Місія дзіцячай бібліятэкі Беларусі




Дата канвертавання10.06.2016
Памер16.67 Kb.
Праект дакумента

Місія дзіцячай бібліятэкі Беларусі


Дзіцячая бібліятэка праз кнігі і непасрэдную дзейнасць, накіраваную на дзіцячую аўдыторыю, мае дачыненне, удзельнічае і ўзаемазвязана з рознымі сферамі дзяцінства. Адсюль вынікае яе спецыфічная, уласцівая толькі ёй, місія –прадстаўляць грамадству дзіцячую бібліятэку як сацыяльны інстытут, які ўскладае на сябе і імкнецца вырашаць важныя сацыяльна значныя задачы: садзейнічаць інтэлектуальнаму, духоўнаму развіццю і станаўленню светапогляду падрастаючай асобы, ахове яго правоў, адкрываць доступ да інфармацыі, фарміраваць рэпертуар чытання дзяцей, задавальняць іх адукацыйныя запыты, забеспячваць інфармацыйную бяспеку, займацца арганізацый вольнага часу дзяцей.

Дзіцячая бібліятэка



  • мэтанакіравана збірае і прадстаўляе ў дзіцячай і падлеткавай аўдыторыі кнігі, якія неабходна прачытаць кожнаму дзіцяці і падлетку, творы, што арыентуюць на агульначалавечыя каштоўнасці, уплываюць на фарміраванне нацыянальнай і грамадзянскай свядомасці, літаратурнага і эстэтычнага густу;

– культывіруе ў асяродку дзяцей і іх бацькоў чытанне як культурную нацыянальную традыцыю, прапагандуе чытанне як адно з базавых уменняў для адукацыі і жыцця, арыентуе на чытанне мастацкай літаратуры, на ўспрыманне, асэнсоўванне і ацэньванне літаратурнага твору, на самастойны выбар кніг для чытання;

– гарантуе доступ да навукова-абгрунтаванай, дакладнай інфармацыі, да паўнацэннага і якаснага рэпертуару твораў і выданняў, якія ўтрымліваюць карысную для падрастаючай асобы інфармацыю сацыяльнага і культурнага характару, забяспечвае іх інфармацыйную бяспеку;

– стымулюе дзяцей да атрымання ведаў, да адукацыі і самаадукацыі, знаёміць з асновамі інфармацыйнай культуры, фарміруе навыкі па выкарыстанні кніжных выданняў і электроннай інфармацыі, яе якаснага адбору;

– збірае, аналізуе і прадстаўляе бацькам і грамадству інфармацыю аб бібліятэчным чытанні дзяцей і падлеткаў у мэтах фарміравання якаснага і паўнацэннага рэпертуару чытання;


– фарміруе бібліятэчна-інфармацыйную прастору дзяцінства, аказвае інфармацыйную падтрымку дзяржаўных праграм, якія датычацца дзяцей і дзяцінства, удзельнічае ў акцыях і мерапрыемствах, накіраваных на падтрымку і распаўсюджванне кнігі і чытання ў асяродку дзяцей;

– спрыяе ахове і рэалізацыі правоў дзяцей, тлумачыць грамадству іх значнасць.


База данных защищена авторским правом ©shkola.of.by 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка