Моўны турнір для вучняў 5-7 класаў Да Міжнароднага дня роднай мовы Ход мерапрыемства




Дата канвертавання18.05.2016
Памер72.57 Kb.
Моўны турнір для вучняў 5-7 класаў

Да Міжнароднага дня роднай мовы

Ход мерапрыемства
Гучыць песня “Спадчына” ( словы Я.купалы, музыка І.Лучанка). На фоне музыкі настаўнік чытае верш І.Пракаповіча

Пагавары са мной на мове,

На нашай роднай, не чужой.

Адчуеш ты—у кожным слове

Душа яднаецца з душой.

І сэрца сэрцу адкрывае

Свае духоўныя сады—

Там салаўіны хор спявае,

Там смак крынічнае вады.

Там рэха продкаў прамаўляе

Малітвы светлыя здалёк,

Нібыта нас благаслаўляе

На добры шлях, на лёгкі крок.

У словах тых—надзеі нашы

І нашы мары пра жыццё.

Калі мы з мовай—

Нас не страшыць

Ні гвалт, ні мор, ні забыццё.

Пагавары са мной на мове,

Забудзь на час пра “языкі”.

Няхай гучаць у кожным слове

І продкі нашы, і вякі!


Першы вядучы: Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца ў свеце з 2000 года. Дата 21 лютага была абрана таму, што ў гэты дзень у 1959 годзе загінулі 5 студэнтаў, якія змагаліся за наданне мове бангла статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

Другі вядучы: Сёння ў свеце больш за 6 тысяч моў, палова з іх пад пагрозай знікнення. Менавіта дзеля захавання тых моў, што знікаюць, ЮНЕСКА і аб’явіла дзень роднай мовы.

Першы вядучы: Роднае слова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яно—люстэрка культуры і форма яе існавання, духоўнае аблічча і сутнасць чалавека.

Другі вядучы: На беларускай мове выдадзены і друкуюцца навуковыя і мастацкія творы, выдаюцца часопісы, газеты, слоўнікі, даведнікі.

Першы вядучы: У 1956 годзе Якуб Колас пісаў: “ Беларуская мова параўнальна маладая. Хоць даўно ўжо на ёй гаворыць народ, але як мова навукі, палітыкі,літаратуры яна знаходзіцца ў перыядзе станаўлення. Таму задача нас, інтэлігенцыі рэспублікі—берагчы мову, вывучаць яе, распрацоўваць і пашыраць. Гэта дасягаецца, па-першае, штодзённым яе ўжываннем у побыце, на рабоце, у дзяржаўных, грамадскіх і культурных установах.”

Ці заўважылі вы, наколькі актуальныя гэтыя словы сёння?

Настаўнік: Наш турнір мы прысвячаем Міжнароднаму дню роднай мовы. Чалавеку трэба ведаць сваю мову і іншыя мовы, бо гэтага патрабуе час. Трэба ведаць беларускія песні, танцы і мастацтва іншых народаў. Але перш трэба ведаць сваё, роднае.

А як нам вывучыць беларускую мову?

( Трэба гаварыць з тымі, хто яе ведае. Трэба глядзець тэлеперадачы, слухаць радыё, чытаць кнігі на беларускай мове).

Неабходна ведаць сваю мову, гісторыю, культуру, каб з гонарам можна было сказаць, што вы беларусы і ганарыцеся, што жывяце ў такой цудоўнай краіне, як Беларусь.

Сустракайце нашых эрудытаў. Запрашаем дзве каманды, якія пакажуць нам свае веды.



Конкурс “ Размінка”

  1. Ці можна словы вена, дзясна пісаць з вялікай літары? Чаму?

  2. Адзін вучань у спалучэнні “ пад бярозай” назоўнік напісаў з малой літары, а другі—з вялікай. А як і чаму напісалі б вы?

  3. Які мужчына сваім іменем сцвярджае, што ён з’яўляецца геаметрычным целам?

  4. Да якога жаночага імя трэба дадаць адну літару, каб атрымаць назвы дзвюх дзяржаў?

  5. Калі побач з грузам станеш і ты, атрымаецца назва краіны. Якая?

  6. Назавіце пятае лішняе: Бягомль, Крычаў, Нёман, полацк, Слуцк.

  7. Колькі імён змяшчае слова “ галіна”?

  8. У якім слове сем галосных?

  9. За які зычны трэба схаваць галосны, каб атрымалася яркая афарбоўка небасхілу пры захадзе і ўсходзе сонца?

  10. У назвах якіх беларускіх гарадоў па адным галосным?

  11. Утварыце ад назоўніка мужчынскага роду “ індзеец” назву асобы жаночага роду.

  12. Як называюць чалавека, які ведае шмат моў?

Конкурс “ Лесвіца”

Запішыце словы спачатку з адным галосным, потым—з двума, трыма.



Конкурс кемлівых

Аднавіце словы, у якіх згубіліся першыя склады.

…роз …рова …нечнік

…нок …рога …ядынак

…рох …рока …лата

…рог …рона …зета


Конкурс “ Эрудыт “

Імёны бываюць поўныя і скарочаныя, напрыклад: Галіна—Галя, Леанід—Лёня. Назавіце пошныя адпаведнікі да скарочаных імён.

Алёша, Валік, Валя, Дзіма, Жэня, Саша, Света, Сеня, Сцёпа, Федзя, Ядзя. Аня, Надзя, Просся, Уладзя, Коля, Гена, Вася, Толя, Косця, Ціма.

Конкурс матэматыкаў

Ці аднолькавая колькасць гукаў і літар у словах?

Біятлон, кіёск, ельнік, дзень, патрыёт, сінія, авадзень, пер’е.

7л,8 г.; 5л.,6 г.; 6л.,6 г.; 5л., 3г.; 7л., 8г.; 5л., 6г.; 8л.,6г.; 4л.,5г.


Конкурс “ Хто больш?”

За дзве хвіліны прыгадайце як мага больш слоў (назоўнікаў), якія пачынаюцца на літару з.



Конкурс перакладчыкаў

Черника, обида, одуванчик, движение, неделя, диван, ковер, торговец, тряпка, карандаш, кисточка, расписание, уважение, оттепель, серёжки, цепь, гвоздь, пуговица, воротник, одеяло, потолок, пол, забор, ежевика, клюква.



Конкурс “ Адным словам”

  1. Збудаванне для захоўвання клубняў бульбы. (бульбасховішча)

  2. Зверагадоўчая ферма. (звераферма)

  3. Дробны жук-шкоднік, які грызе кару і драўніну дрэў. (караед)

  4. Паласа лесу.(лесапаласа)

  5. Той, хто слухае перадачы радыёвяшчання. (радыёслухач)

  6. Той, хто пасяліўся ў новым доме або ў новай кватэры.. ( навасёл)

  7. Тара ( бутэлькі, слоікі), вырабленыя са шкла. (шклатара)

  8. Карыстанне зямлёй. (землекарыстанне)

Конкурс “ Усявед”

У якіх словах не- з’яўляецца прыстаўкай?

Навасёл, наглуха, надзея, наблытаў, нажніцы, назапасіць, наручнікі, навіна, насарог, надрукаваць, натхненне, набраць, навушнікі, наперагонкі, надпіс.

Конкурс “ Чужое слова”

Растлумачце наступныя словы і падкрэсліце лішні:



  1. Рачулка, рачны, рак, рака.

  2. Весела, вяселле, вясло, весяліцца.

  3. Шкло, шкельца, шкляны, школьны.

  4. Ліс, лісяня, ліст, лісіны.

Конкурс “ Фразеалагізмы”

Конкурс праводзіцца ў форме аўкцыёну. На “продаж” выстаўлены словы—галава, рука, нага, вуха, зуб. Удзельнікі каманд па чарзе называюць фразеалагізмы з гэтымі словамі. Перамагае той “ пакупнік”, які апошнім называе фразеалагізм з дадзеным словам.



Конкурс капітанаў “ Веру—не веру”

Усіх часцін мовы 10 ( веру)

Слова “ Дзве” пішацца з мяккім знакам ( не веру)

Галосных гукаў 6 ( веру)

Дапаўненне адказвае на пытанні ўскосных склонаў ( веру)

У слове “ дзверы” аднолькавая колькасць літар і гукаў ( не веру)

Гук р звонкі ( веру)

Марфалогія—гэта раздзел навукі аб мове, у якім вывучаюцца словы як часціны мовы ( веру)

Канчатак—гэта зменная частка слова ( веру)

Прыназоўнік, злучнік, часціца—самастойныя часціны мовы ( не веру)

Назоўнікі “ радасць”, “ задавальненне”—абстрактныя ( веру)

Назоўнік “ пельмені” мае і адзіночны, і множны лік ( не веру)

Адпаведнікам да рускага назоўніка “ клюква” з’яўляецца слова “ ажыны” ( не веру)

У прыметніках множнага ліку вызначаецца род ( не веру)

У назоўніках “ струменьчык”, “ каменьчык”, “ агеньчык” пішацца мяккі знак ( веру)

Прыметнікі ў тэкстах служаць для яркага і вобразнага апісання прадметаў ( веру)

Словы “ спіна”, “ малы”, “ стары” вымаўляюцца так ( не веру)

Акалічнасць адказвае на пытанні як? дзе? куды? ( веру)

Лічэбнік спалучаецца толькі з назоўнікам ( веру)

Слова “ булён” пішацца з мяккім знакам ( не веру)

Слова “ клоўн” пішацца з ў ( веру)

У слове “ ясень” 5 літар, 5 гукаў ( веру)

“ Радзіма”, “ Бацькаўшчына”, “ Айчына”—амонімы ( не веру)

У сказе Люты—апошні месяц зімы назоўнік “ месяц” з’яўляецца выказнікам ( веру)

У слове “ далёка” а з’яўляецца канчаткам ( не веру)

Прыметнік “ хатынскі” пішацца з мяккім знакам ( не веру)

Зваротак з’яўляецца членам сказа ( не веру)

Фанетыка вывучае гукі, а арфаграфія—правапіс слоў ( веру)

“ Боль”, “ надпіс”, “ палын”, “ медаль”—назоўнікі жаночага роду ( не веру)
Падвядзенне вынікаў. Узнагароджанне.

Настаўнік чытае ўрывак з верша Л.Дайнекі “ Любіце мову”

Дрыжыць прастор нябёс грамовых,

У родны край ідзе вясна.

Я зноў пра мову, зноў пра мову—

Яна, як маці, у нас адна.
Каб белы свет не здаўся вузкім,

Каб годна жыць паміж людзей,

Любіце мову-беларуску,

Любіце з кожным днём мацней!


Яна—жыцця першааснова,

Яна—стагоддзяў зорны дым.

Калі забудзем, згубім мову,

Што скажам праўнукам сваім?

Адказы

Размінка



  1. Калі ўжываюцца, як уласныя назвы : Вена—назва горада, Дзясна, Сена—назвы рэк.

  2. Бяроза як назва горада пішацца з вялікай літары, а як назва дрэва—з малой.

  3. Якуб—я-куб.

  4. Іра—Ірак, Іран.

  5. Грузія.

  6. Нёман.

  7. Чатыры—Галіна, Аліна, Ліна, Іна.

  8. Семя.

  9. Зара.

  10. Брэст, Ельск, Клецк, Пінск, Слуцк, Шклоў.

  11. Індыянка.

  12. Паліглот.

Лесвіца

Мір, песня, рабіна, падарожжа, матэматыка

Конкурс кемлівых

Мароз карова сланечнік вянок дарога паядынак гарох сарока золата парог пірог варона карона газета

Хто больш

Зуб, зебра, зара, золата, зацьменне, завязь, заіка, завод, задача,загар, задыяк, знак, завулак, занос, запіс, збожжа, зерне, заапарк, захад, зарыва, заяц, зваротак, збор, злёт, ззянне, зубр, зорка.

Перакладчыкі

Чарніцы, крыўда, дзьмухавец, рух, тыдзень, канапа, дыван, гандляр, ануча, аловак, пэндзаль, расклад, павага, адліга, завушніцы, ланцуг, цвік, гузік, каўнер, коўдра, столь, падлога, плот, ажыны, журавіны



Фразеалагізмы

Абы з рук, волас з галавы не ўпадзе, выдаць з галавой, галаву намыліць, зубы з’есці, палажыць зубы на паліцу, зуб мець, і вухам не вядзе, на руках насіць, на шырокую нагу, ні ў зуб нагой, ногі выцягнуць, паклаўшы руку на сэрца, правая рука, рожкі ды ножкі, рука руку мые, склаўшы рукі, у нагах праўды няма, умыць рукі, чужымі рукамі жар заграбаць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка