2 карціны вучаніцы;

  • лісты для рэфлексіі;

  • жоўтыя лісточкі паперы;

  • праграма містэрыі “Сымон-музыка”


Слайд 2

Задачы ўрока:


  • здзейсніць завочнае падарожжа па мясцінах, звязаных з жыццём і творчай дзейнасцю Я.Коласа;

  • правесці ўрок з прымяненнем камп’ютэрных тэхналогій;

  • выказаць павагу і ўдзячнасць класіку беларускай літаратуры.


Слайд 3

Эпіграф:
Жыта хвалюецца, сэрца на ўздыме,

Сэрца чакала такога даўно.

Слаўлю таго, хто абраў сваім імем

Колас, напоўнены спелым зярном.

Два каласы, дзве праўдзівыя песні

Побач ідуць, нібы сонца ў свет.

Колькі вы радасці людзям прынеслі,

Колас жытнёвы і Колас-паэт!

Р.Тармола
На працягу ўсяго ўрока паказваюцца слайды (настаўнік інфарматыкі).

Настаўнік:

Сёння на ўроку будзем працаваць у 4 групах:

  1. даследчыкі;

  2. тэарэтыкі;

  3. творцы;

  4. бібліятэкары.


Слайд 4

Этапы ўрока:


  • Маленства і юнацтва

  • Настаўніцкая семінарыя

  • Першыя паэтычныя спробы

  • Усімі сіламі, усім сэрцам служыць працоўнаму народу”


Слайд 5

Схема-карта “Стаўбцоўскія мясціны”

(настаўнік беларускай літаратуры расказвае пра маленства і юнацтва

К.М. Міцкевіча)
Слайд 6

Прагляд відэафільма “Шляхам Коласа”, які расказвае пра мясціны, звязаныя з жыццёвым і творчым шляхам пісьменніка.
Слайд 7

Захавальніца музея-запаведніка Соф’я Іосіфаўна Міцкевіч – пляменніца вялікага беларускага пісьменніка

(настаўнік беларускай літаратуры распавядае пра пляменніцу Я.Коласа).
Слайд 8, 9

Вандроўка па мясцінах Я.Коласа (вучні нагадваюць аб экскурсіі)

(Фота)
Слайд 10

Маленства і юнацтва. Любімы занятак Кастуся – чытанне.
Вучаніца: Рана абудзілася ў Кастуся Міцкевіча цікавасць да кнігі. Вучыцца чытаць ён прабаваў сам, для чаго карыстаўся такім спосабам: некаторыя літары чамусьці рабілі на будучага паэта большае ўражанне. Таму ён пытаўся ў таго, хто мог чытаць, як называецца тая ці іншая літара, і стараўся запомніць яе назву. Любімым заняткам для хлопчыка стала чытанне.
Слайд 11

З дзядзькам на рыбу. Карціна П. Раманоўскага
Вучань: “Дзядзька Антось – малодшы бацькаў брат, – успамінаў Я.Колас у аўтабіяграфіі. – Ён ведаў многа розных апавяданняў, казак і ўмеў цікава іх расказваць; ведаў многа песень; вельмі любіў дзяцей, умеў з імі ладзіць і добра разумеў дзіцячую псіхалогію.”

Слайд 12

Дзядзька Антось з дзецьмі. Карціна А. Малішэўскага
Вучань: Дзядзька Антось займаўся з дзецьмі лоўляй рыбы, збіраннем ягад і грыбоў, працаваў з імі каля дому, на полі і на лузе. Усё гэта надавала багаты змест дзіцячаму жыццю.

Слайд 13

«Дарэктар» Іван Васільевіч Міцкевіч. 1907 г.
Вучаніца: Першая навука вялася дома. Кастусь і два яго старэйшыя браты Алесь і Уладзік вучыліся дома дзве зімы ў аднаго “дарэктара" – вясковага хлопчыка, скончыўшага пачатковую школу, якога бацька наняў за тры рублі на зіму.

У дзве нядзелі па пакровах

Прывезлі Яську ў лапцях новых…

А сам дарэктар, з вузел ростам,

Ў сваім уборы бедным, простым,

У зрэбных портках і кашулі

Стаяў, як бы яго прыгнулі.

Так пісаў Я.Колас у паэме “Новая зямля”.



Слайд 14

Вучаніца: Асабліва падабаліся Кастусю байкі Крылова. Зборнік твораў гэтага выдатнага байкапісца падарыў яму дзядзька Антось. “Крылоў доўгія часы быў маім богам, – так гаворыць паэт. – Поўны зборнік яго баек я вывучыў ледзь не на памяць.”

Разам з Крыловым прыйшлі і кнігі Пушкіна. Неўміручыя вобразы пушкінскай паэзіі пакінулі ў душы глыбокі след. У пастушковай торбачцы Кастуся ляжаў невялікі, даволі заношаны томік пушкінскай паэзіі. Ён мог прачытаць ад пачатку да канца “Палтаву”, “Браты-разбойнікі”, “Цыганы” і шмат лірычных вершаў. Яшчэ ў пачатковай школе трапіліся хлопцу вершы Янкі Лучыны. Гэтыя вершы ён вывучыў на памяць і любіў дэкламаваць.


Слайд 15

(настаўнік беларускай літаратуры вядзе гутарку з вучнямі пра будынак школы, дзе вучыўся будучы пісьменнік.)
Слайд 16
Вучань: Пісаць вершы Кастусь пачаў у 12-гадовым узросце, спачатку на рускай мове. Першым творам была байка “Лісіца і варона”. Але гэтая байка была бязлітасна высмеяна яго братам, пасля чаго Кастусь стаў скрытым паэтам.

І ўсё ж адзін верш “Вясна” ён захацеў прачытаць бацьку. Бацька пацалаваў сына і даў рубель гасцінца. Так ад бацькі Кастусь атрымаў свой першы літаратурны ганарар.


Слайды 17-19



Вучаніца: Два гады Я.Колас самастойна рыхтаваўся да экзаменаў і нарэшце ў 1898 годзе пераступіў парог Нясвіжскай настаўніцкай семінарыі. У семінарыі Я.Колас цікавіўся палітыкай, выступаў на літаратурных вечарах з чытаннем сваіх вершаў, жартоўных апавяданняў і меў надзвычайны поспех сярод таварышаў, настаўнікаў і ўсёй гарадской публікі.

Настаўнік Нясвіжскай семінарыі Ф.А. Кудрынскі заўважыў і падтрымаў талент юнака Міцкевіча. Калі Я.Колас паказаў свой першы верш выдатнаму педагогу, ён пахваліў яго і сказаў: “Вось дзе ваша сапраўднае прызванне”.

Шмат часу семінарыст аддаваў чытанню кніг. Тут ён грунтоўна пазнаёміўся з творамі класікаў рускай і замежнай літаратуры: Пушкіна, Лермантава, Гогаля, Някрасава, Тургенева, Талстога.
Слайды 20-21

Вучаніца: Закончыўшы ў 1902 годзе настаўніцкую семінарыю, Я Колас паехаў настаўнічаць на Палессе. Сваю працу сціплага вясковага настаўніка ён лічыў самай пачэснай і паставіў перад сабой задачу: “…усімі сіламі, усім сэрцам служыць працоўнаму народу.” Першыя гады настаўніцтва прайшлі на Піншчыне, у вёсках Люсіна і Пінкавічы.
Слайд 22

Вучань: Рэвалюцыя 1905-1907 г.г. захапіла паэта сваімі вызваленчымі ідэямі, дапамагла яму глыбей зразумець інтарэсы народа і сваё месца ў барацьбе. У лістападзе 1905 г. малады настаўнік прымае ўдзел у сялянскіх хваляваннях, у выступленні сялян вёскі Пінкавічы супраць памешчыка Скірмунта, які адабраў у іх зямлю, а летам 1906 г. становіцца адным з арганізатараў нелегальнага настаўніцкага з’езда ва ўрочышчы Прыстанька, недалёка ад Мікалаеўшчыны.

За ўдзел у нелегальным настаўніцкім з’ездзе і напісанне рэвалюцыйнай пракламацыі Віленская судовая палата прыгаварыла яго да 3 гадоў турмы.


Слайды 23-24
Настаўнік: Першы верш К.Міцкевіча “Наш родны край” быў надрукаваны ў газеце “Наша доля” 1 (14) верасня 1906 г. пад псеўданімам Якуб Колас.

У 1910 годзе выйшаў з друку падрыхтаваны супрацоўнікамі рэдакцыі “Нашай нівы” першы зборнік вершаў “Песні жальбы”, горача сустрэты чытачамі і крытыкай.

У гэтым жа 1910 годзе была надрукавана кніга “Другое чытанне для дзетак беларусаў.”

Слайд 25

Вучань: У 1915 годзе паэта мабілізавалі ў армію. Служыў у запасным батальёне, а пасля заканчэння Аляксандраўскага ваеннага вучылішча – у Пермскім запасным палку, адкуль у 1917 годзе трапіў на румынскі фронт.
Слайды 26-27

Настаўнік расказвае пра сям’ю Якуба Коласа, яго жонку Марыю Дзмітраўну і трох сыноў.



Слайд 28

Вучаніца: На працягу 1920-1950 г.г. Я.Колас напісаў самыя выдатныя свае творы: паэма “Новая зямля” (1923), паэма “Сымон-музыка” (1925), аповесці “У палескай глушы”, “У глыбі Палесся”, “На прасторах жыцця”, “Дрыгва”, паэмы “Рыбакова хата”, “Адплата” і іншыя.
Настаўнік: У час вясновых канікулаў мы з вамі пабывалі ў тэатры імя Я.Купалы, дзе прагледзелі містэрыю “Сымон-музыка”. Падзяліцеся, калі ласка, сваімі уражаннямі. (Выказванні вучняў).
Слайд 29

Вучань: Я.Колас працаваў у Мінскім педтэхнікуме і Беларускім Дзяржаўным універсітэце, а ў 1922 г. стаў членам Інстытута беларускай культуры, а ў 1929 г. – віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР.

У 1926 г. за вялікія заслугі ў развіцці беларускай мастацкай літаратуры ўрад БССР прысвоіў яму ганаровае званне народнага паэта Беларусі.



(расказаў пра жыццё Я.Коласа ў Мінску, куды ён пераехаў у 1921 годзе, пра яго захапленні.)

У пачатку Вялікай Айчыннай вайны Якуб Колас эвакуяваўся і жыў спачатку ў Клязьме (недалёка ад Масквы), а затым у Ташкенце. У 1944 г. пасля вызвалення Мінска вярнуўся на радзіму і займаўся творчай і навукова-грамадскай дзейнасцю. У 1954 г. завяршыў трылогію “На ростанях”. Марыў закончыць паэму “На шляхах волі”.

Памёр Якуб Колас 13 жніўня 1956 г.

Слайды 30-31

Настаўніца расказала аб наведванні Літаратурнага музея Я.Коласа ў Мінску, пра сустрэчу з яго сынамі Данілам і Міхасём.


Слайд 32

Фізкультмінутка

(настаўнік прагаворвае тэкст, а вучні выконваюць адпаведныя рухі)

Кожную раніцу, выцягваючыся ва ўвесь рост, успомніце: “Я – чалавек”. Заўсёды гатовы ўстаць побач ці наперадзе, працягнуць руку дапамогі, лёгка нахіліцца да малога ці слабага, падставіць плечы пад груз трывог і клопатаў, павярнуцца да тых, хто адстаў, дацягнуцца да мары, выбіраць паміж жаданнямі і магчымасцямі, пераскочыць праз стомленасць і боль, падняцца пасля няўдачы, пранесці праз усё сваё жыццё дружбу і любоў, змагацца з уласным ценем, глыбока ўздыхнуць таму, што не збылося, і ўсміхнуцца таму, што збудзецца.


Настаўнік: А зараз мы з вамі адгадаем рэбусы, якія змешчаны на слайдах.
Слайды 33-34
Адказы: 1. Мікалаеўшчына. 2. Дзед Талаш.

Слайды 35-36

Настаўнік:

Як вы ведаеце, дзед Талаш з’яўляецца галоўным героем аповесці “Дрыгва” Я.Коласа. Пісьменнік неаднаразова з ім сустракаўся. Вось вы бачыце на слайдзе хату-музей, дзе жыў дзед Талаш.


Слайды 37-38
Настаўнік:

Паспрабуем разгадаць яшчэ адзін рэбус.
Адказы: 1. Якуб Колас. 2. Рак-вусач.

Слайды 39-40

Асоба Я.Коласа ў творчасці мастакоў.

Настаўнік просіць вучняў звярнуць увагу на карціны Паўлоўскага і Шчамялёва.
Слайды 41-45

Тэст “Жыццёвы і творчы шлях Я.Коласа”

(Вучні па слайдах адказваюць на пытанні.)

  1. Калі нарадзіўся Якуб Колас?

  • 1885 г.

  • 1892 г.

  • 1882 г.




  1. Сапраўднае прозвішча Я.Коласа




    • Антось Казіміравіч Міцкевіч.

    • Канстанцін Міхайлавіч Міцкевіч

    • Іван Дамінікавіч Луцэвіч.




  1. Як называўся першы зборнік вершаў Я.Коласа?

  • Песні жальбы”

  • Песні няволі”

  • Родныя з’явы”




  1. Дзе адбылася першая сустрэча Я.Коласа з Я.Купалам?

  • Мікалаеўшчына

  • Смольня

  • Мінск




  1. Калі Я.Коласу прысвоена званне народнага пісьменніка Беларусі?

  • 1926 г.

  • 1950 г.

  • 1938 г.


Настаўнік:

Зараз дадзім слова творчай групе вучняў.
1. Вучаніца Пачкоўская Святлана дэманструе дзве свае карціны ”Мой родны кут”і “Вянок Коласу”, якія яна прысвяціла 125-годдзю славутага песняра.
2. Вучань Калугін Раман чытае свой верш, які таксама прысвяціў юбілею Якуба Коласа.

***

Яго Пан Бог у вусны цалаваў,

Каб слова змог людзям данесці.

Ён Коласам сябе назваў

Праз праўду беларусаў ў кнізе весці.


У спевах маці Нёман ажываў,

Разлучнікам стаяў і лёсаў, і кахання,

На ростанях край родны заміраў,

І разглядаў ён Кастусёвыя жаданні…


Крылова хлопчык палюбіў тварэнні,

Напэўна, так ён здолеў адшукаць

Сябе, знайсці з душой паразуменне,

Настаўнікам жыцця для дзетак стаць!


Паэтам стаў праз лёс неўміручым,

Сымон-музыка справядліва граў.

І на сваіх старонках творца вучыць

Жыццё хваліць, бо Госпад даў.


Ён помнік Слову будаваў у час цяжкі,

Калі не раз гарэла, руйнавалася зямля,

Калі на мінах падрываліся плужкі

І працу славіла айчынная ралля.


Настаўнік: Зараз дадзім слова групе вучняў-бібліятэкараў, якія падрыхтавалі выставу кніг Якуба Коласа і літаратуры пра выдатнага пісьменніка.

(Выступленне вучняў-бібліятэкараў).
Слайд 46
Дамашняе заданне:


  • Змест артыкула “Я.Колас”

стар. 312-320 (8 балаў)


  • Падрыхтаваць паведамленне “Агульнае ў жыццёвым і творчым лёсе Я.Купалы і Я.Коласа” (9-10 балаў)


Слайд 47
Рэфлексія

Настаўнік прапануе вучням вызначыцца з меркаваннем пра ўрок (“цікава”, “карысна”, “цяжка”, “сумна”) і прымацаваць лісты паперы ў пэўны сектар круга, змешчаны на дошцы.



Слайд 48

Настаўнік падводзіць вынікі ўрока і дзякуе вучням за падрыхтоўку, цікавыя выступленні, творчыя заданні.





База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка