Мова І стыль сродкаў масавай інфармацыі вучэбная праграма для спецыяльнасці




Дата канвертавання27.05.2016
Памер244.04 Kb.


БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Рэктар


Беларускага дзяржаўнага універсітэта

___________ С.У.Абламейка

____сакавіка 2009г.

Рэгістрацыйны № УД-______/ баз.




МОВА І СТЫЛЬ СРОДКАЎ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ
Вучэбная праграма для спецыяльнасці
1-23 01 73 Сродкі масавай інфармацыі















2009г.
СКЛАДАЛЬНІК:

В. І. Іўчанкаў, загадчык кафедры стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта; доктар філалагічных навук, прафесар


РЭцэнзенты:

З. І. Бадзевіч, загадчык кафедры сучаснай беларускай мовы філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта, кандыдат філалагічных навук, дацэнт


А. М. Булыка, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар, галоўны навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі

РЭКАМЕНДАВАНА ДА ЗАЦВЯРДЖЭННЯ:

Кафедрай стылістыкі і літаратурнага рэдагавання факультэта журналістыкі Беларускага дзяржаўнага універсітэта (пратакол № 6 ад 29.01.09г.);

Навукова-метадычным саветам вучэбна-метадычнага аб’яднання па журналістыцы (пратакол № 3 ад 05.02.2009г.);

Адказны за выпуск: Іўчанкаў Віктар Іванавіч


Тлумачальная запіска



Характарыстыка вучэбнай дысцыпліны. Паказваецца абумоўленасць выбару і функцыянавання маўленчых сродкаў сферай функцыянавання мовы, канкрэтнай камунікатыўнай задачай. У сувязі з вывучэннем тэорыі функцыянальных стыляў даецца цэласнае ўяўленне аб лексічнай сістэме беларускай мовы. Разглядаюцца асаблівасці кожнай маўленчай формы, аналізуюцца асноўныя аспекты суб’ектывацыі: пункт гледжання, лексічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя спосабы выражэння асобаснага пачатку. Адпрацоўваюцца практычныя навыкі ў авалоданні гэтымі тыповымі маўленчымі дзеяннямі. У якасці самастойнага раздзелу разглядаецца выражэнне маўлення: простая мова, няўласна-простая мова, дыялог, элементы маўлення героя ў аўтарскім аповедзе.

Вывучэнне мовы і стылю СМІ павінна служыць фундаментам для практычнай работы журналіста, павышаць лінгвастылістычную культуру слухачоў, даваць базу для засваення асноў рэдагавання, вырашэння праблем перакладу ва ўмовах блізкароднаснага білінгвізму.

Слухач павінен добра ведаць стылістычную дыферэнцыяцыю моўных сродкаў, асаблівасці публіцыстычнага стылю, заканамернасці і тэндэнцыі развіцця публіцыстычнага тэксту.

Мэты і задачы вучэбнай дысцыпліны. Асноўнай мэтай дысцыпліны з’яўляецца стварэнне ў слухача цэласнага сістэмнага ўяўлення аб функцыянаванні мовы ў яе стылявых разнавіднасцях, аб магчымасцях выкарыстання розных моўных сродкаў для максімальна поўнага забеспячэння камунікатыўных патрэб журналіста як аўтара і рэдактара. Для дасягнення ўказанай мэты вырашаюцца наступныя задачы:

вывучыць сучасную беларускую літаратурную мову ў яе функцыянальна-стылявых разнавіднасцях, выявіць стылістычныя нормы і асаблівасці стварэння тэкстаў рознай жанравай прыналежнасці;

раскрыць функцыянальныя і экспрэсіўныя магчымасці выкарыстання лексічных, лексіка-фразеалагічных і граматычных адзінак у рамках кантэксту і цэлага тэксту;

разгледзець стылістычныя асаблівасці публіцыстычных жанраў;

вывучыць асноўныя вобразна-выразныя сродкі;

вызначыць розныя віды стылістычных памылак.



Роля і месца вучэбнай дысцыпліны ў сістэме падрыхтоўкі спецыяліста. Вывучэнне мовы і стылю СМІ з’яўляецца адным з найважнейшых складнікаў агульнамоўнай падрыхтоўкі журналіста. Супрацоўнік газеты, радыё, тэлебачання павінен добра разумець стылістычныя асаблівасці моўных адзінак, ведаць сферы і сітуацыі, у якіх яны могуць ужывацца, умець выкарыстоўваць атрыманыя веды падчас моўна-стылёвай праўкі тэкстаў рознай жанравай і функцыянальнай прыналежнасці.

Сувязь вучэбнай дысцыпліны з іншымі дысцыплінамі вучэбнага плана. Мова і стыль СМІ з’яўляецца часткай агульнафілалагічнай падрыхтоўкі спецыяліста і працягвае курс культуры маўлення, пераносіць вывучэнне моўных з’яў на камунікатыўна-прагматычную аснову. Яна з’яўляецца перадумовай для далейшага паглыблення ведаў слухачоў у галіне стварэння і рэдагавання тэкстаў масавай камунікацыі.

Патрабаванні да асваення вучэбнай дысцыпліны. У выніку вывучэння дысцыпліны “Мова і стыль СМІ” слухачы павінны ўмець:

– правільна тлумачыць семантычны змест і стылістычную інфармацыю, якую нясуць лексічныя і граматычныя адзінкі, пэўныя марфалагічныя формы;

– рабіць матываваны выбар лексем і граматычных форм у залежнасці ад умоў кантэксту;

– эфектыўна выкарыстоўваць экспрэсіўныя магчымасці гэтых адзінак пры стварэнні тэкстаў масавай камунікацыі;

– арыентавацца ў сістэме функцыянальных стыляў сучаснай беларускай літаратурнай мовы;

– выяўляць заканамернасці стварэння і функцыянавання тэкстаў рознай жанравай прыналежнасці;

– дыферэнцыраваць лексіка-граматычную структуру тэкстаў СМІ з мэтай вызначэння іх арталагічных характарыстык;

– вызначаць і кваліфікаваць інтэрферэнтныя стылістычныя парушэнні ў маўленні;

– вылучаць ды- і канвергентнасць беларускай і рускай моў па стылістычнай афарбоўцы, умець супастаўляць іх і даваць ім тыпалагічную характарыстыку;  


  • ствараць рознажанравыя тэксты і аналізаваць іх з гледжання лінгвастылістычнай арганізацыі;

  • выяўляць маўленчыя факты ў тэкстах СМІ асістэмнага характару, рэдагаваць іх з гледжання стылістычнай дыферэнцыяцыі мовы.

Характарыстыка метадаў і тэхналогій навучання. Пры вывучэнні мовы і стылю выкарыстоўваюцца метады кантэнт-аналізу, дэскрыптыўны, лексіка-семантычны кампанентнага аналізу, супастаўляльна-стылістычны, семантычнай ідэнтыфікацыі, а таксама прыёмы вольнага аналізу, статыстычны і аналізу сацыяльнага, прагматычнага, кагнітыўнага кантэкстаў.

Метад кантэнт-аналізу дазваляе сістэматызаваць у канкрэтных маўленчых сітуацыях вылучыць дамінантныя кампаненты (кампазіты) і распрацаваць методыку мэтанакіраванага адбору тых тэкставых паказчыкаў, на якіх грунтуюцца канвенцыянальныя веды, правесці інтэрпрэтацыю формы і зместу інфармацыйнай крыніцы. Лексіка-семантычны ў спалучэнні з дэскрыптыўным метадам дазваляе апісаць семную нагрузку аднаго з дамінантных элементаў семемнай парадыгмы тэксту. Ідэнтыфікацыя тэматычнай і гіпера-гіпанімічнай парадыгмы публіцыстычнага тэксту праводзіцца метадам кампанентнага аналізу. Выкарыстанне прыёмаў аналізу кагнітыўнага, сацыяльнага і прагматычнага кантэксту дазваляе, па-першае, выявіць канвенцыянальную прыроду кампазіта “характэрнага” для грамадства, па-другое, вызначыць рэальную сацыяльную сітуацыю, пададзеную ў СМІ і, па-трэцяе, далучыць да дыскурснага аналізу СМІ апісанне скандэнсаваных у памяці чалавека маўленчых сітуацый у працэсе пэўных ілакутыўных актаў.

Лекцыі маюць праблемны або абагульняльны характар. Павінен рэалізоўвацца спосаб актыўнага ўзаемадзеяння лекцый з праблемна-пададзеным зместам навучання, у ходзе якога слухач вучыцца творча засвойваць веды. Праблемнае навучанне выступае альтэрнатывай для эўрыстычнага, калі ставяцца мэты канструявання слухачамі ўласнага сэнсу, мэт і зместу адукацыі, а таксама яе арганізацыі, дыягностыкі і ўсведамлення.

У практыцы выкладання павінны актыўна выкарыстоўвацца камп’ютэрныя тэхналогіі, у прыватнасці камп’ютэрнае тэсціраванне, электронная бібліятэка, сайтавае суправаджэнне навукова-метадычнага забеспячэння адукацыйнага працэсу.



У адпаведнасці з тыпавым вучэбным планам на вывучэнне дысцыпліны “Мова і стыль СМІ” адведзена 42 гадзіны, у тым ліку 30 аўдыторных гадзін, з іх 10 гадзін – лекцыі, 20 гадзін – лабараторныя заняткі.
Прыкладны тэматычны план


п/п

Назва раздзела

Колькась аўдыторных гадзін


У тым ліку



Усяго





лекцыі

лабараторныя заняткі



Уводзіны. Змест і задачы дысцыпліны. Асноўныя заканамернасці развіцця СМІ на сучасным этапе. Функцыянаванне моўных і маўленчых сродкаў як галоўны аспект вывучэння стылю СМІ. Сучасны стан стылістыкі як навукі. Найважнейшыя напрамкі ў сучасным мовазнаўстве і стылістыцы. Камунікатыўны аспект вывучэння мовы СМІ. Прагматычны аспект вывучэння мовы СМІ. Размежаванне мовы і маўлення. Структура і класіфікацыя маўленчых актаў. Віды выказванняў, іх інтэрпрэтацыя. Сацыяльныя і сацыяльна-псіхалагічныя функцыі маўленчых зносін пры дапамозе СМІ.

1

2



3



Стылістычная сістэма мовы СМІ.

Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі. Агульная характарыстыка функцыянальных стыляў: канструктыўны прынцып, вобразнасць, стандарт і экспрэсія, тэорыя газетнай штампаванасці, індывідуальнасць. Прынцыпы класіфікацыі функцыянальных стыляў.

Сістэма стыляў сучаснай літаратурнай мовы. Пытанне аб іерархіі стыляў. Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Паняцце аб стылявой норме і стылёвым эстэтычным ідэале.


1

2

3



Публіцыстычны стыль як разнавіднасць літаратурнага маўлення. Асноўныя функцыі публіцыстычнага стылю. Разнавіднасці публіцыстычнага стылю і яго жанры. Канструктыўны прынцып публіцыстычнага стылю (спалучэнне стандарта і экспрэсіі, лагічнага і вобразнага, ацэначнага і доказнага).

Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю. Сацыяльная ацэначнасць моўных сродкаў. Дынамічнасць выяўленчых і стандартных сродкаў у публіцыстычным стылі. Ужыванне слоў і выразаў, новых слоў, значэнняў і словазлучэнняў, своеасаблівых метафар у публіцыстычным стылі. Сродкі выражэння экспрэсіі і вобразнасці ў публіцыстычным стылі.

Літаратурная мова і мова мастацкай літаратуры.

Слова як асноўная адзінка мовы. Слова і паняцце. Прадметна-лагічнае і асацыятыўнае значэнне слова. Граматычная аформленасць слова. Слова і кантэкст. Аб’ём і змест паняцця, выражанага словам. Функцыянальна-стылістычная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова.

Агульная стылістычная характарыстыка лексікі сучаснай літаратурнай мовы.


3

8

11



Марфалагічная стылістыка. Аддзеяслоўныя назоўнікі ў публіцыстычным стылі.

Агульныя асаблівасці стылістычнага выкарыстання прыметнікаў. Стылістычнае выкарыстанне займеннікаў.

Лічэбнік. Вобразна-экспрэсіўныя якасці дзеяслова. Сінанімія граматычных форм дзеяслова. Сінанімія форм часу. Сінанімія форм трывання. Сінанімія форм ладу.


1

2

3



Сінтаксічная стылістыка. Стылістычныя рэсурсы беларускага сінтаксісу. Новыя з’явы ў сучасным сінтаксісе.





2

2



Стылістыка тэксту. Паняцце аб тэксце. Канстытутыўныя прыметы тэксту. Суадносіны “мова – маўленне – тэкст”.

Структура тэксту. Тыпы тэкстаў, звязаныя з пазіцыяй вытворцы маўлення: маўленне ад 1-й асобы, маўленне ад 2-й асобы, маўленне ад 3-й асобы. Вобраз аўтара і вобраз апавядальніка як найважнейшая праблема стылістыкі мастацкага і публіцыстычнага тэксту. Структура катэгорыі аўтара публіцыстычнага тэксту



2


2


4




Мова і стыль інтэрнэт-выданняў. Прырода, характар, асаблівасці газет, якія функцыянуюць у сеткавай прасторы. Віртуальная журналістыка – новая з’ява ў камунікатыўнай прасторы. Вобраз аўтара ў інтэрнэт-выданнях на вербальна-семантычным, кагнітыўным і прагматычным узроўнях. Экстралінгвістычныя фактары, якія ўплываюць на фарміраванне сеткавай лексікі. Інтэрнэт-выданне як генератар новага інфармацыйнага асяроддзя і як асаблівая камунікатыўная з’ява са спецыфічнай роляй аўтара і яго адносінамі да свету, чытача. Тэхналагічныя перавагі інтэрнэт-газет у параўнанні з традыцыйнымі выданнямі.

Сеткавыя газеты – асаблівая камунікатыўная сфера, якая найбольш чуйна рэагуе на змены навакольнага асяроддзя. З’яўленне новых жанраў.



2

2

4




Усяго:

10

20

30


ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

І. Уводзіны


Мова і стыль СМІ як філалагічная дысцыпліна. Гісторыя стылістычных вучэнняў. Функцыянаванне моўных і маўленчых сродкаў у СМІ. Паняцце аб стылістыцы мовы, стылістыцы маўлення і стылістыцы мастацкай літаратуры.

Сучасны стан лінгвістыкі публіцыстычнага тэксту. Найважнейшыя напрамкі ў сучасным мовазнаўстве і стылістыцы. Камунікатыўны аспект вывучэння мовы СМІ. Прагматычны аспект вывучэння мовы СМІ. Размежаванне мовы і маўлення. Структура і класіфікацыя маўленчых актаў. Віды выказванняў, іх інтэрпрэтацыя. Сацыяльныя і сацыяльна-псіхалагічныя функцыі маўленчых зносін пры дапамозе СМІ.

Сацыялінгвістычны аспект вывучэння мовы СМІ. Сацыяльная дыферэнцыяцыя мовы. Мова і культура. Мова і палітыка. Мова і ўлада. Праблемы моўнай палітыкі.

Мова і стыль СМІ і сумежныя дысцыпліны: сучасная беларуская і руская мовы, функцыянальная стылістыка, лінгвістыка публіцыстычнага тэксту, літаратурнае рэдагаванне.



2. Стылістычная сістэма мовы СМІ


Функцыянальны стыль як адна з асноўных катэгорый стылістыкі. Паняцце аб функцыянальным стылі. Агульная характарыстыка функцыянальных стыляў: канструктыўны прынцып, вобразнасць, стандарт і экспрэсія, тэорыя газетнай штампаванасці, індывідуальнасць. Прынцыпы класіфікацыі функцыянальных стыляў.

Сістэма стыляў сучаснай літаратурнай мовы. Пытанне аб іерархіі стыляў. Узаемадзеянне функцыянальных стыляў. Паняцце аб стылявой норме і стылёвым эстэтычным ідэале.



Навуковы стыль

Навуковы стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае галіну навукі, тэхнікі, вытворчасці. Асноўная функцыя навуковага стылю. Разнавіднасці навуковага стылю і яго жанры. Асаблівасці стылю навуковага выкладу: дакладнасць і аб’ектыўнасць перадачы інфармацыі, лагічная паслядоўнасць і абагульненасць выкладу, адназначнасць, сцісласць выказвання пры захаванні насычанасці зместу і г.д.

Моўныя асаблівасці навуковага стылю. Шырокае выкарыстанне тэрміналагічнай, абстрактнай, агульнанавуковай лексікі. Тэрмін як стылеўтваральная прымета навуковага стылю. Выкарыстанне эмацыянальна-экспрэсіўных і вобразных сродкаў мовы і іх спецыфіка ў навуковым стылі. Фразеалогія навуковага маўлення. Марфалагічныя асаблівасці стылю. Іменны характар навуковага стылю. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю. Складаныя сказы і ўскладнёныя сінтаксічныя канструкцыі з разгорнутай і ўпарадкаванай сувяззю паміж асобнымі часткамі выказвання. Асаблівасці стылю навукова-папулярнага выкладу. Выкарыстанне элементаў навуковага стылю ў іншых функцыянальных стылях.

Афіцыйна-справавы стыль


Афіцыйна-справавы стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы, якая абслугоўвае афіцыйна-справавыя адносіны паміж людзьмі, установамі, краінамі, паміж грамадзянамі і дзяржавай. Асноўная функцыя афіцыйна-справавога стылю. Разнавіднасці афіцыйнага стылю і яго жанры. Асаблівасці афіцыйна-справавога выкладу: стандартнае размяшчэнне матэрыялу ў пэўнай лагічнай паслядоўнасці, дакладнасць фармулёвак, склад абавязковых элементаў афармлення дакумента, ужыванне ўласцівых гэтаму стылю клішэ, апавядальны характар, сцісласць, кампактнасць, эканомнае выкарыстанне моўных сродкаў, слабая індывідуальнасць стылю.

Моўныя асаблівасці афіцыйна-справавога стылю. Наяўнасць спецыфічнай лексікі і фразеалогіі, характэрнай для афіцыйна-справавога стылю. Тэрміналогія, наменклатурныя найменні, складанаскарочаныя словы, абрэвіятуры. Паняцце канцылярызма. Шырокае выкарыстанне канструкцый з аддзеяслоўнымі назоўнікамі, сказаў з адыменнымі прыназоўнікамі, складаных сказаў. Выкарыстанне элементаў афіцыйна-справавога стылю ў іншых функцыянальных стылях.



Гутарковы (размоўны) стыль


Гутарковы стыль (гутарковае маўленне) як функцыянальная разнавіднасць літаратурнай мовы. Асноўная функцыя гутарковага стылю. Разнавіднасці гутарковага стылю. Адносіны да літаратурнай нормы. Умовы функцыявання гутарковага стылю: неафіцыйнасць і натуральнасць зносін, непасрэдны ўдзел суразмоўцаў у маўленні, непадрыхтаванасць маўлення, яго аўтаматызм, адсутнасць папярэдняга адбору маўленчага матэрыялу, эмацыянальна-ацэначная рэакцыя суразмоўцы, дыялагічны характар выказвання.

Нямоўныя фактары ў фармаванні гутарковага стылю: сітуацыя, абставіны, міміка, жэсты, рэакцыя суразмоўцаў, характар іх узаемаадносін.

Моўныя асаблівасці гутарковага стылю. Асаблівасці вымаўлення. Роля інтанацыі, фразавага націску, рытму, паўз у выказванні. Шырокае выкарыстанне гутарковай і прастамоўнай лексікі, эмацыянальна-экспрэсіўнай і ацэначнай лексікі, фразеалагічных адзінак. Марфалагічныя і словаўтваральныя асаблівасці гутарковага стылю. Актыўнае выкарыстанне выклічнікаў, часціц, займеннікаў, мадальных слоў, размоўных склонавых форм назоўнікаў, разнастайных дзеяслоўных форм. Асаблівасці сінтаксісу гутарковага стылю: перавага простых сказаў, выкарыстанне пытальных, клічных сказаў, эліптычных канструкцый, няпоўных сказаў, слоў-сказаў, пабочных слоў і словазлучэнняў, устаўных канструкцый, інфінітыўных сказаў. Актыўнасць далучальных канструкцый розных тыпаў. Выкарыстанне элементаў гутарковага маўлення ў іншых функцыянальных стылях.
3.Публіцыстычны стыль як разнавіднасць літаратурнага маўлення

Публіцыстычны стыль як разнавіднасць літаратурнага маўлення. Асноўныя функцыі публіцыстычнага стылю. Разнавіднасці публіцыстычнага стылю і яго жанры. Канструктыўны прынцып публіцыстычнага стылю (спалучэнне стандарта і экспрэсіі, лагічнага і вобразнага, ацэначнага і доказнага). Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю. Сацыяльная ацэначнасць моўных сродкаў. Дынамічнасць выяўленчых і стандартных сродкаў у публіцыстычным стылі. Ужыванне слоў і выразаў, новых слоў, значэнняў і словазлучэнняў, своеасаблівых метафар у публіцыстычным стылі. Сродкі выражэння экспрэсіі і вобразнасці ў публіцыстычным стылі. Стылістычная характарыстыка выкарыстання марфалагічных сродкаў. Асаблівасці выкарыстання сінтаксічных сродкаў. Стылістыка газетных жанраў як частка функцыянальнай стылістыкі. Паняцце аб стылістыцы газетных жанраў, спецыфіка гэтай дысцыпліны. Спецыфіка мовы і стылю газетных жанраў (інфармацыйная заметка, справаздача, інтэрв’ю, рэпартаж, карэспандэнцыя, артыкул, нарыс, фельетон, памфлет, рэцэнзія, агляд, эсэ). Праява вобраза аўтара і яго маўленчае ўвасабленне ў жанрах. Выкарыстанне розных відаў чужога маўлення. Суадносіны розных пластоў стылістычна афарбаванай лексікі ў жанрах.

Месца публіцыстычнага стылю ў сістэме іншых функцыянальных стыляў. Уплыў іншых функцыянальных стыляў на публіцыстычны стыль. Станоўчыя і адмоўныя бакі гэтага ўплыву. Роля публіцыстыкі ў фармаванні стылістычных густаў і ў станаўленні моўнай нормы.

Тэлевізійнае маўленне і радыёмаўленне. Іх месца ў сістэме стыляў. Лінгвістычная спецыфіка, жанры і формы тэлевізійнага і радыёмаўлення.

Віды і жанры рэкламы. Іх месца ў сістэме функцыянальных стыляў. Стылістычныя і кампазіцыйныя асаблівасці рэкламы. Аб’екты рэкламы і тэкст.

Экстралінгвістычныя характарыстыкі тэкстаў СМІ.




Літаратурна-мастацкі стыль

Літаратурная мова і мова мастацкай літаратуры. Літаратурна-мастацкі стыль як функцыянальная разнавіднасць літаратурнага маўлення. Асноўныя функцыі літаратурна-мастацкага стылю. Вобразнае адлюстраванне рэчаіснасці – важнейшы прынцып літаратурна-мастацкага стылю. Жанры мастацкай літаратуры і іх стылістычныя асаблівасці.

Індывідуальна-аўтарскі стыль. Адзінства камунікатыўнай і эстэтычнай функцый мовы мастацкай літаратуры. Выкарыстанне маўленчых сродкаў і іх арганізацыя ў мастацкай літаратуры. Вобраз аўтара і вобраз апавядальніка і іх маўленчыя формы адлюстравання ў стылі мастацкага твора. Тыпы апавядання ў мастацкім творы. Нормы літаратурнай мовы і праблемы нормы ў мастацкай літаратуры. Адносіны мовы мастацкай літаратуры да сістэмы функцыянальных стыляў сучаснай літаратурнай мовы.

Лексічная і фразеалагічная стылістыка


Слова як асноўная адзінка мовы. Слова і паняцце. Прадметна-лагічнае і асацыятыўнае значэнне слова. Граматычная аформленасць слова. Слова і кантэкст. Аб’ём і змест паняцця, выражанага словам. Функцыянальна-стылістычная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка слова.

Агульная стылістычная характарыстыка лексікі сучаснай літаратурнай мовы. Лексіка навуковая і тэхнічная. Лексіка газетна-публіцыстычная. Лексіка дзелавой перапіскі і афіцыйных дакументаў. Лексіка бытавая, прастамоўная, дыялектная і экзатычная. Словы ўрачыстай лексікі і рытарычныя. Словы ласкавыя і пяшчотныя. Словы іранічныя, пагардлівыя і зневажальныя. Словы жартаўлівыя і фамільярныя. Словы неадабральныя, вульгарныя, грубыя і лаянкавыя. Формы суб’ектыўнай ацэнкі. Эўфемізмы і дысфемізмы.

Стылістычнае выкарыстанне сінонімаў, перыфразаў, амонімаў, паронімаў і антонімаў.

Сінонімы як сродак удакладнення паняцця. Скрытае і адкрытае выкарыстанне сінонімаў. Ідэаграфічныя і стылістычныя сінонімы. Кантэкстуальныя сінонімы. Прыёмы выбару і ацэнкі сінонімаў. Градацыя, паўтарэнне слоў, ампліфікацыя як стылістычныя прыёмы. Стылістычныя функцыі сінонімаў.

Прынцыпы і прыёмы замены слоў перыфразамі.

Выкарыстанне амонімаў у стылістычных мэтах. Каламбур. Прыёмы ліквідацыі двухсэнсоўнасці пры няўдалым выкарыстанні амонімаў, шматзначных слоў і паронімаў.

Стылістычныя эфекты, заснаваныя на выкарыстанні паронімаў. Паранамазія.

Стылістычнае выкарыстанне антонімаў. Антытэза.

Ацэнка і сфера выкарыстання неалагізмаў. Неалагізмы лексічныя і семантычныя. Неалагізмы агульнамоўныя і індывідуальна-аўтарскія. Аказіянальныя словы.

Архаізмы і гістарызмы. Іх выкарыстанне ў розных стылях і жанрах маўлення.

Запазычаныя словы, іх стылістычнае выкарыстанне. Дыялектызмы ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Тэрміны і прафесіяналізмы. Жарганізмы і аргатызмы.

Стылістычная характарыстыка фразеалагічных сродкаў мовы. Крыніцы фразеалогіі, якія замацаваліся ў літаратурнай мове. Стылістычная класіфікацыя фразеалагізмаў. Фразеалагізмы міжстылявыя, размоўна-бытавыя і кніжныя. Сінанімія фразеалагізмаў. Стылістычныя функцыі фразеалагізмаў.

Прыказкі і прымаўкі. Крылатыя словы і афарызмы. Стылістычнае выкарыстанне фразеалагічных сродкаў мовы ў мастацкай літаратуры і публіцыстыцы. Памылкі ў выкарыстанні фразеалагічных адзінак.

Слова і вобраз. Вобразнасць мовы як катэгорыя эстэтычная і як катэгорыя лінгвістычная. Пераноснае ўжыванне слова як асноўная крыніца фарміравання вобразных сродкаў мовы. Катэгорыя імпліцытнасці ў тропах. Традыцыйныя сродкі слоўнай вобразнасці – тропы. Метафара. Метанімія. Сінекдаха. Параўнанне. Эпітэт. Аксюмаран. Гіпербала і літота. Наменклатура тропаў у антычнасці.

Тыповыя памылкі ў словаўжыванні. Недакладнае ўжыванне слова. Недапушчальныя спалучэнні слоў. Ужыванне слова без уліку кантэксту. Памылкі ў стылістычнай ацэнцы слова. Ужыванне рознастылёвай лексікі. Стылістычныя “змяшэнні”. Канцылярызмы і моўныя штампы. Плеаназмы і іх віды. Таўталогія. Скажэнне фразеалагічных адзінак. Кантамінацыя.

4. Марфалагічная стылістыка


Стылістычныя асаблівасці назоўніка. Выкарыстанне рэчыўных, зборных, канкрэтных і абстрактных назоўнікаў. Антанамасія. Уласныя і агульныя імёны. Стылістычнае выкарыстанне роду назоўніка. Некаторыя семантыка-стылістычныя асаблівасці дублетных склонавых форм. Стылістычныя асаблівасці ўжывання ліку назоўніка. Стылістычныя асаблівасці словаўтваральных сродкаў назоўніка. Аддзеяслоўныя назоўнікі ў публіцыстычным стылі.

Агульныя асаблівасці стылістычнага выкарыстання прыметнікаў. Поўная і кароткая формы прыметнікаў. Прыметнікі з суфіксамі ацэнкі. Ступені параўнання прыметнікаў і іх стылістычныя асаблівасці. Якасныя і адносныя прыметнікі ў беларускай мове. Сінанімія прыметнікаў і назоўнікаў ва ўскосных склонах.

Стылістычнае выкарыстанне займеннікаў. Роля займенніка ў кантэксце. Стылістычныя асаблівасці асабовых займеннікаў. Сінанімія іншых разрадаў займеннікаў. Пропуск асабовых займеннікаў як стылістычны прыём.

Лічэбнік. Зборныя і колькасныя лічэбнікі як сінонімы Сінанімія колькасна-іменных словазлучэнняў. Стылістычная характарыстыка варыянтных форм лічэбнікаў. Выпадкі няўдалага ўтварэння і ўжывання форм лічэбнікаў.

Вобразна-экспрэсіўныя якасці дзеяслова. Сінанімія граматычных форм дзеяслова. Сінанімія форм часу. Сінанімія форм трывання. Сінанімія форм ладу.

5. Сінтаксічная стылістыка


Стылістычныя рэсурсы беларускага сінтаксісу. Асаблівасці сінтаксісу розных стыляў маўлення.

Стылістычныя асаблівасці розных тыпаў простага сказа. Поўныя і няпоўныя сказы ў розных стылях маўлення. Экспрэсіўнасць эліптычных канструкцый. Фігура ўмоўчання. Сінанімія асабовых, безасабовых, няпэўна-асабовых і абагульнена-асабовых сказаў. Аднасастаўныя і двухсастаўныя сказы. Стылістычныя асаблівасці сцвярджальных і адмоўных сказаў.

Сінанімія формы выказніка. Значэнне дапаможных дзеясловаў. Сінанімія назоўнага і творнага прэдыкатыўнага ў састаўным выказніку. “Расшчапленне выказніка”. Дапасаванне выказніка да дзейніка.

Актуальнае чляненне выказвання і парадак слоў у сказе. Інверсія членаў сказа. Месца членаў сказа пры прамым парадку слоў. Памылкі пры інверсіі членаў сказа.

Некаторыя выпадкі кіравання. Сінанімія прыназоўнікавых і беспрыназоўнікавых канструкцый. Сінанімія прыназоўнікаў. Кіраванне пры сінанімічных словах. Нанізванне аднолькавых склонаў. Склоны дапаўнення пры дзеясловах з адмоўем. Кіраванне пры аднародных членах сказа. Родны склон аб’екта і родны склон суб’екта.

Сказы з аднароднымі членамі. Стылістычнае значэнне розных спосабаў падбору і спалучэння аднародных членаў. Сінанімічныя злучнікі пры аднародных членах. Значэнне пропуску і паўтарэння злучнікаў. Прыназоўнікі пры аднародынх членах. Стылістычнае значэнне абагульняльных слоў. Памылкі ў сказах з аднароднымі членамі – лагічныя і граматычныя.

Паралельныя сінтаксічныя канструкцыі. Параўнальна-стылістычная характарыстыка простых сказаў з дзеепрыслоўным словазлучэннем і складаных сказаў з даданым азначальным. Сінанімія сказаў з аддзеяслоўным назоўнікам і сказаў з асабовым дзеясловам. Сінанімія сказа з аднароднымі выказнікамі і сказа з дзеепрыслоўнай канструкцыяй, інфінітыўнага сказа і сказа з асабовым дзеясловам. Пасіўныя і актыўныя канструкцыі. Адасобленыя члены сказа – азначэнні, прыдаткі. Тлумачальныя члены сказа.

Дзеепрыметныя словазлучэнні.

Дзеепрыслоўныя словазлучэнні.

Канструкцыі з аддзеяслоўнымі назоўнікамі.

Новыя з’явы ў сучасным сінтаксісе. Экспрэсіўнае вылучэнне членаў сказа. Адчляненне. Сегментацыя. Назоўны ўяўлення. Адчленены інфінітыў. Займеннікава-назоўнікавыя канструкцыі. Назоўнікава-займеннікавыя канструкцыі. Далучальныя канструкцыі. Парцэляцыя. Уводныя, устаўныя словы і сказы. Стылістычнае выкарыстанне звароткаў.

Асаблівыя прыёмы стылістычнай арганізацыі маўлення. Перыяд. Стылістычныя і рытарычныя фігуры. Анафара. Эпіфара. Хіязм. Зеўгма. Алюзія. Сінтаксічны паралелізм. Кальцо страфы. Капазіцыйны стык (эпанафара). Градацыя. Антытэза. Паўтор. Рытарычнае пытанне. Рытарычны зваротак.


6. Стылістыка тэксту


Паняцце аб тэксце. Канстытутыўныя прыметы тэксту. Суадносіны “мова – маўленне – тэкст”.

Структура тэксту. Асноўныя адзінкі тэксту. Складанае сінтаксічнае цэлае (празаічная страфа) і абзац як найменшыя адзінкі тэксту. Іх суадносіны. Фрагмент і іншыя буйныя адзінкі тэксту (раздзел, частка, глава і інш.).

Тыпы тэкстаў, звязаныя з пазіцыяй вытворцы маўлення: маўленне ад 1-й асобы, маўленне ад 2-й асобы, маўленне ад 3-й асобы. Вобраз аўтара і вобраз апавядальніка як найважнейшая праблема стылістыкі мастацкага і публіцыстычнага тэксту. Структура катэгорыі аўтара публіцыстычнага тэксту.

Функцыянальна-сэнсавыя тыпы маўлення: апісанне, апавяданне і разважанне.

Архітэктанічная функцыя моўных адзінак у мастацкім і публіцыстычным тэксце. Ключавыя словы, моўны лейтматыў, архітэктанічны паўтор.

Стылістычныя функцыі чужога маўлення ў розных відах тэкстаў.

Простая мова. Ускосная мова. Няўласна-простая мова. Маналог. Дыялог. Полілог.

Стылістычныя асаблівасці жанравых форм маўлення.



  1. Мова і стыль інтэрнет-выданняў

Прырода, характар, асаблівасці газет, якія функцыянуюць у сеткавай прасторы. Віртуальная журналістыка – новая з’ява ў камунікатыўнай прасторы. Інтэрнэт-журналістыка з пункту гледжання лінгвакультуралогіі як люстэрка адлюстравання працэсаў узаемадзеяння культуры і мовы. Вобраз аўтара ў інтэрнэт-выданнях на вербальна-семантычным, кагнітыўным і прагматычным узроўнях. Экстралінгвістычныя фактары, якія ўплываюць на фарміраванне сеткавай лексікі. Ацэнка працэсаў, што адбываюцца ў электроннай журналістыцы, сістэматызацыя і абагульненне моўных тэндэнцый ў інтэрнэт-газетах, выяўленне пазітыўных і негатыўных бакоў глабальнага наступу інтэрнэту, тлумачэнне прычын моўных зрухаў сучаснасці.

Інтэрнэт-выданне як генератар новага інфармацыйнага асяроддзя і як асаблівая камунікатыўная з’ява са спецыфічнай роляй аўтара і яго адносінамі да свету, чытача. Тэхналагічныя перавагі інтэрнэт-газет у параўнанні з традыцыйнымі выданнямі.



Сеткавыя газеты – асаблівая камунікатыўная сфера, якая найбольш чуйна рэагуе на змены навакольнага асяроддзя. Першачарговае адлюстраванне моўных навацый у інтэрнэт-газеце. Павелічэнне значнасці захавання ў тэкстах інтэрнэт-газет адначасовага арыентавання на экспрэсію і стандарт. Эматыконы, нестандартная пунктуацыя, з’яўленне новых жанраў.

ЛІТАРАТУРА


  1. Абабурка, М. В. Беларускае слова і яго вывучэнне. – Мінск, 1986.

  2. Абабурка, М. В. Культура беларускай мовы. – Мінск, 1994.

  3. Абабурка, М. В. Развіццё мовы беларускай мастацкай літаратуры. – Мінск, 1987.

  4. Аксамітаў, А. Беларуская фразеалогія. – Мінск, 1978.

  5. Антанюк, Л. А. Беларуская навуковая тэрміналогія: фарміраванне, структура, упарадкаванне, функцыяніраванне. – Мінск, 1987.

  6. Басава, Г. І., Іўчанкаў, В. І., Сінькова, Л. Д. Святло слова: Дапаможнік па лінгвакультуралогіі. – Мінск, 2002.

  7. Бойкова, Н. Г., Беззубов, А. Н., Коньков, В. И. Публицистический стиль. – СПб., 2002.

  8. Булахов, М. Г. Основные вопросы сопоставительной стилистики русского и белорусского языков. – Минск, 1979.

  9. Булыка, А. М. З моў блізкіх і далёкіх. – Мінск, 1986.

  10. Булыка, А. М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2 т. – Мінск, 1999.

  11. Будагов, Р. А. Литературные языки и языковые стили. – М., 1967.

  12. Буряк, Л. І. Далучэнне ў сучаснай беларускай мове. – Мінск, 1975.

  13. Буряк, Л. І. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс. Пунктуацыя. – Мінск, 1987.

  14. Винокур, Г. О. О языке художественной литературы. – М., 1991.

  15. Вакуров, В. П., Кохтев, П. П., Солганик, Г. Я. Стилистика газетных жанров. – М., 1978.

  16. Виноградов, В. В. Стилистика. Теория поэтичской речи. Поэтика. – М., 1963.

  17. Горбач, В. А. Метанімія ў публіцыстычным маўленні (парадыгматычныя здольнасці і сінтагматычная неабходнасць) Аўтарэф. дыс. … канд. філалаг. навук 10.01.10 / Бел. дзярж. ун-т. – Мінск, 2000.

  18. Горшков, А. И. Русская словесность. От слова к словесности. – М., 1995.

  19. Грабчыкаў, С. М. Цяжкія выпадкі ўжывання блізкіх па гучанню слоў. – Мінск, 1977.

  20. Грабчиков, С. М. Межъязыковые омонимы и паронимы. – Минск, 1981.

  21. Градюшко, А. А., Ивченков, В. И., Свороб, А. К. Студенческая печать: проблематика, дизайн, язык и стиль. – Минск, 2008.

  22. Жыццём і словам прысягаючы…: Да 85 годдзя заслуж. работніка адукацыі Рэсп. Беларусь, д-ра філал.навук, праф. Міхася Яўгенавіча Цікоцкага: Зб. навук. прац / Пад агул. рэд. д-ра філал. навук, праф. В. І. Іўчанкава. – Мінск, 2007.

  23. Ивченков, В. И. Лингвистическая организация текста. В творческой лаборатории Владимира Короткевича. – Минск, 2002.

  24. Ивченков, В. И. Лингвостилистика тропов Юрия Казакова. – Минск, 2002.

  25. Іўчанкаў, В. І. Дыскурс беларускіх СМІ. Арганізацыя публіцыстычнага тэксту. – Мінск, 2003.

  26. Каўрус, А. А. Стылістыка беларускай мовы. Выд. 2-е, перапрацаванае. – Мінск, 1987.

  27. Каўрус, А. А. Дакумент па-беларуску. – Мінск, 1994.

  28. Клушина, Н. И. Стилистика публицистического текста. – М., 2008.

  29. Костомаров, В. Г. Русский язык на газетной полосе. – М., 1971.

  30. Костомаров, В. Г. Языковой вкус эпохи. Из наблюдений над речевой практикой масс-медиа. Изд. 3-е, испр. и доп. – СПб., 1999.

  31. Культура мовы журналіста: Зб. навук. арт. – Вып. 1–6. – Мінск, 1982 – 1992.

  32. Лепешаў, І. Я. Праблемы фразеалагічнай стылістыкі і фразеалагічнай нормы. – Мінск, 1984.

  33. Лепешаў, І. Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. – Мінск, 1989.

  34. Лепешаў, І. Я. Лінгвістычны аналіз літаратурнага твора. – Мінск, 1981.

  35. Лепешаў, І. Я. Фразеалогія ў творах К. Крапівы. – Мінск, 1976.

  36. Лепешаў, І. Я. Фразеалагічны слоўнік: У 2-х т. – Мінск, 1993.

  37. Малажай, Г. М. Лінгвістычны аналіз тэксту. Выд. 2-е, дапоўн. – Мінск, 1992.

  38. Малажай, Г. М. Сучасная беларуская мова: слова, перыфраза, фразеалагізм. – Мінск, 1974.

  39. Малажай, Г. М. Беларуская перыфраза. – Мінск, 1974.

  40. Одинцов, В. В. Стилистика текста. -- М., 1980.

  41. Русский язык конца ХХ столетия (1985 – 1999). 2-е издание. – М.: Языки русской культуры, 2000.

  42. Сметанина, С. И. Медиа-текст в системе культуры (динамические процессы в языке и стиле журналистики конца ХХ века). – СПб., 2002.

  43. Солганик, Г. Я. Стилистика текста. – М., 1997.

  44. Солганик, Г. Я. От слова к тексту. – М., 1993.

  45. Стилистика газетных жанров. – М., 1981.

  46. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка беларускай мовы. Выд. 2-е выпраўленае і дапоўненае. – Мінск, 1995.

  47. Цікоцкі, М. Я. Практычная стылістыка беларускай мовы. – Ч. 1. – Мінск, 1962; ч. ІІ. – Мінск, 1965.

  48. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка публіцыстычных жанраў. – Мінск, 1971.

  49. Цікоцкі, М. Я. Сугучнасць слоў жывых… Нататкі па стылістыцы мастацкай літаратуры. – Мінск, 1981.

  50. Цікоцкі, М. Я. Стылістыка тэксту. – Мінск, 2002.

  51. Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. – Мінск, 1963.

  52. Шакун, Л. М. Словаўтварэнне. – Мінск, 1968.

  53. Шкраба, Р. В. Літаратура і мова. – Мінск, 1969.

  54. Шкраба, Р. В. Характар, стыль, дэталь. – Мінск, 1965.

  55. Юрэвіч, А. К. Стылістыка беларускай мовы. – Мінск, 1983.

  56. Юрэвіч, У. М. Слова вобразнае, жывое, гаваркое. – Мінск, 1992.

  57. Яскевіч, А. Ад слова – да вобраза. – Мінск, 1968.

  58. Яўневіч, М. С. Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. – Мінск, 1977.

  59. Язык СМИ как объект междисциплинароного исследования. – М., 2003.

  60. Янкоўскі, Ф. М. Беларуская фразеалогія. – Мінск, 1968.

  61. Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя параўнанні. – М., 1973.

  62. Янкоўскі, Ф. М. Беларускія народныя прыказкі і прымаўкі. – Мінск, 1957.

  63. Янкоўскі, Ф. М. Роднае слова. Выд.2-е, дапоўненае. – Мінск, 1972.

  64. Янкоўскі, Ф. М. Крылатыя словы і афарызмы. – Мінск, 1960.




База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка