Моўны матэрыял па аўтыматызацыі гукаў Матэрыял на гук [з]




Дата канвертавання18.05.2016
Памер130.47 Kb.
Моўны матэрыял па аўтыматызацыі гукаў
Матэрыял на гук [з]
Падкажы слоўца:

Як шэры воўк завыла глуха

У полі злая … (завіруха).
Адгадаць загадку, вызначыць наяўнасць гука [з] у адгадцы

Доўгае вуха,

Камячок пуху,

Скача лоўка,

Любіць маркоўку. (заяц)

Вымаўленне чыстагаворак:

За-за-за – гнуткая лаза.

Зу-зу-зу – купілі казу.

Вершы

Белая завея завывае звонка,

Толькі зелянее над ракой сасонка.
Ідзе з лапатай дзядзька з хаты

І разграбае снег заўзята.

Жаваранак.

Ён у лузе, ён на полі,

Зранку лётае на волі,

Звонка песні распявае,

Імі дзетак ён вітае.
Завіруха шуміць за акном,

Замятае зямлю і мой дом,

Б’е па шыбах, напэўна, злуе,

Што ў пакой не пускаюць яе.


Званок у лузе коціцца,

Схапіць званочак хочацца.

То не званочак,

То не званочак,

Трапеча сіні матылёчак.
Страказе каза казала:

- Я ў пучок лазу вязала,

Павязу лазу казлу,

Каб не лазіў у лазу.



Вывучыць на памяць загадку

Ён над вуліцай сядзіць,

Ён на вуліцу глядзіць.

Як зялёным заміргае –

Пераходзіць дазваляе,

Жоўты – знак перасцярогі,

Уцякай хутчэй з дарогі.

А чырвоны загарыцца –

Трэба тут жа прыпыніцца.

(Святлафор)


Матэрыял на гук [ц]

Падкажы слоўца:

Сонейка-сонца

Выгляні ў … (аконца).
Адгадаць загадку, вызначыць наяўнасць гука [ц] у адгадцы

Беленькая бочка,

На ёй - ні сучочка,

Ні абручыка,

Ні дна,

І хоць бы



Клёпачка адна. (Яйцо)

Н. Гілевіч


Ходзіць па двары,

На нагах кіпцюры,

Белае каменне нясе. (Курыца)
Што гэта за вочы:

Адно свеціць удзень,

А другое –уночы.(Сонца і месяц)
Ля дарогі шарык белы.

Вецер б’е, а шарык цэлы.

А як дзьмухнуць хлапчукі –

Пух ляціць ва ўсе бакі. (Дзьмухавец)



Вершы

Зябнуць раннем коцікі,

Аж дрыжаць жывоцікі,

- Коцікі, коцікі,

Абувайце боцікі.

У. Дубоўка



Вымаўленне чыстагаворак:

Цы-цы-цы – мы малайцы.

Цу-цу-цу – я пасу аўцу.

Цэ-цэ-цэ – аловак у руцэ.

Ец-ец-ец – добры плывец

Матэрыял на гук [ш]

Падкажы слоўца:

Коцік-варкоцік

Лёг на жывоцік,

Лапкі пад вушка –

Не трэба … (падушка).
Мама-мыш

Купіла кніжку

Для сваёй дачушкі

… (мышкі).


Сядзяць без ежы ў сцюжу птушкі

Сябры, зрабіце ім … (кармушкі).


Сонейка-сонца

Выгляні ў аконца,

Пасвяці нам трошку,

Дам табе … (гарошку).


Кузаў я зраблю з фанеры,

А яшчэ барты з паперы.

На капоце акуляры

Прымацую, нібы фары,

Склею добрую кабіну –

Гэй, сядайце ўсе ў … (машыну).



Адгадаць загадку, вызначыць наяўнасць гука [ш] у адгадцы

Не звер, а махнаты, не конь, а з вушамі. (шапка)

Надзьмуўся пузан

Велічынёю са збан,

А лёгкі, як пух.

Што гэта за зух? (Шар)

А. Клышка
Расце ён зімою

Уніз галавою.

Камлём дагары,

І расце да пары:

Як стане грэць сонца –

Ён плача бясконца,

Сыходзіць слязамі

І ўвесь прападае.

Падумайце самі,

Яго хто адгадае? (Лядзяш)



Вывучыць на памяць загадку

Шэры шарык пад лаўкай шарыць. (мышка)


Маленькі шарык

Пад лаўкаю шарыць,

Збірае крошкі,

Баіцца кошкі. (мышка)


І дзень ішоў, і ноч ішоў,

А з месца нават не сышоў. (гадзіннік)



Вершы

Кую, кую ножку

Паеду ў дарожку

Мама-мыш


Купіла кніжку

Для сваёй дачушкі

мышкі.
Завучванне чыстагаворак:

Ша-ша-ша – катаю малыша.

Шы-шы-шы – малога калышы.

Шу-шу-шу – капялюш нашу.


Матэрыял на гук [ж]
Завучванне чыстагаворак:

Жа-жа-жа – у нас няма нажа.

Жы-жы-жы – прыляцелі два чыжы.

Жу-жу-жу – на ложку ляжу.



Падкажы слоўца:

- Пых!Пых! – Дайце ножык:

Зробіць дудку сабе … (вожык).
Гнецца буслік на балоце,

У яго баліць жывоцік.

У трывозе мама з татам:

Многа з’еў ён … (жабянятак).



Адгадаць загадку, вызначыць наяўнасць гука [ж] у адгадцы

Пад хвоямі,

Пад смолкамі,

Па лясных дарожках,

Бяжыць клубок з іголкамі,

На кароткіх ножках. (вожык)


Спачатку падае,

Пасля ўстае,

Пасля гасцінцы раздае. (дождж)
Крычыць ква-ква – вялікая галава. (жабка)
Вершы

Джу-джу-джу,

Джу-джу-джу,

Я над кветкамі кружу.

Джу-у!
Піражочкі, піражкі!

Мае кожны два ражкі.

Адкушу адзін ражок –

Надта смачны піражок!



Матэрыял на гук [ч]

Падкажы слоўца:
Быў у хлопца самакат-

Памяняў на аўтамат,

Аўтамат жа – на цягач,

А цягач змяніў на … ( мяч)


Шчыплюць траўку каля рэчкі

У цёплых кажушках … (авечкі).


Мы вядзём паіць на рэчку

Кучаравую … (авечку).



Адгадаць загадку, вызначыць наяўнасць гука [ч] у адгадцы

Вушкі, дзюбка – нос кірпаты,

Сам квяцісты і пузаты.

На пліце стаіць ён так,

Як разгневаны гусак … (чайнік).
Доўгія ногі.

Ходзіць па балоту.

Жабы ёй заўжды ў ахвоту. (чапля).
Мы па лесвіцы збягаем

І па вуліцы гуляем,

А як вечар – мы пад ложак,

Застаемся мы без ножак. (чаравікі)



Вывучыць на памяць загадку:

Беленькая бочка,

На ёй - ні сучочка,

Ні абручыка,

Ні дна,

І хоць бы



Клёпачка адна. (Яйцо)

Н. Гілевіч


Вершы

Павучок – ткач-ткачок –

Сеў на тоненькі сучок.
Матэрыял на гук [л]

Падкажы слоўца:
Мыем, мыем мы мурзілу.

Мыем чыста, мыем … (мылам)


Басанож хадзіла Мура.

У яе тэмпература.

Я пашыла кошцы тапкі,

Каб яе не мерзлі … (лапкі).


Як толькі дачакалася цяпла,

Збіраць нектар

Старанна пачала працавітая … (пчала).
Ён ідзе, чуваць здаля:

Прагінаецца зямля,

Затрашчыць любы заслон,

Калі сядзе раптам … (слон).


Пашча страшная ў клыках

І няма ў ёй языка.

- У рацэ найбольшай Ніл

Пражывае … (кракадзіл).



Адгадаць загадку, вызначыць наяўнасць гука [л] у адгадцы

Што за фрукт гэта такі:

Чырвоны, смачны, наліўны.

Яркім сонейкам сагрэты,

Паспявае познім летам. (яблык)
У яго ўсяго тры колы

І сядло на раме.

Дзве педалі ўнізе ёсць,

Круцяць іх нагамі. (веласіпед)


Сосны лечыць

ён з вясны.

Доктарм завуць

Лясным. (дзяцел)


Як і ты, ён мае сэрца,

Толькі вось яно не б’ецца,

Сэрцам тым мы пішам словы,

А завецца ён … (аловак).


Пад адной страхой чатыры браты стаяць. (стол)

На кухні да сцяны прырос

Астрог, дзе томіцца мароз.

Уключаны, як кіпяцільнік,

Астрог завецца … (халадзільнік).

Вымаўленне чыстагаворак:

Ла-ла-ла - на кветцы пчала.

Ол-ол-ол - сядаем за стол.

Вывучыць на памяць загадку

Я прысела пад дубок,

Там качаецца клубок,

Што кальнуў мяне пад бок? (вожык)


На лузе браточкі

З аднае сямейкі:

Залатыя вочкі,

Беленькія вейкі. (рамонак)


Махнула птушка пяром,

Накрыла ўвесь свет крылом. (ноч)



Вершы

Ах, якія тут алоўкі –

Каляровыя галоўкі!
Рана-раненька пчала

Пакідала вулей,

Заспявала, загула,

Каб усе пачулі.


Ёлка ў ельніку жыла,

Ёлка ў ельніку расла.

Ёлку везлі нам на свята

Белы зайка і жаўна.

Як прывезлі ёлку ў хату –

Стала ёлачкай яна.



Яблык

Дзед быў на рынку і купіў сабе яблык. Вялікі, з залацістымі бакамі і празрысты. Нават зярняткі відаць. Пакруціў дзед у руцэ яблык, хацеў з'есці, ды перадумаў:



  • Занясу дадому. Дзяцей пачастую.

Дома дзед аддаў яблык унучцы Ніне.

  • Ой, які яблык вялікі! - усклікнула Ніна. I толькі яна хацела адкусіць, як прыйшла з работы мама.

  • Мамачка, - сказала Ніна, - ты стамілася. Вазьмі з'еш яблык.

Маці падзякавала Ніне, узяла яблык, палюбавалася ім.

- Я Міхаську пачастую. Ён жа ў нас самы маленькі, - сказала маці. I калі Міхаська вярнуўся з дзіцячага сада, аддала яблык яму.

Міхаська нават ножкамі затупаў ад радасці, такі яблык яму далі - вялікі, залацісты, прыгожы!

Ён дастаў са скрынкі ножык, паглядзеў на дзеда, маму, Ніну і разрэзаў яблык на чатыры часткі.

- Гэта, дзядуля, табе, гэта маме, а гэта мне і Ніне, - падзяліў ён. - Ешце, калі ласка.

Смачны быў яблык. Салодкі, сакавіты. Усе елі і хвалілі Міхаську. А больш за ўсіх хваліў дзядуля.



Прыкладныя пытанні да твора.

- Аб чым гэты твор?

- Што зрабіў Міхаська з яблыкам? Што б зрабілі вы?

- Як можна па-іншаму назваць гэты твор?


Матэрыял на гук [р]

Падкажы слоўца:

Я люблю ў затоках гразь,

А імя маё - … (карась).
Пашча страшная ў клыках

І няма ў ёй языка.

- У рацэ найбольшай Ніл

Пражывае … (кракадзіл).


Ладачкі-ладкі!..

Мы палолі … (градкі),

Мы палолі самі

Сваімі … (рукамі).


Ці бачылі такое вы,

Сваіх вачэй мяняю колеры

І размаўляю я вачыма,

Са мной спрачацца немагчыма.

Вам памагаю з даўніх пор,

Я назву маю … (светлафор).



Адгадаць загадку, вызначыць наяўнасць гука [р] у адгадцы

У ваду нырае смела.

Хатку ён будуе ўмела.

Пад вадой і на вадзе

Будаўніцтва ён вядзе. (бабёр)
Дзік спалохана скуголіць,

Паглядае ўвысь:

Там стаілася між голля

У засадзе … (рысь).


Назбірала арэхаў

Пяць мяхоў і паўмеха,

Насушыла грыбоў

Сто дванаццаць карабоў.

Нацягала шышак горку

Працавітая … (ваверка).


Ля ракі жыве званар,

Ён балотны гаспадар.

Даўганосы, даўганогі,

Голас тонкі, а сам строгі. (камар)


Доўгае вуха,

Камячок пуха,

У клетцы жыве,

Капусту грызе. (трус)


На лузе браточкі

З аднае сямейкі:

Залатыя вочкі,

Беленькія вейкі. (рамонак)


З Вусамі, а не стары.

Зайздросныя вочы.

За што-небудзь на двары

Учапіцца хоча.

Хопіць хітрасці на трох,

Ну, на тое ж ён … (гарох).


Яно для ўсіх нас –

Добры друг,

Хоць дзіваком здаецца,

Што адзявае вясной кажух,

А ўвосень раздзяецца. (дрэва)
І гарыць і не гарыць,

Можа пець і гаварыць,

Мае пільны позірк-выраз

Ён завецца … (тэлевізар).


Пад кожным з дваццаці зубкоў

Лягуць валасы радком. (расчоска)



Развучыць скорагаворку:

Тры вароны на варотах.

Горкай, горкай, горачкай ішоў малы Ягорачка.

Вывучыць на памяць загадку

Пасярод двара стаіць гара,

Спераду вілы, ззаду мятла. (карова)

Яны ў кожных сенцах

Назад і ўперад ходзяць.

Адной рукой сустрэнуць,

Другой рукой праводзяць. (дзверы)
Робіць круг за кругам

Над ракой, над лугам.

Над высокім борам –

Страказа з маторам …(верталёт).



Закончы сказ і паўтары яго поўнасцю.

Я умею рана … (уставаць).

Я умею выціраць рукі … (ручніком).

Я умею на стол … (накрываць).

Я умею зачыняць дзверы … (ключом).

Я умею пісаць … (ручкай).



Паўтарыць сказы

Папа Карла купіў Бураціна азбуку.

Кракадзіл Гена вядзе Чабурашку ў школу.

Мальвіна вучыць Бураціна пісаць.



Вывучыць на памяць прыказкі і прымаўкі

Праца не паганіць, а корміць.

Скончыў работу – гуляй у ахвоту.

Сон на заўтра адкладзі, а справу сёння зрабі.



Вершы

Зверху пар, знізу пар –

Развясёлы самавар!

І пяе ён, і раве,

Да стала ўсіх заве!

Звер вядомы ён усім –

І старым, і дзецям:

Футра цёплае на ім,

А завуць мядзведзем.
На дварэ – мароз.

Лёд да стрэх прырос.

Ой, мароз, мароз, - шчыпле твар да слёз.

- Ажно сам замёрз, - кажа дзед Мароз.


І ты, мой сябар, хоць і падрос,

Беражы нос у мароз.


Будзем дружна працаваць.

Дом прасторны будаваць:

Высачэзны – вось такі!

На падмогу, сябрукі!


Стары заяц-работнічак

На скрыпцы грае,

А лісіца, а хітрыца

З куста выглядае.


Нашы сябры

Снегіры, сінічкі!

Сыплю вам пшанічкі,

Крупак, крошак хлеба.

Вам жа мала трэба!

Ешце, любыя сябры!

Не ляціце ў бары,

А жывіце ў двары

Да вясновае пары.

Вось для вас кармушкі,

Птушкі-шчабятушкі,

Нашы весялушкі!



Лічылкі

Пятро, Пятро,

Падай вядро.

Карове піць –

Табе вадзіць.

Фізкультхвілінкі
Бяжыць вожык –

Тупу-туп!

Сам калючы,

Востры зуб.

- Вожык, вожык,

Ты куды?


Ад якой бяжыш

Бяды?
Вожык лапкамі

Туп-туп!

Вожык вочкамі

Луп-луп!

Навакол пануе ціш,

Пануе ціш.

Чуе вожык-

У лісці мыш.

Ён да лісця

Тапу-тап!

І лапкаю мышку –

Цап!

Дзеці імітуюць адпаведныя дзеянні. У канцы яны паказваюць, як вожык скручваецца ў клубок.
Дыферэнцыяцыя гукаў [р]- [л]

Вымаўленне чыстагаворак:

Ра-ла-ра - высокая гара.

Ла-ра-ла - маленькая пчала.

Ор-ор-ор - пайшоў у двор.

Ол-ол-ол - сеў за стол.

Еры-еры-еры - скрыпучыя дзверы.

Елі-елі-елі - на лаўкі селі.
Адгадаць загадку і вызначыць наяўнасць гукаў [р]- [л]

Чатыры нагі, але не ходзіць, само стаіць, а другім не дае. (крэсла)



Дыферэнцыяцыя гукаў [л] і [р] у вершах

У нашым краі – Беларусі – На рэчцы Лука

Ёсць буслы, сарокі, гусі, Злавіў рака ў рукаў.

Ластаўкі і верабейчыкі,

Чыжыкі і салавейчыкі.
Пазіраюць прагна вочы,- Чаравічкі ў нашай Славы

Мышку з’есці коцік хоча. Адзін левы, другі правы.

Лапай ён падрапаў кніжку, Справа – левы,

А злавіць не можа мышку. Злева – правы,

Скажы, Слава,

Клара У чым справа?

Клала Тут маёй няма віны:

Ў кошык грыб Паспрачаліся яны.

Гэткі чырванюткі:

Колькі ёсць

Грыбкоў такіх,

Назбіраю хутка!


Го-го-го, гусачок!

Зрабі хлопчыку свісток.

З беласнежнага крыла

Ды з бліскучага пяра.


Маленькі шарык

Пад лаўкаю шарыць,

Збірае крошкі,

Баіцца кошкі. (Мыш.)


Скрып, скрып,

Скрып, скрып,

Снег ад холаду ахрып.

У яго, напэўна, грып.


Раз зайшлі ў дзіцячы сад

Восем жоўтых куранят,

Прывяла іх з вулачкі

Шэранькая курачка.

Трапіла ты, курачка,

Не на тую вулачку:

Тут дзіцячы сад –

Не для куранят.



Вершы для артыкуляцыйнай гімнастыкі

Са шчацінкаю галоўка



Ў роце зубы чысціць лоўка. (зубная шчотка)


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка