Мне холадна, мне хочацца есці




Дата канвертавання28.03.2016
Памер55.61 Kb.
Дзеяслоў

Тэзаўрус
Адносны час – складаная двух- (і трох) ступ. арыентацыя, г.зн. арыентуемае дзеянне ў адносінах да я.-н. кропкі адліку, лакалізуемай, у сваю чаргу, адносна моманту выказвання: – “часы папярэднікі”, “прадбудучыя” і перфект; “часы следаванні” – буд. у пр. ч. і буд. папярэдні ў пр.ч.


Абсалютны час – час, пры яго прамым выкарыстанні, які вызначае дзеянне непасрэдна ў адносінах да моманту выказвання як адначасовае (ц.ч.), папярэдняе (пр.ч.) і будучае (б.ч).
Безасабовыя дзеясловы – гэта нульвалентныя дзеясловы і ўсе тыя адна- і шматвалентныя, якія не спалучаюцца з дзейнікам, першы актант якіх не атрымоўвае статусу дзейніка (звычайна яны вызначаюць дзеянне, якое адбываецца само па сабе, без уздзеяння асобы). Пр.: мне холадна, мне хочацца есці.
Час – грам. катэгорыя дзеяслова, якая з’яўляецца спецыф. моўным адлюстраваннем аб’ект. часу і якая служыць для тэмпаральнай (часавай) лакалізацыі дзеяння ці стану, пра які гаворыцца ў сказе.
Цяперашні час:

  • цяперашні актуальны, які абазначае дзеянне ў момант гутаркі;

  • цяперашні неактуальны – дзеянне недастасаванае да часу (абазначае дзеясл. працэс. прымету як уласцівасць суб’екта). Пр.: Беларусь мяжуе з Літвой.

Будучы час – выяўленне праяўлення дзеяння пасля моманту гутаркі (залежыць ад трывання):



  • ф. буд. часу незаконч. трывання – для абазначэння паўтаральных або працяглых дзеянняў, не паказваючы на іх закончанасць або вынік;

  • ф. буд. ч. зак. трывання – абазначае дзеянні, у выкананні якіх моўца ўпэўнены.

Прошлы час – значэнне выражэння існавання дзеяння ў часавым перыядзе да моманту гутаркі.

Трыванне – грам. кат. дзеяслова, якая паказвае, як праходзіць у часе ці як размяркоўваецца ў часе вызначанае дзеяслоўнае дзеянне.
Незак. тр. – значэнне працэсуальнасці дзеяння без указання на ўнутраную мяжу.
Зак. тр. – зн-не закончанага дзеяння з указаннем на ўнутраную мяжу.
Трыв. пара – два дзеясловы, якія маюць аднолькавае лексічнае значэнне і супрацьпастаўляюцца паводле трыв. прыналежнасці.
Аднатрыв. дзеясловы – дзеясловы, якія маюць значэнне аднаго трывання.
Двухтрыв. дзеясловы – дзеясловы, у якіх спалучаюцца функцыі зак. і незак. трывання.
Дзеяслоў – знамянальная ч. мовы, якая абазначае дзеянне ці працэс як працэсуальную прымету і выражае гэта значэнне ў катэгорыях стану, ладу, часу, асобы, роду (пр.ч., ум.л.), ліку, склону (у дзеепрым.)
Дзеепрыметнік – неспраг. форма дзеяслова, якая абазначае працэс. прымету прадмета, што праяўляецца ў часе.
Дзеепрыслоўе – неспраг. форма дзеяслова, якая абазначае прымету асобы, прадмета, звязаную з дзеяннем, якая выкарыстоўваецца атрыбутыўна.
Стан –

1) грам. кат., якая паказвае адносіны дзеяння да суб’екта;

2) грам. кат., якая паказвае на адносіны дзеяння паміж суб’ектам і аб’ектам.
Інфінітыў – зыходная ф. дзеяслова, якая называе дзеянне, стан як працэс, без марфал. выражэння катэгорый асобы, часу, ладу, ліку. Дзеянне ў чыстым выглядзе.
Асабовыя дзеясловы – дзеясловы, якія спалучаюцца з дзейнікам; уключаюць дзеясловы самай рознай семантыкі.
Лад – грам. кат., якая супрацьпастаўляе 3 грам. значэнні і іх формы, якія выражаюць мадальныя адносіны дзеяння да рэчаіснасці.
Загадны лад (імператыў) – лад, які абазначае рэальнае дзеянне, якое ўяўляецца як неабходнае ці пажаданае і павінна ажыццявіцца асобай ці групай асоб або персаніфікаванымі аб’ектамі ці паняццямі.
Умоўны лад – лад, які абазначае дзеянне як пажаданае або магчымае, якое можа адбыцца пры пэўнай умове.
Абвесны лад – лад, які абазначае дзеянне, якое адбываецца ў цяп., буд., пр.ч. і ўяўляе яго як аб’ектыўны факт, указвае на асобу, лік.
Прамапераходныя дзеясловы – называюць дзеянне, накіраванае непасрэдна на прадмет. Прадмет або ствараецца, або змяняецца.
Пераходныя дзеясловы – называюць дзеянне, накіраванае на аб’ект, што выклікае ў ім пэўныя змены.
Ускоснапераход. дзеясловы – называюць дзеянне, што пэўным чынам звязана з аб’ектам, але адносіцца да яго ўскосна.
Непераход. дзеясловы – выражаюць рух, становішча ў прасторы, фіз. і псіх. стан, не звязаны з аб’ектам.
Спражэнне – дзеяслоўнае формаўтварэнне, якое ахоплівае ўсю парадыгму дзеяслова, усю сукупнасць яго форм у межах адной дзеяслоўнай лексемы і якое выражае суадносныя грам. катэгорыі.
Парадыгма (роду, ліку, асобы) – 1) асобы клас лінгвіст. адзінак, якія супрацьстаяць адна адной, і ў той жа час аб’яднаных аднолькавымі прыкметамі ці тым, што выклікаюць пэўныя асацыяцыі;

2) сукупнасць моўных адзінак, звязаных парадыгматычнымі адносінамі;

3) мадэль ці схема арганізацыі такога класа ці сукупнасці.
Дзеясловы руху – дзеясловы, якія абазначаюць працэс, не звязаны з аб’ектам і які абазначае перамяшчэнне ў прасторы самога суб’екта. Пр.: бегчы, ісці, крочыць, ляцець, плысці.
Мадальныя словы – словы, якія выражаюць мадальную ацэнку аб’ект. рэчаіснасці, ступень упэўненасці моўцы ў верагоднасці рэальнасці паведамлення. Яны ўказваюць на:


  1. крыніцу паведамлення;

  2. ацэнку, форму, спосаб выражэння думак;

  3. неабходнасць прыцягнуць увагу субяседніка;

  4. на эмац. рэакцыю на выказванне.

Суплетывізм – утварэнне формаў аднаго і таго ж слова ад розных асноў.

Пр.: браць – узяць.
Мадальныя дзеясловы – дзеясловы, якія выражаюць адносіны зместу выказвання да рэчаіснасці.
Зваротныя дзеясловы – дзеясловы + ся; ся пераходзіць ад ф. В. склону звар. займенніка сябе, якая ператварылася ў прыдзеясл. часціцу, а потым канчаткова злілася з дзеясловам.
Узаемна-зваротныя дзеясловы – абазначаюць дзеянне дзвюх або некалькіх асоб, кожная з якіх з’яўляецца адначасова і суб’ектам, і аб’ектам.

Пр.: вітацца, абдымацца, сустракацца.


Незварот. дзеясловы – дзеясловы без ся, якія не маюць зваротнасці.
Асоба – грам. кат., якая перадае адносіны дзеяння і яго суб’екта да гаворачай асобы.

1-ая ас.: суб’ект дзеяння – сама гаворачая асоба;

2-ая ас.: суб’ект дзеяння – субяседнік;

3-ая ас.: суб’ект дзеяння – асоба ці прадмет, пра якія гаворыцца


Прадукт. дзеясловы – група, у якую ўваходзяць дзеясловы з мадэллю словаўтварэння, якая з’яўляецца адкрытай, таму што можа пастаянна папаўняцца новымі дзеясловамі.
Непрадукт. дзеясловы – група, у якую ўваходзяць дзеясловы з мадэллю словаўтварэння, якая з’яўляецца закрытай, таму што па тыпу дзеясловаў гэтай групы новыя дзеясловы не ўтвараюцца.
Спрагальная ф. дзеяслова –

  1. дзеясловы, якія абазначаюць дзеянне, якое працякае ў часе і мае адносіны да суб’екта і аб’екта дзеяння;

  2. усе катэгорыі, акрамя склону, спрагаюцца;

  3. спраг. формы кіруюць залежнымі словамі, і зал. словы могуць прымыкаць да іх.

Неспраг. ф. дзеяслова –



  1. інфінітыў;

  2. дзеепрыметнік;

  3. дзеепрыслоўе.

Аснова дзеяслова – адрозніваецца ад іменнай. Аснова дз. можа заканчвацца як на зычны, так і на галосны гук, а формаўтв. дзеясл. афікс можа пачынацца як гал., так і зычным гукам:

а) на галосны;

б) на зычны;

в) на цвёрды;

г) на мяккі.


Аснова цяп. ч. – аснова дзеяслова цяп. ч 3-яй ас. мн. л..
Аснова пр.ч. (інфінітыва) – аснова дзеяслова пр. ч. 3-яй ас. ж. р.
Безаб’ектныя дзеясловы – дзеясловы, якія ўказваюць на схільнасць суб’екта да пэўнага дзеяння, на звычайную яго ўласцівасць (дзеянне ў сведамляецца як звычайная характэрная ўласцівасць суб’екта). Пр.: сабака кусаецца.
Безас. дзеясл. формы –

  1. дзесловы, якія абазначаюць з’явы прыроды (вечарэе);

  2. некантралюемы фіз. і псіх. стан жывой істоты (шанцуе);

  3. магчымасць, неабходнасць дзеяння (прыйшлося ісці);

  4. дзеянне невядомай або стыхійнай сілы (цягне, запарушыла).

Аднакратныя дзеясловы – дзеясловы, якія абазначаюць аднаразовыя дзеянні, абмежаваныя пэўным момантам іх праяўлення. Пр.: кальнуць, мігнуць.


Мнагакратныя дзеясловы – дзеясловы, якія ўказваюць на шматразовае паўтарэнне дзеяння.
Дапаможны дзеяслоў – дзеяслоў, які выкарыстоўваецца ў спалучэнні з інш. словамі (звычайна з інфінітывам) для ўтварэння аналіт. формы. Пры гэтым ён траціць сваё лекс. значэнне і становіцца паказчыкам грам. кат-ыі ас., ліку, часу і інш.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка