МОЎцы перад выбарам беларускай, мясцовай ці рускай мовы




Дата канвертавання15.03.2016
Памер34.35 Kb.
МОЎЦЫ ПЕРАД ВЫБАРАМ БЕЛАРУСКАЙ, МЯСЦОВАЙ ЦІ РУСКАЙ МОВЫ (НА МАТЭРЫЯЛЕ ЗАПІСАЎ

У Г. П. ХОЦІМСКУ)

Яненка Н. В., Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт



0. У артыкуле здзейснена спроба аналізу хоцімскай часткі альдэнбургскага корпуса беларуска-рускага маўлення з пункту гледжання ўплыву статуса суразмоўцы на выбар інфармантамі таго ці іншага моўнага рэгістра.

1. У размове з малазнаёмымі людзьмі альбо з людзьмі, якія маюць вышэйшы сацыяльны статус, моўцы могуць выкарыстоўваць элементы рускай мовы.

(1) У дыялогу 3 інфармант А (жанчына 41 года, настаўніца) у тэлефоннай размове з супрацоўніцай ЖКГ выкарыстоўвае гук [т’] (не цекае, як звычайна):

Т’іха. (3: 11; А) (набірае тэлефонны нумар)

Камунхоз? (3: 13; А)

Здраствуйт’е. (3: 14; А)

Падскажыт’е, пажалуста. (3: 15; А)

Ў каво та мн’е можна узнат’? (3: 16; А)

Але тут жа:



Заплац’іла йа за дз’ікабр’ м’ес’іц за кварц’іру?(3: 17; А)

Тр’іццыт’ тр’і, с’ем, пас’іба. (3: 18; А)

Тое, што жанчына ўспрымае дадзеную размову з незнаёмым чалавекам як афіцыйную, для якой пажадана выкарыстанне рускай мовы, пацвярджаюць выкарыстанне ёй этыкетных зваротаў, гука [в] у канчатку займенніка кого. Выказванне 17 вылучаецца сярод астатніх наяўнасцю дзекання і цекання. Выказванне 18 – пераходнае ад афіцыйнай да звычайнай бытавой размовы. Тут назіраюцца рысы абодвух стыляў: з аднаго боку, [т’] як элемент афіцыйнага стыля, з іншага боку – цвёрды [м] у лічэбніку сем і скарочаная, размоўная версія выразу спасибо.

Назіраецца і адваротная з’ява – перанос прымет афіцыйнай сітуацыі ў звычайную бытавую размову:

Йес’т’ [хочаш]? (3: 22; А) (пытанне адрасавана мужу)

Н’е, н’а ўсп’ейу. (3: 23; С)

Цікава, што пазней, калі інфармант ужо цалкам пераключылася на размову з мужам і як бы выйшла з афіцыйнай сітуацыі, жанчына паўтарае выказванне – нумар тэлефону, але ў яе маўленні ўжо прысутнічае дзеканне і цеканне:



А бол’шы н’іхто з’ дз’ар’е’ўн’і н’а йедуц’? (3: 24; С)

Ну н’е, йны б сказал’і, чаго ты? (3: 25; А)

Ну, што іны (супрацоўнікі Камунгаса) там, зан’іты? (3: 26; А)

Тр’іццыц’ с’ем, тр’іццыц’ адз’ін. (3: 27; А)

(2) У дыялогу 31 інфармант А размаўляе па тэлефоне з сястрой з Расіі і стараецца гаварыць па-руску:

Как там Л’оха твой? (31: 41; А)



Здал ужы с’ес’ійу? (31: 42; А) <…>

Как вашэ здаровйе там? (31: 90; А)

2. У адрозненне ад «рускіх» варыянтаў, мясцовыя і «беларускія» з’яўляюцца больш нейтральнымі і выкарыстоўваюццца ў звычайных размовах з роднымі ці добра знаёмымі людзьмі.

(3) У дыялогу 36 інфармант А разам са сваёй сяброўкай (інфармантам Е) рыхтуюць святочны стол з нагоды дня народзінаў інфарманта С, мужа інфарманта А. Тут жа прысутнічае інфармант І (хлопчык 12 гадоў, школьнік), сын інфарманта Е. Інфармант А звяртаецца да яго:

Арц’ом, п’іц’ хочаш? (36: 127; А)

П’іц’ тока ў кран’і. (36: 128; А)

А, давай’ц’і, можа, морса хуц’ здз’елайім ікога. (36: 129; А) <…>

С чарн’ічным вар’ен’н’ім с ік’ім. (36: 132; А)

(4) У дыялогу 21 інфармант N (дзяўчына 19 гадоў, студэнтка, дачка інфарманта А) прапанавала замяніць інфарманта А ў школе на той час, пакуль А будзе на курсах павышэння кваліфікацыі ў Магілёве. Але інфармант А сказала, што інфарманту N не змогуць аплаціць гэту работу, бо яна не працуе ў школе:

Йак ц’аб’е йаго аплац’уц’? (21: 62; А)

Хто? (21: 63; А)

Такім чынам, аналіз вуснага маўлення хацімчан дазваляе гаварыць пра магчымасць выбару імі той ці іншай версіі мовы пад уздзеяннем пэўных знешніх фактараў. Адной з прычын змены моўцам мовы зносінаў з’яўляецца акамадацыя да суразмоўцы, альбо ўплыў статуса суразмоўцы на выбар інфармантам той ці іншай мовы падчас размовы з ім.



Літаратура:

  1. Запрудскі, С. М., Яненка, Н. В. Варыянтнасць у вусным гарадскім маўленні: унутранае і сацыяльнае вар’іраванне (на матэрыяле запісаў у гарадскім пасёлку Хоцімск) // Беларускае слова: гісторыя і сучаснасць: зб. арт. па матэрыялах навук. чытанняў, прысвеч. памяці праф. А. І. Жураўскага, Мінск, 27 кастрычніка 2009 г. / Пад аг. рэд. М. Р. Прыгодзіча. — Мн: Права і эканоміка, 2010. –
    С. 63–66.

  2. Запрудскі, С. М., Яненка, Н. В. Моўцы перад выбарам суфікса або у дзеясловах прошлага часу адзіночнага ліку мужчынскага роду (на матэрыяле запісаў у гарадскім пасёлку Хоцімск) // Тыпалогія ўзаемасувязей беларускай і рускай моў і праблемы нацыянальнай самаідэнтыфікацыі: матэрыялы Міжнар. навук. канф., Мінск, 19–20 красавіка 2011 г. / Ін-т мовы і літ. імя
    Я. Коласа і Я. Купалы НАН Беларусі. – Мн: Права і эканоміка, 2011. – С. 121–126.

  3. Запрудскі, С. М., Яненка, Н. В. Моўцы перад выбарам постфікса -ся або -сь (на матэрыяле запісаў у гарадскім пасёлку Хоцімск) // Беларускае слова: дыялектнае і запазычанае: зб. арт. па матэрыялах навук. чытанняў, прысвеч. памяці дацэнта Еўдакіі Сцяпанаўны Мяцельскай (26-27 красавіка 2011 года, Мінск) / рэд. кал. праф. М. І. Свістунова (адк. рэд.) [і інш.]; пад аг. рэд. М. Р. Прыгодзіча; Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. — Мн: Права і эканоміка, 2011. – С. 36–40.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка