Мой родны кут” Гучыць музыка з рэпертуару “ Песняроў” на верш я коласа “ Мой родны кут” Вядучая




Дата канвертавання13.05.2016
Памер40.87 Kb.
Мой родны кут”

Гучыць музыка з рэпертуару “ Песняроў” на верш Я Коласа “ Мой родны кут”

Вядучая. Прывітанне , дзеці! Ці любіце вы казкі, гульні і вандраванні? Любіце. Паглядзіце зараз на двор: залатая восень прыйшла да нас у госці. Прыслухайцеся: стукае чырвоны лісцік у вакенца, ён запрашае нас на прагулку ў пяшчотны лес. А гэта хто стукае? Гэта нашы госці – маленькая Верачка са сваёй сяброўкай. Яны прыйшлі да нас ад Дзеда-лесавіка, каб запрасіць да сябе ў госці. У іх ёсць тайна.

Выходзіць Верачка з цацкай- саламянай лялькай.

Вядучая. Толькі той мае права ўвайсці ў лясныя казачныя вароты, хто адгадае пяць загадак пра лес.

  1. Вісіць- зялёны, ляціць- жоўты, ляжыць- чорны. ( Ліст)

  2. Зімой і летам адным цветам. ( Сасна, елка)

  3. Маленькі гладышок ўпаў з вышак, не так разбіўся, як шапачкі забыўся. ( Жолуд )

  4. За лесам сіні агонь гарыь. ( Лён)

  5. Стаіць паненачка ў чырвонай сукеначцы, хто йдзе, той паклоніцца. ( Суніца)

Дзеці адказваюць.

Вядучая. Калі казкі адгаданы, мы можам увайсці ў казачны лес?

Верачка: Калі ласка!

Дэманструецца каляровы дыяфільм “ У Белавежскай пушчы”

ПЫТАННІ ПАСЛЯ ПРАГЛЯДУ.

Вядучая. Што даведаліся пра Белавежскую пушчу?

Чым уразіла Белавежская пушча?

Назвы якіх птушак вы запомнілі?

Хто са звяроў найбольш уразіў вас?



Вядучая. Гуляючы ў лесе, нашы дзеці знайшлі сваю вершаваную казку. Зараз яны

прачытаюць яе.



Верачка. І я паслухаю.

Дзеці чытаюць вершы беларускіх паэтаў. Чытанне вершаў супроаваджаецца

музыкай беларускіх кампазітараў.
1-ы вучань

Мой родны кут, як ты мне мілы!

Забыць цябе не маю сілы.

Не раз, утомлены дарогай,

Жыццём вясны мае ўбогай,

К табе я ў думках залятаю

І там душою спачываю.

Я. Колас
2-і вучань

Адшумела лета

Роснымі лугамі,

Апусцела поле,

Нівы адцвілі.

Праплываюць хмары

Нізка над стагамі

І ляцяць у вырай

З крыкам жураўлі…

С.Грахоўскі
3-і вучань

Прыходжу ў гэты лес,

Нібы дадому.

Прыходжу ў гэты бор,

Нібы ў харомы.

Прыходжу ў гэты лес,

Нібы ў госці

Да вельмі-вельмі

Блізкага кагосьці.

У. Кірэйчык


4-ы вучань

Восень шла ў сырым тумане,

Восень клыпала ўгары,

Восень песні пела зрана,

Восень ныла ўвечары…

Я.Колас


5-ы вучань

Глянь на зямлю залатую,

Пяшчотную, сумную, чыстую

Нехта па ёй вандруе,

У паветра ўзнімаючы лісце…

У.Караткевіч

6-ы вучань

Ліст апошні срвецца…

Ды не знаю ,чаму

Ты мне, восень, па сэрцу!

П.Броўка
7-ы вучань

Блакіт нябёс тады

Празрысты, нібы ў маі.

Асеннія сады,

Як вогнішча , палаюць.

П.Панчанка


8-ы вучань

Дарогай вернаю сахаты

Шыбуе проста да ракі.

А следам крочаць ласяняты

І пакідаюць капыткі.

П.Прыходзька


9-ы вучань

Барвова-жоўтыя хусцінкі

Павесіў верасень на клён.

Гараць і свецяцца галінкі,

Нібы маяк той, клён відзён…

Н.Галіноўская



10-ы вучань

Над полем шырокім,

Над поймай ракі,

Пад небам высокім

Лятаюць шпакі.

То знізяцца долу,

То зноў- у пастор,

І клічуць там долю

Братоў і сясцёр…

Я.Пушча
Верачка.

Люблю наш край- старонку гэту,

Дзе я радзілася, расла,

Дзе першы раз спазнала шчасце,

Слязу нядолі праліла.

Люблю народ наш беларускі,

Хаціны ў зелені садоў,

Залочаныя збожжам нівы,

Шум нашых гаяў і лясоў.

І першы звон сярпоў і кос,

Як выйдуць жнеі збожжа жаці,

А касары- на сенакос!

К.Буйло
Вядучая. Дзякуй вам, паважаныя дэкламатары. Каб нам завершыць вандраванне-

казку ў цудоўны свет беларускай прыроды, на развітанне з лесам і чароўнай

прыродай, з любоўю скажам: “ Дзякуй табе, мой родны кут, дзякуй, цуд

прыроды – восеньскі лес, дзякуй вам, птушкі, жывёлы, расліны. Вы

падаравалі нам добры настрой і паэтычнае натхненне. Дзякуй вам вялікі за

гэта!”
Верачка. Дзякуй вам, дэкламатары.
Вядучая. Дзякуй за прыгожае выразнае чытанне вершаў беларускіх паэтаў. Я

ўпэўнена, што сёння дзеці атрымалі вялікае задавальненне ад знаёмства з

прыродай і з беларускай паэзіяй.
Вядучая. Вось і хораша. Няхай жа наша паэтычная вандроўка не скончыцца сёння.

Няхай доўжыцца радасць, натхненне, добры настрой і імкненне да роднага



прыгожага слова! Да новых сустрэч з прыродай!


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка