Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю (10 клас) Мэты ўрока




Дата канвертавання30.03.2016
Памер32.19 Kb.
Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю

(10 клас)

Мэты ўрока:

1. садзейнічаць сістэматызацыі ведаў вучняў пра спецыфіку публіцыстычнага стылю;

2. стварыць умовы для развіцця ў вучняў уменняў глыбокага аналізу моўных асаблівасцей у публіцыстычных тэкстах;

3. спрыяць развіццю камунікатыўных навыкаў вучняў;

4. спрыяць выхаванню чуйных адносін да слова.

Ход урока

I. Эмацыянальны настрой.

Добры дзень!

Я вітаю тых, хто прыйшоў да нас на ўрок са светлымі думкамі і добрым настроем;

Я вітаю тых, хто ўпэўнена крочыць па дарозе ведаў;

Я вітаю тых, хто любіць родную беларускую мову;

Я вітаю тых, хто любіць сваю радзіму, нашу сінявокую Беларусь.



II. Актуалізацыя ведаў. Паведамленне тэмы ўрока.

Давайце ўспомнім, над чым мы працавалі на мінулым ўроку?



  • Сёння мы працягнем размову пра публіцыстычны стыль маўлення.

Вучням прапаноўваецца тэкст публіцыстычнага стылю.

  • Давайце прачытаем тэкст.

Пытанні па тэксце:

    • Вызначым сферу ўжывання дадзенага тэксту.

    • Выявім функцыі гэтага тэксту.

    • У якіх формах ужываюцца тэксты публіцыстычнага стылю?

    • Якая прымета публіцыстычнага стылю яшчэ не была названа?

(Моўныя асаблівасці стылю)

Такім чынам, запішам тэму: Моўныя асаблівасці публіцыстычнага стылю.

Як і на папярэдніх уроках пры вывучэнні афіцыйна-дзелавога і навуковага стыляў маўлення мы правядзём з вамі… Як вы думаеце што? (Даследаванне)

III. Вызначэнне тэмы, гіпотэзы, напрамкаў і задач даследавання.


  • Сфармулюем тэму даследчага праекта. Вашы меркаванні?

  • Запішам тэму даследчага праекта: Вызначэнне моўных асаблівасцей тэксту публіцыстычнага стылю.

  • Сфармулюем гіпотэзу.

Гіпотэза: дадзены тэкст па сваіх моўных асаблівасцях адносіцца да публіцыстычнага стылю.

Абазначым напрамкі нашага даследавання. Якія будуць у вас прапановы?



  1. Лексічныя асаблівасці тэксту публіцыстычнага стылю.

  2. Марфалагічныя асаблівасці тэксту публіцыстычнага стылю.

  3. Сінтаксічныя асаблівасці.

  4. Мастацкія сродкі тэксту публіцыстычнага стылю.

Вызначым задачы, якія мы павінны рэалізаваць у ходзе работы над праектам.

  1. Даследаваць лексічныя асаблівасці тэксту публіцыстычнага стылю.

  2. Ахарактарызаваць марфалагічныя асаблівасці тэксту публіцыстычнага стылю.

  3. Вызначыць моўныя асаблівасці тэксту публіцыстычнага стылю на сінтаксічным узроўні.

  4. Знайсці мастацкія сродкі і вызначыць іх ролю ў тэксце публіцыстычнага стылю.

Гэтыя задачы мы і будзем вырашаць сення на ўроку. (Вучні рассаджваюцца па групах)

IV. Работа над праектам. Абарона праекта.

Групы працуюць 6-7 хвілін. Прадстаўнік кожнай групы знаёміць з вынікамі даследавання пэўнай задачы на працягу 1-2 хвілін.



  • Зараз заслухаем выступленні прадстаўнікоў груп. Да якіх рэзультатаў у выніку даследавання прыйшла кожная група? (Выступленні прадстаўнікоў груп)



  • Заслухаем эксперта, які дасць ацэнку работы над праектам. (Выступленне эксперта).

V. Дамашняе заданне.

  1. Напісаць інтэрв’ю з настаўнікам, спартсменам або з лесніком. (На ваш выбар).

  2. Практыкаванне 71. Адказаць на пытанні і падрыхтаваць вуснае паведамленне пра славянскіх асветнікаў Кірылу і Мяфодзія.

VI. Рэфлексія.

У ацэнаных лістах вучні павінны выразіць у балах (ад 1 да 3) свае адносіны да ўрока.



  1. Ці была цікавай тэма ўрока?

  2. Ці змаглі мы дастаткова поўна даследаваць тэму?

  3. Ці задаволены вы сваёй работай у групе?

  4. Ці быў забяспечаны псіхалагічны камфорт у групе?

  5. Як я ацэньваю вынікі ўрока?



VII. Падвядзенне вынікаў урока.

Ацэнку работы вучняў на ўроку дае настаўнік.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка